<?xml version="1.0" encoding="utf-8"?><FictionBook xmlns="http://www.gribuser.ru/xml/fictionbook/2.0" xmlns:l="http://www.w3.org/1999/xlink"><description><title-info><genre>poetry</genre><author><first-name>Ян</first-name><last-name>Чыквін</last-name></author><book-title>Свет першы і апошні</book-title><annotation><p>«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўтара маладым хлопцам, шалёным у пачуццях і памяркоўным у дзеяннях. Падаецца, што гэтая душа не састарэе ніколі. Вершы – таму пацьверджанне. А дадзены томік – чарговы доказ таму. (н.г.)</p></annotation><date/><coverpage><image l:href="#cover"/></coverpage><lang>be</lang><sequence name="Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа" number="20"/></title-info><document-info><author><nickname>9cbka</nickname><home-page>vk.com/belinbook</home-page></author><program-used>calibre 0.9.26, FictionBook Editor Release 2.6.6, fb2cut 2.5.4, fb2cut 2.6.2</program-used><date value="2016-06-29">9.4.2013</date><src-url>http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=582</src-url><id>A3E03F4C-2BF2-43F6-973B-341499352376</id><version>1.01</version></document-info><publish-info><book-name>Свет першы і апошні</book-name><publisher>Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа</publisher><city>Беласток</city><year>1997</year><isbn>83-85918-12-4</isbn><sequence name="Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа" number="20"/></publish-info></description><body><section><title><p>Ян Чыквін</p><p>СВЕТ ПЕРШЫ І АПОШНІ</p></title><empty-line/><p>Падрыхтаванае на падставе: Ян Чыквін, Свет першы і апошні — Беласток: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, 1997. — 54 с., Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга дваццатая</p><p>ISBN 83-85918-12-4</p><empty-line/><p>© ePub: Камунікат.org, 2012</p><empty-line/></section><section><title><p>Свяшчэнны дождж</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Дажджу не хочацца шумна ісці,</v><v>Таму паціху тупоча, сівенькі.</v><v>Вясны панаднай гонкія касцы</v><v>Ваду, што скосяць, то збяруць ў сявенькі.</v></stanza><stanza><v>А ў маім доме гасне хатні агонь —</v><v>Ад розуму халоднага ці, можа, ад слязы?</v><v>Хоць ты падай, вясна свяшчэнная, мне сваю далонь</v><v>І таямніцу выяві жыцця — каб жыць.</v></stanza><stanza><v>Святлее дождж, какетліва ўглядаецца ў ваду,</v><v>Ў якой мігціць яго крыштальная прыгожасць,</v><v>І звонка харашынь сваю ён множыць,</v><v>Загледжана-заслуханы ў сімфонію сваю.</v></stanza><stanza><v>У гэтай музыцы, дакорнай і шчымлівай,</v><v>Ёсць цень адной заплаканай жанчыны.</v><v>Яна ка мне прыходзіць напамінам неспакойным,</v><v>Вяртаецца й бруіць, па той бок шыбінаў ваконных.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Тужу па зялёнавокай князёўне,</v><v>Як вернік тужыць па царкоўным звоне.</v></stanza><stanza><v>Іду на гасцінец, выглядаю, клічу,</v><v>А мая князёўна хваляю на Пцічы.</v></stanza><stanza><v>А мая князёўна у вятроў сястрыцай.</v><v>І вярбою ніцай богу ёй маліцца.</v></stanza><stanza><v>Ах, жыцця чужога ёй ўжо не пазбыцца!</v><v>А свайго не хопіць — каб жыццём нажыцца.</v></stanza><stanza><v>Тужу па зялёнавокай князёўне</v><v>Я клёнам адцвілым у пройме вячорнай.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Жальба неадпаведнасці</p><p>(або скарга дрэва закаханага ў дзяўчыну)</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Расту да цябе я</v><v>Зялёнымі ўсхліпамі,</v><v>Пошумам мысляў маіх.</v></stanza><stanza><v>Цягнусь наўздагон</v><v>Блакітнай гатычнасці дзён —</v><v>Не нашых... хоць бы на міг!</v></stanza><stanza><v>Маё раскрытае неба</v><v>Плыве над табой у нябыт</v><v>Набраклаю кнігай тугі.</v></stanza><stanza><v>Між намі завалы прастораў,</v><v>Між намі планідаў кругі</v><v>Звіваюць яснасць жыцця у сутонь,</v></stanza><stanza><v>У дымныя дрэваў ствалы,</v><v>Што вышэй ды вышэй</v><v>Імкнуцца ў нябесны агонь.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Пацалунак</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Як пляснуў тройчы пацалунак на пероне,</v><v>“Едзь абы-куды!” — прашамкаў з рэзігнацыяй</v><v>Мужык павешаны на слупе-клёне.</v><v>І, засмактаўшы мой даношаны касцюм і цела</v><v>Ў сваё дрыготкае, здранцвелае нутро,</v><v>Адзін цягнік, відаць, найгоршы, нетутэйшы,</v><v>Пацягнуў — рук разрываючы падковы —</v><v>Сваім імпэтам ў найчарнейшую дарогу,</v><v>Па якой асуджаных на несціханы перастук калёс</v><v>Вязуць-адвозяць-возяць у непамяць, ў сена-гора,</v><v>У іншы бок жыцця, дзе клеіцца і моршчыцца сутонне,</v><v>Дзе поранкаў спаволеных няма і радасці ад захаду нябёс,</v><v>А ёсць адна загубленая ў космасах прастора,</v><v>Нібы навечна куплены білет — той пацалунак на пероне.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Кветка болю</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>... за кшталт тваіх далоняў,</v><v>што атулялі мяне ў месцах найбольш збалелых,</v><v>за вызваленне мяне ад цяжару</v><v>быць самым сабою і супраць сябе,</v><v>за лыжку ажыўляючай вады і</v><v>за саломіну, якую падал&#xE1;, калі знясілены</v><v>калодаю ляжаў, стары і недарэчны,</v><v>за музыку прытульную тваіх званкоў-грудзей,</v><v>што павялі праз лабірынт асвежаных падумак цела,</v><v>за човен твой, а стырнікам якога ты мяне зрабіла,</v><v>каб змог вярнуцца йшчэ ў жывых краіну,</v><v>за сон саснёны пра мяне, хоць без мяне, і</v><v>за мальбу тваю у прыцемках святыні,</v><v>каб вывеў нас з даліны плачу,</v><v>за кветку, што ў табе ужо расце,</v><v>пасеяная мною з болю кветка болю,</v><v>за кнігу адыходу і вяртання, што поначамі</v><v>пішаш аба мне сабе, забыўшыся пра кон</v><v>Александрыйскай бібліятэкі, і</v><v>за развітальнае тваё слаўцо, якое капнула ў разораную намі</v><v>глебу суму-вечара слязінай абмірання або нараджэння —</v><v>ахавальніца жыцця, я дзякую табе.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Impromptu</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Чый зманлівы там сеў вачэй</v><v>І чый сеў рук-махлівых крыл?</v></stanza><stanza><v>О, каб — не могучы — магла</v><v>Ты целам быць маіх касцей!</v></stanza><stanza><v>І каб была ў сабе маёй,</v><v>І — ад пачатку — нічыёй!</v></stanza><stanza><v>Каб кожны раз начэй імгла</v><v>Была табе і мне натоленаю</v><v>Жарсцяй мук...</v></stanza><stanza><v>За думкай нейкі вобраз-мысль цячэ —</v><v>Нібыта хоча штось адкрыцца мне на міг</v><v>Далёкім бляскам-спевамі тваіх вачэй,</v><v>Жаночай музыкаю рук тваіх.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Чараўніца</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>О, разумная галава,</v><v>Чараўніца зялёнага луга!</v><v>Твая зрудзелая трава</v><v>Пад маім буйнее плугам.</v></stanza><stanza><v>І вішні глядзяць на сад,</v><v>Дзе сцелецца вільгаць-раса.</v><v>Дзе шчодра-акруглыя сферы —</v><v>Свеціцца музыкай цела.</v></stanza><stanza><v>О, ўласніца ног, жывата,</v><v>Наезніца дзіўнай пагоні!</v><v>Чым болей корміш атавай,</v><v>Тым няўрымслівей коні!</v></stanza></poem></section><section><title><p>Жураўлі</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Ляцяць жураўлі ў цёплыя краі</v><v>Праз Крым:</v><v>Крум-крам,</v><v>Крум-крым.</v><v>Праз Крым</v><v>Ключамі адлятаюць.</v></stanza><stanza><v>То ў Пакістан, то над Ніл</v><v>Праз Крым:</v><v>Крум-крам,</v><v>Ку-гіл, ку-гіл.</v><v>Клінам пралятаюць.</v></stanza><stanza><v>З Бацькаўшчыны ў Кувейт</v><v>Праз Крым:</v><v>Крум-крам,</v><v>Ку-гіл...</v><v>І ўсё далей, усё слабей:</v><v>Ку-гіл,</v><v>Крум-крам,</v><v>Ку-гіл.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Асіметрыя</p><p>з ліста жанчыны</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Люблю я гэты свет,</v><v>Шкадую гэты свет,</v><v>Сумую па пяшчоце.</v></stanza><stanza><v>На тым сябе лаўлю —</v><v>Тваімі словамі малю,</v><v>З табой сама сабе адпавядаю.</v></stanza><stanza><v>Будзь ласкавы, мой свет,</v><v>Трымай мяне ў руках —</v><v>Я вельмі ад цябе залежу.</v></stanza><stanza><v>Ў табе ёсць, свеце, ўсё,</v><v>Каб я была шчаслівай,</v><v>Бо ты — мая сапраўднасць.</v></stanza><stanza><v>З табой адным хачу сустрэч —</v><v>Цвітуць ў чаканні кветкі пачуцця,</v><v>Я адчуваю пругкасць гэтага памкнення.</v></stanza><stanza><v>Замест хаваць ў грудзях адчай,</v><v>Пакінутасці боль, самоту —</v><v>Кахай мяне, кахай, кахай!</v></stanza><stanza><v>Сваім жыццём маё жыццё</v><v>Не адкладай на потым —</v><v>Пакуль ліпнёвы мёд у сотах.</v></stanza><stanza><v>Люблю я гэты свет,</v><v>Шкадую гэты свет,</v><v>Хачу тваіх пяшчотаў.</v></stanza></poem></section><section><title><p>У альбом</p></title><empty-line/><cite><p><emphasis>на дзень нараджэння Г.</emphasis></p></cite><empty-line/><poem><stanza><v>Жыві, жыві, прыгожае тварэнне!</v><v>Шчаслівай будзь ад дотыкаў Жыцця.</v><v>Няхай жа збудуцца ўсе твае памкненні</v><v>І нашых дзён — хай доўжыцца працяг.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Свяча рассвятляе ноч.</v><v>Ноч паглынае свячу:</v><v>Клюе птах ружовы куст.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Паэт і муза</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Калі, забіты ў кут, ад года я усё пісаў адзін радок,</v><v>Летуценячы здабыць той лаўравы вянок,</v><v>Прыйшла ка мне і села муза. Села пад іконай.</v><v>І глянуўшы, як у ваду, ў мае паперы,</v><v>Адкрыла вокны, адчыніла дзверы,</v><v>І прохаладзь хлынула вясновая,</v><v>І з яе спакойна-светлага аблічча</v><v>Капнула слязіна.</v></stanza><stanza><v>“Ці ўбачыць?.. Ці пакліча?..</v><v>Паблагаславіць мо мяне?.. Ці папракне?..</v><v>На вуха тайніцу шапне</v><v>Ці скрутак спісаных законаў</v><v>Абыякава уручыць мне?..”</v></stanza><stanza><v>Прамовіла:</v><v>“О, мілы Божа, як жа ты спанеў</v><v>І непрактычны стаў.</v><v>І хоць цяшы цябе, хоць рэж,</v><v>Нішто табе сям’я і дом, і мае раны...</v><v>Ты ў іншу, хлопча, закаханы</v><v>І ўжо не пазнаеш мяне.</v><v>Глядзіш — і не бачыш,</v><v>Што маеш і траціш.</v></stanza><stanza><v>А з замужняй, той мурзаю,</v><v>Ні дня не пражывеш.</v><v>І ночны час — не час без ласк</v><v>Жывой кабеціны...</v><v>Праўдзівых муз цяпер нямаш</v><v>На нашым подлым свецені!”</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Брат шапку скінуў —</v><v>і прыйшла вясна.</v><v>Ўзмахнуў рукой —</v><v>зазелянелі нівы.</v><v>Кашулю зняў —</v><v>і вырасла трава,</v><v>закаласіла жыта.</v><v>Запрог каня —</v><v>і жаць пайшлі</v><v>стальныя рукі,</v><v>вязаць і малаціць,</v><v>капаць і звозіць.</v><v>Ячмень, пшаніцу і авёс</v><v>сталёвы конь прывёз —</v><v>што ў свіраны, што ў клуні,</v><v>дзе да кружэння галавы</v><v>гара стаяла сушанай травы.</v><v>А каб прыйшла зіма,</v><v>шапку брат надзеў, аднак.</v></stanza></poem></section><section><title><p>З даўняй кнігі</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Дзе неба сыпле сіні дождж надзей,</v><v>за горадам аддаленым кнігу я раскрыў:</v><v>чытаю лес, чытаю трапятанне крыл,</v><v>старонку поля сыпкага — стары запылены раздзел</v><v>фаліянта даўняга з малюнкамі астылага цяпла,</v><v>з гравюрай радасці мінулай-цьмянага былля.</v><v>Чытаю сцежак кволенька пазначаны сюжэт,</v><v>дзе паабапал сум пасеяны і мітусня</v><v>і дзе, рассеўшыся, сядзяць усе відовішчы жыцця</v><v>і, што было раней не помнячы, тахтоляць свет.</v><v>Мяне не цешыць гэткая бяздушная радня.</v><v>Мне — каб паспець натрапіць на адно імя</v><v>запісанае мне у гэтай кнізе Вышняй воляй.</v><v>І, з кнігі вырваўшы, увесці ў свет людзей,</v><v>дзе неба нам дазволіць полымем маім</v><v>яе агонь абняць...</v></stanza></poem></section><section><title><p>Сучасная Ніке</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Меднавалосая Ніке ішла прада мной.</v><v>Яе шавялюра дымілася пахам маёй даўняй спадзевы,</v><v>Што ёсць іншы свет, недзе там, за сёмай ракой:</v><v>Рухліва-прынадны і першаісна-боска-напеўны,</v><v>Дзе ў жывых кругах нагрэтага святла</v><v>Расхінутыя свету па-дзіцячы душы;</v></stanza><stanza><v>Куды, аднак, ніколі не ступіць мне, нават ў снах.</v><v>Ішла, крылатая. Мой цень — за ёй, меднавалосай,</v><v>Той, што адтуль з’явілася, мабыць, на міг,</v><v>Каб абцякальнымі абрысамі акругласцей сваіх,</v><v>Перамагаючы, тутэйшае жыццё наўкольнае абагавіць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Рыжы, пахучы мёдам гародчык,</v><v>Геаметрычны спакой, летні одум.</v></stanza><stanza><v>Але пыл смутку, трывожна-пякучы,</v><v>За сэрца сціскае</v><v>Зялёным вянком прахалоды:</v><v>Мая хата з дажджу,</v><v>Мая хата стаіць пакрыёму.</v></stanza><stanza><v>Увайдзі, маё сонейка, ў дом,</v><v>Сонцанятам будзь ў маім доме!</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>О, як гады празрыстыя ляцяць,</v><v>Калі, у позні час жыцця,</v><v>Любоў шалёная прыходзіць.</v></stanza><stanza><v>Як ранняй слодычы вяртаецца ажур,</v><v>Як маладосць варушыцца на сподзе!</v></stanza><stanza><v>Як хочацца душэўнага цяпла</v><v>І шчасце шчасцем затрымаць!</v></stanza><stanza><v>Але няма спагады у прыродзе.</v><v>На свеце радасці няма.</v><v>Ёсць толкі полымя адно, гарачае,</v><v>Якім гарыць і неба, і зямля.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Выпрабаванне спакусай</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Самота стукае ў дзверы, самота</v><v>ўваходзіць у дом і ў маю чашу жыцця,</v><v>налітую спаўна, кладзе жывы пялёстак ружы</v><v>колеру вуснаў жанчыны распуснай.</v></stanza><stanza><v>А мне мілейшае маўчанне палыну,</v><v>мне слодычу — ажухлая цыкута.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Жанчына,</v><v>што нечакана выйшла</v><v>з рамы вечнасці ў мой злічальны час,</v><v>была</v><v>Дзевятай сімфоніяй Бетховена</v><v>ін мінор.</v></stanza><stanza><v>У голасе яе</v><v>гучаў далёкіх продкаў хор.</v><v>І ў гэтым хоры,</v><v>вельмі паволі і пявуча,</v><v>яна ка мне плыла па моры</v><v>усёй постаццю дзявочай.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Чалавек дажджу</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Дождж ідзе на маю галаву пахмурна-навесны,</v><v>Дождж-напамін пра хуткаплыннасць светлаблакітнай песні.</v></stanza><stanza><v>Дождж ідзе. На маю галаву. Дождж серабрыставалосы.</v><v>І сплывае як ласка і глыбейшыя сэнсы маўклівых нябёсаў.</v></stanza><stanza><v>Дождж ідзе і хвалюецца сам і мяне ён хвалюе да плачу,</v><v>Шапаціць над маёй галавой як дакор мілагучны маці.</v></stanza><stanza><v>Ідзе дождж як не дождж — на маю галаву сыплецца шкліва</v><v>Нараканняў далёкіх і блізкіх людзей і праклён іх шчаслівы.</v></stanza><stanza><v>На маю галаву дождж ідзе. Дзень у дзень, дзе ні дзенься,</v><v>І плёхае следам па мокрых слізгах майго неадбежнага ценю.</v></stanza><stanza><v>Дождж празрыстаю песняй з вільготных аблокаў ідзе...</v><v>І я, родным ахутан макроццем, іду па плыткай, звонкай вадзе.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Паводле Іова</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Летась добра было. Сонца папераменна</v><v>стварала дзень і ноч. Нумараваныя дні</v><v>праміналі нябачна, няўхільна</v><v>і без майго намагання.</v><v>І ночы штоночы жыццё вышывалі</v><v>жывою мярэжкай — без майго намагання.</v><v>І без высілку майго дождж ішоў</v><v>і пясок асыпаўся з магіл,</v><v>і ткаўся лугамі з гаючых траў кілім.</v><v>І рыба жыла, без мяне, у вадзе,</v><v>і птушкі будавалі гнёзды.</v><v>Наўздзіў наўкол сады цвілі</v><v>і па далінах коней табуны</v><v>ганяліся за табунамі жарабіц.</v></stanza><stanza><v>Я непатрэбны быў, здавалася, нідзе</v><v>нікому ў гэтым свеце, першым і апошнім.</v></stanza><stanza><v>Але нечакана ў шыбіну акна</v><v>раз і другі з налёту стукнуў верабей,</v><v>і з хвойніка пажар прыйшоў пад хату,</v><v>і вецер адчыніў вароты мору.</v><v>І Бог, сам Бог тут затрымаўся надаўжэй</v><v>дзеля праверкі чалавека у яго парогах.</v></stanza><stanza><v>Дзе стол яды быў поўны і пітва —</v><v>стаяла з дошак негаблёваных труна.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Нейк сталася</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Нейк сталася, што я паіў каня.</v><v>Ажурнай цеплынёй ляжала сонейка на грыве.</v><v>Ціш стрыглі вушы палахліва,</v><v>Хоць яблыкі вачэй былі ў агнях.</v></stanza><stanza><v>Мы з ім жылі не як браты,</v><v>Таму, пакуль я даставаў вады</v><v>І наліваў з чарпальнай кадзі</v><v>Ў ягонае напойнае вядро,</v></stanza><stanza><v>Атласам губ мяне ён гладзіў</v><v>І яблыкаў сваіх наводзіў мікраскоп</v><v>На кучму валасоў і на загар плячэй</v><v>Ды асабліва ў гузікі маіх вачэй.</v></stanza><stanza><v>Праз іх, відаць, там бліскалі й яму агні —</v><v>І жорны мозгу разлічалі свята й будні,</v><v>Што я налью яму вады з ягонай студні</v><v>Ў ягоную пасудзіну, ў ягонай цішыні...</v></stanza><stanza><v>Як на вадзе мінае ўсё, як на агнях!</v><v>Няма даўно высокай постаці каня,</v><v>Той студні ўжо даўно няма</v><v>Ні сонейка таго. Вядома — і мяне няма.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Тапелец</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Лета ў самоце. Лета ў жалобнай цішы.</v><v>Адзін-аднюткі. Тулю да сэрца твой малы партрэцік.</v><v>Туга па страчаным мяне сабой калыша.</v><v>О, мае хмары атлантычныя і філіпінскі вецер!</v></stanza><stanza><v>О, філіпінскі вецер мой і атлантычнае пахмар’е,</v><v>Тугі па страчаным вы неразборлівыя дзеці!</v><v>Глушу свой боль балючымі музычнымі пажарамі,</v><v>Ў пажарах гэтых мілая каханым целам свеціць.</v></stanza><stanza><v>Плыву праз ночы ноч, аслеплены самотай лета,</v><v>На ўзвейных крылах філіпінскіх ветраў.</v><v>Туга па страчаным расце ўва мне балючай цішай</v><v>І, як тапельца ў цінах, мроямі музычнымі калыша.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Восень</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Саспелі нічыйныя грушы і слівы</v><v>Ды падаюць ў жухла-старую травіцу.</v><v>І дзэнькае сонцава струнка шчымліва.</v></stanza><stanza><v>Птушыныя душы пяюць над крыніцай</v><v>Кантаты расстання й вяртання канцоны —</v><v>Глыткоў пяць паветра, глыточак вадзіцы.</v></stanza><stanza><v>Макрынкі вісяць у завойцы лісцёўнай.</v><v>Дзе шчэплены шчэпкі змуршэлых галін,</v><v>Свеціцца многа чароўных свяцёлак.</v></stanza><stanza><v>Бязмэтна прасторай шасціць парыжэлы прамень.</v><v>Патайна знікаюць будоўлі рахманых раслін,</v><v>І кожная ноч рассцілае на дзень</v><v>Свой усё новы дыван-габелен.</v></stanza><stanza><v>І зноў жа паўторыцца ў садзе</v><v>І паданне груш, і паданне сліў!</v><v>Толькі мне ўжо не бачыць вясны салаўіна-шчаслівай.</v><v>Дык на што ў белым свеце ты, восень, дагнала мяне?</v></stanza></poem></section><section><title><p>Як калісь</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Неверагодна. Чорная музыка ўладарыць Варшавай,</v><v>Усе вуліцы робіць непраезнымі аднолькава.</v><v>Хто б ні з’явіўся — ідзе крокам Раскольнікава,</v><v>Усе жанчыны — найпрыгажэйшымі вабнымі полькамі.</v></stanza><stanza><v>Блізкае ад мяне адплывае і стаецца неймаверна далёкім.</v><v>Хоць вечар неонамі пісьмаў к сабе прыйсці запрашае,</v><v>На скрыжаванні стаю, як калісь, і адчайна цалую твой локан</v><v>І бачу зноў тое, як размінаюцца нашых двух жыццяў аблокі.</v></stanza><stanza><v>Як і тады, пра сябе я й цяпер ведаць нічога не ведаю,</v><v>Чую адно, што нельга чагосьці ўсё мне. І гэтае нельга ўсё бліжай —</v><v>Як нельга пайсці адначасна ў шчаснасць Новага свету,</v><v>Калі ўжо пад чорную музыку йдзеш вуліцай Святога крыжа.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Вяселле</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Нейкае свята было. У будзённы дзень</v><v>насупраць вады гарэла шчаслівая хата —</v><v>моладзь гуляла ў жыццё і агонь падкладала.</v></stanza><stanza><v>З нічога ўспыхнуў пажар. Мілосным жарам</v><v>вусны ўспалалі і ад крыві запалыхала ўсё цела.</v></stanza><stanza><v>Полымем яркім шугалі белі кашуль,</v><v>ногі прынадна свяцілі ў гарачых спадніцах.</v><v>Неба мала было для жывога агню</v><v>і званоў было мала на гулкай званіцы.</v></stanza><stanza><v>Ластаўчын лёт, зігзагам, між надваконнем і хмарай</v><v>голкай у сэрца кальнуў — невядома з чаго і адкуль:</v><v>гэтак жа зноў няма ў гняздзе птушанятак.</v></stanza><stanza><v>Ціхай манашкаю крэсліць пустую прастору пташка старая</v></stanza></poem></section><section><title><p>Дзеці Чарнобыля</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Дзеці спяць на падлозе,</v><v>Як авечачкі, збіўшыся ў кучу.</v><v>І зноў адно з іх не можа</v><v>Упасці ў сонныя травы,</v><v>У матчыных рук калыханне —</v><v>Вочкі трэ ўласнаруччу.</v></stanza><stanza><v>Як цвет яблыні танклявай,</v><v>Душа дзіцяці светлай плямай</v><v>Спаўзла са столі і па сценах</v><v>Паволі йшла дрыжачым бляскам</v><v>Да сонца звабленага шклянкай,</v><v>Туды, дзе жыў срабрысты ляскат.</v></stanza><stanza><v>Дайшла — і ў зіхотныя промні апала...</v><v>І трэск па шкле зышоў авалам.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Шпіталь</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Зверху востра сляпіла святло.</v><v>Прыціснуты к цвёрдай паверхні,</v><v>Я пусткай валодаў сваёй,</v><v>Крыкам я быў, і крык быў тлом.</v><v>У балесна-імглістай лагодзе,</v><v>Вільготнай гарачцы сноў</v><v>Мне рукі забралі абедзьве, найменей,</v><v>І вярбе аддалі за акном.</v><v>Галяк, што ірве апендыцыт,</v><v>Бы шылам — пальцамі: цыт і цыт!</v><v>А прага размовы ў прыродзе —</v><v>Як жэрдкі і белага пеўня</v><v>Ці выбітай шыбіны з клёнам.</v><v>Таму там на голлі зялёнай слівы</v><v>Вешаўся нехта вельмі шчаслівы,</v><v>А побач кнігу пісаў шалёны.</v></stanza><stanza><v>І такая там ціш адхімічана,</v><v>Што ў тэрмометрах топіцца ртуць</v><v>І чутно — з начнікамі начніцы</v><v>Усё сарочкі вар’ятам ткуць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Матэрыя —</v><v>прадметы, рэчы</v><v>вельмі любяць,</v><v>калі іх кранаюць,</v><v>гладзяць, выкарыстоўваюць,</v><v>перастаўляюць, папіхаюць,</v><v>таўкуць, націскаюць,</v><v>круцяць да сёмых патоў</v><v>і разаграваюць да белай гарачкі.</v></stanza><stanza><v>Прадметны свет</v><v>штодня, кругласутачна</v><v>дамагаецца чалавечай рукі,</v><v>цеплыні ягонай душы.</v><v>Чапляецца чалавека,</v><v>не адпускае ад сябе,</v><v>засмоктвае, хоча —</v><v>у рэшце рэшт —</v><v>прыпадобніць да рэчаў у сябе.</v></stanza><stanza><v>Браты мае і сёстры.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Канец эпохі</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Навокал чужыя вочы</v><v>і слоў калючых калоссе.</v><v>І сутунак — ні блакітнага неба,</v><v>ні светлых даляў.</v><v>Жоўты жах развесіў</v><v>на грудзях свае медалі</v><v>і здзірае з галавы</v><v>апошняе валоссе.</v></stanza><stanza><v>Як скінуты нагою</v><v>ў рэчку камень —</v><v>зляцелі ідалы</v><v>з высокіх</v><v>пастаментаў.</v></stanza><stanza><v>Цемра свой сум адкусіла</v><v>з хрумстам —</v><v>і ноч выварочваецца</v><v>з чорнага глупства.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Лясное возера</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Чаму ў жвіроўні вечнасці</v><v>Затрымаліся часу стрэлкі</v><v>Перад зенітам поўдня —</v><v>Нібыта боязна чакаючы кагось,</v><v>Хто меў з’явіцца вось,</v><v>Ды не з’яўляецца ў тым чалавечым пекле.</v></stanza><stanza><v>Па той бок, там, калосяцца жыта</v><v>І воды з мёртвых лечаць,</v><v>І галавастых шчасця сысуноў</v><v>Штодня выводзяць прамяністыя кабеты.</v><v>А тут — перамяшчэнне душ адно</v><v>Ў цырульна-сцішаным паветры.</v><v>Шкілеты іх на могільніках гаманяць,</v><v>Апраткі чорным болем свецяць.</v></stanza><stanza><v>Як возера лясное, над якім</v><v>Вісіць бяссмертнікам Кашчэй,</v><v>Не мрэ і не жыве зачараваны край</v><v>Аблакітненых вачэй —</v><v>Ні хваль на ім перастваральных,</v><v>Ні ў тонях вадакрутаў хоць бы паўжывых...</v></stanza><stanza><v>Рукой дрыжачай я кладу, Айчына,</v><v>На твар твой свята-светлыя крыжы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p><p>ля помніка Пілсудскаму у Беластоку</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Пілсудскі-дзед глядзіць на ўсход.</v><v>З намі ён быў ці толькі марыў</v><v>Польшчу пабольшыць на тлусты кусок,</v><v>А калі не — множыць смерць і пажары?!</v></stanza><stanza><v>Гарыць усход у бронзавых вачах,</v><v>Але жалезнаю нагой не ступіць кроку.</v><v>І будзе так стаяць — з галубамі на плячах,</v><v>Скамянелым гістарычным вадасцёкам.</v></stanza><stanza><v>І вечна будзе бачыць, як з турэмнай брамы</v><v>З песняй “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”</v><v>Паэта цень выходзіць ў бел-чырвона-белае убраны...</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Покуль у невады вечныя дзённае сонца</v><v>Не злоўлена сонцам счарнелым,</v><v>З свету зыходзячы я астаўлю красу найпрыгожую —</v><v>Бляск жыватворнага Немага.</v></stanza><stanza><v>Цела з праменняў ягоных было далікатным</v><v>І гнуткім, як чыстага золата пробы.</v><v>Рукі былі, каб лавілі гасцей наймілейшых —</v><v>Ганцоў светланосных — паўсюды, заўсёды.</v></stanza><stanza><v>Ах, вылятаюць з мяне, бы з гнязда, пакрыёму</v><v>Апошнія спелыя, цёплыя промні.</v><v>І нічагуткі я хутка, як дрэва-не-дрэва,</v><v>Не буду, не буду ні бачыць, ні помніць.</v></stanza><stanza><v>Смерць непазбежная будзе калісьці пазбежнай,</v><v>Калі хто не схоча яе прыпадобы.</v><v>Нам яшчэ суджана з белаю дамай ісці ды ісці</v><v>Пад чарнотаю сонца па мёртвых гародах.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Самакрыльна рухаўся ў паветры</v><v>Вогненна-празрысты напіс</v><v>ХОПІЦЬ СМЕРЦІ УСІМ —</v><v>загадкавы і страшны.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Tessera hospitalis</p></title><cite><p><emphasis>Ніне Мацяш</emphasis></p></cite><empty-line/><poem><stanza><v>Чым я магу дапамагчы табе, мой дружа,</v><v>У хвіліне той, якую адчуваеш,</v><v>Што прыйшла і што апошняй...</v><v>І нямаш ніякага ні кола, ні саломіны ад блізкіх,</v><v>Ні ад чужых — ста лекараў, філосафаў і багасловаў,</v><v>Ні ад іншага чаго жывога,</v><v>Ні прадметаў, што слухмяна зыркаюць у тую</v><v>Страшную шчыліну быту, у якую</v><v>Загадаў перш ім глядзець,</v><v>Сам будучы ячшэ няпэўным парасткам жыцця квітнелага,</v><v>І з палачкай зялёнай у руцэ</v><v>Усё бег далінай марафонскай без затрымкі</v><v>Так безразважна! — І сёння ты, яшчэ радасцяю</v><v>Пераможцы акрылены, не бачыш,</v><v>Яшчэ не разумееш як бы, што вось прыбег...</v></stanza><stanza><v>Малодшы духам, я перадам таму,</v><v>Хто следам і за мною</v><v>Таксама без аглядкі бегчы будзе,</v><v>Зноў малодшаму, за нас абодвух,</v><v>Жарынку памяці — не болей, аб тваёй прысутнасці</v><v>Пад сонцам ў свеце чалавечым —</v><v>Добрым, сонечным заўжды</v><v>І бескарысным маладым мужчыне.</v></stanza><stanza><v>Так буду паўтараць, бо ты і быў такім,</v><v>Спагадліва-разумным у сваіх мыслях пра сябе —</v><v>Хоць у паводзінах з людзьмі і рэзкі быў,</v><v>Злапамятны і крыўдзіў шмат каго,</v><v>Слабейшых ад сябе найперш,</v><v>Сабе прыпісваючы ў злосці слабасць.</v></stanza><stanza><v>Ды Бог табе суддзя — і мне!</v><v>Такое нашае быццё!</v><v>Яно нас ловіць ў сець сваіх нікчэмных рэчаў</v><v>І, як рыбіну папаласкаўшы хвілю</v><v>У жывой вадзе-жывіцы, без злосці выкідае</v><v>З утульнай тоні на сухі, зрудзелы бераг.</v></stanza><stanza><v>Прабач... У параўнанні гэтакім</v><v>Спадручна-нескладаным</v><v>Шукаю нейкай дапамогі я</v><v>Свайму нялётнаму ўяўленню...</v><v>Перад абліччам вечарэючым тваім,</v><v>Перад маўклівым звонам вечнаты,</v><v>Перад тым болем, што баліць усё прасцей,</v><v>Я дзякую, што — як табою я — быў мною ты.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Два лісты</p></title><cite><p><emphasis>памяці Уладзіміра Калесніка</emphasis></p></cite><empty-line/><poem><stanza><v>Я ўвайшоў,</v><v>каб спытаць пра сваё лісце</v><v>у індыйскіх мудрацоў.</v></stanza><stanza><v>На старатамільскай мове</v><v>мінулае і прышласць прышэльца вырыты</v><v>дробненькімі значкамі,</v><v>для маласпрактыкаванага вока амаль нераспазнавальнымі.</v></stanza><stanza><v>Для кожнага маюцца два лісты —</v><v>у 3665 тамах на 365 лісцяў у кожным.</v></stanza><stanza><v>На адным — аб перажытых ужо жыццях шматразова,</v><v>на другім — што ніхто не памірае назаўсёды</v><v>і аб наступных увасабленнях</v></stanza><stanza><v>на планеце Зямля,</v><v>паложанай на малазначным краі Млечнай дарогі,</v><v>аддаленай ад яе цэнтра на нейкіх 30 тысяч</v><v>светлавых гадоў.</v></stanza><stanza><v>Уладары часу,</v><v>прыбыўшы з вельмі далёка</v><v>на тахіёнавых машынах,</v><v>перададуць нам аб’ектыўны вобраз</v><v>нашай рэчаіснасці —</v></stanza><stanza><v>І не паверым.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Страла немінучасці</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>І</v></stanza><stanza><v>Мама, мама,</v><v>які нешчаслівы</v><v>ваш сын!</v></stanza><stanza><v>Калі вы</v><v>мяне нарадзілі,</v><v>вам гаварылі:</v><v>на што вы яго</v><v>на свет прывялі!</v></stanza><stanza><v>... на што тады</v><v>салаўямі сады</v><v>былі абсыпаны?</v></stanza><stanza><v>... на што тады бэз</v><v>ліловым ветрам лез</v><v>у калыску сына?</v></stanza><stanza><v>... і жанчыны з нашай студні</v><v>вядзерцам, як асіліць,</v><v>нядзелю ў свае будні</v><v>насілі і насілі?</v></stanza><stanza><v>І вяз і бярозы</v><v>так грацыёзна</v><v>на што тады</v><v>хадзілі ля вокан?!</v></stanza><stanza><v>ІІ</v></stanza><stanza><v>А ты жыла! З якою мукай,</v><v>з якой надзеяй з дня ў дзень</v><v>Сябе ты ўсю пералівала ўнукам!</v><v>Як пелікан</v><v>сваёй крывёй</v><v>карміла ты дзяцей!</v></stanza><stanza><v>ІІІ</v></stanza><stanza><v>Цяпер стаю, як крыж пахілы,</v><v>над затравелаю яе магілай.</v></stanza><stanza><v>О, каб ва ўдзячнасці маёй я мог</v><v>яе дзяўчынаю падняць адтуль жывой!</v></stanza><stanza><v>Бо шчасце быць на свеце нешчаслівым!</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Спыніліся дрэвы над рэчкай у лесе,</v><v>Спыніліся дрэвы над рэчкай у полі.</v><v>На дрэвах у лесе агонь хтось павесіў,</v><v>А дрэвам у полі абрэзалі голле.</v></stanza><stanza><v>Высахла рэчка пад дрэвамі ў лесе,</v><v>Высахла рэчка у полі пад дрэвам.</v><v>У гэну пустыню ізноў з паднябесся</v><v>Змей не ізыдзе спакусай да Евы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>І я калісьці быў</v><v>супольнікам сям’і буйна-зялёнай</v><v>бярозы і вяза, рабіны і клёна.</v><v>Яны гадавалі мяне, сваім ценем</v><v>адхілялі шкоднае праменне.</v><v>Кармілі, лячылі, вучылі</v><v>кронаў зменлівай красою,</v><v>змеепаўзучаю карою</v><v>і мацатой карэнняў.</v></stanza><stanza><v>“Вякуй сярод прасторы нашай</v><v>і сокі пі найпоўнай чашай!</v><v>Вяртлявы ты, нат коламі ідзеш па сцежцы,</v><v>а мы шумім на месцы;</v><v>ды разам мы —</v><v>сонца прабоскага адзіны подых!</v><v>І, сонцападобныя, усё жыццё брыдзем</v><v>па водах”.</v></stanza></poem></section><section><title><p>За тым мурам</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Ведаю, ведаю — свет быў перада мною!</v><v>Але й ведаю, што ён існуе са мною, ува мне і праз мяне</v><v>ды будзе — калі мяне не стане.</v><v>І ведаю — верай — што раней не было мяне такога,</v><v>што Жыццём к жыццю пакліканы, пэўна, цалкам выпадкова</v><v>з ланцуга арганікі, невядома як доўгага.</v><v>І хтосьці даў мне разуменне сябе і свету,</v><v>і патрэбу будавання сэнсу для вялога і малікага,</v><v>і каб ведаў, што Жыццё — хоць вечнае — для мяне</v><v>не вечнае. Яно сталася тут, на гэтай планеце, знічам</v><v>у парыве таемным чагосьці да нечага таямнічага</v><v>і, споўніўшы сваё прызначэнне, жыццяў не пытаючы,</v><v>перацячэ праз усё вядома жывое і род чалавечы</v><v>і станецца формай, відавочна, яшчэ больш дзівосна-магічнай —</v><v>Але ўжо там, за тым мурам, адкуль ні Слова, ні Рух нас не паклічуць!</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Не камень я, не векавечны —</v><v>Таму згартаю святло да святла,</v><v>Таму збіраю цяпло да цяпла.</v></stanza><stanza><v>І свет трымаю ў абдымку хлапечым.</v><v>Насустрач людзям душа ўсё імкне —</v><v>І, можа, гэта і ёсць жыццятворнасць ва мне?</v></stanza><stanza><v>Маўклівы сэрца чаўнок — ён трапеча</v><v>І тчэ кілім з невагомага жалю</v><v>З выяваю болю на дрогкіх скрыжалях.</v></stanza><stanza><v>Калісьці песняй для сэрца была агнеча</v><v>Цвітучай любасці ў садзе пачуццяў —</v><v>Цяпер адно сны тускноты мярэжкаю ткуцца.</v></stanza><stanza><v>Наводдаль спеўна змяркаецца вечнасць.</v><v>А я — аскепкі цяпла да цяпла,</v><v>А я — агніцы святла да святла.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><empty-line/><poem><stanza><v>Кнігі старых паэтаў</v><v>чытаю з канца:</v><v>густы мёд іх мудрасці</v><v>там наліты ў соты</v><v>і там — не мускулісты</v><v>торс, граніт</v><v>ці залаты пясок,</v><v>але ўсё той</v><v>дэдалаў лабірынт</v><v>і тайніцы пячаць.</v></stanza></poem></section></body><binary id="cover" content-type="image/jpeg">/9j/2wBDAAUDBAQEAwUEBAQFBQUGBwwIBwcHBw8LCwkMEQ8SEhEPERETFhwXExQaFRERGCEYGh0dHx8fExciJCIeJBweHx7/2wBDAQUFBQcGBw4ICA4eFBEUHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh7/wAARCADbAIwDASIAAhEBAxEB/8QAHQAAAgIDAQEBAAAAAAAAAAAAAAgBBwIDBgUECf/EAFQQAAEDAgEFCgUPCAkFAQAAAAEAAgMEBREGEhMhMQcIMjM3QVFScbMJFCJ1kRYYI0JTV2FjgZKVobG04xUXJENzpcHRJzRicoKDhOHwNVRlk7LS/8QAGwEBAAEFAQAAAAAAAAAAAAAAAAECAwQFBgf/xAAzEQACAQMBBQYFAgcAAAAAAAAAAQIDBBEFBhITITEiQVFhcaEHQpHB0TLhFSNEkrHw8f/aAAwDAQACEQMRAD8Av/fD7qbtyfIqjyibZPyuam4sotD41oM3Ojkfn52Y7Hi8MMOfbqVDHfpS+92Ppr8BdX4QTkqtI/8APQ/d6hI6UA23r1JPe4/ff4CPXqSe9x++/wABKQEIBuPXoze9yPpv8BHr0pve5H03+AlIUFANx69Kb3uR9N/gKPXpTe9yPpv8BKOpCAbj16U3vdD6b/AR69Kb3uh9N/gJR0IBuPXpTe90Ppv8BHr0pve6H03+AlHQgG4dv0ZsOTn9+fgKPXpzbPzc/vv8BKRrwQTggG4O/QmGv83I+m/wFnFv0JXHk5H03+AlGc7ELKnJD0B+n24/l6zdByBt2VT6AW19aZQaXTaXMzJXx8LNbjjm47BtXdN1tCXTehTk7k1ij5m6f7xImJiJzAgFn8IJyWWnz7F3E6R7BPD4QTkstPn2LuJ0j6AxQhCAEFCCgNtHTTVdTFS00T5Z5ntjijYMXPcTgABzknUtl0t1ZbK11LWRhkgY14zXhwLXNDmkEEggggqLdWOo6ymqmwxTGCQSBkmOa4g44HAg+ghe1fMtbteKWohraegc+paGyziDCV2AgHCx1f1dmoYDWdWzCUDyK+211JTRVFRBmRSnBjg4EE5rX4av7L2n5V8gDjsY4/Iuhocra6C3i31NFb7jTtikjZ41G5zmh4hG0OHB0DM3o17dWH3Q7oV2g0uit1pbpaaeld+jnWyV7Xu9tt1YA7QDt1DCcA5A6toI7Qhe7fspa29Uzoaqmoow6bTOdDDmuJzpXYY7cPZjq/st+HHwlDBKhSoUAMNSzhPswWIGpTEcJggHo3oPJXZf9R38iZCHim9iW3eg8lll/wBR38iZKHim9iAWfwgvJZafPsXcTpHuj/nOnh8ILyV2nz7F93nSO86AAhCloLnBoBJJwAQEIK7Cu3PbxbrpbbRdq612y6XGKOWGiqp3Nka2TgF5DS2PHoc4Ec4C5KSN7HuYQTmkgkDV6UBggqdHJmB+jdmnYcNRXYZEZLsuFOLrcWObSA+xsIw0v+ylRlLogcnFTzyjGKN7+xqxlgmi41j2doVhZSVlDENFQQtijjGGYGrhrhPI4Z2Y4tJ1HDUplHdB8fpUFZBri3OAdhsxIKgAkY4OIxwxwO3oVIAqPlWWa4ay04bNigfACgAallE3F4WOKyix0gQDy7z7XuU2btn7+RMnAPYglt3nww3KrL2z9/ImSh4sIBZ/CC8ldp8+xfd50jvOni8ILyV2nz7F93nSO86AF9FvqfE6+nqtEyXRSNfmPHkuwOOB+BfOEIC1t3WusGXmX1Xl1Yr7RQ0dyjhdUU1XJo6mkkZE1jmGPa/g4gszgcVYWS2XmQjdxXJbJ+8XWkjrW2m7UdwdmOeacyOOgJizMJnYZuHU2pZiNeOGtejZ7U+5U1xqBXUFKKCmNQW1M4jdN5TW5kYPCf5WOA5gVOSMFr5c5U2X82uTtuySrrOQ6y0lNWU7hMK2lro5XOkfG3i2h2dw9pGroXu7sWVNuntWTFrslzZUUlJY6SKrijxAbUsaWuzsRrdrOvXjjtS/08kjKmLNZjgRjgMV6FZWFxOBd0amlVqTXQkZTIbdJyQpbbki2vvlDC+iybutPWxlhOFQ97fF87Vwi0fJrxXHuyxsFNkbkbT2GssDohSUNNdaCqZMaqOsiq9NJLG3i/L6/Uzm/AqJzj5WDe1TDJJDPFUQOc2SNwe1wGwjWCreQNhus5UZOWXKzKm33G6UskzMrbZU2akDD+gCLN8ZfwcGNLfSVuu+6budVNzlqBfrbojl9R3LDxaT/p8cEbXOw0fWbwdqVS+Xa7366zXS81tTcK6fAy1E7i978AACSdZ1ABbLRZ5bm6rYyut9IaajkqyauoEQkDAPIYTwpDjqbz/IpIwMLfMoNzTKy0ZQW+7ZUMp7dW5cyV0Gge6F8dFo80TgGJ2cPitRPwLiN2y/5J125zue2jJ+609xqrXBWRVbmQGN7Wl7NFngjaWjZicMFT/Mg7UyMGTgDjgph1SBYtWUR9lCgkeXegn+iuy9s/fyJkoeLCW7ehDDctsvbP38iZGI+xhALP4QLkstPn6L7vUJHinh8IHyWWnz9F93qEjxQEIQhACsvcYvWTtsya3RKHKC4spDc8nZaagY5r3aWpxzox5IOGsbTsxVaIQFub3jKLJ3J2StuN/ymZaBDcrdUsgFM8yVLIpi5+EjGOcGtbjjHqDyW4nBqsnIjdEyDtPj8BylpIaV26J+U4WMZIW/k/5vB1jyfgStIwCEMZjJXdCyCoblJ49dI/FPVXdK+7OMZd+U6OSKUQDDN8vFzgM07NupbtzvLnJOlydyEjrsqaKnfarReaeqjc0kxunONOzHN14AAatnSEsJ6FmzAIMDRUOXmRFPdclgcoqUU1HkDNaq3MY/AVRbqj4OtxOGvZq2rxxl1kXO6BpvtK2n/NpJZ2xPjf7FWFwwj4PCPTs1bUu0kmfwdi1Zo5tqlEmcpzn4hY86AFJ1KAHOpi4a3W6kqq+qjpaOnknnkODI425znHsXaVW59XWik8YupzZiOIb7XtOvH5FXGEpdEBrd6AcdyyzuPx/fyJkYeKb2JdN6bHotzSzxj4/v5ExkPFN7FQBZvCCcllp8/Rfd6hI6nh8ILyWWnz9F93qEjyAAhCEAIQhACEIQApBUIQElQhCAEc+GGKF9FAxr7hTB/BEgLuxANlvU8ibPY8mfVNcQ193ruLxH9Wi6vaedfLu4XO2Vj5c2IBcDkxug1NNSvp2nAObguIywymqblUSNx4JWfxtyCjgt7nMbretlpyBtmi4J0/fyJhYeKb2JcN6M5x3MLQec6fv5EyEPFN7FgNlwWXwgvJXafPsP3eoSPJ4fCCcllp8+w/d6hI/zoCMNaEIQAhCEAIQpQEIQhACEIQANRWcbs14csUbAgPQjqdGTr2hfPJNnSgdK+ckk9i2QR4uDkA8m9C5LLN2z9/ImRg4oJb96Hq3LbN2z9/ImQg4pqAWbwgvJXafPsP3eoSPJ4vCC8llp8+w/d6hI6UAIRijFACEAEnAAkldLk9kdcrm6OWpzbfSv2Sz6i7sHOqJ1IwWZMy7OxuL2pwqEHKXkc1gTrGxZBr36mMcT2K27RkVZ7e3OkpzVy9eY5w9GxdFR09PSQaGnpoYmY44MYAFramqwi+zHJ21p8P7qcc1qij5JZf2KI8Srf+yn/wDWVpcx7eExze0JgM0dU+haau3UFZ/XKZk/7Rod9oVtat4x9zMq/DvC7Ffn5x/coNCtu9ZEWGqjMtOySB3RCBh6D/DBcbech7vRQaaki8bhPMOGO0bftWdSvadXyOZ1HZHUrGO/u70fGP46+xy/tcVBOoKS1wJa5pBHMViRzLLOZawSNpW+nfgQ1aNqmI+W1CB6d6HyW2btn7+RMhBxTUt29B5LLN2z9/ImRh4pvYgFn8IGP6K7V59i7idI64fYnk8ICMdyu1efYu4nSPPH2IDXgt0EUk8zYomFz3HAADatYGJwVq7l+TlPR0zbtch+lO1wMw1Bv81YuK8aMcs3OiaNW1a5VGnyXe/BGORmRIoYxcLk4PqTrjYRxf8Av/wLthFqA6FmG4nEbFkdWxcncXk6ksyPetO0e106iqNBYS+r9WYhjQNijBo5ltLh0LF5GGrasSNbBs1CK7jW+SONhklc1gG1zjgAohdDUMbJE9r2O1hzTiCuA3V7dfKmOmli0klHh7IyM8/whcxY8rr7k9D4mxsZj2Bk7OCt1SsHVpqUZczidQ2vp6fqEravSagvm8/JeBdEjGcJvOtIa7hD2q57I7KuK9UE7dEIq2HDSNB4WPOF09NHjFjjiVh1KcqbxI6Oyu6F7SVajLMWcrlNkvRXYueGCCqOyYDafh6VVd8tdbaa11NVRYOx8l3M4dIV8vjeWY4YAbAvMv1opLxQOpapmvbG8cJh6Qs+yvZU+T5o5jaPZS31GLq0lu1PHufr+Si1LB5bV6N+tVRaK51LUA5w1g4aiOYhfAzjGLoIyTWUeMV6E6E3TmsNdR5d6ByV2T/Ud+9MlBxTexLdvQB/RXZP8/v3pkYOKb2KS0LT4QE4bldq8+xdxOkfefsTveEDOG5XavPsXcTpHXH7EB0W5/aBd8oI2SMzoYAZnjmOGwenBXNTh+ABA1Ki8mq+7UlaI7NM+Oon8gZuGv4Na6Uu3QQ4gyVGI28UtTfW7qyTckkej7KaxTsbWVOnQnOWcycY5Xl/vqWsMUOcBs2qrMd0T2j6jD+/EsQ7L/H2N8+dz+yRLW/w5P50dZHayS/pKv8AaWoM0rIMYqxpvzg6Ya6nM5/Z4f5LsrVDcjTjx2ecS+2zn/y/krcrBR+dMzaO0zrPCt6kfVYPZlDyMM7Uqo3X6CSO6QVwHsczcz/E1dzW0le9xzK6vjA9yLD/APRXH5bWivfbDVOqa+rjhOd7PmeR0nUVmWUVSqJ7xo9qa89Q0+dONCXLnnwx+2TjbDcJ7Vc4a+F+aY9o5nDnB7VetlqoKm2Q1lO9zop257Sl+OxWPudw3uXJ4YVggptKdFhGxzsOfWT0/As3UKKklLODmdiNVq29WdtuuUWs4Xc1+fwWLwvJ6FomZj5XQvJNZcYIDDHR1lRIP12MX/6/gvJuNTlfK3G3U7tJ8YYlo40svGUemV9UVOG9wpv0iyN0C3NqrG6sGuaA4j+7zqqcwA5q7PKGuyqFpdFVyUUUf6zRvYXPXIQxl/lldDY03CGG8nkO197Ru7ziU4Si2lneWB5N6GMNyyyD9t370x0PFjsS570kYbl1k/ze/emMh4tvYs45MWfwgnJXafPsXcTpH08PhA+Su0+fYu4qEjxQH02+rqKSdslHUPpX44Z0bs1XNk1XUktnpnPrWVUzmeVLjrcVSUceke1gc1pccAXHAa+knYrDyFNotcWiuEFHUTjWJoI3yuHRraMPrWt1CmpRT7zuNjdRnb15Qf6XjveF9jvS9hk2LZEGF+xfHS1Iqn/o9PPmdZ8Zb9R1r0Ic0xasC5aCS3T2OnieGu81iBocszG0DatgZiVk6NW8syuHFGmaIOdgvLvBp6ay1stZxDIy4jpw5l7DxgM5c3ui2+rulhkjonEvY3Exj9ZrBw+pXaMd6ST6Gv1KrOlbVJU1mSTa9UuRS2JLsQNSvHJikNHk7QQOGBbA3OB6x1n6yqSpyGVUJk4DZBn9iYCjMUkRw8sYjBbjVZ4UUea/DujHiVqj6pJfXOf8IxzMBqC8u+TGqo3UpoI6z4rFzcflC9SqhkdC800mjlcMWSYY4fIquyoGVks5M2lii6jp2Yn5BgsC2pcaXXGDste1GNnatOnKW9y5JPHrnK9jwsqGZlRoxbDbpBtZpC77SvNErs5oCmpbLHIWTB4eNodtCIc0vaulisI8IuainUbSx9PskvYevel6tzKx/s3945MXBxQS671Dkzsf7N/eOTFQcU3sVWCyugtHhAuSu0+fYu4nSPO/gnh8IFyV2nz7F3E6R15+xAYr6obhXwRNiirqqOMbGslc0D5AV8uCFDSfUqjOUHmLwdNk4Mo57hA9raqWnMnlaWbBr2/4irYsUFaTGJPyZaqWNuzFzyfgzsP4HtVHxXS6RQCGCvqo4x7VspAWLLncWTaWKtqo39YTOxWvuLOVZ5bR2Oj7SUNMp7kIzbf6nle3Ln6N4GDluFstdDPWXeqdEyJoMYY0eW4nYTjjs6AVVt43QH1F0c5hq4qZupkcRDTJ8Lna8OwD5VxdXWVtY/Oq6ueod0yyFx+srQlCwhBdrmyvVttbq7l/I7Eff/nkd7JujVEMebSU0curbIXD+eP1L5G7o13LnaaipJARsbi3D5VxqhZCtKS7jUz2p1aUs8ZhiXE485xVr7ll4kr7Q+jmLTLR4Na53tmHZ6NiqkDWStlNVVNNneL1E0OeMHaN5biOg4Kbq3VxTcOha0HWZ6TdcZc4tYa8fD6Mt3L25VVPSaOEBrMD5batsTjs2Y7VU81fWSHXV1HyylfO5z3OJc9ziedxxKxVFvaqisZyXNb12epVVUUd1LljKf2XvkDiTiTj2qWHB2xB27FlCzOdtWXk0LeR7t6dyZWP9m/vHJiYOKCXbepatzOxD4t3eOTEwcU3sQhdBaPCBclln8/w9xUJHCE8u/8Ao5JNyu0CONzz+XouCMf1FQkgdTVAOuCX5hQGgKVtNPUe4S/MKjxeo9wl+YUIMFCy0Mvub/mlGik9zf8ANKEkKFkYpfc3/NKNHL7m/wCaUBiFJU5ruq70IzXdV3oQEDaoJ1ozH9V3oU5rsOC70IQQpJQGPPtXehAa7qu9CEgNa3x6mrS1jieC70LcwOGrNd6EA9O9S5NbF+xd3jkxEXFt7EvW9TY5u5tYg5pB0LsQR8Y5MLFxbexCEfFdqAVcWZgD261x9xyP00hcYmu7AFYJWJA6EJK19RLOoUeopnUKsrMb0KcxvQgK19RTOp9SPUUzqfUFZWa3qhRmt6B6EBW3qKZ1D6EHIlnUPoCsrNb1QjNb1QgK09RUfuZ9CPUVH7mfQrLzG9UKMxvVCArX1FR9Q+hHqJj6h9CsoNb0BBa3oCArX1FRj2h9CBkVH1D6FZYa3oCgtb0BAVsMi4weAfQpbkZGTrYfQrIDW4bAgtb0BAc3YLE2iADWhoHMAukaMAsghAf/2Q==</binary>
</FictionBook>