Перейти к содержимому
RU · EN Войти
Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка менскага Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка менскага Рублевская Людмила Ивановна

Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка менскага

Завяршальны, сёмы, раман авантурнай сагі Людмілы Рублеўскай пра прыгоды шляхціца Пранціша Вырвіча і яго вучонага сябра Баўтрамея Лёдніка зноў перанясе вас ў захапляльны свет XVIII стагоддзя. Нялёгка даліся доктару Лёдніку апошнія выпрабаванні... Ці зможа амаль зламаны чалавек, які шукае ратунку ў адмаўленні ад усяго зямнога, вярнуцца ў вір палітычных інтрыгаў апошніх гадоў Рэчы Паспалітай? А трэба не толькі ратаваць сваіх блізкіх са зняволення, але і абараняць таямніцу полацкіх сутарэнняў, якую зноў хочуць прыўлашчыць хціўцы.