<?xml version="1.0" encoding="utf-8"?><FictionBook xmlns="http://www.gribuser.ru/xml/fictionbook/2.0" xmlns:l="http://www.w3.org/1999/xlink"><description><title-info><genre>prose_contemporary</genre><author><first-name>Алесь</first-name><last-name>Разанаў</last-name></author><book-title>Гліна. Камень. Жалеза.</book-title><annotation><p>Алесь Разанаў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) – беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ (1966–1968), але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974-1986), часопісе «Крыніца» (1994–1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). Жыў некаторы час у Нямеччыне й Аўстрыі. Цяпер жыве ў Беларусі. (Вікіпэдыя)</p></annotation><date/><coverpage><image l:href="#cover"/></coverpage><lang>be</lang><sequence name="Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа"/></title-info><document-info><author><nickname>9cbka</nickname><home-page>vk.com/belinbook</home-page></author><program-used>FictionBook Editor Release 2.6.6, fb2cut 2.5.4, fb2cut 2.6.2</program-used><date value="2016-03-27">27 March 2016</date><src-url>http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=3933</src-url><id>B37F2984-2C71-4CEB-81CE-590D2371E25B</id><version>1.01</version></document-info><publish-info><book-name>Гліна. Камень. Жалеза.</book-name><publisher>Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа</publisher><city>Беласток</city><year>2000</year><sequence name="Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа"/></publish-info></description><body><section><title><p>Гліна</p></title><empty-line/><poem><stanza><v><strong>1</strong></v></stanza><stanza><v>Ніцма ляжыш</v><v>I ў глыбокім сненні</v><v>Хаваеш сваю душу.</v></stanza><stanza><v>Загавару з табою —</v><v>Адкажаш,</v><v>Але не пачуеш.</v></stanza><stanza><v>Рукою цябе крану —</v><v>Запомніш,</v><v>Але не ўбачыш.</v></stanza><stanza><v>Ты ў самым пачатку часу,</v><v>Дзе Бог</v><v>Разрознівае-разасабляе</v><v>Свае раўнаісныя іпастасі —</v><v>Жыццё і Смерць.</v></stanza><stanza><v><strong>2</strong></v></stanza><stanza><v>Няма ні набытку,</v><v>Ні страты.</v></stanza><stanza><v>Насенне чакае</v><v>Сваёй пары —</v><v>Замкнёнае ў сховішчах сэнсу.</v></stanza><stanza><v>I не спяшаецца прыгажосць</v><v>Сабрацца</v><v>У келіху кветкі.</v></stanza><stanza><v>Магчымасць шукае сябе,</v><v>Даючы</v><v>Гліне</v><v>Свае найменні.</v></stanza><stanza><v><strong>3</strong></v></stanza><stanza><v>Чакае,</v><v>Што з ёю нешта адбудзецца,</v><v>Але не ведае —</v><v>Што.</v></stanza><stanza><v>Хоча,</v><v>Каб тое,</v><v>Чаго чакае яна,</v><v>Адбылося,</v><v>Але не можа даўмецца,</v><v>Адкуль яно можа ўзяцца,</v><v>Калі няма яго ў ёй</v></stanza><stanza><v>Цяпер.</v></stanza><stanza><v>Што ні трапляецца ёй,</v><v>Адпускаецца неахвотна.</v><v>Растворана ў ёй</v><v>Магічная сіла,</v><v>У ёй</v><v>Прадугадваецца жанчына.</v></stanza><stanza><v><strong>4</strong></v></stanza><stanza><v>Усе пакідаюць у ёй</v><v>Свой след —</v><v>Нібы пазначаюць месца,</v><v>Куды вярнуцца.</v></stanza><stanza><v>Але не вяртаюцца.</v></stanza><stanza><v>Гліна:</v></stanza><stanza><v>Адзіная спадарожніца,</v><v>Для якой</v><v>Ніхто не бывае мінулы.</v></stanza><stanza><v><strong>5</strong></v></stanza><stanza><v>Не хоча,</v><v>Каб яе бачылі</v><v>I разумелі,</v><v>Але сама хоча бачыць</v><v>I разумець.</v></stanza><stanza><v>Яшчэ ўсё магчыма — </v><v>Яшчэ</v><v>Сіла не варагуе з сілай</v><v>I не смуткуе па смерці.</v></stanza><stanza><v>Яшчэ</v><v>Слова само сябе чуе,</v><v>А вобраз —</v><v>Бачыць.</v></stanza><stanza><v>Размова пра н е ш т а,</v><v>Што доўжыцца з веку ў век,</v><v>Але не можа ні скончыцца,</v><v>Ні пачацца.</v></stanza><stanza><v><strong>6</strong></v></stanza><stanza><v>З радовішча сну</v><v>Абуджаецца,</v><v>Каб нарэшце</v><v>Прачнуцца нечым</v></stanza><stanza><v>Альбо сабой.</v></stanza><stanza><v>Вада забірае,</v><v>Агонь збірае,</v><v>I думка знаходзіць у ёй</v><v>Сваё падабенства.</v></stanza><stanza><v>Цяпер сцеражыся,</v><v>Каб не памерці</v></stanza><stanza><v>Раптам.</v></stanza><stanza><v><strong>7</strong></v></stanza><stanza><v>Захоўваешся ў цяні</v><v>Усіх рэчаў</v><v>I ўсiх iстот</v><v>I ў сабе</v><v>Захоўваеш сэнс,</v><v>Iм яшчэ не вядомы.</v></stanza><stanza><v>Каб насампраўдзе</v><v>Прысутнiчаць кожны раз тут,</v><v>Даецца,</v><v>Быццам сляпому доказ,</v><v>Сама сабе</v><v>Ў рэчах і ў постацях</v><v>Рэчаіснасць.</v></stanza><stanza><v>А гліна</v><v>Усё пераконвае ўсіх,</v><v>Што можна</v><v>Бачыць не гэтак,</v><v>Што можа</v><v>Усё быць інакш.</v></stanza><stanza><v><strong>8</strong></v></stanza><stanza><v>Нешта сабралася</v><v>I разышлося,</v><v>Але засталося ў памяці</v></stanza><stanza><v>Разам.</v></stanza><stanza><v>Нібыта і ёсць яна</v><v>I нібыта</v><v>Яе няма.</v></stanza><stanza><v>З іншага часу</v><v>I з іншай прасторы:</v></stanza><stanza><v>Калі да яе набліжаешся —</v><v>Адступае,</v><v>Калі адступаешся ад яе —</v><v>Трымае.</v></stanza><stanza><v>Памяць,</v><v>Якая нікому ўжо не належыць,</v><v>Але якой належаць</v></stanza><stanza><v>Усе.</v></stanza><stanza><v><strong>9</strong></v></stanza><stanza><v>Паволi альбо раптоўна</v><v>Мы адхiляемся</v><v>Ад задумаў,</v><v>Якiя хацелi</v><v>Спраўдзіцца намі,</v><v>Калі не чуем,</v><v>Ці адгукаецца наваколле.</v></stanza><stanza><v>А самае простае,</v><v>На што не звярталася ўвагі,</v><v>Спраўджваецца цяпер</v><v>I застаецца заўсёды.</v></stanza><stanza><v>Блукае,</v><v>Шукаючы павадыра,</v><v>У гліне навобмацак</v></stanza><stanza><v>Сонца.</v></stanza><stanza><v><strong>10</strong></v></stanza><stanza><v>Упісаная ў прастору,</v><v>Абжытую ўсімі,</v><v>I ўсім свая,</v><v>Усталёўваешся ў адлегласць,</v><v>Якой немагчыма парушыць,</v><v>Каб апынуцца</v><v>З далёкім побач,</v><v>А з блізкім яшчэ бліжэй.</v></stanza><stanza><v>Безліч нераспазнаных</v><v>Сузор’яў</v><v>Спластоўваецца ў табе</v><v>I раствараецца мноства</v><v>Млечных Шляхоў</v><v>Невядомых.</v></stanza><stanza><v>Ціхмяна ляжыш,</v><v>Утуліўшыся ў глыбіню,</v><v>Галактыка</v><v>Iншага вымярэння.</v></stanza><stanza><v><strong>11</strong></v></stanza><stanza><v>Пад чорнай карою глебы</v><v>Белы хлеб плоцi.</v></stanza><stanza><v>Не памятае,</v><v>Цi, як зерне,</v><v>Апала яна з вышыні,</v><v>Ці ўзышла з глыбіні,</v><v>Ці проста</v><v>Тут затрымалася выпадкова.</v></stanza><stanza><v>Дух,</v><v>Што стаў плоццю,</v><v>Але перастаў быць</v><v>Духам.</v></stanza><stanza><v><strong>12</strong></v></stanza><stanza><v>Любіць,</v><v>Каб яе лашчылі,</v><v>Песцілі,</v><v>Бралі ў рукі.</v></stanza><stanza><v>Тады яна ажывае,</v><v>Тады яна робіцца</v><v>Чуйнай і паслухмянай</v><v>I вучыцца разумець</v><v>Чалавека.</v></stanza><stanza><v>Можа, чакае,</v><v>Што ён</v><v>Вылепіць з яе тое,</v><v>Чым сам дагэтуль</v><v>Яшчэ не здолеў зрабіцца,</v></stanza><stanza><v>Ці, можа,</v><v>Наадварот,</v><v>Вернецца ў яе лона —</v></stanza><stanza><v>I свет</v><v>Нанава стане райскім.</v></stanza><stanza><v><strong>13</strong></v></stanza><stanza><v>Галеча</v><v>Цябе ачышчае,</v><v>Спакой прасвятляе.</v></stanza><stanza><v>Аблокi</v><v>Спыняюцца над табой,</v><v>Ручаi</v><v>Хочуць завесці</v><v>З табой размову.</v></stanza><stanza><v>Празрыстая для сябе,</v><v>Зацемненая для старонніх,</v><v>Яднаеш</v><v>Выток і суток,</v><v>А сама</v><v>Застаешся на месцы</v><v>Сам-насам з усімі —</v></stanza><stanza><v>Выйсце,</v><v>Замкнёнае нацянькі.</v></stanza><stanza><v><strong>14</strong></v></stanza><stanza><v>Перацякаеш</v><v>З самое сябе</v><v>У сябе самую.</v></stanza><stanza><v>Няспынны кругазварот</v><v>Унутры</v><v>Адсутнай прасторы,</v><v>Дзе думка,</v><v>Калі яна пранікае</v><v>Ў прычыну</v><v>I асягае вынік,</v></stanza><stanza><v>Знаходзіць, што страчваецца,—</v><v>Рэчаіснасць.</v></stanza><stanza><v>А рэчаіснасць</v><v>Распазнае, што яна</v><v>Насампраўдзе ёсць</v></stanza><stanza><v>У несупыннай сустрэчы</v><v>З сабою</v></stanza><stanza><v>Іншай.</v></stanza><stanza><v><strong>15</strong></v></stanza><stanza><v>У нетрах зямлi</v><v>Выспяваеш паволi.</v><v>Чакаючы,</v><v>Што ў чалавеку</v><v>Выспее думка,</v><v>Якая цябе зразумее.</v></stanza><stanza><v>А ён</v><v>Жыве нараджэннем і сконам</v><v>I тужыць,</v><v>Што гэта —</v></stanza><stanza><v>Усё жыццё.</v></stanza><stanza><v><strong>16</strong></v></stanza><stanza><v>Злучае</v><v>I прымушае трымацца</v><v>Разам,</v><v>Нібы слепата — сляпых,</v><v>Постаці рухаў</v><v>I думак.</v></stanza><stanza><v>Навобмацак,</v><v>Але мякка,</v><v>Нібы знутры</v><v>Звыклых паводзінаў</v><v>Імі кіруе</v><v>Не бачны ім павадыр.</v></stanza><stanza><v>Такі неймаверна далёкі</v><v>Заблытаны шлях</v><v>Да мэты,</v></stanza><stanza><v>Якая заўсёды</v><v>Тут.</v></stanza><stanza><v><strong>17</strong></v></stanza><stanza><v>Выводзіш</v><v>Свой самы вялікі твор —</v><v>Чалавека —</v><v>Увесь яго век</v><v>З нятоеснага вымярэння.</v></stanza><stanza><v>Табе пярэчаць</v><v>Найменнi i вобразы,</v><v>Што чалавек</v><v>I адпаведны ім,</v><v>I вядомы.</v></stanza><stanza><v>А ён,</v></stanza><stanza><v>Жадаючы жыць,</v><v>Пакідае</v><v>I ўсё не пакіне ніяк</v><v>Сваю заўчасную вечнасць.</v></stanza><stanza><v><strong>18</strong></v></stanza><stanza><v>Маланка</v><v>Стараецца рассвятліць</v><v>Тваю сутонлівую светлыню</v><v>I выклікаць сілу,</v><v>Якая ў табе пагасае,</v><v>На спрэчку.</v></stanza><stanza><v>Пярун</v><v>Уладарна загадвае,</v><v>Каб ты ўклала</v><v>Сваю нямую душу</v><v>У споведзь.</v></stanza><stanza><v>А дождж</v><v>Прытуляецца да цябе</v><v>I просіць,</v></stanza><stanza><v>Каб ты даравала</v><v>Маланцы</v><v>Яе слепату,</v><v>А перуну — безразважнасць,</v></stanza><stanza><v>I не</v><v>Дазволіла свету</v><v>Знікнуць.</v></stanza><stanza><v><strong>19</strong></v></stanza><stanza><v>У спратах зямлi:</v></stanza><stanza><v>Бярэшся</v><v>I ўсё адно</v><v>Пакiдаешся без увагi.</v></stanza><stanza><v>Неба</v><v>То прасвятляецца,</v><v>То хмурнее.</v></stanza><stanza><v>Сцежкі</v><v>Сыходзяцца разам</v><v>I зноў</v><v>Разыходзяцца па паверхнi.</v></stanza><stanza><v>Ты зазіраеш</v><v>Мне ў памяць —</v><v>I ў ёй</v><v>Знаходзіш утоенае</v><v>I ад мяне самога.</v></stanza><stanza><v>Адвечны скарб —</v><v>Які ўсім відаць,</v><v>А нікім</v><v>Знайсціся не можа.</v></stanza><stanza><v><strong>20</strong></v></stanza><stanza><v>Нібы абсяг</v><v>Рэчаіснасці нераспазнанай</v><v>Паказвае думцы,</v><v>Кудою думаць</v><v>I як разумець,—</v></stanza><stanza><v>Увесь час</v><v>Забараняюць</v><v>I дазваляюць</v><v>Нам акалічнасці нешта.</v></stanza><stanza><v>У намаганнях</v><v>Гартуецца моц</v><v>I, каб дзейнічалі,</v><v>Вымагае.</v></stanza><stanza><v>А тое,</v><v>Што мусiць адбыцца з намi,</v><v>Само настае</v><v>I само вытлумачваецца,</v></stanza><stanza><v>Як глiна</v><v>У кожным днi.</v></stanza><stanza><v><strong>21</strong></v></stanza><stanza><v>Рэчы ўкарэньваюцца</v><v>У карысць</v><v>I, што паўтараецца тут,</v><v>Вартуюць.</v></stanza><stanza><v>Усіхняя і нічыя,</v><v>Не рупішся аб ураджаі</v><v>I не адрозніваеш,</v><v>Дзе — восень,</v><v>А дзе — вясна.</v></stanza><stanza><v>Адпаўшы ад неба,</v><v>Але не супаўшы з зямлёю,</v><v>Вучышся быць паслухмянай таму,</v><v>Што не мае</v><v>Абгрунтавання.</v></stanza><stanza><v><strong>22</strong></v></stanza><stanza><v>Бясконцая колькасць</v><v>Абліччаў</v><v>З цябе вынікае,</v><v>А ты</v><v>Не супадаеш з ніводным.</v></stanza><stanza><v>Ні з кім не ваюеш,</v><v>Не хаўрусуеш</v><v>I не адстойваеш сваёй праўды.</v></stanza><stanza><v>Але звяртаюцца да цябе,</v><v>Урэшце,</v><v>Усе абліччы</v><v>Па канчатковае высвятленне:</v></stanza><stanza><v>Што значаць яны,</v><v>Калі яны ёсць,</v><v>I што яны будуць значыць,</v><v>Калi iх не стане?</v></stanza><stanza><v><strong>23</strong></v></stanza><stanza><v>Бесперастанку</v><v>Вяртаецца да цябе</v><v>Наваколле,</v><v>Як рэха,</v><v>Якое акрэсліла круг</v><v>I ўвабрала, што ў крузе,—</v></stanza><stanza><v>I постаці дрэў,</v><v>I гурму будынкаў,</v><v>I ўвесь краявід,—</v><v>Але ўжо не можа,</v><v>Вяртаючыся, знайсці,</v><v>Адкуль яно ўзнікла</v><v>I з кім</v><v>Мае супасці...</v></stanza><stanza><v>Далучаная да наваколля,</v><v>Шукаеш з ім разам</v><v>Нешта —</v><v>Што не адшукваецца,</v></stanza><stanza><v>А ёсць.</v></stanza><stanza><v><strong>24</strong></v></stanza><stanza><v>Імгла:</v><v>Ні святло, ні цемра.</v></stanza><stanza><v>Замкнуліся вочы,</v><v>Што бачылі</v><v>I разумелі ўначы,</v><v>А вочы,</v><v>Што бачаць удзень,</v><v>Не спяшаюцца адамкнуцца.</v></stanza><stanza><v>Такая наша пара —</v><v>Між колішнім</v><v>I наступным.</v><v>I самай відушчай</v><v>У гэтай пары</v><v>Абвяшчаецца гліна.</v></stanza><stanza><v><strong>25</strong></v></stanza><stanza><v>Рухавая,</v><v>Як вада,</v><v>I непарушная, нiбы камень,</v><v>Ці толькі яшчэ</v><v>Падаешся да небакраю,</v><v>Ці ўжо вярнулася —</v><v>I небакрай</v><v>Ператварыла ў сваю прыкмету?</v></stanza><stanza><v>Вандруеш са стану ў стан</v><v>I, што пакідаеш,</v><v>Маеш</v><v>Сваім набыткам.</v></stanza><stanza><v><strong>26</strong></v></stanza><stanza><v>У гліне сляды:</v></stanza><stanza><v>Не лучацца між сабою</v><v>Нічым,</v><v>Апроч гліны.</v></stanza><stanza><v>Хіба распазнае сябе</v><v>Той, хто ідзе,</v><v>У сваіх слядах?</v><v>А той, хто жыве,</v><v>У тым, кім ён жыве?</v></stanza><stanza><v>Але зноў і зноўку</v><v>Упісваюцца сляды</v><v>У вечную гліну,</v><v>А гліна —</v><v>Ў нявечнага чалавека.</v></stanza><stanza><v><strong>27</strong></v></stanza><stanza><v>Не піў —</v><v>А яе паіў малаком,</v><v>Не еў —</v><v>А яе карміў хлебам,</v></stanza><stanza><v>Каб абудзілася,</v><v>Каб ажыла</v><v>I сказала с л о в а,</v><v>Якое людзi згубiлi,</v><v>Калi захацелi ўзысцi</v><v>Нацянькi да Бога.</v></stanza><stanza><v>Ела мой хлеб,</v><v>Піла маё малако,</v><v>Але каб сказаць —</v><v>Не сказала нічога.</v></stanza><stanza><v>Зноўку замкнулася ад мяне,</v><v>Зноў адхінулася —</v><v>Ці то ў здзіўленні,</v><v>Ці то ў расчараванні,—</v></stanza><stanza><v>Нібы яна</v><v>Мне прызналася ў нечым,</v><v>А я не здолеў пачуць.</v></stanza><stanza><v><strong>28</strong></v></stanza><stanza><v>Не прадаецца —</v><v>Бы золата,</v><v>I не купляецца —</v><v>Нібы срэбра.</v></stanza><stanza><v>Усюды знаёмая ўсім,</v><v>Ні ў кога</v><v>Не выклікае ні зайздрасцi,</v><v>Ні захаплення.</v></stanza><stanza><v>Хінуся да гліны:</v><v>Не купіць</v><v>I не прадасць,</v><v>Але навучыць справе.</v></stanza><stanza><v><strong>29</strong></v></stanza><stanza><v>З таго боку часу</v><v>Доўжышся да мяжы</v><v>Гэтага дня</v><v>I хвіліны гэтай.</v></stanza><stanza><v>I запаўняеш сабою</v><v>Усе прагалы,</v><v>Разломы,</v><v>Разрывы,</v><v>Расколiны,</v><v>Што раз’ядналi</v><v>Адказ i пытанне,</v><v>Прычыну i вынiк,—</v></stanza><stanza><v>I з цягам часу</v><v>Нас прысвячаеш</v></stanza><stanza><v>У шлях.</v></stanza><stanza><v><strong>30</strong></v></stanza><stanza><v>Бы пераможаная,</v><v>Ляжыш пад нагамі</v><v>У кожнага ваяра,</v><v>У кожнага заваёўцы.</v></stanza><stanza><v>Бурацца вежы,</v><v>Руйнуюцца гарады,</v><v>Гінуць дзяржавы,</v><v>Якія былі аздобай</v><v>I гонарам свету —</v></stanza><stanza><v>I ты іх бярэш</v><v>У сваё бязмежжа,</v><v>Але не становішся</v><v>Ні знакамітай,</v><v>Ні зруйнаванай.</v></stanza><stanza><v>I гэтак</v><v>Заўжды.</v></stanza><stanza><v><strong>31</strong></v></stanza><stanza><v>Разломіцца раптам</v><v>Зямная кара —</v><v>I ў разломе</v><v>З’явіцца голае цела</v><v>Гліны.</v></stanza><stanza><v>Нібыта ўва мне самім</v><v>Убачылі вочы нешта,</v><v>Што забаронена бачыць —</v></stanza><stanza><v>Уражваюся,</v><v>Што я ёсць</v><v>I бачны</v><v>Зоркам i глiне.</v></stanza><stanza><v><strong>32</strong></v></stanza><stanza><v>Наносішся кропкамі,</v><v>Рысамі</v><v>I кругамі</v><v>На рукі,</v><v>На твар,</v><v>На грудзі.</v></stanza><stanza><v>Датворваеш,</v><v>Дамалёўваеш чалавека,</v><v>Упэўніваеш яго,</v><v>Што ён дужы,</v><v>Разумны,</v><v>Прыгожы</v><v>I блаславёны Богам.</v></stanza><stanza><v>Але калі ты сціраешся —</v><v>Чалавек</v><v>Губляецца ў акалічнасцях</v><v>I ўяўленнях</v></stanza><stanza><v>I скардзіцца Богу,</v><v>Што той</v><v>Ад яго адступіўся.</v></stanza><stanza><v><strong>33</strong></v></stanza><stanza><v>За курганамі</v><v>Свеціцца і не блякне</v><v>Далечыня.</v></stanza><stanza><v>Сцежкі знайшлі,</v><v>Куды слацца,</v><v>I болей не ўводзяць у зман</v><v>Вандроўцаў.</v></stanza><stanza><v>Мінуў</v><v>Спякотлівы дзень,</v><v>А вечар</v><v>Не надышоў.</v></stanza><stanza><v>Пара</v><v>Знаходзiць паразуменне</v><v>З глiнай.</v></stanza><stanza><v><strong>34</strong></v></stanza><stanza><v>Пусцеюць радовішчы,</v><v>Рэкі</v><v>Спрабуюць цячы назад.</v></stanza><stanza><v>Безгалоса</v><v>Выстройваюцца тысячагоддзі</v><v>Адно за адным,</v><v>Ды нічым</v><v>Не могуць дапамагчы</v><v>I парадзіць нічым не могуць</v><v>Гэтаму крайняму дню,</v><v>Гэтаму крайняму году.</v></stanza><stanza><v>I толькі гліна</v><v>Бярэцца правесці</v><v>Па-над прадоннем</v><v>Сваёю дарогай</v><v>Пакінутага чалавека.</v></stanza><stanza><v><strong>35</strong></v></stanza><stanza><v>Ты дазваляеш</v><v>Рабіць з сабою</v><v>Усё,</v><v>Што надумае чалавек</v><v>I што здолее,—</v></stanza><stanza><v>Нават Бога.</v></stanza><stanza><v>Ужываешся ў вобраз,</v><v>Якім чалавек надзяляе</v><v>Таго,</v><v>Хто мусіць яго зразумець</v><v>Глыбей, чым ён сам.</v></stanza><stanza><v>Услухоўваешся ў таямнiцы,</v><v>У якiх чалавек адкрывае</v><v>Сябе перад тым,</v><v>Хто сам</v><v>Найвялiкшая таямнiца.</v></stanza><stanza><v>I застаешся ўсё роўна</v><v>Сабой —</v><v>Спрадвечнай магчымасцю</v><v>Быць інакшай.</v></stanza><stanza><v><strong>36</strong></v></stanza><stanza><v>Па рэках крыві</v><v>Цячэш</v><v>У інакшыя далячыні.</v></stanza><stanza><v>I, прысвячаючы чалавека</v><v>У немінучую смерць,</v><v>Прысвячаеш</v><v>У немінучую неўміручасць.</v></stanza><stanza><v>Апошняй праводзіш</v><v>I сустракаеш</v></stanza><stanza><v>Першай.</v></stanza><stanza><v><strong>37</strong></v></stanza><stanza><v>Збочваем:</v></stanza><stanza><v>З бальшакоў</v><v>На патайныя сцежкі,</v><v>Каб забароненае забрала</v><v>У нас нямогласць,</v><v>А даравала моц.</v></stanza><stanza><v>Гліну,</v></stanza><stanza><v>Якая адольваецца,</v><v>Мяняем</v><v>На гліну,</v><v>Якая паволі,</v><v>Але няўхільна,</v><v>Адольвае нас.</v></stanza><stanza><v><strong>38</strong></v></stanza><stanza><v>Накрэслiваю на глiне</v><v>Знакi,</v><v>Узоры,</v><v>Вобразы —</v><v>I яны</v><v>З яе выпаўзаюць,</v><v>З яе вылятаюць,</v><v>З яе выходзяць,</v><v>Яе пакідаючы,</v><v>I пачынаюць</v><v>Адно за адным паляваць.</v></stanza><stanza><v>Калі сустракаюся з імі</v><v>У наваколлі,</v><v>Яны пужаюцца,</v><v>Уцякаюць,</v><v>Злуюць,</v></stanza><stanza><v>Быццам яны</v><v>Насампраўдзе жывыя,</v><v>Быццам яны</v><v>Насампраўдзе —</v></stanza><stanza><v>Я н ы.</v></stanza><stanza><v><strong>39</strong></v></stanza><stanza><v>Змена,</v><v>Што ўсё перайначвае,</v><v>А сама</v><v>Застаецца нязменнай.</v></stanza><stanza><v>Сабранае траціцца,</v><v>I рэчаіснасць</v><v>Разгортваецца ў здагадку,</v><v>Каб адшукацца</v><v>З таго боку слоў.</v></stanza><stanza><v>Вяртаюся ў заўтра,</v><v>Дзе гліна значыць</v><v>Болей,</v><v>Чым постаці</v><v>Уздоўж перыметру</v><v>Сцен.</v></stanza><stanza><v><strong>40</strong></v></stanza><stanza><v>Штодня сустракаемся</v><v>I штодня</v><v>Марым аб нейкай iншай —</v><v>Тут немагчымай —</v><v>Сустрэчы.</v></stanza><stanza><v>Дрэвы</v><v>Нас памятаюць,</v><v>А гліна</v><v>Вядзе да свайго небакраю,</v><v>Дзе Бог</v><v>Не будзе адрознівацца</v><v>Ад чалавека</v></stanza><stanza><v>I жыццё —</v><v>Ад жыцця.</v></stanza><stanza><v><strong>41</strong></v></stanza><stanza><v>У глыбіні — пласты,</v></stanza><stanza><v>А тут,</v><v>На паверхні,</v><v>Звініць сцюдзёны ручай</v><v>I вецер</v><v>Вагае галіны дрэў,</v><v>I прастора</v><v>Не мае мяжы...</v></stanza><stanza><v>Але апынаецца паступова</v><v>Тое, што мучыць і радуе,</v><v>Вабіць і засмучае,</v><v>Ў мінулым,</v></stanza><stanza><v>I апынаецца ўсё бліжэй</v><v>Чалавек ля гліны.</v></stanza><stanza><v><strong>42</strong></v></stanza><stanza><v>Нібы ўбіваюцца ўглыб</v><v>Апоры,</v><v>Калі будуецца дом,</v><v>З глыбiнi</v><v>Праступаюць задумы,</v><v>Каб неўзабаве</v><v>Звязацца ў цэласны тэкст,</v></stanza><stanza><v>Як глiна.</v></stanza><stanza><v>Прысутнічаеш незаўважна</v><v>У кожнай развазе,</v><v>А заўважаешся —</v><v>I прастора</v><v>Страчвае рыштаванні:</v></stanza><stanza><v>К у д ы і а д к у л ь.</v></stanza><stanza><v><strong>43</strong></v></stanza><stanza><v>Прыклейваешся да чаравікаў,</v><v>Да рук,</v><v>Да слоў,</v></stanza><stanza><v>I як бы далёка</v><v>Хто ні заходзіў,</v><v>Не дазваляеш яму</v><v>Адысці назусім</v><v>I зрабіцца</v><v>Староннім,</v><v>Чужым,</v><v>Абыякавым да мясціны,</v><v>Табою асвечанай.</v></stanza><stanza><v>Нават</v><v>Не думаючы пра цябе,</v><v>Табе прысягаюць людзі,</v><v>Што будуць памятаць пра цябе</v><v>Да скону.</v></stanza><stanza><v><strong>44</strong></v></stanza><stanza><v>Моцай,</v><v>Якую ўкладаем у рэчы,</v><v>Каб імі валодаць,</v><v>Рэчы</v><v>Трымаюць нас.</v></stanza><stanza><v>Мiж сабой</v><v>Згаджаемся,</v><v>Узгадняемся,</v><v>I вiтаем</v><v>Адно аднаго пры сустрэчы.</v></stanza><stanza><v>Але глыбіня</v><v>Ад нас адступаецца</v><v>I закрываецца</v><v>Тоўшчай паверхні.</v></stanza><stanza><v>I толькі гліна —</v><v>Каб мы не згубілі сябе дарэшты —</v><v>Свеціцца,</v></stanza><stanza><v>Як ліхтар.</v></stanza><stanza><v><strong>45</strong></v></stanza><stanza><v>Знаходзіць сама ў сабе</v><v>Безліч рэчаў,</v><v>Але самую сябе</v><v>Губляе.</v></stanza><stanza><v>Згадвае мноства імёнаў,</v><v>Якія даюцца ўсяму,</v><v>Што ўзнікае,</v><v>Але сваё забывае.</v></stanza><stanza><v>Калі настае —</v><v>Мінае,</v><v>Калі становіцца нечым —</v><v>Перастае быць</v></stanza><stanza><v>Н і ч ы м.</v></stanza><stanza><v>I тады</v><v>У рыбін і птушак</v><v>Выпытвае шлях</v><v>Дадому.</v></stanza><stanza><v><strong>46</strong></v></stanza><stanza><v>Прысутнае вабіць</v><v>Вока</v><v>I вокам засвойваецца:</v></stanza><stanza><v>Адлегласць</v><v>Мiж тым, што знадворку,</v><v>I тым,</v><v>Што ўнутры.</v></stanza><stanza><v>Прамень</v><v>Напружанага спасціжэння</v><v>Прыцягвае і адпускае</v><v>Прадмет —</v></stanza><stanza><v>I прадмет</v><v>Пачынае распазнаваць</v><v>Адлегласць,</v><v>А ў ёй</v><v>Прысутную гліну.</v></stanza><stanza><v><strong>47</strong></v></stanza><stanza><v>Збан зберагае,</v><v>Што маецца ў ім,</v><v>I, што маецца ў ім,</v><v>Спаражняе.</v></stanza><stanza><v>Нібыта завязь у плод —</v><v>Няўзнак</v><v>Будучыня перайшла</v><v>У мінулае:</v><v>Ува што</v><v>Пярэйдзе мінулае?</v></stanza><stanza><v>Тут нас ужо няма,</v></stanza><stanza><v>Але ўжо</v><v>Праявілася гліна.</v></stanza><stanza><v><strong>48</strong></v></stanza><stanza><v>Што ні здараецца з намі,</v><v>Здараецца як бы не з намі —</v><v>А з некім.</v></stanza><stanza><v>Спяваюць раніцай птушкі</v><v>I дрэвы</v><v>Шапочуць лістотаю,</v><v>I бялее</v><v>Так блiзка,</v><v>Але к у д ы нам ужо</v><v>Немагчыма патрапiць,</v></stanza><stanza><v>Глiна.</v></stanza><stanza><v>Нас перайначвае вынік,</v><v>Аднак заўсёды</v><v>Мы застаёмся прысутнічаць</v><v>Некім ці нечым</v><v>Побач з мінулым,</v><v>Якое было</v></stanza><stanza><v>Ц я п е р.</v></stanza><stanza><v><strong>49</strong></v></stanza><stanza><v>Не намагаешся спрасавацца</v><v>У крамянёвую моц</v><v>Ці рассыпацца ў пыл...</v></stanza><stanza><v>Мудрацы</v><v>Табе давяраюць</v><v>Свае развагі —</v></stanza><stanza><v>Не для таго,</v><v>Каб з імі</v><v>Застацца ў вяках,</v><v>А каб высветліць праз вякі,</v><v>Дзе думка</v><v>Распазнавала праўду,</v><v>А дзе памылялася...</v></stanza><stanza><v>Доўжышся, як жыццё,</v><v>Нікому не прыналежная,</v><v>I ўсё роўна</v></stanza><stanza><v>Усім свая.</v></stanza><stanza><v><strong>50</strong></v></stanza><stanza><v>Не хочаш</v><v>Дужаю быць</v><v>I не можаш слабою.</v></stanza><stanza><v>Ты не пярэчыш Богу,</v><v>А свет</v><v>Табе не пярэчыць.</v><v>На шалях</v><v>Унутранай раўнавагi</v><v>Узважваеш Паражнечу</v><v>I Паўнату</v><v>I нікому</v><v>Не прызнаешся, чаму</v><v>Не пераважвае шаля</v><v>Шалі.</v></stanza><stanza><v><strong>51</strong></v></stanza><stanza><v>Паставай,</v><v>Якой аб’яўляюся т у т,</v><v>Шукаю сябе самога...</v></stanza><stanza><v>Ці месца,</v><v>Каб спраўдзіцца?..</v></stanza><stanza><v>Гліна</v><v>Тлумачыць пісьмёны</v><v>Забытых стагоддзяў,</v></stanza><stanza><v>А я і м а ё</v><v>Засвойваюць сінтаксіс</v><v>Паразумення.</v></stanza><stanza><v>Нямое,</v><v>Нікім не адмененае,</v><v>Змаганне</v><v>Паміж паверхняй</v><v>I глыбінёй.</v></stanza><stanza><v><strong>52</strong></v></stanza><stanza><v>Нашча:</v></stanza><stanza><v>Рыхтуешся да пары,</v><v>Калі сэнс табе скажа:</v><v>«Збудзься!..»</v></stanza><stanza><v>Страшыць</v><v>I кліча адначасова</v><v>Нязнанае прызначэнне.</v></stanza><stanza><v>Штораз</v><v>Ахвяруеш сабой —</v><v>I гэтак</v><v>Наноў заваёўваеш</v><v>Свет.</v></stanza><stanza><v><strong>53</strong></v></stanza><stanza><v>Сведчыш пра цэласнасць,</v><v>Да якой</v><v>Нічога нельга дадаць</v><v>I адняць ад якой</v><v>Гэтаксама нічога нельга.</v></stanza><stanza><v>А мы</v><v>Разумеем паглядам</v><v>I думаем дотыкам</v><v>I адкладаем на потым сябе,</v><v>Каб зноў</v><v>Бясконцае мноства разоў</v></stanza><stanza><v>Вяртацца.</v></stanza><stanza><v><strong>54</strong></v></stanza><stanza><v>Творыцца паступова</v><v>У целе гліны</v><v>Цела быцця,</v><v>А ў ім,</v><v>Калі яно створыцца,—</v><v>Цела думкі,</v><v>А ў ім,</v><v>Як яго сарцавіна,—</v><v>Цела святла:</v></stanza><stanza><v>Драбіна,</v><v>Якая вядзе</v><v>Да Бога.</v></stanza><stanza><v>Пільнуеш свой час</v><v>I сама</v><v>Няўзнак адымаешся,</v></stanza><stanza><v>Але ўсё роўна</v><v>Заўсёднай апораю</v></stanza><stanza><v>Застаешся.</v></stanza><stanza><v><strong>55</strong></v></stanza><stanza><v>Тоесны</v><v>Нечаму іншаму,</v><v>Чым таму,</v><v>Кім існую,</v><v>Ад рэчаў</v><v>Скіроўваюся да гліны —</v></stanza><stanza><v>Жывы,</v><v>Але мёртвы,</v><v>Да мёртвай,</v><v>Але жывой.</v></stanza><stanza><v>I болей нікога няма</v><v>I нічога няма:</v></stanza><stanza><v>Адно перад тым</v><v>Як сустрэцца —</v><v>Р о с т а н ь,</v><v>Адно перад тым</v><v>Як расстацца —</v><v>С у с т р э ч а.</v></stanza><stanza><v><strong>56</strong></v></stanza><stanza><v>Перамагаеш</v><v>Без перамогі,</v><v>Дзейнічаеш</v><v>Без учынку,</v><v>Жывеш</v><v>Без жыцця.</v></stanza><stanza><v>Паміж назоўнікам і дзеясловам</v><v>Сутонішся ў спраўджаным</v><v>I світаеш</v><v>У тым, што спрабуе</v><v>Стацца сабой,—</v></stanza><stanza><v>Часціна</v><v>Iнакшай мовы,</v><v>Што не засвойваецца,</v></stanza><stanza><v>Як назоўнiк</v><v>I як дзеяслоў.</v></stanza><stanza><v><strong>57</strong></v></stanza><stanza><v>Паклікала —</v><v>Але не назвалася.</v></stanza><stanza><v>Уначы,</v><v>У цьмянай размове</v><v>З нераспазнаным,</v><v>Я ўпэўніўся,</v><v>Што не памру,</v><v>А памяняюся месцам</v><v>З нераспазнаным.</v><v>I стаў чакаць,</v><v>Калі развіднее,</v><v>А развіднела —</v><v>Убачыў мёртвую гліну</v></stanza><stanza><v>I прачытаў уголас</v><v>Яе імя.</v></stanza><stanza><v><strong>58</strong></v></stanza><stanza><v>Калі дакранаюся да яе,</v><v>Яна</v><v>Нешта інакшае ўжо,</v><v>Чым гліна.</v></stanza><stanza><v>Усё,</v><v>Што збылося,—</v><v>Знікла.</v><v>I што не збылося —</v><v>Знікла.</v></stanza><stanza><v>Няма ні жывых,</v><v>Ні мёртвых,</v><v>Ні пераможаных,</v><v>Ні пераможцаў.</v></stanza><stanza><v>I толькі страла</v><v>У нерухомай пространі гліны</v><v>Ляцiць</v><v>З пачатку ў канец.</v></stanza><stanza><v><strong>1994</strong></v></stanza></poem></section><section><title><p>Камень</p></title><empty-line/><poem><stanza><v><strong>1</strong></v></stanza><stanza><v>Шукаем:</v><v>Я — камень,</v><v>А камень — мяне.</v></stanza><stanza><v>Я —</v><v>На сваёй паверхнi,</v><v>Ён —</v><v>У сваёй глыбiнi.</v></stanza><stanza><v>Так проста</v><v>Было б аб’явiць:</v><v>«Ты тут!..» —</v><v>I адчуць</v><v>Шурпатую глыбу,</v><v>Намацаную рукамi.</v></stanza><stanza><v>Але не гэтак</v><v>Адшукваецца чалавек,</v><v>I камень</v><v>Адшукваецца не гэтак.</v></stanza><stanza><v><strong>2</strong></v></stanza><stanza><v>Мусiм з табою лiчыцца,</v><v>Але не ведаем,</v><v>Як.</v></stanza><stanza><v>Уводзiм цябе</v><v>У абсягi свайго жыцця,</v><v>А жыць па-твойму</v><v>Не ўмеем.</v></stanza><stanza><v>Чакаем,</v><v>Што ты загаворыш,</v><v>Аднак</v><v>Самi змаўкаем.</v></stanza><stanza><v>Падзея —</v><v>Якой не можам</v><v>Прыняць,</v></stanza><stanza><v>Падзея —</v><v>Якой не можам</v><v>Аспрэчыць.</v></stanza><stanza><v><strong>3</strong></v></stanza><stanza><v>Усёю моцай</v><v>Iстоты сваёй</v><v>Засяроджваешся на тым,</v><v>Што маеш</v><v>Iстотай сваёй.</v></stanza><stanza><v>Не займае</v><v>Цябе нiчога з таго,</v><v>Што прысутнiчае</v><v>Па-за табой.</v><v>Ты нават не ведаеш,</v><v>Цi ты дужы,</v><v>Ты нават не разумееш,</v><v>Цi ты вялiкi,</v><v>I не адрознiваеш ад веку</v><v>Хвiлiны малой.</v></stanza><stanza><v><strong>4</strong></v></stanza><stanza><v>Уцеляснiўся ў месца</v><v>I месца</v><v>Пераўтварыў у свой змест.</v></stanza><stanza><v>Адпускаеш</v><v>I зноў да сябе</v><v>Прыцягваеш чалавека:</v></stanza><stanza><v>Няхай спасцiгае,</v><v>Адкуль</v><v>Бярэцца тое, што ёсць,</v><v>I чаму</v><v>Тое, што ёсць,— заўжды</v><v>Уводзiны</v></stanza><stanza><v>У таямнiцу.</v></stanza><stanza><v><strong>5</strong></v></stanza><stanza><v>Рух,</v><v>Што ўвасобiўся</v><v>У нерухомасць,</v></stanza><stanza><v>Агонь,</v><v>Што схаваўся</v><v>У холад,</v></stanza><stanza><v>Святло,</v><v>Што памкнулася ўнутр</v><v>I супала са змрокам,—</v></stanza><stanza><v>Камень</v><v>На раздарожжы</v><v>Усiх стагоддзяў,</v></stanza><stanza><v>На скрыжаваннi</v><v>Усiх шляхоў.</v></stanza><stanza><v><strong>6</strong></v></stanza><stanza><v>Упiсаны ў наваколле,</v><v>Нiбы ў скрыжалi</v><v>Слова закона,</v><v>Вартуеш</v><v>Час наваколля —</v></stanza><stanza><v>Каб ён не скамечыўся</v><v>I не ўцёк,</v><v>А дазволiў</v><v>Насельнiкам наваколля</v><v>Зрабiцца сваiмi</v><v>I ўспадкаваць</v><v>Табою ўтрыманае…</v></stanza><stanza><v>Вечны:</v><v>А не стары,</v></stanza><stanza><v>Сённяшнi:</v><v>А не новы.</v></stanza><stanza><v><strong>7</strong></v></stanza><stanza><v>На небе — аблокi,</v><v>А на зямлi —</v><v>Камянi.</v></stanza><stanza><v>Прастора,</v><v>Пранятая плынным</v><v>I нерухомым,</v><v>Уцягваецца ў падзеi</v><v>I ўрошчваецца ў краявiд.</v></stanza><stanza><v>Такi недакладны</v><v>Вынiк —</v><v>А ён абумоўлiвае наступнасць,</v></stanza><stanza><v>Такi выпадковы вобраз —</v><v>А ён усталёўваецца</v><v>I жыве.</v></stanza><stanza><v><strong>8</strong></v></stanza><stanza><v>Самы тутэйшы:</v></stanza><stanza><v>Прысутнiчаеш цяпер,</v><v>Iснуеш заўсёды.</v></stanza><stanza><v>Усё ў цябе склалася,</v><v>Як у людзей</v><v>Скласцiся нават</v><v>За безлiч вякоў</v><v>Не можа,</v></stanza><stanza><v>I ўдакладняцца</v><v>Не мае патрэбы.</v></stanza><stanza><v>А людзi</v><v>Жывуць напавер,</v><v>I наступнасць</v><v>Iм вытлумачвае,</v><v>Што было</v><v>Некалi</v></stanza><stanza><v>З iмi.</v></stanza><stanza><v><strong>9</strong></v></stanza><stanza><v>Тое,</v><v>Чым ты выяўляешся,</v></stanza><stanza><v>Вылучае</v><v>Цябе з чарады</v><v>Разнаiсных рэчаў</v><v>I пазбаўляе</v><v>Месца ў нятоесным</v><v>Асяродку.</v></stanza><stanza><v>Зоркi</v><v>Запальваюцца i згараюць,</v><v>Кружачы над табою,</v></stanza><stanza><v>А месяц</v><v>Мяняецца ў тварах,</v><v>Гадаючы,</v><v>Цi далёка</v><v>Той час,</v><v>Калi свет замкнецца</v><v>I адамкнешся ты.</v></stanza><stanza><v><strong>10</strong></v></stanza><stanza><v>Мы разважаем краямi</v><v>I разумеем падзеяй,</v><v>I патрабуем</v><v>Усякi раз доказаў —</v><v>Каб згадзiцца</v><v>З тым блiзкiм, што хоча</v><v>Зрабiцца сваiм.</v></stanza><stanza><v>Безупынна</v><v>Мы то знiкаем</v><v>З поля сваёй увагi,</v><v>То зноўку</v><v>У iм узнiкаем.</v></stanza><stanza><v>А камень</v><v>Усякi раз кажа нам,</v><v>Што заўсёды</v></stanza><stanza><v>Ўсё тут.</v></stanza><stanza><v><strong>11</strong></v></stanza><stanza><v>Пераўзыходзiш названае</v><v>I нiчыёй</v><v>Удзячнасцi не прымаеш:</v></stanza><stanza><v>Поўны —</v><v>Але пустатою,</v><v>Нiшто —</v><v>Але ўлiтае ў нешта.</v></stanza><stanza><v>Заўжды</v><v>У свеце прысутнiчаеш,</v><v>Нiбыта</v><v>У свеце адсутнiчаеш,—</v></stanza><stanza><v>Прарок</v><v>Невядомага Бога,</v><v>Якi заўжды настае</v><v>I, аднак,</v></stanza><stanza><v>Нiяк не настане.</v></stanza><stanza><v><strong>12</strong></v></stanza><stanza><v>Калi ў грамадзе</v><v>Выспявае нешта,</v><v>Што вылучыцца павiнна,</v><v>Яно абiрае п а д с т а в у,</v><v>Якая яго зразумела б,—</v></stanza><stanza><v>Камень.</v></stanza><stanza><v>I з iм</v><v>Усiх пераконвае, што яно</v><v>Належыць усiм,</v><v>Што яно —</v></stanza><stanza><v>Ад Бога.</v></stanza><stanza><v><strong>13</strong></v></stanza><stanza><v>Жалезам</v><v>Пастукаю па табе —</v><v>Iскрына</v><v>Выблiсне i пагасне,</v><v>Водгук</v><v>Аб’явiцца i растане.</v></stanza><stanza><v>Яшчэ</v><v>Не ведаю, як да цябе</v><v>Падступiцца i як</v><v>З табою загаварыць,</v><v>Ды ўжо</v><v>З табою не здолею</v></stanza><stanza><v>Размiнуцца.</v></stanza><stanza><v><strong>14</strong></v></stanza><stanza><v>Быццам падважваюць</v><v>Камень</v><v>I падсыпаюць,</v><v>Падважваючы,</v><v>У яму,</v><v>Iм вылежаную,</v><v>Зямлi,</v><v>Каб змог</v><v>Ён аб’явiцца ўсёй постаццю</v><v>Неўзабаве,—</v></stanza><stanza><v>Сябе самога</v><v>Скiроўвае чалавек</v><v>У сваю,</v><v>Iм задуманую,</v><v>Рэчаiснасць;</v></stanza><stanza><v>I ў волю</v><v>Ўкладае вагу,</v><v>I мае</v><v>Апiрышчам i прыпынкам</v><v>Усякi раз вышыню,</v><v>Адоленую перад гэтым.</v></stanza><stanza><v><strong>15</strong></v></stanza><stanza><v>Сярод разнастайнага —</v><v>Аднастайны,</v><v>Сярод распадзеленага на думкi</v><v>I постацi —</v><v>Непадзельны,</v><v>Сярод скiраванага ў час —</v><v>Адданы</v><v>Першапачатку,</v></stanza><stanza><v>Сабой</v><v>Ахвяруеш употай</v><v>I чалавеку</v><v>Кажаш пра т а й н ы шлях</v><v>I т а й н а г а чалавека.</v></stanza><stanza><v><strong>16</strong></v></stanza><stanza><v>Звёў</v><v>I ўвабраў у сябе</v><v>Наваколле,</v></stanza><stanza><v>I аддаеш</v><v>Змест,</v><v>Якi здзейснiўся,</v><v>Нанава наваколлю.</v></stanza><stanza><v>Але каб знiкаць —</v><v>Не знiкаеш,</v><v>Каб меншаць —</v><v>Не меншаеш</v><v>I не бяднееш:</v></stanza><stanza><v>Нiбыта</v><v>Табою гарыць</v><v>Немiрглiва-роўна</v><v>Агонь</v></stanza><stanza><v>Без агню.</v></stanza><stanza><v><strong>17</strong></v></stanza><stanza><v>Свет нахiлiўся —</v><v>I ў меру</v><v>Угрунтаваўся н а х i л:</v></stanza><stanza><v>Безупынна</v><v>Падае чалавек</v><v>За небасхiл рэчаiснасцi,</v><v>А з iм разам</v><v>Усё, што назваў ён</v><v>Сваiм.</v></stanza><stanza><v>I адно</v><v>Шэры,</v><v>Няўклюдны,</v><v>Нiчыйны камень,</v><v>Адно толькi ён трымае</v><v>I беражэ</v></stanza><stanza><v>Раўнавагу.</v></stanza><stanza><v><strong>18</strong></v></stanza><stanza><v>Нас яшчэ</v><v>Быццам няма:</v></stanza><stanza><v>Ад нас</v><v>Адхiляюцца сутнасцi,</v><v>З намi</v><v>Не раяцца сiлы,</v><v>I скарб,</v><v>Якi нам належыць здаўна,</v><v>Не даецца ў рукi.</v></stanza><stanza><v>Лiем,</v><v>Каб нечаму дагадзiць</v><v>На камень</v><v>То малако,</v><v>То кроў,</v><v>I прымаем</v><v>Вобразы сваiх думак</v><v>За знакi,</v><v>Што аб’яўляюцца нам.</v></stanza><stanza><v><strong>19</strong></v></stanza><stanza><v>Растане</v><v>Свiтальны туман —</v></stanza><stanza><v>А з iм</v><v>Растануць развагi,</v><v>Што ўчора</v><v>Здавалiся слушнымi,</v></stanza><stanza><v>Пастановы,</v><v>Якiм немагчыма было</v><v>Запярэчыць,</v></stanza><stanza><v>Намеры,</v><v>Што бачылi ў буйных</v><v>I ў дробных рысах</v><v>Будучы дзень,—</v></stanza><stanza><v>I зноў</v><v>Апынецца свет</v><v>Незасвоены i нiчыйны...</v></stanza><stanza><v>Ды выявяцца</v><v>Камянi.</v></stanza><stanza><v><strong>20</strong></v></stanza><stanza><v>Свет разнасцежыцца</v><v>Галасамi</v><v>I захвалюецца плынню —</v></stanza><stanza><v>Вабны i маляўнiчы.</v></stanza><stanza><v>Жаданне —</v><v>Яно мяне забярэ,</v><v>Уцеха —</v><v>Яна мяне запалонiць.</v><v>I толькi шкада,</v><v>Што камень</v><v>Тады застанецца навек,</v><v>Тады застанецца навек</v></stanza><stanza><v>Знямелы.</v></stanza><stanza><v><strong>21</strong></v></stanza><stanza><v>Хацеў назаўсёды</v><v>Цябе мiнуць,</v><v>Каб мерай</v><v>Тваёю не мераць</v><v>Нi веку свайго,</v><v>Нi абсягу.</v></stanza><stanza><v>Але, мiнуўшы,</v><v>Нешта забыў,</v><v>А што —</v><v>Не ўдавалася ўспомнiць.</v></stanza><stanza><v>I я заблудзiўся</v><v>Ў знаёмых днях,</v><v>I я ў краявiдах знаёмых</v></stanza><stanza><v>Згубiўся.</v></stanza><stanza><v><strong>22</strong></v></stanza><stanza><v>Як цябе</v><v>Нi кладзi,</v><v>Што з табой</v><v>Нi рабi,</v><v>Табе ўсё аднолькава</v><v>Добра.</v></stanza><stanza><v>Снiш свае сны —</v><v>I ў iх</v><v>Лунаеш сярод анёлаў</v><v>I не звяртаеш</v><v>Увагi на пастку,</v><v>Што за табою</v><v>Цiкуе —</v><v>Нiбы трымае</v><v>Цябе на нябачнай нiтцы,—</v></stanza><stanza><v>На свой забыты</v><v>I над табою не ўладны</v><v>Зусiм</v></stanza><stanza><v>Цяжар.</v></stanza><stanza><v><strong>23</strong></v></stanza><stanza><v>Да каменя прытулюся,</v><v>Каменем паклянуся,</v><v>На камень наткнуся</v><v>I спатыкнуся</v><v>Аб камень…</v></stanza><stanza><v>Прастора,</v><v>Якая ўяўлялася простай</v><v>I аднастайнай,</v><v>Хавае ў сабе,</v><v>Неўпрыкмет</v><v>Аказаўшыся побач,</v><v>Не ўлiчаныя вымярэннi,</v></stanza><stanza><v>Што перайначвацца</v><v>I спрашчацца,</v><v>Як чалавек,</v></stanza><stanza><v>Не могуць.</v></stanza><stanza><v><strong>24</strong></v></stanza><stanza><v>Мiнае пацiху</v><v>Дзень,</v><v>Як мiнуў</v><v>Учора i пазаўчора,</v></stanza><stanza><v>I адвячорак</v><v>Яго ўжо сцiрае</v><v>З памяцi i з увагi…</v></stanza><stanza><v>Але ў iмгненне,</v><v>Падобнае трэшчынцы</v><v>На шчыце</v><v>Чыстай паверхнi,</v><v>Нас нечакана</v><v>Кране адчуванне,</v><v>Што мы</v><v>Ходзiм над безданню —</v></stanza><stanza><v>А глыбока,</v><v>На дне,</v><v>Унiзе,</v><v>Уводзячы бездань</v><v>У наваколле,</v><v>Шарэюць</v><v>Вунь тыя</v><v>I гэтыя</v></stanza><stanza><v>Камянi.</v></stanza><stanza><v><strong>25</strong></v></stanza><stanza><v>Зжывае</v><v>Свой век чалавек</v><v>I тое,</v><v>Што дагаджае яму,</v><v>Уважае</v><v>За свой набытак.</v></stanza><stanza><v>Але калi</v><v>Счужэе наўколле</v><v>I ў рэчах</v><v>Задыхае пустата,</v><v>Спахапляецца —</v><v>I тады</v><v>Просiць у каменя,</v><v>Каб сказаў,</v><v>Каб нагадаў яму,</v><v>Чаго сам</v><v>Успомнiць не можа:</v></stanza><stanza><v>Нашто ён</v><v>I хто.</v></stanza><stanza><v><strong>26</strong></v></stanza><stanza><v>Далей i блiжэй:</v></stanza><stanza><v>Час-почас</v><v>Цябе перакочваем</v><v>З месца на месца</v><v>I ў нешта</v><v>Ўбудоўваем цi ўкладаем.</v></stanza><stanza><v>А ты</v><v>Сам укладаешся даастатку</v><v>Ў сваю невымерную здольнасць —</v><v>У думку —</v><v>I набываеш</v><v>У ёй сябе.</v></stanza><stanza><v><strong>27</strong></v></stanza><stanza><v>Той, хто пайшоў</v><v>Ад цябе малады,</v><v>Прыходзiць стары —</v><v>Так многа здабыўшы,</v><v>А страцiўшы яшчэ больш…</v></stanza><stanza><v>Тлумачыш</v><v>Сваёй нематою,</v><v>Сваёй</v><v>Нерухомасцю арыентуеш:</v></stanza><stanza><v>Належыць</v><v>Iсцi ў с ё й iстотаю,</v><v>Бо таму,</v><v>Хто здольны iсцi</v><v>Ў с ё й iстотаю,</v><v>Ўжо не трэба</v><v>Перамяшчацца ў прасторы,</v><v>Змяняцца ў часе.</v></stanza><stanza><v><strong>28</strong></v></stanza><stanza><v>Не адкасаешся нi ад чога,</v><v>Не прыхiнаешся нi да чога,</v><v>Нi з кiм не прыязнiшся</v><v>I не варагуеш…</v></stanza><stanza><v>Дабро цябе вучыцца</v><v>Разумець,</v><v>I зло</v><v>Над табою не мае</v><v>Улады.</v></stanza><stanza><v>Роўнавялiкi свету,</v><v>Пераўзыходзiш</v><v>Умовы свету —</v></stanza><stanza><v>Генiй самаспазнання.</v></stanza><stanza><v><strong>29</strong></v></stanza><stanza><v>Аблiччы,</v><v>Што нас ужо выказалi</v><v>I што нам</v><v>Ужо не цiкавы,</v><v>Нас акружаюць знаўкола…</v></stanza><stanza><v>I камень</v><v>Iх аддае,</v><v>I завулак,</v><v>I двор…</v><v>Так многа паўтораў</v><v>У аднастайнай</v><v>Гульнi люстэркаў,</v></stanza><stanza><v>А што настае,</v><v>Не хоча</v><v>Ўсталёўвацца,</v><v>Як мясцiна,</v><v>А вабiць насустрач —</v><v>Як вестка</v></stanza><stanza><v>I як вясна.</v></stanza><stanza><v><strong>30</strong></v></stanza><stanza><v>Што прыгнятала</v><v>I мела вагу,</v><v>Займее</v><v>Сваiм прыстанiшчам</v><v>Яму;</v></stanza><stanza><v>А тое,</v><v>Што мела вагу</v><v>I само трывала,</v></stanza><stanza><v>Узыдзе…</v></stanza><stanza><v>Хвiлiны,</v><v>Якiя раздвойваць iснае,</v><v>Абцякаюць</v><v>З абодвух бакоў,</v><v>Раздваiўшыся самi,</v><v>Камень.</v></stanza><stanza><v><strong>31</strong></v></stanza><stanza><v>Як птушкi,</v><v>Лунаюць думкi</v><v>У маляўнiчых аблоках,</v></stanza><stanza><v>Як рэчы —</v><v>Прывязваюцца да людзей,</v></stanza><stanza><v>Аднак</v><v>Самая пiльная думка</v><v>Шукае камень,</v><v>Якi яна абмiнула,</v></stanza><stanza><v>Каб запытацца,</v><v>Цi сапраўды</v><v>Яна ёсць.</v></stanza><stanza><v><strong>32</strong></v></stanza><stanza><v>Думны без думак,</v><v>Чысты без чысцiнi,</v><v>Тойсамы</v><v>Знутры i знадворку,</v><v>Утульваешся ў нябыт —</v></stanza><stanza><v>I смак,</v><v>Якiм насычае праяўленае</v><v>Усе рэчы,</v><v>Цябе не п’янiць</v><v>Жыццём,</v></stanza><stanza><v>Цябе не цвярэзiць</v><v>Смерцю.</v></stanza><stanza><v><strong>33</strong></v></stanza><stanza><v>Целам</v><v>Не тоесны духу,</v><v>А духам — целу,</v><v>Нашу ў сабе</v><v>Тую далечыню,</v><v>Дзе дух</v><v>Становiцца новым</v><v>Целам,</v><v>А цела — светам…</v></stanza><stanza><v>Там камень</v><v>Ужо не мёртвы,</v><v>А чалавек</v><v>Не жывы.</v></stanza><stanza><v><strong>34</strong></v></stanza><stanza><v>Слухаеш споведзi</v><v>I бярэш</v><v>На сябе ўсе вiны —</v><v>Абы</v><v>Лягчэй было</v><v>Чалавеку.</v></stanza><stanza><v>I водгукам,</v><v>Што напоўнiў</v><v>Цябе да краю</v><v>I захаваўся ў табе,</v><v>Не разлiўшыся,</v><v>Вызначаеш,</v></stanza><stanza><v>Як споведзi спавядацца</v><v>I колькi важыць</v><v>Вiне.</v></stanza><stanza><v><strong>35</strong></v></stanza><stanza><v>Быццам заснулi яны,</v><v>Займелi</v><v>Рэчы с в а ё бытаванне,</v><v>А сутнасцi рэчаў —</v><v>С в а ё.</v></stanza><stanza><v>I нiяк не можа</v><v>Супасцi наноў</v><v>Чалавек з сабою,</v></stanza><stanza><v>А тое, што ёсць,</v><v>З тым, што мае</v></stanza><stanza><v>Быць.</v></stanza><stanza><v><strong>36</strong></v></stanza><stanza><v>Пачатак чагосьцi,</v><v>Што паспяшалася</v><v>Спраўдзiцца</v><v>I не змагло</v><v>Утрымацца на каменi…</v></stanza><stanza><v>Пазычае</v><v>У вечнасцi чалавек</v><v>I велiч сваю,</v><v>I ўладу,</v><v>Але спусташае вечнасць,</v></stanza><stanza><v>I не вядзе</v><v>Нiводная сцежка</v><v>Ў пачатак,</v><v>I дома</v></stanza><stanza><v>Ключы.</v></stanza><stanza><v><strong>37</strong></v></stanza><stanza><v>Нешта парушылася —</v><v>Быццам камень</v><v>Скрануўся ў падмурку</v><v>I запярэчыў</v><v>Таму, што на iм</v><v>Грунтавалася</v><v>I што мела</v><v>Яго падставай сваёй,—</v></stanza><stanza><v>I ў свеце,</v><v>Населеным рэчамi</v><v>I людзьмi,</v><v>Апынулася лiшнiм:</v></stanza><stanza><v>I гэта —</v><v>Ўвесь свет.</v></stanza><stanza><v><strong>38</strong></v></stanza><stanza><v>То карацеючы,</v><v>То даўжэючы,</v><v>Цень</v><v>Вандруе наўкола цябе;</v></stanza><stanza><v>I рэчы,</v><v>Змяняючыся ў аблiччах</v><v>I ў вартасцях,</v><v>Гэтаксама</v><v>Уцягнуты ў не дасягальны</v><v>Староннiм адлiкам</v><v>Кругазварот,</v><v>У цэнтры якога</v><v>Няма нiчога,</v><v>А сам ён,</v><v>Нiбы без каменнасцi</v><v>Камень,</v></stanza><stanza><v>Ёсць.</v></stanza><stanza><v><strong>39</strong></v></stanza><stanza><v>I ключ,</v><v>I замок —</v><v>Сам сябе замкнуў</v><v>I адмыкацца</v><v>Не хочаш.</v></stanza><stanza><v>Расколюць —</v><v>Нiчога ў табе няма,</v><v>Апрача</v><v>Зацятай каменнасцi,</v></stanza><stanza><v>Ды табою</v><v>Высокiмi робяцца</v><v>Горы,</v></stanza><stanza><v>I бездань</v><v>Бярэ ў цябе</v><v>Глыбiню.</v></stanza><stanza><v><strong>40</strong></v></stanza><stanza><v>Перажываю</v><v>Нанава жыццi</v><v>Людзей,</v><v>Што жылi калiсьцi:</v></stanza><stanza><v>Усе яны — пошук,</v><v>Усе — памкненне,</v><v>Усе — намаганне…</v></stanza><stanza><v>I дзiўна</v><v>Мне сёння бачыць,</v><v>Быццам удзельнiчаць</v><v>У таемстве,</v><v>Як узнiкаюць</v></stanza><stanza><v>З пошуку — постаць,</v><v>З памкнення — выснова</v><v>I з намагання — камень.</v></stanza><stanza><v><strong>41</strong></v></stanza><stanza><v>Вандроўнiк выпытвае</v><v>У наваколля:</v><v>Дзе сцежка,</v><v>Дзе камень,</v><v>Дзе дом?</v><v>I па iх</v><v>Знаходзiць самога сябе.</v></stanza><stanza><v>Не ўдаецца</v><v>Зроку адразу ўбачыць,</v><v>А розуму зразумець,</v><v>Што ёсць.</v></stanza><stanza><v>Але трэба</v><v>Таму, хто iдзе —</v><v>Супадаючы з бачным</v><v>I зразуметым</v><v>I выпадаючы,—</v><v>Каб хто-небудзь</v><v>Прысутнiчаў i пытаўся:</v></stanza><stanza><v>Куды iдзеш?</v></stanza><stanza><v><strong>42</strong></v></stanza><stanza><v>Цябе не кранае</v><v>Просьба (няхай</v><v>Сама ўдакладняецца</v><v>I знаходзiць</v><v>Моц у сабе),</v><v>Не пужае грозьба…</v></stanza><stanza><v>Грукоча</v><v>Пярун над табою</v><v>I абяцае</v><v>Цябе раскрышыць на мак,</v><v>Ды, аднак,</v><v>Не раскрышвае —</v></stanza><stanza><v>Бо тады</v><v>Ты ўзыдзеш з зямлi</v><v>Пераможным войскам.</v></stanza><stanza><v><strong>43</strong></v></stanza><stanza><v>Надыдуць</v><v>Прыкрыя днi —</v><v>I грунт</v><v>Парушыцца пад нагамi,</v><v>I гвалт</v><v>Займее ключы</v><v>Ад радовiшча сiлы,</v><v>I зман</v><v>Угнездзiцца ў розумах…</v></stanza><stanza><v>З кiм</v><v>Загавораць вякi?</v><v>За каго</v><v>Заступiцца камень?</v></stanza><stanza><v><strong>44</strong></v></stanza><stanza><v>Глыбiнi з табою</v><v>Знаходзяць паразуменне</v><v>I далячынi —</v><v>Мову.</v></stanza><stanza><v>I чалавек</v><v>Вучыцца жыць</v><v>У цябе,</v><v>Не хаваючы</v><v>Думкi сваёй</v><v>Перад Богам</v><v>I не змяняючы мэты,</v><v>Накрэсленай iм.</v></stanza><stanza><v>Яшчэ</v><v>Яго захапляе поспех</v><v>I засланяе ўдача —</v></stanza><stanza><v>I камень,</v><v>Якi ён мiнуў,</v><v>Чамусьцi</v><v>Зноў апынаецца</v><v>Перад iм.</v></stanza><stanza><v><strong>45</strong></v></stanza><stanza><v>Круг перасёкся</v><v>З кругам,</v><v>Але не супаў —</v><v>I зняволены раптам</v><v>Камень</v><v>Судакрануўся</v><v>(Але не супаў)</v><v>З разняволеным чалавекам.</v></stanza><stanza><v>У доўгiх</v><v>Марудных днях</v><v>I ў iмклiвых гадах</v><v>Спрабуе</v><v>Паразумецца адна</v><v>Вечнасць з другою.</v></stanza><stanza><v><strong>46</strong></v></stanza><stanza><v>Хто чалавеку скажа:</v><v>Так не рабi,</v><v>Хто наставiць:</v><v>Так не кажы,</v><v>Хто выправiць:</v><v>Так не думай?!.</v></stanza><stanza><v>Чужое</v><v>Уточваецца ў краявiд,</v><v>А сваё</v><v>Затуляецца ў згадку.</v></stanza><stanza><v>Але на шалях</v><v>Вялiкай —</v><v>Зямлёю i небам</v><v>Ухваленай —</v><v>Раўнавагi</v><v>Нячулы,</v><v>Нямы,</v><v>Безаблiчны камень</v><v>Узважвае ўчынкi</v><v>Жывых людзей.</v></stanza><stanza><v><strong>47</strong></v></stanza><stanza><v>Вяртаемся час ад часу</v><v>У наваколле,</v><v>Дзе свет</v><v>Разгортваўся да небасхiлу.</v></stanza><stanza><v>Людзi</v><v>Хаваюцца ў людзях,</v><v>Мясцiны —</v><v>Ў мясцiнах.</v></stanza><stanza><v>Аднак</v><v>Знаходзяць мяне i вяртаюць</v><v>Мне нанава свет,</v><v>А з iм</v><v>Нешта яшчэ, што ў свеце</v><v>Не месцiцца,—</v></stanza><stanza><v>Арыенцiры:</v><v>Вандроўнае воблака ў небе,</v><v>А на зямлi —</v><v>Нерухомы камень.</v></stanza><stanza><v><strong>48</strong></v></stanza><stanza><v>Камень застаўся</v><v>Каменем,</v><v>Поле — полем,</v><v>Нябёсы — нябёсамi</v><v>I чалавек — чалавекам.</v><v>Але нiбыта</v><v>Змянiлася раптам</v><v>Надвор’ем надвор’е,</v><v>Парою пара</v><v>I змянiла,</v><v>Супаўшы з кожнай iстотай</v><v>I з кожнай з’явай,</v><v>Iстоту i з’яву —</v></stanza><stanza><v>Адбеглася поле,</v><v>Схмурнела неба,</v><v>Зацяўся камень,</v><v>А чалавек</v><v>Пачаў сам сабе</v><v>Задаваць пытаннi</v><v>I не знаходзiць</v></stanza><stanza><v>Адказу.</v></stanza><stanza><v><strong>49</strong></v></stanza><stanza><v>Мо вырвалiся</v><v>На паверхню</v><v>З падземных вязнiцаў</v><v>Духi пярэчання,</v></stanza><stanza><v>Мо адпала</v><v>Ад вышынi,</v><v>Ацяжэўшы,</v><v>Нiжэйшае неба —</v></stanza><stanza><v>Зблыталася на зямлi,</v><v>Што нiзка,</v><v>А што высока,</v><v>I заняла</v><v>Зямныя абшары</v><v>Прыцемная часiна:</v></stanza><stanza><v>Калi разбiваюцца</v><v>Камянi,</v><v>Калi разбiваюцца</v><v>Аб камянi,</v><v>Калi забiваюцца</v><v>Камянямi.</v></stanza><stanza><v><strong>50</strong></v></stanza><stanza><v>Паволi цi шпарка:</v><v>Ў сваiм памкненнi</v><v>Ад мэты да мэты</v><v>Ззаду</v><v>Цябе пакiдаем</v><v>I нават</v><v>Не заўважаем, што насампраўдзе</v><v>Пакiнулi...</v></stanza><stanza><v>Лiшак</v><v>Палонiць нас, i недахопы</v><v>Захоплiваюць,</v><v>I камень</v><v>Нас апярэджвае адпачатку</v><v>На цэлы свет.</v></stanza><stanza><v><strong>51</strong></v></stanza><stanza><v>Кожны</v><v>Змагаецца за сябе</v><v>I бярэ —</v><v>Нiбыта ён самы</v><v>Iстотны ў свеце —</v><v>Ў хаўруснiкi</v><v>Самы iстотны доказ.</v></stanza><stanza><v>Але калi</v><v>Спрабуюць вякi разгледзець,</v><v>Хто здолеў устояць</v><v>У зменлiвым,</v><v>Высветлiцца ў цямнотным,</v><v>Спраўдзiцца ў з’яўленым,</v></stanza><stanza><v>Дык знаходзяць</v><v>На колiшнiх баявiшчах</v><v>I котлiшчах адно толькi</v><v>Усiмi пакiнутыя</v></stanza><stanza><v>Камянi.</v></stanza><stanza><v><strong>52</strong></v></stanza><stanza><v>Мяжа небасхiлу</v><v>Адсоўваецца,</v><v>Перад сабой</v><v>Трымаючы,</v><v>Нiбы прадмет,</v><v>Чалавека.</v></stanza><stanza><v>А камень настойвае,</v><v>Што чалавек</v><v>Сам на мяжы</v><v>I жывы мяжою…</v></stanza><stanza><v>Няўхiльны,</v><v>Няўступлiвы,</v><v>Пiльны мiжбой</v><v>Мiж тым,</v><v>Чым становiцца чалавек,</v><v>I тым,</v><v>Што становiцца</v><v>Чалавекам.</v></stanza><stanza><v><strong>53</strong></v></stanza><stanza><v>Узор,</v><v>Што заўсёды навiдавоку,</v><v>Але якi</v><v>Пераняць немагчыма;</v></stanza><stanza><v>Мудрасць,</v><v>Якая няспынна вучыць,</v><v>Але якой</v><v>Навучыцца нельга:</v></stanza><stanza><v>Спрадвеку ўваходзiш</v><v>У век чалавека,</v><v>А чалавек</v><v>Спрадвеку выходзiць з яго,</v></stanza><stanza><v>Каб аднойчы</v><v>Вярнуцца Богам.</v></stanza><stanza><v><strong>54</strong></v></stanza><stanza><v>Быццам разгортваецца</v><v>Спружына,</v><v>Каб, разгарнуўшыся,</v><v>Страцiць сiлу,</v></stanza><stanza><v>Самога сябе</v><v>Выштурхоўвае чалавек</v><v>У вобраз —</v><v>Якiм ён</v><v>I знаны,</v><v>I знакамiты,</v></stanza><stanza><v>А вобраз,</v><v>Каб ён не знiкаў, —</v><v>У камень;</v></stanza><stanza><v>I завяршае</v><v>У гэтым свеце</v><v>Гэтак</v><v>Свой шлях.</v></stanza><stanza><v><strong>55</strong></v></stanza><stanza><v>У папярэднiм:</v></stanza><stanza><v>Хiба чалавек</v><v>Самому сабе не т а к i,</v><v>Што мусiць</v><v>Прыходзiць i адыходзiць?</v></stanza><stanza><v>Яму спадарожнiчаюць удача</v><v>З няўдачаю,</v><v>Глiна</v><v>Кладзецца яму пад ногi,</v><v>Жалеза</v><v>Даецца ў рукi,</v><v>А камень</v><v>Яму прадказвае лёс.</v></stanza><stanza><v><strong>56</strong></v></stanza><stanza><v>Той, хто пакiнуў</v><v>У полi камень</v><v>I, вольны, падаўся,</v><v>Куды захацеў,</v></stanza><stanza><v>Нiдзе</v><v>Самога сябе</v><v>Не знойдзе.</v></stanza><stanza><v>З каменем цяжка:</v></stanza><stanza><v>Але затое</v><v>Узнагародаю —</v><v>Кожны вечар,</v><v>Мэтаю —</v><v>Кожны дзень.</v></stanza><stanza><v><strong>57</strong></v></stanza><stanza><v>Напружаны</v><v>Восi свету,</v></stanza><stanza><v>I аддаецца</v><v>Увага свету</v><v>Таму, што намерваецца</v><v>Збудавацца.</v></stanza><stanza><v>Яшчэ не закладзены</v><v>Камень,</v><v>Аднак ужо</v><v>Яму адгукаецца</v></stanza><stanza><v>Завяршэнне.</v></stanza><stanza><v><strong>58</strong></v></stanza><stanza><v>Зямля паклалася</v><v>На ваду,</v><v>Вада паклалася</v><v>На паветра,</v><v>Паветра паклалася</v><v>На агонь,</v><v>Агонь паклаўся</v><v>На думку.</v></stanza><stanza><v>А з думкi</v><v>Выйшаў у век</v><v>Чалавек</v><v>I выпаў у вечнасць</v></stanza><stanza><v>Камень.</v></stanza><stanza><v><strong>1995, 1998</strong></v></stanza></poem></section><section><title><p>Жалеза</p></title><empty-line/><poem><stanza><v><strong>1</strong></v></stanza><stanza><v>З усiх канцоў свету</v><v>Сабралiся пасланцы,</v><v>I кожны</v><v>Прынёс з сабой словы</v><v>Пра мiр i вайну,</v><v>Пра жыццё i смерць</v><v>I пра з’яву,</v><v>Што ўсё злучае сабою,—</v><v>Пра чалавека…</v></stanza><stanza><v>А нехта</v><v>Стаяў, адвярнуўшыся тварам</v><v>У кут,</v><v>I называўся ж а л е з а.</v></stanza><stanza><v><strong>2</strong></v></stanza><stanza><v>Спазнала сабою</v><v>Самое сябе</v><v>I ў сваiм спазнаннi</v><v>Ўтрывалiлася i зацвярдзела.</v></stanza><stanza><v>Ранiць</v><v>Твая справядлiвасць,</v><v>I страшыць</v><v>Твая дасканаласць:</v></stanza><stanza><v>Моц,</v><v>Што адпала ад Бога,</v><v>I дадалася</v><v>Да чалавека.</v></stanza><stanza><v><strong>3</strong></v></stanza><stanza><v>Мо ў спрэчцы,</v><v>Мо ў роспачы,</v><v>Мо ў здзiўленнi</v><v>Знянацку</v><v>Ускаласiлiся галасы</v><v>I гэтаксама знянацку</v><v>Ацiхлi.</v></stanza><stanza><v>Калi я выбег на пляц,</v><v>Нiкога</v><v>Нiдзе не было,</v><v>А ў чырвоным небе</v><v>Высiўся волат-каваль</v><v>I ўбiваў</v><v>У дол велiзарныя,</v><v>Нiбы гмахi,</v><v>Вогненныя цвiкi.</v></stanza><stanza><v><strong>4</strong></v></stanza><stanza><v>Нехта сказаў:</v><v>Дыямент —</v><v>I ўмомант</v><v>Усе расплюшчылi вочы</v><v>I адтулiлi вушы.</v></stanza><stanza><v>Нехта другi сказаў:</v><v>Золата —</v><v>I адразу</v><v>Усе ўзварушылiся-загаманiлi.</v></stanza><stanza><v>I аб’явiў нехта трэцi:</v><v>Жалеза —</v><v>I ўраз</v><v>Усе замерлi ў чаканнi.</v></stanza><stanza><v><strong>5</strong></v></stanza><stanza><v>Прынесла з сабою</v><v>Дзiвосныя падарункi,</v><v>Якiя палохалi —</v><v>Нiбы пасткi,</v><v>I вабiлi —</v><v>Як здабыткi.</v></stanza><stanza><v>Хто браў iх —</v><v>Уводзiла тых у Круг,</v><v>Хто не браў —</v><v>Пакiдала Знадворку.</v></stanza><stanza><v><strong>6</strong></v></stanza><stanza><v>Адпала iмя маё</v><v>Ад мяне</v><v>I адпаў ад мяне</v><v>Мой воблiк…</v></stanza><stanza><v>Аднак</v><v>Сваёй неспазнанай iстотай</v><v>Я ўстояў</v><v>I намаганне,</v><v>Якое мяне трымала,</v><v>Ўтрымаў.</v></stanza><stanza><v>А ценi</v><v>Хадзiлi наўкола мяне</v><v>I казалi:</v><v>«Вось ён —</v><v>Яшчэ чалавек,</v><v>I вось ён —</v><v>Ужо жалеза».</v></stanza><stanza><v><strong>7</strong></v></stanza><stanza><v>Здружваеш дружбаю</v><v>Незвычайнай,</v><v>Якая сягае за межы</v><v>Досведу i развагi,</v><v>Людзей,</v><v>Раз’яднаных зацятаю бiтвай</v><v>На м ы i я н ы.</v></stanza><stanza><v>Так самi</v><v>Не могуць яны раз’яднацца,</v><v>Так самi</v><v>Не могуць яны здружыцца.</v></stanza><stanza><v><strong>8</strong></v></stanza><stanza><v>Жалеза</v><v>Парадкавала жалеза:</v><v>Счышчала плямы,</v><v>Сточвала вышчарбiны,</v><v>Зганяла iржу…</v></stanza><stanza><v>Неўзабаве</v><v>Яно заззяе сваёю</v><v>Адважнаю вастрынёй —</v><v>I жыццё</v><v>З абжытага</v><v>Выштурхнецца знянацку</v><v>У свой невядомы</v></stanza><stanza><v>Працяг.</v></stanza><stanza><v><strong>9</strong></v></stanza><stanza><v>Увечар</v><v>Паўстала перада мной</v><v>Неадольнай сцяной,</v><v>А ўранку</v><v>Паклалася ў рукi</v><v>Ключамi.</v></stanza><stanza><v>Удзень замахнулася</v><v>На мяне</v><v>Мечам i дзiдаю,</v><v>А ўначы</v><v>Апранула ў латы.</v></stanza><stanza><v>Пакуль</v><v>Раўнаважыць жалеза адну</v><v>Здольнасць другою,</v><v>Мёртвы не мёртвы —</v><v>Аднак</v><v>Пабуду ў гасцях у смерцi,</v><v>Жывы не жывы —</v><v>Аднак</v></stanza><stanza><v>Пагутару з Богам.</v></stanza><stanza><v><strong>10</strong></v></stanza><stanza><v>Адразу ў абодва канцы:</v><v>У звёны</v><v>Звязалася i ў ланцуг</v><v>Замкнула паўторы.</v></stanza><stanza><v>Трымаеш самое сябе:</v><v>Цi страшнай</v><v>Напругай напятае,</v><v>Цi паслабленнем</v><v>Адпушчанае,—</v><v>I трымаеш</v><v>У паслушэнстве</v><v>Вагу i рух.</v></stanza><stanza><v><strong>11</strong></v></stanza><stanza><v>Хацеў ацалiць</v><v>Збалелых,</v><v>Уваскрасiць памерлых —</v><v>I да жалеза</v><v>Звярнуўся па раду:</v></stanza><stanza><v>Цi тое,</v><v>Што яно чуе,</v><v>Магчыма?</v><v>Цi тое,</v><v>Што я кажу,</v><v>Змагу?</v></stanza><stanza><v>Адказала:</v><v>— Зможаш —</v><v>Аднак не цяпер</v><v>I не тут,</v><v>I не тым, кiм ты ёсць,</v><v>I не гэтак,</v><v>Як ты хацеў бы.</v></stanza><stanza><v><strong>12</strong></v></stanza><stanza><v>Нiбыта</v><v>Ваюеш само з сабою —</v><v>Усюды</v><v>Законы ўсталёўваеш,</v><v>А ўсталяваўшы,</v><v>Рушыш.</v></stanza><stanza><v>Каб гук</v><v>Быў чыстым,</v><v>Праўдзiваю — справа,</v><v>Выпадак — празарлiвым,</v></stanza><stanza><v>Мусяць</v><v>Складацца нанава словы,</v><v>Дзейснiцца нанава ўчынкi,</v><v>А людзi</v><v>Нанава сустракацца</v></stanza><stanza><v>Адно з адным.</v></stanza><stanza><v><strong>13</strong></v></stanza><stanza><v>Змест адасобiўся</v><v>Ад прадмета,</v><v>Мера — ад з’явы.</v></stanza><stanza><v>Не можам</v><v>Самi вярнуцца дамоў</v><v>I клiчам</v><v>Жалеза на дапамогу.</v></stanza><stanza><v>Вяртае жалеза</v><v>Прадметам той самы змест,</v><v>Але ён</v><v>Змяняе самi прадметы,</v><v>З’явам</v><v>Дае тую самую меру,</v><v>Але яна</v><v>Зыначвае самi</v></stanza><stanza><v>З’явы.</v></stanza><stanza><v><strong>14</strong></v></stanza><stanza><v>Ведаеш словы,</v><v>Утоеныя ад размовы.</v></stanza><stanza><v>Каму давяраеш iх,</v><v>Той</v><v>Робiцца здатны</v><v>Загойваць раны,</v><v>Зрошчваць косцi</v><v>Ды загаворваць кроў —</v></stanza><stanza><v>Адрабляць,</v></stanza><stanza><v>Што ты перад гэтым</v><v>Само зрабiла,</v><v>Што ты перад гэтым</v><v>Учынiла само.</v></stanza><stanza><v><strong>15</strong></v></stanza><stanza><v>Быццам пiлуюцца дровы</v><v>I пырскае пiлавiнне —</v></stanza><stanza><v>Поўнiцца час</v><v>Нечым сыпкiм,</v><v>Няўстойлiвым,</v><v>Цьмяным,</v><v>Няпэўным,</v><v>Што ўсюды</v><v>Праточваецца i не цямiць,</v><v>Нашто яно тут…</v></stanza><stanza><v>Ды жалеза</v><v>Зноўку i зноў няўтомна</v><v>Кажа</v><v>Пра абавязак.</v></stanza><stanza><v><strong>16</strong></v></stanza><stanza><v>Паўсталi супротнасцi</v><v>I наноў</v><v>Звязалiся разам:</v></stanza><stanza><v>У чалавеку.</v></stanza><stanza><v>Хацеў я падацца туды,</v><v>Дзе вузлы</v><v>Самi развязваюцца —</v><v>Да Бога,</v><v>Ды нехта</v><v>Узяў мяне за руку…</v><v>Азiрнуўся:</v></stanza><stanza><v>Жалеза.</v></stanza><stanza><v><strong>17</strong></v></stanza><stanza><v>Час напластоўваецца</v><v>На час,</v><v>Парушэнне</v><v>Кладзецца на парушэнне.</v></stanza><stanza><v>Не паспявае</v><v>Мiнулае стаць мiнулым,</v><v>I ў сарцавiне</v><v>Збiраецца боль…</v></stanza><stanza><v>Чакаем</v><v>Жалезных навiн,</v><v>Жадаем</v><v>Жалезнай праўды.</v></stanza><stanza><v><strong>18</strong></v></stanza><stanza><v>Жалеза таўчэ гаршкi:</v><v>Каб не таўкло —</v><v>Абвязваю iх жалезам;</v></stanza><stanza><v>Жалеза коле каменне:</v><v>Каб не калола —</v><v>Абцягваю iх жалезам.</v></stanza><stanza><v>Жалеза замахваецца на мяне —</v><v>Я ўцякаю,</v><v>Яно даганяе мяне —</v><v>Але ўжо я сяджу</v><v>У самiм жалезе:</v></stanza><stanza><v>Хоць вязень,</v><v>Але — гаспадар,</v><v>Хоць гаспадар,</v><v>Але — вязень.</v></stanza><stanza><v><strong>19</strong></v></stanza><stanza><v>Калi я аддаў жалезу</v><v>Усю сваю моц,</v><v>Адышлi</v><v>Рэчы i людзi</v><v>Наводдаль.</v></stanza><stanza><v>Калi я ўзяў у жалеза</v><v>Назад сваю моц,</v><v>Адусюль</v><v>Памкнулiся да мяне</v><v>I рэчы, i людзi,</v><v>Але чамусьцi</v><v>Зноўку наблiзiцца</v></stanza><stanza><v>Не змаглi.</v></stanza><stanza><v><strong>20</strong></v></stanza><stanza><v>Сiла,</v><v>Якая паклалася ў дол</v><v>I ўваскрэсла з долу:</v></stanza><stanza><v>Чытаеш падзеi</v><v>I вызначаеш</v><v>На крузе i процiкрузе</v><v>Вялiкага Руху</v><v>Час, калi Бог</v><v>Супадзе з чалавекам,</v><v>I месца, дзе з Богам</v><v>Сумесцiцца чалавек.</v></stanza><stanza><v><strong>21</strong></v></stanza><stanza><v>Быццам намёк,</v><v>Цi падказка,</v><v>Цi выпадак,</v><v>Безупынна</v><v>Нагадваеш чалавеку</v><v>Пра нешта, чаго ён сам</v><v>Нi ўбачыць,</v><v>Нi вымавiць,</v><v>Нi зразумець не можа,</v></stanza><stanza><v>Ды гэтаксама</v><v>Не можа, аднак, дарэшты</v></stanza><stanza><v>Забыць.</v></stanza><stanza><v><strong>22</strong></v></stanza><stanza><v>Рух</v><v>Сутыкаецца з рухам,</v><v>Жалеза з жалезам:</v></stanza><stanza><v>Чуваць</v><v>То музыка звону,</v><v>То грукат грому,</v><v>То крык…</v></stanza><stanza><v>Неадольна</v><v>Усё становiцца ўсiм.</v><v>А жалеза</v><v>Усiх кожны раз няўмольна</v><v>Вяртае — нiбы ашчаджае</v><v>Iх для не гэтага вынiку —</v></stanza><stanza><v>Iм самiм.</v></stanza><stanza><v><strong>23</strong></v></stanza><stanza><v>Форма высноўвае,</v><v>Што — знадворку,</v><v>А што — ўнутры.</v></stanza><stanza><v>Каб узнiкнуць</v><v>Кiмсьцi спачатку,</v><v>Сябе давяраем таму,</v><v>Што не мае формы.</v></stanza><stanza><v>А рэшткi</v><v>Ранейшых прысягаў</v><v>I дасягненняў,</v><v>Быццам жалеза зламанае,</v><v>Раняць</v><v>I адкiдаюцца на мяжу.</v></stanza><stanza><v><strong>24</strong></v></stanza><stanza><v>Хто большы?</v><v>Хто лепшы?</v><v>Хто ўладнейшы?</v></stanza><stanza><v>Кожны ў жалеза</v><v>Употайкi ўклаў свой воблiк —</v><v>I ўсе наўкола</v><v>Паўсталi нямою сцяною,</v><v>I ўпотайкi смерць</v><v>Паўстала</v></stanza><stanza><v>З прагалаў.</v></stanza><stanza><v><strong>25</strong></v></stanza><stanza><v>Палiчаныя:</v><v>Памiж</v><v>Сiвымi прароцтвамi</v><v>I засцярогай,</v><v>Што зазiрае ў вокны…</v></stanza><stanza><v>Цi ўжо</v><v>Лiчбы дамовiлiся канчаткова,</v><v>Калi з ж ы н а ц ь чалавека,</v><v>Цi яшчэ ўсё</v><v>Ўзгадняюцца i чакаюць</v><v>Згоды ад чалавека?</v></stanza><stanza><v>Але жалеза</v><v>Тут.</v></stanza><stanza><v><strong>26</strong></v></stanza><stanza><v>Прадаў золата,</v><v>Прадаў срэбра,</v><v>Купiў жалеза.</v></stanza><stanza><v>Купiўшы жалеза,</v><v>Пайшоў з iм на тых,</v><v>Каму прадалося</v><v>Срэбра i золата,</v><v>I прымусiў</v><v>Вярнуцца назад свой скарб.</v></stanza><stanza><v>Але ў неба</v><v>Птушкаю вымкнуў крык,</v><v>А ў зямлю</v><v>Кроў пацякла</v></stanza><stanza><v>Раўчукамi.</v></stanza><stanza><v><strong>27</strong></v></stanza><stanza><v>Запальвалiся i згасалi</v><v>Уначы лiхтары,</v><v>Грымлiва</v><v>Расшчэплiвалася i зноў</v><v>Сашчэплiвалася жалеза,</v><v>I паўставала</v><v>З начной глыбiнi</v><v>I была цямнейшай за ноч</v><v>Нейчая постаць,</v><v>Якая не мела</v></stanza><stanza><v>Цела.</v></stanza><stanza><v><strong>28</strong></v></stanza><stanza><v>Наўпроцi адно аднаго:</v><v>Але роўнасць —</v><v>Выклiк.</v></stanza><stanza><v>Перш чым аб’явiцца вынiк,</v><v>Належыць</v><v>Узяць i аддаць</v><v>I ўтрымаць раўнавагу</v><v>Мiж тым, што даецца,</v><v>I тым, што бярэцца…</v></stanza><stanza><v>Двое братоў</v><v>Выпраўляюцца ў поле,</v><v>А з iмi —</v></stanza><stanza><v>Жалеза.</v></stanza><stanza><v><strong>29</strong></v></stanza><stanza><v>Прачнуўся,</v><v>Калi было поцемна,</v><v>I не мог</v><v>Даўмецца спрасонку,</v><v>Якая гэта пара.</v></stanza><stanza><v>Невыразна</v><v>Знаўкол вымалёўвалiся прадметы,</v><v>I ў сне</v><v>Трызнiлi людзi.</v></stanza><stanza><v>Адно не спала</v><v>Жалеза.</v></stanza><stanza><v>«Табе яшчэ нельга</v><v>Бачыць такое.</v><v>Ты мусiш</v><v>Яшчэ раз заснуць</v><v>I яшчэ раз прачнуцца…» —</v></stanza><stanza><v>Засцерагло i ўклала</v><v>Мяне ў мой ранейшы</v></stanza><stanza><v>Сон.</v></stanza><stanza><v><strong>30</strong></v></stanza><stanza><v>У цёмным i ў светлым:</v></stanza><stanza><v>Кожны</v><v>Мае сабе свой твар,</v><v>Ды без твару людзi.</v></stanza><stanza><v>Што каму хто</v><v>Зычыць уголас —</v><v>Прыходзiць само,</v><v>А тое,</v><v>Што зычыцца ўпотай,</v><v>Нясе жалеза.</v></stanza><stanza><v><strong>31</strong></v></stanza><stanza><v>Цэлае:</v><v>Але ў частках,</v><v>Цела:</v><v>Але ў асобах,</v><v>А сярод iх</v><v>Нехта — жалеза.</v></stanza><stanza><v>Шукаюць яго,</v><v>А знойдуць —</v><v>Хаваюць,</v><v>Але калi схаваюць —</v><v>Тады ён сам</v><v>Знаходзiць сябе</v><v>I выходзiць</v><v>Бязлiтасна i няўхiльна</v></stanza><stanza><v>Наперад усiх.</v></stanza><stanza><v><strong>32</strong></v></stanza><stanza><v>У кучу з усiх бакоў</v><v>Зносiлi i скiдалi</v><v>Жалеза.</v></stanza><stanza><v>Але калi вырастала</v><v>Упоравень з намi куча,</v><v>Адумвалiся</v><v>I зноўку</v><v>Яе разбiралi на часткi</v></stanza><stanza><v>I на кавалкi.</v></stanza><stanza><v><strong>33</strong></v></stanza><stanza><v>Гром грукатаў усю ноч</v><v>I ўсцяж</v><v>Маланкi распорвалi неба:</v><v>Вось-вось —</v><v>Здавалася —</v><v>Нешта ўзнiкне,</v><v>Што нас зразумее дарэшты</v><v>I нам самiм дасць</v><v>Гэтае разуменне.</v></stanza><stanza><v>Уранку</v><v>З’явiўся на пляцы</v><v>Жалезны воўк:</v><v>Ён выў — i шугала</v><v>Полымя з пашчы.</v></stanza><stanza><v>I мы пачалi шукаць</v><v>Яму тлумачэнне.</v></stanza><stanza><v><strong>34</strong></v></stanza><stanza><v>Кожны знаходзiць</v><v>Сваё жалеза</v><v>I з iм</v><v>З цёмных радовiшчаў зместу</v><v>Выходзiць на шчыт паверхнi,</v><v>Спярэшчанай знакамi,</v></stanza><stanza><v>I ў заваёвы</v><v>Выпытвае, хто жалеза</v><v>Засвоiў найлепей</v><v>I зразумеў найглыбей.</v></stanza><stanza><v><strong>35</strong></v></stanza><stanza><v>Чакаем —</v><v>I доўгiм чаканнем сваiм</v><v>Займаем</v><v>I рэчку, i берагi.</v></stanza><stanza><v>Ды аднойчы</v><v>Засвецiцца зырка хвiлiна</v><v>I вымкне</v><v>З н i к у д ы</v><v>Жалезны човен</v><v>I зноў у н i к у д ы</v></stanza><stanza><v>Памкне.</v></stanza><stanza><v><strong>36</strong></v></stanza><stanza><v>Выявы ўзышлi —</v><v>I ў сабе схавалi,</v><v>Што мусiлi паказаць.</v></stanza><stanza><v>Кулакамi</v><v>Тру вочы.</v></stanza><stanza><v>Дзе тут анёл,</v><v>Дзе арол,</v><v>Дзе свiння,</v><v>Дзе сабака,</v><v>А дзе вужака,</v><v>А дзе чалавек?</v></stanza><stanza><v>«У людзях,—</v><v>Жалеза кажа.—</v><v>I ў людзях</v><v>Усе яны неўзабаве</v><v>Увойдуць у новы</v></stanza><stanza><v>Рай».</v></stanza><stanza><v><strong>37</strong></v></stanza><stanza><v>Гульня:</v><v>Спадкадаўцы i спадкаемцы.</v></stanza><stanza><v>У рукi</v><v>Нехта адважна возьме</v><v>Кавалак развогненага жалеза</v><v>I перадасць другому.</v><v>Той — трэцяму,</v><v>Той — наступнаму,</v><v>Аж пакуль</v><v>Яго не пярэйме апошнi.</v></stanza><stanza><v>А, пераняўшы,</v><v>Апошнi</v><v>Узважыць яго на далонi</v><v>I скажа разважлiва:</v><v>«Тое,</v><v>Што абпякала маiх папярэднiкаў,</v><v>Мяне грэе»,—</v><v>I ўжо больш нiкому</v><v>Не перадасць жалеза.</v></stanza><stanza><v>I гэтак</v><v>Скончыць гульню.</v></stanza><stanza><v><strong>38</strong></v></stanza><stanza><v>То зацьмiмся,</v><v>То свiтаем,</v><v>I лiчым свой час</v><v>То з пачатку ў канец,</v><v>То з канца ў пачатак.</v></stanza><stanza><v>«Вунь я малы,</v><v>Ну а вунь вялiкi»,—</v><v>Шточасу</v><v>Удакладняем сябе.</v></stanza><stanza><v>А жалеза</v><v>Шточасу аспрэчвае нас,</v><v>Што не ў гэтым змена,</v><v>Што змена наогул</v><v>З людзьмi</v></stanza><stanza><v>Не iдзе.</v></stanza><stanza><v><strong>39</strong></v></stanza><stanza><v>Ляжалi нявораныя</v><v>Палi,</v><v>Стаялi парушаныя</v><v>Сядзiбы.</v><v>I то замiраў,</v><v>То спяшаўся надзвычай</v><v>Час.</v></stanza><stanza><v>А натоўпы</v><v>Дарогамi i бездарожжам</v><v>Iшлi адусюль</v><v>Да м е ж а ў:</v></stanza><stanza><v>Там людзi</v><v>Ваююць жалезам,</v><v>Жалеза ваюе</v></stanza><stanza><v>Людзьмi.</v></stanza><stanza><v><strong>40</strong></v></stanza><stanza><v>Чакалi:</v><v>Што будзе?</v><v>Гадалi:</v><v>Хто прыйдзе?</v><v>I пiльна ўзiралiся</v><v>У цьмяную глыб</v></stanza><stanza><v>Люстэрка.</v></stanza><stanza><v>Тое, што ўбачылi,</v><v>Не было</v><v>Нi з’яваю, нi асобай,</v><v>Але я н о</v><v>Выступiла з люстэрка</v><v>I на аскепкi</v><v>Разбiла люстэрка.</v></stanza><stanza><v><strong>41</strong></v></stanza><stanza><v>Я не хацеў з iм</v><v>Хаўрусаваць,</v><v>Я не хацеў з iм</v><v>Варагаваць,</v><v>Я не хацеў аб iм</v><v>Думаць.</v></stanza><stanza><v>Але ўсё роўна</v><v>Ў мяне высвятляюць</v><v>Кожнаю справаздачай,</v><v>Распытваюць</v><v>Кожным жыццёпiсам,</v><v>Дзе тады быў я,</v><v>Калi жалеза</v><v>Рушыла ў свой пераможны паход</v><v>На ўсход,</v><v>Што я тады рабiў,</v><v>Калi насаджала</v><v>Жалеза ў дзяржаве свой лад,</v><v>Што думаў,</v><v>Калi жалеза</v><v>Высноўвала неабходнасць</v></stanza><stanza><v>Вялiкай перабудовы.</v></stanza><stanza><v><strong>42</strong></v></stanza><stanza><v>Зашамацела трава,</v><v>Заварушыўся хмызняк,</v><v>Захiсталiся лозы…</v></stanza><stanza><v>— Iдзi паглядзi,</v><v>Жалеза,</v><v>Хто там i што…</v></stanza><stanza><v>Пайшло,</v><v>А вярнулася — дык сказала:</v><v>— Нiдзе нiкога няма.</v></stanza><stanza><v>Вазьму з сабою лiхтар</v><v>I пайду</v><v>Сам пагляджу, цi праўду</v><v>Жалеза кажа:</v></stanza><stanza><v>Была</v><v>Здратавана трава,</v><v>Былi пасечаны лозы</v><v>I быў пацяты хмызняк,</v></stanza><stanza><v>I ляжалi</v><v>На голай зямлi нерухома</v><v>Упокат чыесьцi</v></stanza><stanza><v>Целы.</v></stanza><stanza><v><strong>43</strong></v></stanza><stanza><v>Пачатак нявечыцца</v><v>Ў спраўджаным.</v></stanza><stanza><v>I хоць змест</v><v>Мецiць: тут — шчырасць,</v><v>Тут — цэласнасць,</v><v>Спеў</v><v>Ужо не жыве</v><v>Ў iхнiх гнёздах.</v></stanza><stanza><v>Цi знойдзецца хто,</v><v>Каго б</v><v>Не зыначыў вынiк</v><v>I не раздвоiла адлюстраванне?</v></stanza><stanza><v>Па-свойму</v><v>Людзi маўчаць,</v><v>I маўчыць</v><v>Жалеза па-свойму.</v></stanza><stanza><v><strong>44</strong></v></stanza><stanza><v>Н е ш т а павабiла:</v><v>Ўладна —</v><v>Нiбы яно</v><v>Ведала загадзя</v><v>Маю мэту.</v></stanza><stanza><v>Але калi</v><v>Я захацеў вярнуцца</v><v>Туды, дзе ўжо быў,—</v></stanza><stanza><v>Убачыў:</v><v>Высiцца ў наваколлi</v><v>Жалезны плот</v><v>I займае</v><v>Маё неад’емнае месца</v></stanza><stanza><v>Н е ш т а.</v></stanza><stanza><v><strong>45</strong></v></stanza><stanza><v>Побач,</v><v>Але не намi,</v><v>Дзейснiцца свет:</v><v>Небяспека</v><v>З захаду i з усходу.</v></stanza><stanza><v>Мы ўжо не можам</v><v>Дайсцi да канца:</v><v>Затаптаны</v><v>Вiдушчыя сцежкi,</v><v>I месцы, дзе Бог</v><v>Дзялiўся сабою з людзьмi,</v><v>Не на месцы.</v></stanza><stanza><v>Мы кажам навобмацак,</v><v>А жалеза</v><v>Злучае са сказам</v></stanza><stanza><v>Сказ.</v></stanza><stanza><v><strong>46</strong></v></stanza><stanza><v>Паставiлi каля брамы</v><v>На варце жалеза,</v><v>А самi</v><v>Замкнулiся, каб мiж сабою</v><v>Высветлiць,</v><v>Што было,</v><v>Разважыць,</v><v>Што будзе.</v></stanza><stanza><v>Але нiбыта</v><v>Хтось меўся прыйсцi</v><v>I марудзiў,</v><v>Раз-пораз</v><v>Пыталiся цiха адно ў другога:</v><v>«Мо падало</v><v>Якi знак жалеза?</v><v>Мо пераслала жалеза</v><v>Якую вестку?»</v></stanza><stanza><v><strong>47</strong></v></stanza><stanza><v>Глядзеў у зямлю,</v><v>А з зямлi</v><v>Усёю iстотай сваёй на мяне</v><v>Пазiрала жалеза.</v></stanza><stanza><v>Iржа яго ела,</v><v>Але яно</v><v>Не мела нi моцы, нi здольнасцi</v><v>Паварушыцца.</v></stanza><stanza><v>I я нахiлiўся</v><v>I ў рукi</v><v>Узяў яго —</v></stanza><stanza><v>I ажыло</v><v>Адразу жалеза,</v><v>I ажылi</v><v>З жалезам падзеi.</v></stanza><stanza><v><strong>48</strong></v></stanza><stanza><v>Магчымасць прыводзiла</v><v>Да перашкоды:</v></stanza><stanza><v>У ёй</v><v>Сляпое з’ядноўвалася</v><v>З вiдушчым,</v><v>Суцэльнае — са шматразовым…</v></stanza><stanza><v>Але калi</v><v>Перашкода адольвалася,</v><v>З таго боку</v><v>Усё выглядала наадварот:</v><v>Сляпое аказвалася</v><v>Вiдушчым,</v><v>Суцэльнае — шматразовым,</v><v>I там,</v><v>Дзе яснела i выдавала</v><v>Сваю няўступную цвёрдасць</v><v>Жалеза,</v><v>Падаў</v><v>У цёмную глыб</v></stanza><stanza><v>Прагал.</v></stanza><stanza><v><strong>49</strong></v></stanza><stanza><v>Быццам жывая iстота,</v><v>За мною</v><v>Паўзе пустэча.</v></stanza><stanza><v>Каб не паўзла —</v><v>Жалезам</v><v>Скароджу яе,</v><v>Лупцую,</v><v>Рэжу,</v><v>Дратую,</v><v>Сяку…</v></stanza><stanza><v>А пустэча</v><v>Ўсё роўна паўзе</v><v>I ўсё роўна шэпча:</v></stanza><stanza><v>— Калi мы абое</v><v>Дойдзем да краю часу,</v><v>Не стане цябе,</v><v>А з мяне паўстануць</v><v>Жалезныя людзi,</v><v>Ўзбуяе</v><v>Жалезная збажына.</v></stanza><stanza><v><strong>50</strong></v></stanza><stanza><v>Бег чалавек па рацэ:</v><v>Адною</v><v>Нагою — у боце,</v><v>Другою — босы,</v><v>I аб ваду,</v><v>Як аб сушу, абапiраўся</v><v>Жалезным кiем.</v></stanza><stanza><v>Следам за iм</v><v>Беглi двое:</v><v>Адзiн — у ботах</v><v>I босы — другi,</v><v>I абодва</v><v>Крычалi дружна:</v><v>«Кiнь кiя, а то патонеш!..</v><v>Кiнь кiя, а то патонеш!..»</v></stanza><stanza><v>I першы,</v><v>Урэшце, паслухаўся iх</v><v>I адкiнуў</v><v>Свой кiй ад сябе —</v></stanza><stanza><v>I адразу</v><v>Усе патанулi:</v><v>I той, хто бег першы,</v><v>I тыя, што беглi следам,</v></stanza><stanza><v>I кiй.</v></stanza><stanza><v><strong>51</strong></v></stanza><stanza><v>Ловячы водгук,</v><v>Чуйна</v><v>Прыходзiм i адыходзiм,</v><v>I кажам словы,</v><v>Якiя таксама —</v><v>Водгук.</v></stanza><stanza><v>Але калi</v><v>Займае паверхня ўвагу</v><v>I хiбы</v><v>Урошчваюцца ў перашкоды —</v></stanza><stanza><v>У лядах</v><v>Селяцца прывiды</v><v>I насяляе</v><v>Жалеза лес.</v></stanza><stanza><v><strong>52</strong></v></stanza><stanza><v>Дагэтуль — шматлюдны,</v><v>Адгэтуль — бязлюдны,</v><v>Дагэтуль — у позiрках,</v><v>Словах,</v><v>Рухах,</v><v>Адгэтуль — сам…</v></stanza><stanza><v>А жалеза</v><v>Ходзiць па полi</v><v>I кроiць межы:</v></stanza><stanza><v>Цi хопiць</v><v>Таго, што настала,</v><v>На тое, што настае?</v></stanza><stanza><v><strong>53</strong></v></stanza><stanza><v>Калi я ў здабытак</v><v>Узяў багацце —</v><v>Вышынi</v><v>Павысiлiся</v><v>I панiжэлi нiзiны;</v></stanza><stanza><v>Калi ўзяў славу —</v><v>Зацвiў</v><v>Камень i заспявала</v><v>Дрэва;</v></stanza><stanza><v>Але калi</v><v>Узяў у здабытак пакуту —</v><v>Ў жалезе</v><v>Паадмыкалiся сховы</v><v>I вочы</v><v>Расплюшчылiся</v></stanza><stanza><v>У сноў.</v></stanza><stanza><v><strong>54</strong></v></stanza><stanza><v>У моцы,</v><v>У велiчы,</v><v>У прыгажосцi</v><v>Сыходзяцца мiж сабою</v><v>Дружыны i ваяры,</v><v>А разыходзяцца…</v></stanza><stanza><v>Здзiвавана</v><v>Пытаецца ў нежывых</v><v>I ў жывых Запамежжа:</v><v>Навошта iм трэба несцi</v><v>Усюды з сабой жалеза</v><v>I ўсюды</v><v>Усталёўваць лад</v></stanza><stanza><v>Бяды?</v></stanza><stanza><v><strong>55</strong></v></stanza><stanza><v>Камечыцца мяккае,</v><v>I абрысы</v><v>Злiваюцца ў пляму</v><v>I расплываюцца ў пляму.</v></stanza><stanza><v>На крок,</v><v>Цi на два,</v><v>Цi на дзесяць:</v><v>З супастаўлення</v><v>Выводзiцца постаць,</v><v>Але — на адлегласць жалеза.</v></stanza><stanza><v>Тады</v><v>Само вымаўляецца слова,</v><v>I позiрк</v><v>Тады бачыць сам.</v></stanza><stanza><v><strong>56</strong></v></stanza><stanza><v>Нас вызнаюць акалiчнасцi:</v><v>Кожны</v><v>Мае да iх свой доступ,</v><v>I калi нават</v><v>Хто адступаецца —</v><v>Усё роўна</v><v>Ён тут…</v></stanza><stanza><v>У вымогах</v><v>Дайсцi да канца</v><v>I ў спробах</v><v>Пачаць спачатку</v><v>Мы асягаем сябе.</v></stanza><stanza><v>А жалеза</v><v>Упарта i аднастайна</v><v>Капае ямы</v><v>Ды насыпае капцы.</v></stanza><stanza><v><strong>57</strong></v></stanza><stanza><v>Настала —</v><v>I чалавек</v><v>Падаўся адначасова</v><v>У славу i ў ганьбу,</v><v>У моц i ў немач,</v><v>У неўмiручасць i ў смерць…</v></stanza><stanza><v>Такiя</v><v>Розныя постацi,</v><v>Але тое самае раздарожжа,</v><v>Такiя розныя долi,</v><v>Але той самы</v></stanza><stanza><v>Дол.</v></stanza><stanza><v><strong>58</strong></v></stanza><stanza><v>У змове з нязведаным:</v></stanza><stanza><v>Адымае</v><v>Жалеза, што маю.</v></stanza><stanza><v>Мушу</v><v>Заняць свой пасад,</v><v>Займець</v><v>Сваё княства.</v></stanza><stanza><v>Але цяпер</v><v>Пярэдадзень,</v><v>I чалавек —</v></stanza><stanza><v>Жалеза i скура.</v></stanza><stanza><v><strong>59</strong></v></stanza><stanza><v>Круг накладаўся</v><v>На круг.</v></stanza><stanza><v>— Навошта</v><v>Тое, што ёсць,</v><v>Ёсць гэтакiм, як яно ёсць?..—</v><v>Пытаўся</v><v>У Некага той,</v><v>Хто пытаўся.</v></stanza><stanza><v>Глiна</v><v>Паказвала шлях ад краю</v><v>Да краю,</v><v>Камень</v><v>Маўчаў пра спрадвечнае.</v></stanza><stanza><v>А жалеза</v><v>Сябе аддзялiла ад месца</v><v>I павяло</v><v>Свет да апошняй</v></stanza><stanza><v>Мэты.</v></stanza><stanza><v><strong>60</strong></v></stanza><stanza><v>Адступiцца блiзкае</v><v>I паўстане</v><v>Наводдалi постаццю</v><v>Прадчуваня.</v></stanza><stanza><v>Зноў мы ў пачатку,</v><v>I зноў</v><v>Свет не дасягнуты,</v><v>Ды жалеза</v><v>Уклалася ў здзейсненае</v><v>I цяпер</v></stanza><stanza><v>Ужо без ужытку.</v></stanza><stanza><v><strong>61</strong></v></stanza><stanza><v>Само дапаможацца:</v></stanza><stanza><v>Дзiда</v><v>Шпурляецца i ляцiць —</v><v>Быццам вiсiць на месцы.</v></stanza><stanza><v>Малое з вялiкiм,</v><v>Крывое з простым,</v><v>Нямоглае з дужым,</v><v>Нягеглае са знакамiтым</v><v>Раўняе трыванне.</v></stanza><stanza><v>Даходзiць</v><v>Жалеза да сарцавiны,</v><v>Час — да канца.</v></stanza><stanza><v><strong>62</strong></v></stanza><stanza><v>Пытаецца чалавек</v><v>У жалеза:</v><v>Дзе чалавек?</v><v>А жалеза</v><v>Пытаецца: дзе жалеза? —</v><v>У чалавека.</v></stanza><stanza><v>То карацеюць</v><v>Мiж iмi адлегласцi,</v><v>То даўжэюць,</v><v>I то знаходзяць</v><v>Яны адно аднаго,</v><v>То трацяць:</v></stanza><stanza><v>Жалеза —</v><v>На скрыжаваннi,</v><v>На роскрыжы —</v><v>Чалавек.</v></stanza><stanza><v><strong>2000</strong></v></stanza></poem><empty-line/></section></body><binary id="cover" content-type="image/jpeg">/9j/2wBDAAUDBAQEAwUEBAQFBQUGBwwIBwcHBw8LCwkMEQ8SEhEPERETFhwXExQaFRERGCEYGh0dHx8fExciJCIeJBweHx7/2wBDAQUFBQcGBw4ICA4eFBEUHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh7/wAARCADPAIwDASIAAhEBAxEB/8QAHQAAAQQDAQEAAAAAAAAAAAAACAMEBQYAAQcCCf/EAF8QAAAEAwMECggODQoHAAAAAAABAgMEBREGEiEIEzFBBxUiMzdRcbKz4xQYMnR1kZW0FhcjQ1JWV2Fyk6WxwdEkJSc1RFNVc4GCg5KUNkJGVGRlhaGj0yY0RWJjw+H/xAAbAQACAwEBAQAAAAAAAAAAAAAAAQIEBQMGB//EACwRAAIBAwIEBQQDAQAAAAAAAAABAgMEERIhBRMxQSIyQlFhFFKBoSMzkXH/2gAMAwEAAhEDEQA/ACCygNlD0qbIwloCkhTg4iYIgsz2VmLt5txd69cVXe6Upr04DhR5ZzteDkvLXUC05fx/ctlRf38z5u+AkAAWXblOe578sdSNduU57nvyx1IE4YAAse3Kc9z35Y6kZ25Tnue/LHUgThgACwPLKd9zz5a6gYeWS8RVPY7p/jXUAU4VhL8bDw+dbaN51DeccOiEXjIryj1EVamfEL5OImz1oLMwTMPEsMRchjzg2kRF1rsmXqK8k+6xuLSr44AHbyyynfc8+W+oGzyy3Pc8+W+oHECg7FdgFHMnBPOtQTKouGOJUjBV8lKb/wDIR3dyPURJrHbZTWAVMZWmEOE+1cc3E31ka4uHIjcTovpazxmAMnbkZY8QutzY6Uqmmk6r/wCgYeWU6R0PY8oZajnXUDgVjZzC2dl1svs1Liktw7cGSFqb7LNuObVeTyoSo+QO7WREktDBTK1TzMkTOZg4iJKBZcohs1OKziVJ9ldun/mADuXblO+558t9QNduU7q2PPlvqBxOIlVjUQkyU1Fy/OFLXThS7MM/sgmmVJqXwjcIiLXhqDqfS3Y4THvok0bLzaKaRKUmcYqnY5QTZou/tjcIq6+QAZOxFllPUvel0dOPbrqBhZZrnuefLXUDitolyGCs3P25U7moRMycZhDS4pTcW0siummuG5unWnHjqHOSIqAA+muw1b5GyDYGXWnXLkyxyMN2sMT+duXHVI7q6mtbtdBaReyOpAcckJ0y2JpGgtWf84cBFtHuCAANmX3wXSrw4z0D4CVBLW4ltCDUtRkSSLSZnqBtZffBdKvDjPQPgMJL9/Zd321ziBnfAHs5RNfyc740/WPJyma/k93xp+sJTFKdsIrcnv7nPMNTab4v8xOVOUeoD/aqaFol73jT9YwpTN1HQpa+fJT6wxQhFe5DuVMEuLSRB0qbqTSYDn0PT5RVKTxZ8iS+sbKzNol9zII4+Rv/AOi5S2FIkpIhbZNAYEZpLxi7KwUMvUWKFtzTkqbJWtphZiaU/Mj0VkbXarLzX4gEJAQiburxiagINNdBeMcJ2+O5oQ4W36v0DH6C7Zn/AETnJl3qY9FYq2eqyU6/hTBYtQZGksD8YetQxIRoPxiKo47kZ8NS9b/wEL0DW2P+h09/g1DCsJbX2mzz+DUDCJmmNTpyj2SC4zoFyfkh9B8/oDiZWUtqxLfs2zk8ZgoarnqkOvNN8auIhAn3IMLZKJKdj+0d09Msd+gB4g6oEalNweGU7ijypac5DeyQuCyS/t/OHASLO9J5AN2SDwWSX9v5w4CSZ3pPIORwBqy++C+U+HGvN3wGchxn0u77a5wMzL84LpV4ca83fAZWeP8A4gl3fbXOINLJFs9zBBHMYun9Yd55hA2dFRMR8Ee2MWej7Id55hBcLduj1nJptIqfUMYE1SokbPsGqOI6agg+il0i0mJ6QQ5k4k0ljQc3CEHsdqbckWeVtJMiKmgXGXputppxCrS9pZU5RaoSpGgtVBTrPKPQ2SxEsMAmpFQTcE2ojLDAREBU6YYCwwKFYHTAVDTlsSsMhJIxILqQm57wRb3qmsIuuOXbpGYaRUnkVeNLbdKhub5EmhGGrpuHgdTIIvIcJFSqJYI4IzZJO/se2hMj/wCmO/OQEJvuE8gLK37ivS+tER/k135yAnI7hPIKl08SMy9X8n4DdyQT+5ZJuWI6dwEgzvaQN2SDwWSbliOncBIs72kVSkDZl+cF8p8ONebvgMZD/KCW99tc4gZ2X5wXSrw415u+Azs6VbQy3vtrnEGgLfM2S7PisPX3OeYYRDdKYCXmtez4rD19znmI+IrQsB7JNYRkuGSHcSRvJM+MW6zEOR7vjFUcM1RKU01i/WSZImMSFep12NKz8u5MwcPuveE9AslVJGGMLRKyRTSJuXt1MsMSMVKkdtzdtZ6SagE3aXk4CwQTqaERFQhDQqVXSwwEtAo3RV0CizTnPJItJI0axhw97WHObIkYEPbKL+jSDJVnIaHDUTS7UIvs7m7dEk5UsBpTaVIqqtRJMhkoWyRD3Nj20aqaJa79AEVGKEcgM/ZSZJOxfaVX92u/OQDBrBlB+8KtxvIy7z+z8BvZIPBZJuWI6dwEg1vaeQDfkg8Fcm5X+ncBINb2nkFUqA25fnBdKvDjXQPgNbMlW0ss77b5wMrL84LpV4ca6B8BtZjC0cs77b5wE8Ma6o6JMWkOR8VQtLy+cYj4uGIjoWIevOXot+p09VXzjCMQpLZkd4jqNiV4oR3ZuUuGRqJbEMqCIoglU0C8Wabuw5GKfFxXq3FiLjIHKMIKuodra7hXTafQp3do7aaSLFDKIjprExDHduqEGytN9JiUYeIzoO8kcoTLZLloNoq6RLw5IukdRVIOJIkFiJWHisCxFWVMuQrFmQtCm90egOoLNkV+uArTcVdqSlYB3CxxJKlcBx0D15LHRo0mZkGb62kVSZBu3HFcqaiDWKiSXjUgaQ1ELsqvXtjO06S/Jjn0AMUb2XIC62TIolbH1pEV0yx36AIrZ7ghUutmULvef4DeyQOCyS/Cf84cBIsb0kDdkg8Fkl+E/wCcOAkWN6SKpVBry++C6VeHGugfAaWcOlo5Z32384MvL94LpV4cZ6B8BlZ3+UUt77b+cJvwtjivEi0REY4uLfxPfl84wopalrTiYZVpEv1/HOc4xIMIvYjFrVKjayfTLSCcFhDSLK8g1cRi02ZiiXRBnoSIM4U1EouMPpck4Z9NNZDZ4BN5cMGDx63eVMuTLxXS4xIMO3U1qIBt4qVDtuJqRUHqGeViy0wsQkmiI9IfNxRXMDxFZaiNxUw6Yii1mOTO6kWFMboJRhUo+6eBiudlJJVTHooqpVI8BBxOqkWg5im4REseVzJJ0K+KqcUdakY8KitxgYWklqHeyBFJcsZP0EemWu/QBgbKiS5B361MQpyy87TWv2td+gcCR3JcgzLz+wp3HmDdyQeCyS/Cf84cBIsb0kDdkgcFkl+E/wCcOAkWN6IVTgDZl919K6VeHWugfAZWfP7fy7vlHOBmZfdfSulXh1roHwGMiMynsvP+0o5wjLyYJReJplhWZdlv/n3OcYew6qGmhiGcfIouIx9fc5xh1DxG6TiMmvSlKDTPf2F1TcUkyxkZYEQUcSRkRVxIMWYltJpMsahy66WcJRaKDnw2vK2uuXPys0b+nC5tXjqO4SKJFG1aCMTDTiSIllrFSiH83Qy4xLS+ZNrbS2oyI6D3UKilsfPatBxyyyIcq3Wo2l49Qj2H0mRUML5xIsYSOURdUSoq1MeUxqtFcA0cUkzMy0hq6siPSZGINE8kyiLrhgMW6RkIUnSSRYj2cQRlpMc8kxadvfaKcJ45e98xDiKN7RyEOvTR8lSmalXTL3vmIciSW4TyEMu985WuOob2SDwWSX4T/nDgJBjeiA3ZIB/cskvwn/OHASLG9EKhXBry++C+VeHGugfAXyeu3MB3wjnA0MvuvpXyqv5ca6B8BjJfvxAd8I+cACcW6so6IxPf3OcYUYi1JpUwhGGfZ0T+fc5xhIz0BOClszrTualLeLJ2GmJ1IjPAhJnNL1CwMVFBmWsOGHjJRFUxVdrFN6TateN1Y7VCzvxJuw5U0iKXGxEM/W9oHqEXnVEVcAtFy81oNZHoG1aqVSjiXVCuZcx5gTMonxLIiWqhixMTFCyLWOWLzkOosaCYlsyWhJEZmZBu85ctM2U4R1dC/KiUGWGkJKcIyqZitNTHOYEZh61EKUmhngO/1lGW2Tqrep2RIOO4aQmt8yLAw3S044fdhw3BOKTisKVxFFqnw+pPsNYp5S5fM+LsB75iHOU9yRe8OoxUFmpPNV6yl73zEOWJwQk/eFC4mpyM2/t5UJ6ZewbuSDwWSb4T/nDgJJjekgbskDgskvwn/OHASLG9EOBQBsy++C6VeHGegfAXyH7+wBf2hHzgz8vzgulXhxnoHwFsrfKGmUPFqSaksuJWaS0mRGADzGf89Efnl84wiJNZyNSzUcRNamdd6bHg9ov6zNfimwAR9aD0jjDxSZEf4RN/imxtKZEX4RN/imw1s8oMicPEm2stImYaMJaCIRlJDp7Im/xTYWZfkaPwmb/FNi/TuYpYZZoXGj/g5i2Cd3V0vEGdM2dCI/EJFqaWfSVFKnKv1Gh5dmNnVaCm/wC40Kl3oqeKJoxuKXVsbw0QaToaVCVhoxBEVTUIw4+zaTqa5v8AuthRMzs5pI5v+60MqdGpLfBo2/E6ENnL9FihJkgiD1mboIxWkz6zpaWZr/pBQp9Zo9Lc2/0vqHJUZ+xu0eOWSWJTS/0tExjYd+SzXN93te79A5QWJELa9aOQnL4lmFZmKlxEMuHQTiEJ7rWKmRC/ba9PjWPzk8px66o3Vwp0XlY9sd37ht5IPBZJuV/p3ASLW9kBuyQuCyTcr/TuAkWt7IdjBBsy/OC6VeHWugfAS8YNrL84LpV4ca6B8BLxgGbqNDBsiABhjyNmMIAGDBhjCCQGJG9Y0Q3rDEWnYhhmovZKkjETDtPw6nzzqXUkpJpuq0kYXsZKVW3j4SHnDUUmHQfY5RMLDtMbokqVdVuKKPc68RE2DkabTWyl0gW+cMmMUpJvEm9cokz0BV6yqich5ZAuRL07Wos/A3Luav73uq4qVVOFNYB5LtLrByyaOSZEfMY1ht52SQaSQaNy1F51Lnctnuk3E0vcZ11CrTaxm1lhWrTuFGNPuuwaUMuGhSFtvofWayoRUIsyki14nUiPAog7K2gpDmUsiDOI7IuY6Th7xvF+qSaj23ZWfOwJRXYLqWsyt476yIyShKFKwrUqE4g6f9wWBZIYbEpPLNTyRtk7NYPMNnEKhyO9X1Qk3jLxCKDGG5khcFkm5X+ncBItb2QG/JB4K5Nyv9O4CQa3sgADZl+cF0q8ONdA+AmIGzl+cF8q8ONdA+AmIDQs4MGDBgQzDGhhjADwYYwhgwGQwbIZrGiGawZETdgo2cyy1ULM5DLnI+PhSW620ho3KESTvKMi1EVROSyd2nZKDmDtnUxL8JBJUmMdY9VzCFEpCr1e5TdMq8WGoVuyxQCrSy9UzjzgINDpLeiEmq8lJaSTQj3R6CrhjiOgWxtLYW0UrliWVwkjehCh6IJuJeQpvOKzkOpKi3V1KrxYkSt0QeSOCqQ9v5wyqJbS3CZiIciHVN5vQt9txpw611ocp+qniC0Vb6Pfin404KATFxcuVAxbxN7p+8lCTdPGhLogsS1mZ6xNtRVhoeeyWJaipG9CNLYh5k0cscXnE9l3lu3VNUu5lOPvYYhhHxdmClEEzLDs4a3l1jidgX8/BuZ16+ptVy5mlt3buBmWG5IyqAeRnN9kWdTSEjIZ9uENMUtxSzJvEr6EpVT92v6RUiLAdAtXEWF2mnO08VLFPurJyBQ3LXGVo9U3Sa7r+ZoxKvEQ58RgGw3MkLgsk3K/07gJFreyA3ZIXBZJuV/p3ASLW9kAAbMv3gvlXh1roHwEwNrL94L5V4da6B8BSbhE13F4JslTw3u8CRY6Bsgo262RUNohmcbI65ognL4Oipx+5CVSqMJVB7N1s1VzKaDaXWyrVhIWfgNC+4TqRDV7UFiebLSykYbzVN4SDL9g0r7hIYPZPI/EjZPI/FB5fsJQg/UJHTVUhoy96ocpcQo6FDEr9I83XCcrmaFxVC1v2GqUX6hEippMyGyOuGIcH3WMKR/pGkqquhQ5eMGv4JcmP3foQu+8NkQWeQtv1skBDXpEk8nGcXB4YbuSDwVyblf6dwEg1vZAbskHgsk3K/07gJFreyDInK8pDY6XsmWUhZK3N9q1Q8emMzvY2evXW1ou0vJp3da11Aa4jJhjGTp6Lq/4b1gOd1pDhUMM3ZTDuHUyAADva0x3tnPyb1g32tEd7Zz8m9aDd2nhfYEM2nhvYEAAIO1njvbQfk3rRssmeO9tB+TetBv7Tw/sCGbTsewIAARdrPG+2g/JvWjR5M8d7aD8m9aDd2nY9gQzaaH9gQAAh7WeO9tB+TetGdrRGe2lXk3rQb+00P7Ahm08P7AgC27ICJOTVHEe5tSfk3rQoWTbM6YWqPyb1oNnaWG9iQzaWG4gmiak13Aj7WyaafRUfk7rBna2TI9Nqj8m9YDb2oh9Fwhm08OX8wgYHrfuBJ2tkwVptUfk4/8AcGu1pjjOnopPyaf+4Dc2ohy9bIeilMOWObICWCLbfc5fsE2JcsXZGBkTkX2Z2LnPV81m7191S+5qei9TTqHX0luQizBstdwQdUIMR//Z</binary>
</FictionBook>