<?xml version="1.0" encoding="utf-8"?><FictionBook xmlns="http://www.gribuser.ru/xml/fictionbook/2.0" xmlns:l="http://www.w3.org/1999/xlink"><description><title-info><genre>poetry</genre><author><first-name>Віктар</first-name><last-name>Швед</last-name></author><book-title>Выбраныя вершы</book-title><annotation><p>Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне? Адгрымела другая сусветная вайна, канчаткова вызначыўшы межы Польшчы і Беларусі. Ці захавала насельніцтва гэтага краю свае звычаі, абрады, мову і песні? Нешта захавала. Беларускія сяляне могуць яшчэ і паразмаўляць па-беларуску і паспяваць у застоллі свае спрадвечныя песні. А вось моладзь, іх дзеці і ўнукі, амаль не ведае ні сваёй роднай мовы, ні песень. Яна асімілявалася, і ў гэтым ёй памаглі яе бацькі, дзяды і бабулі. У беларусаў няма імунітэту ад асіміляцыі, ад разбурэння свайго нацыянальнага ўкладу жыцця і страты духоўнай спадчыннай культуры. Такімі зрабіў беларусаў на працягу некалькіх апошніх стагоддзяў іх гістарычны лёс. Беларусы ў Польшчы — нацыянальная меншасць, і асіміляцыя тут — з’ява як быццам што заканамерная. (Душа паэта, Я. Міклашэўскі, фрагмант) </p></annotation><date/><coverpage><image l:href="#cover"/></coverpage><lang>be</lang><sequence name="Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа" number="30"/></title-info><document-info><author><nickname>9cbka</nickname><home-page>vk.com/belinbook</home-page></author><program-used>calibre 2.81.0, FictionBook Editor Release 2.6.6, fb2cut 2.5.4, fb2cut 2.6.2</program-used><date value="2017-04-21">21.4.2017</date><src-url>http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=872</src-url><src-ocr>http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=872</src-ocr><id>3728F8D5-5887-46F4-BC9E-149AEFDD36DB</id><version>1.01</version></document-info><publish-info><book-name>Выбраныя вершы</book-name><publisher>Offset-Print</publisher><city>Беласток</city><year>2000</year><isbn>83-85918-22-1</isbn><sequence name="Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа" number="30"/></publish-info></description><body><section><title><p>ВЫБРАНЫЯ ВЕРШЫ </p></title><p>Падрыхтаванае на падставе: Віктар Швед, Выбраныя вершы, — Беласток: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, 2000. — Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, Кніжка трыццатая</p><empty-line/><p><strong>Рэдактар і аўтар прадмовы</strong> Яўген Міклашэўскі</p><p>Copyright © 2015 by Kamunikat.org</p></section><section><title><p>Душа паэта</p></title><p>Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара.</p><p>Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне? Адгрымела другая сусветная вайна, канчаткова вызначыўшы межы Польшчы і Беларусі. Ці захавала насельніцтва гэтага краю свае звычаі, абрады, мову і песні? Нешта захавала. Беларускія сяляне могуць яшчэ і паразмаўляць па-беларуску і паспяваць у застоллі свае спрадвечныя песні. А вось моладзь, іх дзеці і ўнукі, амаль не ведае ні сваёй роднай мовы, ні песень. Яна асімілявалася, і ў гэтым ёй памаглі яе бацькі, дзяды і бабулі. У беларусаў няма імунітэту ад асіміляцыі, ад разбурэння свайго нацыянальнага ўкладу жыцця і страты духоўнай спадчыннай культуры. Такімі зрабіў беларусаў на працягу некалькіх апошніх стагоддзяў іх гістарычны лёс. Беларусы ў Польшчы — нацыянальная меншасць, і асіміляцыя тут — з’ява як быццам што заканамерная. Аднак у Польшчы ёсць і беларускія падставовыя школы, гімназіі і ліцэі, а ў Варшаўскім і Беластоцкім універсітах — аддзяленні беларускай філалогіі. Але куды можа паехаць беларуская моладзь беластоцкага краю, каб паслухаць жывую беларускую мову і ўдасканаліць веды па ёй? У Рэспубліку Беларусь? У РБ — таксама асіміляцыя. У гарадах і пасёлках Беларусі беларускай мовы не пачуеш. Трэба ехаць у палескую вясковую глуш. Можа, там пашанцуе пачуць калі не беларускую, дык беларуска-украінска-рускую ці палескую мову.</p><p>Такая рэальнасць. Беларусы не хочуць быць беларусамі. Іх гістарычная місія на зямлі, лічыце, вызначана: беларусы — нацыя асімілянтаў.</p><p>У зборніку “Выбраных вершаў” Віктара Шведа шмат старонак адведзена працэсу асіміляцыі беларусаў беластоцкага краю.</p><p>Лірычны герой паэтычнага зборніка Шведа, прататыпам якога, бясспрэчна, з’яўляеца сам паэт, — беларус, надзелены інтэлектам захавальніка і апантанага абаронцы нацыі, адзін з нешматлікіх носьбітаў нацыянальнай свядомасці і духу беларускага этнасу, і яго боль і перажыванні, звязаныя з гэтым трагічным і, хутчэй за ўсё, вырашальным працэсам у гісторыі беларускага народа, не пакінуць чытача абыякавым.</p><p>Кніга “Выбраных вершаў” — паэтычны дзённік, дзённік паэта, у якім ён у форме вершаў занатоўвае ўсе свае назіранні — ад успамінаў пра казачна-шчаслівыя дні бясхмарнага дзяцінства да чалавечых перажыванняў і шкадаванняў, выкліканых непазбежным прыходам дажджлівай і невясёлай пары сталасці, скрухі і пакутлівага роздуму, няўмольнага разбурэння чалавечай асобы самім жыццём.</p><p>Кожны чалавек перш-наперш цікавы тым, што і як ён робіць, якія будуе палацы, рэальныя і паветраныя, што вынаходзіць і ўдасканальвае, пра што ў рэшце рэшт марыць і да чаго імкнецца.</p><p>А калі ён — творца і сваім талентам прыпісаны да сферы літаратуры ці мастацтва — тым больш.</p><p>Той, хто пазнаёміцца з вершамі Віктара Шведа, нават не з’яўляючыся ганаровым членам клуба апантаных прыхільнікаў класічнай ці мадэрнісцкай паэзіі, зацікавіцца і асобай самога паэта. А гэта ўжо нешта значыць.</p><p>Кніга “Выбраныя творы” складаецца з дванаццаці тэматычна знітаваных раздзелаў, аднак гэты падзел — умоўны: у кожным з іх прысутнічае асноўны лейтматыў кнігі — прызнанне паэта ў шчырай сыноўняй любові да роднай зямлі, да беднага простага люду і, вядома ж, да бацькоў і родных.</p><p>Непаўторнае хараство прыроды і любай жанчыны, радасць сустрэч і смутак расстанняў, невыказны боль па беззваротных стратах, чалавечыя крыўды і абурэнне, захапленне і расчараванне — усё, што прымушае хвалявацца і непакоіцца, любіць і ненавідзець, не абышло засяроджанай увагі і дапытлівага розуму і неспакойнай, як і сам час, душы паэта.</p><p>“Я нарадзіўся беларусам” — так называецца адзін з вершаў зборніка. Аднак Віктар Швед нарадзіўся не толькі беларусам, але і паэтам. І, нягледзячы на тое, што ён усё жыццё працаваў у сферы культуры, працаваў у розных установах і на розных пасадах, ён з поўным правам можа сказаць: “Мая прафесія — паэт”.</p><p>Але ці можна назваць пісанне вершаў — працай, тым больш сур’ёзным мужчынскім заняткам? Напэўна, не. Прынамсі, так думаюць многія, калі не ўсе, асабліва людзі штодзённай і цяжкай працы.</p><p>А між тым — гэта, хоць і зусім непрыкметная, нікому нябачная, заўсёдная і пакутная праца душы. У падтрымку гэтай рэмінісцэнцыі хачу нагадаць словы аднаго з выдатных рускіх паэтаў савецкага часу Мікалая Забалоцкага:</p><poem><stanza><v><emphasis>Душа обязана трудиться</emphasis></v><v><emphasis>И день и ночь, и день и ночь!</emphasis></v></stanza></poem><p>І як працуе душа мастака, відаць па тым, што з’яўляецца з-пад яго пэндзля, разца ці пяра. Гэта ўвогуле. А што да паэта Віктара Шведа, дык прырода надзяліла яго незвычайна чуйнай і пяшчотнай душой, якая выяўляе сябе ў кожным вершы паэта, і яе хваляванне пульсуе ў кожным радку паэта, як электрычны ток, і вокамгненна перадаецца ўсім, хто іх пачуе ці прачытае. Так хваляванне паэта перакідаецца з аднаго сэрца на другое, як полымя. І таму тое, што ён піша, не застаецца на паперы, а міжвольна стукаецца ў акенца чалавечай свядомасці, несучы энергію абурэння, трывогі ці болю, і гэты эмацыянальны зарад не можа абмінуць чуйнае чалавечае сэрца.</p><p>Аднак Віктар Швед нарадзіўся не толькі паэтам, але і грамадзянінам. Можа таму грамадзянскія матывы яго паэзіі заўсёды робяць пэўнае ўздзеянне на розум і свядомасць чытача, міжволі прымушаючы яго зірнуць і на тое, што яго зусім не цікавіць.</p><p>У творчасці Віктара Шведа яскрава акрэсліліся дзве тэматычныя сферы, да якіх пастаянна звяртаецца</p><p>паэт. Гэта — свет інтымных перажыванняў, трывога за свой асабісты лёс і такая ж неаслабная трывога за сваю нацыянальную супольнасць, за будучыню свайго народа і яго гістарычны лёс.</p><p>Паэтычны талент Віктара Шведа з тых жа глыбінь народнага духу, што і талент тысяч і тысяч народных песняроў, казачнікаў — безыменных стваральнікаў нацыянальнай духоўнай культуры народа. Вершы яго напісаны на той своеасаблівай мове, на якой размаўляе просты вясковы люд ці, калі сказаць больш дакладна, — размаўляў, на мове, створанай самім народам і не да канца закаванай у гранітныя берагі строгага правапісу.</p><p>Паэзія для Віктара Шведа — гэта не інтэлектуальная гульня па законах высокага рамяства, гэта інтуітыўнае выяўленне праз прызму слова зменлівага і вельмі няўстойлівага стану чалавечай душы.</p><p><strong><emphasis>Яўген Міклашэўскі, Мінск</emphasis></strong></p></section><section><title><p>Пражыў я тут жыцця палову</p></title><section><title><p>ВАРШАВА</p></title><poem><stanza><v>Тваёй красы ранейшай я не бачыў,</v><v>Не меў цябе ў дзіцячых успамінах.</v><v>А ў сорак шостым быў я поўны плачу</v><v>Калі ўваходзіў на твае руіны.</v></stanza><stanza><v>Тады была ты папялішча морам,</v><v>На кожным кроку чуўся подых смерці.</v><v>Цябе, Варшава, азвярэлы вораг</v><v>Хацеў ганебна з зямлі твару сцерці.</v></stanza><stanza><v>Хацеў цябе ён кінуць на калені,</v><v>З якіх ніколі не магла б падняцца.</v><v>А ты, Варшава, як славуты Фенікс,</v><v>Паўстала, каб квітнець і красавацца.</v></stanza><stanza><v>З зямлі прасяклай і крывёй і потам</v><v>Расцеш ушыр і ўвысь, да сонца.</v><v>Сваіх палацаў ззяеш пазалотай</v><v>І захапляеш хараством бясконцым.</v></stanza><stanza><v>Дык уздымайся да вяршыняў новых!</v><v>Авейвайся легендамі і славай!</v><v>Я ганаруся, што жыцця палову</v><v>Пражыў тут, у мурах тваіх, Варшава!</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДРЭВА КРАІНЫ</p></title><poem><stanza><v>Расце няспынна</v><v>Дрэва краіны.</v><v>Адна галіна —</v><v>Bia&#x142;orusini.</v></stanza><stanza><v>Дрэва краіны</v><v>Без перабою</v><v>Квітнець павінна</v><v>З кожнай вясною,</v></stanza><stanza><v>Каб зноў увосень</v><v>Усім у хаты</v><v>Магло прыносіць</v><v>Свой плён багаты.</v></stanza><stanza><v>Калі ж галіна</v><v>На ім завяне —</v><v>Дрэва краіны</v><v>У хворым стане.</v></stanza><stanza><v>Таму, краіна,</v><v>І ў дні нягоды</v><v>Усе галіны</v><v>Шануй заўсёды.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДВУХТЫСЯЧНЫ ГОД</p></title><poem><stanza><v>Канчаючы наш век дваццаты,</v><v>На дваццаць першага парозе,</v><v>Мы лічым дасягненні, страты</v><v>На нашай пройдзенай дарозе.</v></stanza><stanza><v>Дзве тысячы гадоў мінае</v><v>Ад нараджэння Збаўцы Свету.</v><v>Калі і як мана людская</v><v>Пакіне ў рэшце рэшт планету?</v></stanza><stanza><v>Яна прасякнута крывёю,</v><v>Слязьмі і потам чалавечым.</v><v>Ці праўда з крыўдай і маною</v><v>Хоць раз дамовяцца аб нечым?</v></stanza><stanza><v>А той, хто быў заваяваны,</v><v>Хто мусіў гінуць у няволі,</v><v>Жыў у галечы нечуванай,</v><v>Прасвету ён не меў ніколі.</v></stanza><stanza><v>Канчаецца наш век дваццаты.</v><v>Пытанні паўстаюць, дарэчы:</v><v>Ці зможа забяспечыць НАТА</v><v>Жыццё без войнаў, без галечы?</v></stanza><stanza><v>Калі мы ўжо абавязкова</v><v>Апынімся ў сям’і шаноўнай,</v><v>Што будзем мы рабіць нанова,</v><v>Ці будзем жыць як роўны з роўным?</v></stanza><stanza><v>Ці не апынімся часамі</v><v>Зноў пад пагібельным прымусам,</v><v>Ці дойдзем да Еўропы самі,</v><v>Ці будзе шлях і беларусам?</v></stanza></poem></section><section><title><p>***</p></title><poem><stanza><v>Прывабнасць кожнай кветкі-краскі</v><v>І сэрца кожнага раскоша</v><v>Ёсць у звароце:</v><v>    Калі ласка,</v><v>У польскай мове:</v><v>    Bardzo prosz&#x119;.</v></stanza><stanza><v>Убачыш сонечны прамень,</v><v>За ім і дня таемны вобраз</v><v>У прывітанні:</v><v>    Добры дзень,</v><v>Даслоўнасць польскаму:</v><v>    Dzie&#x144; dobry.</v></stanza><stanza><v>І беларусаў і палякаў</v><v>Заўжды аднолькавав хвалюе</v><v>І дарагое слова:</v><v>    Дзякуй,</v><v>І непаўторнае:</v><v>    Dzi&#x119;kuj&#x119;.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НА НОВЫМ СВЕЦЕ КОНЬ СТАРЫ</p></title><poem><stanza><v>Заблытаўся сярод машын</v><v>Старэнькі конь на Свеце Новым.</v><v>На гулкай вуліцы — адзін,</v><v>Таму і цокаюць падковы.</v></stanza><stanza><v>Навокал сотні конскіх сіл,</v><v>Ну а ў яго адна, слабая.</v><v>Шчыпае вочы дым і пыл,</v><v>Што сілы конскія ўзнімаюць.</v></stanza><stanza><v>І здзекваюцца ліхтары,</v><v>Клаксан зрабіўся хуліганам.</v><v>На Новым Свеце конь стары</v><v>Бяжыць апошнім ветэранам.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СУСЕДЗЯМ</p></title><poem><stanza><v>Суседзі нашыя славянскія</v><v>Палякі — блізкія суседзі.</v><v>Не будзьце ж вы занадта панскія!</v><v>Не на адным мы возе едзем?</v></stanza><stanza><v>Правы аднолькавыя дадзены,</v><v>І нам, і вам, як абавязкі.</v><v>Хоць лёсам мы сваім абкрадзены,</v><v>Ды жыць не хочам з нечай ласкі.</v></stanza><stanza><v>Хоць мы з другой зямлі, усходняе,</v><v>Аднак з жывой яшчэ душою.</v><v>За беларускае, за роднае</v><v>Стаялі і стаім сцяною.</v></stanza><stanza><v>Былі мы доўга пад прымусамі</v><v>І з боку захаду і ўсходу,</v><v>Ды засталіся беларусамі,</v><v>Лічыцца сталі мы народам.</v></stanza><stanza><v>Не хочам быць безабароннымі,</v><v>Мы будзем за сваё змагацца.</v><v>Даволі жыць заўжды прыгоннымі,</v><v>Людзьмі нарэшце хочам звацца!</v></stanza><stanza><v>Супольнаю сям’ёю дружнаю</v><v>Жыць хочам у адной краіне.</v><v>Заможнымі быць, не лапцюжнымі —</v><v>Наша адвечная павіннасць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>КАЛІ Ж МЫ СТАНЕМСЯ ПАРТНЁРАМІ?</p></title><poem><stanza><v>Не ведалі сваёй мы вартасці,</v><v>Яна зусім прапала недзе.</v><v>Прасілі толькі талерантнасці</v><v>Заўсёды у сваіх суседзяў.</v></stanza><stanza><v>Не шанавалі нашай нацыі</v><v>Суседзі розныя навокал.</v><v>Праявамі дыскрымінацыі</v><v>Кармілі нас на кожным кроку.</v></stanza><stanza><v>Жывем мы пад аднымі зорамі,</v><v>Адно нас сагравае сонца.</v><v>Калі ж мы станемся партнёрамі</v><v>Суседзям у сваёй старонцы?</v></stanza></poem></section><section><title><p>МЫ — ЗГУРТАВАНЫЯ</p></title><cite><p><emphasis>Дзеячам БГКТ</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Мы — згуртаваныя,</v><v>Мы — аб’яднаныя</v><v>Матчынай моваю</v><v>І роднай песняй.</v><v>З душой крылатаю</v><v>Выйшлі аратыя</v><v>На нівы свежыя</v><v>Сустрэць прадвесне.</v></stanza><stanza><v>І жменяй поўнаю</v><v>На скібы роўныя</v><v>З натхненнем сеялі</v><v>Шчасця зярняты.</v><v>Нівы ўраджайныя</v><v>І рукі дбайныя</v><v>Штогод прыносілі</v><v>Нам плён багаты.</v></stanza><stanza><v>Мы — не лапцюжныя,</v><v>Сям’ёю дружнаю</v><v>Ідзём у светлае</v><v>Заўтра краіны.</v><v>Палякам — роўныя,</v><v>Славянам кроўныя.</v><v>Супольны дом наш —</v><v>Наша айчына.</v></stanza></poem></section><section><title><p>У ЦЯГНІКУ</p></title><poem><stanza><v>З бетоннай спальні гарадской</v><v>Усё жыццё сваё няспынна</v><v>Імкнуся сэрцам і душой</v><v>Я да сваёй малой айчыны.</v></stanza><stanza><v>У цягніку, у цягніку</v><v>Паміж Варшавай — Беластокам,</v><v>Я дні жыцця свайго таўку,</v><v>Нібы іду марудным крокам.</v></stanza><stanza><v>Жыву як заяц на мяжы,</v><v>Што не сагрэе свайго следу,</v><v>Усім чужы, зусім чужы,</v><v>Калі ж я да сваіх даеду?</v></stanza><stanza><v>Калі ж сыду я з цягніка</v><v>І больш не буду толькі госцем</v><v>У краі брата-земляка,</v><v>На родных сцежках маладосці?</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПРЫЗЯМЛЕННЕ</p></title><poem><stanza><v>Я адарваўся ад зямлі,</v><v>Пакінуў сваё Мора:</v><v>„Бывайце, родныя палі,</v><v>Я адлятаю ў горад”.</v></stanza><stanza><v>На шлях жыццёвы маладосць</v><v>Мне падарыла крылы,</v><v>Каб гарадская прыгажосць</v><v>Мяне запаланіла.</v></stanza><stanza><v>З бетоннай клеткі, з вышыні</v><v>Глядзеў я на зямліцу,</v><v>І засыхалі карані</v><v>Айчынныя ў сталіцы.</v></stanza><stanza><v>І без зямлі, як дрэва, тут</v><v>Я гас i гас няспынна,</v><v>І сніўся мне бацькоўскі кут —</v><v>Маленькая айчына.</v></stanza><stanza><v>На яве, а таксама ў снах,</v><v>Бяруць разгон ікмненнні,</v><v>Каб хоць у пажылых гадах</v><v>Там здзейсніць прызямленне.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Лёс складаны Беларусі</p></title><section><title><p>АЙЧЫНА</p></title><poem><stanza><v>Мая тут вёска з роднымі бацькамі,</v><v>Я тут якраз на белы свет прыйшоў.</v><v>Тут першы раз сказаў я слова „мама”,</v><v>Ды многа іншых змалку любых слоў.</v></stanza><stanza><v>Я рос і вырас на айчыннай глебе,</v><v>Карэнні тут глыбока запусціў,</v><v>І рос не на чужым — на ўласным хлебе,</v><v>Салёным потам хлеб свой акрапіў.</v></stanza><stanza><v>Глыбока зросся я з айчынным лёсам,</v><v>У гэтым лёсе — лёс журботны мой.</v><v>Няшчасці пасылалі нам нябёсы —</v><v>З айчынай мы жылі адной бядой.</v></stanza><stanza><v>Айчыну я нашу заўсёды ў сэрцы,</v><v>Яна ж адна, няма другіх айчын.</v><v>Бацькі мае ў айчыннай спяць зямельцы,</v><v>У ёй і я хачу знайсці спачын.</v></stanza><stanza><v>Тут першы крок і першая сцяжына</v><v>І першая за плугам баразна.</v><v>Таму і дарагая мне айчына —</v><v>Мая рака без берагоў і дна.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МІНСК</p></title><poem><stanza><v>Праз многа год вандрую я ізноў</v><v>Па гулкіх плошчах, вуліцах знаёмых.</v><v>І сустракаю шмат сваіх сяброў,</v><v>І адчуваю тут сябе, як дома.</v></stanza><stanza><v>І шчыры, нізкі аддаю паклон</v><v>Я неўміручым Коласу, Купалу,</v><v>Што на дарозе з ношай цяжкіх дзён</v><v>Спыніліся спачыць на п’едэсталах.</v></stanza><stanza><v>Цудоўны Мінск! Хоць і прайшлі гады,</v><v>Хоць я цябе даўным-даўно не бачыў,</v><v>Ты, як і быў, застаўся малады,</v><v>Я позірк твой захоўваю юначы.</v></stanza><stanza><v>Манету ў Свіслач кідаю знарок,</v><v>Як сімвал, што сюды яшчэ вярнуся,</v><v>Што будзе зноўку вабіць, цешыць зрок</v><v>Сталіца светлазорнай Беларусі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НА РАДЗІМЕ ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА</p></title><poem><stanza><v>Ад берагоў шумлівай Віслы,</v><v>Ад вуліц Фенікса-Варшавы,</v><v>Прыехаў я на рэчку Іслач —</v><v>На рэчку паэтычнай славы.</v></stanza><stanza><v>Над ёй шумяць таемна дрэвы</v><v>І толькі аб адным гавораць —</v><v>Аб тым, як Дунін-Марцінкевіч</v><v>Хацеў няпраўду тут агораць.</v></stanza><stanza><v>Мінулы час уваскрашае</v><v>Людская памяць непрыкметна:</v><v>Дудар у Люцінцы спявае</v><v>Нам песні волі запаветнай.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАКСІМ БАГДАНОВІЧ</p></title><poem><stanza><v>Дзе Чарнамор’я пеністыя хвалі</v><v>Аб прыбярэжны дробяцца валун,</v><v>Там сумныя акорды прагучалі</v><v>З апошніх, абарваных лёсам, струн.</v></stanza><stanza><v>І цудадзейная замоўкла ліра,</v><v>Замоўк хваробай скошаны пясняр.</v><v>І толькі ў песні, маладой і шчырай</v><v>Пульсуе думка, ззяюць промні мар.</v></stanza><stanza><v>У ёй жыве наш край гаротны, ціхі,</v><v>У спелым жыце васількі цвітуць,</v><v>І імі трызняць слуцкія ткачыхі,</v><v>Што паясы на лад персідскі ткуць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАМЯЦІ АЛЕСЯ ГАРУНА</p></title><poem><stanza><v>Ты мір і волю нёс айчыне,</v><v>Калі шалеў вайны віхор.</v><v>І нечакана на чужыне</v><v>Змаганнем змучаны памёр.</v></stanza><stanza><v>Гасцінны старажытны Кракаў</v><v>Прыняў цябе, паэт-змагар.</v><v>Ты спіш адзін сярод палякаў</v><v>З няздзейсненым цяжарам мар.</v></stanza><stanza><v>Магіла знойдзена ў стагоддзе</v><v>Прыходу ў неспакойны свет.</v><v>І жыць ты будзеш у народзе —</v><v>Ты несмяротны, наш паэт!</v></stanza><stanza><v>Ты з небыцця да нас вярнуўся,</v><v>Цяжкі твой і па смерці лёс.</v><v>Распяты ў роднай Беларусі</v><v>Ты ўваскрасаеш, як Хрыстос.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЛЯЦІ, МАЯ ПЕСНЯ</p></title><cite><p><emphasis>Памяці Міхася Забэйды-Суміцкага</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Чароўных гукаў родных слоў</v><v>Стрымаць не змогуць нават межы:</v><v>Яна вярнулася ізноў</v><v>З далёкай Прагі ў Белавежу.</v></stanza><stanza><v>Дзе толькі велічны, з агнём,</v><v>Плыў мілагучны голас звонкі,</v><v>Заўсёды разам з Міхасём</v><v>Спявала родная стронка.</v></stanza><stanza><v>Цурчаў прызрысты ручаёк,</v><v>Аб нечым пушча гаманіла,</v><v>Граў на жалейцы пастушок,</v><v>Плыў шчэбет птушак лёгкакрылых.</v></stanza><stanza><v>Дык хай далей чулліва так</v><v>Старонку родную ўслаўляюць —</v><v>Заўсёды малады мастак</v><v>І песня, вечна маладая.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ХТО МЫ</p></title><poem><stanza><v>У вёсцы пачаліся спрэчкі:</v><v>Жывем мы над адною рэчкай,</v><v>Адна зямелька ў апрацоўцы,</v><v>І молімся ў адной царкоўцы,</v><v>Адно ў нас сонейка, нябёсы,</v><v>Адным спалучаны мы лёсам,</v><v>Адно нам толькі невядома</v><v>і нас хвалюе гэта: хто мы?</v><v>Азваўся Ян — тут найстрэйшы —</v><v>Усё жыццё я быў тутэйшым,</v><v>Відаць, мы ад пачатку свету</v><v>Будзем тутэйшымі усе тут.</v><v>— Павінны кімсьці быць, вядома, —</v><v>Негаваркі азваўся Сёма, —</v><v>Усё-ткі людзі мы, не гускі,</v><v>Мяне завуць заўсёды рускім.</v><v>— Можа мы родам з Украіны? —</v><v>Тут запыталася Паўліна. —</v><v>— Кажуць, што з украінскай мовы</v><v>Заўсёды пазычаем словы.</v><v>Лявон дакінуў сваё слоўца:</v><v>— А можа ўсе мы тут літоўцы?</v><v>Было ж тут, пішуць летапісцы,</v><v>Княства Літоўскае калісьці.</v><v>— Жывем у Польшчы, мы — палякі,</v><v>Запальчывы азваўся Якаў.</v><v>Жывем мы ў прагрэсіўным свеце —</v><v>Ужо палякі мае дзеці.</v><v>Нервова ўскрыкнуў тут Кастусь:</v><v>— Дзе ж ваша, браткі, Беларусь?</v><v>Бачу, пазбыцца мы гатовы</v><v>Нацыянальнасці і мовы.</v><v>І быццам бы нам невядома,</v><v>Адкуль выводзімся і хто мы,</v><v>І сапраўды ўжо слухаць горка,</v><v>Што наша брыдкая гаворка,</v><v>Што быццам бы мы з горшай гліны —</v><v>Цурацца роднага павінны,</v><v>Што быццам існуе прымус,</v><v>Каб свайго зрокся беларус.</v><v>Ніхто нас не змушае, брацця,</v><v>Каб свайго роднага цурацца,</v><v>Каб пастаянна з года ў год</v><v>Мы паміралі як народ.</v><v>Шануйма роднае, паверце,</v><v>Каб ведаць хто мы, каб не ўмерці.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МІЛЫ ДРУЖА</p></title><poem><stanza><v>Мілы дружа, слухаць горка,</v><v>Ты набыў дурных манер:</v><v>Брыдкаю завеш гаворкай</v><v>Мову родную цяпер.</v></stanza><stanza><v>Нат тутэйшым, як калісьці,</v><v>Не завеш сябе, дружок.</v><v>Адарваным з дрэва лісцем</v><v>Мкнеш, дзе дзьмухне вецярок.</v></stanza><stanza><v>Што, зыбыў, адкуль паходзіш,</v><v>Што ты нарадзіўся тут?</v><v>Ты ж плюеш на асяроддзе,</v><v>На бацькоўскі родны кут.</v></stanza><stanza><v>Ты на гарадской пасадзе</v><v>Адцураўся ад сяброў.</v><v>Нават прозвішча ўжо здрадзіў</v><v>Сваіх прадзедаў, бацькоў.</v></stanza><stanza><v>І, магчыма, па парадку</v><v>Зробіш ты апошні крок:</v><v>Здрадзіш бацьку, здрадзіш матку,</v><v>Астанешся, як калок.</v></stanza></poem></section><section><title><p>БЕЛАРУСКІ МУЗЕЙ</p></title><poem><stanza><v>Казалі нам, што ў вочы рэжа</v><v>І што псуе турыстам кроў</v><v>Музей няпольскі ў Белавежы,</v><v>Паміж дубоў, паміж зуброў.</v></stanza><stanza><v>Нялюдскім варварскім загадам,</v><v>Як крывадушнік-фарысей,</v><v>Хутка ліквідавалі ўлады</v><v>Этнаграфічны наш музей.</v></stanza><stanza><v>Даробак знішчылі багаты</v><v>Нашых сяліб, нашай зямлі,</v><v>І унікаты-экспанаты</v><v>У Цехановец аддалі.</v></stanza><stanza><v>І мы упорыста, гадамі,</v><v>З ахвяр грашовых землякоў,</v><v>З натугаю будуем самі</v><v>У Гайнаўцы музей ізноў.</v></stanza><stanza><v>І ў павільёне ўжо гатовым,</v><v>Што вырас нам, як прыгажосць,</v><v>Музей мы ўжо адкрылі новы,</v><v>Усім праціўнікам на злосць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ГРОДЗЕНСКІЯ ЭКСПАНАТЫ</p></title><poem><stanza><v>У нас вялікае свята,</v><v>Цешцеся, беластаччане!</v><v>Прывезлі да нас экспанаты:</v><v>Родную мову, песню і танец.</v></stanza><stanza><v>Вось уваходзяць на сцэну,</v><v>Выпаласканыя з беларускасці чыста,</v><v>У народных уборах манекены,</v><v>Самадзейныя гродзенскія артысты.</v></stanza><stanza><v>І паўтараюць яны бездакорна</v><v>Вызубраныя словы, мелодыі, крокі.</v><v>Уваскрасае мінулае зорнай</v><v>Беларусі маёй сінявокай.</v></stanza><stanza><v>Са сцэны з настроем прыўзнятым</v><v>Сышлі самадзейнікі з Гродна —</v><v>Беларускія экспанаты</v><v>Загаварылі на „общенародной”.</v></stanza></poem></section><section><title><p>УЦЕКАЧЫ</p></title><poem><stanza><v>Сумнае дзеецца з вёскамі,</v><v>Быццам няма вінаватых.</v><v>Вокны забітыя дошкамі,</v><v>Страшаць пустэчаю хаты.</v></stanza><stanza><v>Мы назаўжды развіталіся</v><v>З роднай бацькоўскай зямлёю,</v><v>Вёсцы чужымі ўжо сталіся,</v><v>Наша жыццё — гарадское.</v></stanza><stanza><v>Мы, як сяляне ўжо быўшыя,</v><v>Рэдка бываем тут госцем.</v><v>Нашы бацькі, век аджыўшыя,</v><v>Спяць вечным сном на пагосце.</v></stanza><stanza><v>Мы, гарадскія асаднікі,</v><v>Што разбрыліся па свеце.</v><v>Хоць і зямліцы мы здраднікі,</v><v>З ёй нам зрадніцца прыйдзецца.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПРЫСТАСАВАНЦЫ</p></title><poem><stanza><v>І штораз меншыя ўжо шанцы,</v><v>Каб беларусамі астацца.</v><v>Да большасці прыстасаванцы,</v><v>Імкнемся ёй прыпадабацца.</v></stanza><stanza><v>Стараемся мы адначасна</v><v>Як большасць наша быць такімі ж.</v><v>Зракаемся ідэі ўласнай,</v><v>Сабе становімся чужымі.</v></stanza><stanza><v>Зракаемся сваіх карэнняў</v><v>І памяці бацькоў вясковых,</v><v>І папярэдніх пакаленняў,</v><v>І роднай беларускай мовы.</v></stanza><stanza><v>Цікава, большасць як асудзіць</v><v>Гэтыя нашыя заганы?</v><v>І ці яна заўсёды будзе</v><v>Да нас адносіцца з пашанай?</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПРЫМАКІ</p></title><poem><stanza><v>Было ў мінулым заўжды так:</v><v>Найбольшая бяда і сварка</v><v>Там панавала, дзе прымак</v><v>Ішоў на чужую гаспадарку.</v></stanza><stanza><v>А маем век цяпер такі,</v><v>Што трацім у сваё надзею,</v><v>І ціснемся ўсе ў прымакі</v><v>Мы да суседзяў-дабрадзеяў.</v></stanza><stanza><v>І надта згодны мы з усім,</v><v>І чуемся ўсе быццам дома,</v><v>І забываем нат аб тым,</v><v>Адкуль выводзімся і хто мы.</v></stanza><stanza><v>Калі спытаюць сябрукі:</v><v>— Ці беларусы ёсць тут недзе?</v><v>Адказ пачуюць: — Прымакі</v><v>Усе цяпер яны ў суседзяў.</v></stanza></poem></section><section><title><p>„ДЗЕЯЧЫ-ДЗЯКАВІЧЫ”</p></title><poem><stanza><v>Усякай дзякуюць уладзе</v><v>Хоць ім яна далася ў знакі,</v><v>Пяюць на з’ездзе, на нарадзе</v><v>Сваё падданніцкае: „дзякуй!”</v></stanza><stanza><v>Хоць атрымаў нашмат я меней</v><v>Сваёй павіннасці ўсялякай,</v><v>Заўсёды поўны захаплення:</v><v>„О дарагія, дзякуй, дзякуй!”</v></stanza><stanza><v>Тым, у двухмоўным асяроддзі,</v><v>Што памагаюць стаць палякам,</v><v>Пры кожнай выкажуць нагодзе</v><v>Нізкапаклонніцкае „дзякуй!”</v></stanza><stanza><v>Яны ж тут у сваёй старонцы,</v><v>Ды толькі пад суседскім знакам.</v><v>За гэта, што жывуць пад сонцам,</v><v>Суседзям паўтараюць: „дзякуй!”</v></stanza></poem></section><section><title><p>АСІМІЛЯЦЫЯ</p></title><poem><stanza><v>Мы ад свайго ўцякаем і ўцякаем,</v><v>Нібыта ўсе мы з нейкай горшай гліны.</v><v>І ў родным асяроддзі прападаем —</v><v>Мы мовы выракаемся, айчыны.</v></stanza><stanza><v>Імёны дзецям мы даем чужыя,</v><v>Сваіх, спрадвечных, родных нам, не цэнім.</v><v>І толькі прозвішчы пакуль яшчэ старыя,</v><v>Ды прыйдзе час — і прозвішчы мы зменім.</v></stanza><stanza><v>І з кожным днём усё нас меней, меней —</v><v>У польскім моры растаем няспынна.</v><v>І будзе згодным з праўдаю сцвярджэнне,</v><v>Што Польшча — аднародная краіна.</v></stanza></poem></section><section><title><p>БЕЛАРУСЫ БАЯЦЦА БЕЛАРУСАМІ ЗВАЦЦА</p></title><poem><stanza><v>Лаўлю я вухам, шукаю зрокам</v><v>Беларусаў у Беластоку.</v><v>І ў душы мне становіцца горка,</v><v>Нідзе не чую роднай гаворкі.</v><v>Быццам папала ў нейкую пастку</v><v>Жыхароў горада трэцяя частка.</v><v>І не чуваць іх у наваколлі,</v><v>Нібыта і не было тут ніколі.</v><v>І заўжды чую на кожным кроку</v><v>Толькі палякаў у Беластоку.</v><v>Чуецца ўсюды польская мова,</v><v>Цалкам заглухла нашае слова.</v><v>Хоць афіцыйна няма прымусу,</v><v>Няма адважных быць беларусам.</v><v>Большасці раптам сталі баяцца,</v><v>Беларусамі публічна звацца.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ШТУЧНЫ ПАДЗЕЛ</p></title><poem><stanza><v>Даўным-даўно нас дзеляць так,</v><v>Хоць і адзін у нас Ісус:</v><v>Калі ты каталік — паляк,</v><v>А праваслаўны — беларус.</v></stanza><stanza><v>Шмат маем беларускіх сёл</v><v>З адной гаворкай з даўніх год.</v><v>Ды ёсць царква тут і касцёл,</v><v>Яны і дзеляць наш народ.</v></stanza><stanza><v>І барацьба за душы тут</v><v>Відаць, не спыніцца нікім</v><v>І ўжо не ведае наш люд,</v><v>Хто ён такі, што стала з ім?</v></stanza><stanza><v>Калі сілком падзел такі</v><v>Штогод праводзіцца наўкол,</v><v>Ці варта гэтак, землякі,</v><v>Натоўпам ціснуцца ў касцёл?</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПРАВАСЛАЎНЫЯ ПАЛЯКІ</p></title><poem><stanza><v>Тутэйшымі быць многім надаела</v><v>І аставацца імі — не прымус.</v><v>Адвагі не хапае сказаць смела</v><v>І канчаткова: „Я дык беларус!”</v></stanza><stanza><v>Між намі адшчапенцаў шмат усякіх,</v><v>Украінцамі стала многа з іх.</v><v>У модзе праваслаўныя палякі.</v><v>І з кожным днём тут штораз больш такіх,</v></stanza><stanza><v>Што хочуць большасці прыпадабацца,</v><v>Імкнучыся да гэтага ўсяляк.</v><v>І беларусамі не хочуць аставацца,</v><v>Што хоць і праваслаўны — ён паляк.</v></stanza><stanza><v>І хутка знікне іншасці адзнака,</v><v>Адбудзецца працэс у іх такі:</v><v>Яны ўжо праваслаўныя палякі,</v><v>Наступны крок у іх — каталікі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>САПРАЎДНАСЦЬ</p></title><poem><stanza><v>Я ў таўпе таўкуся</v><v>Нямых беларусаў.</v><v>Яны і глухія,</v><v>Яны і чужыя,</v><v>Калі скажу слова</v><v>На даўняй іх мове,</v><v>Калі адазвуся</v><v>Наконт Беларусі:</v><v>Тут нашы „людкове”</v><v>Навокал панове,</v><v>Яны ў Беластоку —</v><v>Палякі навокал.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НАСТАЎНІКАМ БЕЛМОВЫ</p></title><poem><stanza><v>Нясеце вы ў народ асвету,</v><v>Люд асвячаяце вясковы.</v><v>Усё вы робіце, каб дзеці</v><v>Любілі, вывучалі мову.</v></stanza><stanza><v>Сярод сваіх людзей, вы дома,</v><v>Народу часткай вы заўсёды.</v><v>Вы разбуджаеце свядомасць</v><v>Слаба свядомага народу.</v></stanza><stanza><v>Часта працуеце да стомы,</v><v>З уласнай волі, без прымусу,</v><v>Каб людзям ведаць заўжды: хто мы,</v><v>Што гонар звацца беларусам.</v></stanza><stanza><v>І гэтым трэба ганарыцца,</v><v>Што вашай карпатлівай працай</v><v>Мы можам на сваёй зямліцы</v><v>Даўжэй тут беларусам звацца.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МЫ, БЕЛАРУСЫ</p></title><cite><p><emphasis>Мы, беларусы,</emphasis></p><p><emphasis>Мы — народ такі,</emphasis></p><p><emphasis>Ахвотна забываем,</emphasis></p><p><emphasis>Што мы, хто мы.</emphasis></p><text-author>Рыгор Барадулін</text-author></cite><poem><stanza><v>Мы, беларусы, мы народ такі:</v><v>(А гэта стала кожнаму вядома,</v><v>Былі такімі мы ўжо праз вякі),</v><v>Ахвотна забываем, што мы, хто мы.</v></stanza><stanza><v>Мы, беларусы, мы народ такі:</v><v>Калі пераязджаем з вёскі ў горад,</v><v>Становяцца чужымі землякі,</v><v>Мы найчасцей іх забываем скора.</v></stanza><stanza><v>Мы, беларусы, мы народ такі:</v><v>Ад роднага мы ўсе імкнемся недзе...</v><v>Усе суседзі — нашы сваякі,</v><v>Бліжэйшае ўсё тое, што суседзяў.</v></stanza><stanza><v>Мы, беларусы, мы народ такі:</v><v>Што, як скаазў паэт, людзьмі мы сталі.</v><v>Нам родныя цаніць трэба куткі,</v><v>Каб нас усе цанілі, шанавалі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>РАСКАЖЫ НАМ, ЛЕС ДРЫМУЧЫ</p></title><poem><stanza><v>Раскажы нам, лес дрымучы,</v><v>Аб мінуўшычыне сівой.</v><v>Нас чамусьці мала вучаць</v><v>Шлях гісторыі сваёй.</v></stanza><stanza><v>Ведаем аб тым мы мала,</v><v>Як пад кронамі дубоў</v><v>Вояў некалі Ягайла</v><v>На крыжакаў грозных вёў.</v></stanza><stanza><v>Лес дрымучы, раскажы нам —</v><v>Ведаеш ты многа спраў, —</v><v>Як першадрукар Скарына</v><v>З Вільні ў Кракаў вандраваў.</v></stanza><stanza><v>Раскажы нам, лес зялёны</v><v>Як калісьці тут Кастусь,</v><v>Грозны „камісар чырвоны”,</v><v>Ваяваў за Беларусь.</v></stanza><stanza><v>Раскажы нам, лес бывалы,</v><v>Як падчас ваенных год</v><v>З той фашысцкаю навалай</v><v>Тут змагаўся наш народ.</v></stanza><stanza><v>Слаўны лесе, раскажы нам</v><v>Аб мінулым дарагім.</v><v>Ведамі пра лёс айчыны</v><v>Мы абкрадзены зусім.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ МОВЫ</p></title><poem><stanza><v>Цябе аплявалі, табой пагарджалі</v><v>І звалі хамскаю, звалі сялянскаю,</v><v>Цябе пакідалі, без жалю і з жалем,</v><v>Шукаючы мовы прыгожае, панскае.</v></stanza><stanza><v>І паплыла ў беларускія хаты</v><v>І агрэсіўная, і беспардонная,</v><v>І рускага брата, і польскага брата,</v><v>Быццам паводка, стыхія моўная.</v></stanza><stanza><v>Можа надыдзе гэткае свята,</v><v>Што родная мова да нас зноў прытуліцца?</v><v>Нат загавораць на ёй бюракраты,</v><v>Якія выгналі мову і з вуліцы?</v></stanza><stanza><v>Ды пасадзілі яе за краты</v><v>З перакананнем, што стуль і не вернецца,</v><v>І родная мова старэйшага брата</v><v>Паселіцца хутка ў найменшай аселіцы.</v></stanza><stanza><v>Усмерціць мову, аднак, не ўдалося,</v><v>Рухнулі планы іх беспадстаўныя,</v><v>Моўны палетак зноў спеліць калоссе —</v><v>Становіцца мова наша дзяржаўнаю.</v></stanza><stanza><v>Наша ўваскрэслае роднае слова</v><v>Зноў паплыве над палямі, дубровамі.</v><v>І зойме тады беларуская мова</v><v>Пачэсны пасад паміж іншымі мовамі.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Мая маленькая айчына</p></title><section><title><p>БЕЛАСТОЧЧЫНА</p></title><poem><stanza><v>Беласточчына, мая замелька родная,</v><v>Жывеш заўсёды ты ў глыбі маіх грудзей.</v><v>Нідзе мясціны не сустрэў ніводнае,</v><v>Што мне была б хоць крышку даражэй.</v></stanza><stanza><v>Вось родны краявід, палоскі вузкія,</v><v>Якія дробніў люд вясковы з году ў год;</v><v>Сярод палёў — пасёлкі беларускія,</v><v>Дзе ад вякоў жыве мой дарагі народ.</v></stanza><stanza><v>Гляджу, прысела хатка там вясковая,</v><v>Дзе крокі першыя ў жыцці сваім рабіў,</v><v>Дзе ад бацькоў вучыўся роднай мове я,</v><v>Якую ў шуме дзён ікмлівых не забыў.</v></stanza><stanza><v>На Беласточчыне пражыў я маладосць,</v><v>Ды што пражыў — я нарадзіўся тут.</v><v>Таму была найдаражэйшаю і ёсць</v><v>Мне Беласточчына, мой родны, мілы кут.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЯ ЗЯЛЁНАЯ ЗУБРОВІЯ</p></title><poem><stanza><v>Мая зялёная Зубровія,</v><v>Ты ўжо стаяла над магілаю,</v><v>Цябе хаваць былі гатовыя,</v><v>А ты ўваскрэсла з новай сілаю.</v></stanza><stanza><v>І быццам Фенікс адрадзілася,</v><v>Квітнееш краскай васільковаю.</v><v>Ты сёння зноўку мне прыснілася,</v><v>Мая зялёная Зубровія.</v></stanza><stanza><v>Я над адвечнаю Дуброваю</v><v>Зноў чую песні салаўіныя.</v><v>Мая айчынная Зубровія,</v><v>Цябе ўслаўляць хачу няспынна я.</v></stanza><stanza><v>Ты пакарай вяршыні новыя,</v><v>Стварай каштоўнасці багатыя.</v><v>Ты несмяротная Зубровія,</v><v>Шчаслівай будзь ты і крылатаю.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАДЛЯШША</p></title><poem><stanza><v>Падляшша, роднае Падляшша,</v><v>Мая маленькая айчына!</v><v>Гасцінная зямелька наша,</v><v>Прымі, прымі паклон ад сына.</v></stanza><stanza><v>Палі, лугі і пералескі,</v><v>Ваш адчуваю свежы подых.</v><v>Святыня пушчы Белавежскай</v><v>Была падтрымкай мне заўсёды.</v></stanza><stanza><v>Гняце мяне бетонны горад</v><v>Сваім агромністым цяжарам,</v><v>Таму заўсёды вёска Мора</v><v>І ў снах маіх жыве і ў марах.</v></stanza><stanza><v>Таму я сэрцам і душою</v><v>Імкнуся да цябе няспынна,</v><v>Маё Падляшша дарагое,</v><v>Мая маленькая айчына.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЯ МАЛЕНЬКАЯ АЙЧЫНА</p></title><poem><stanza><v>Мая маленькая айчына,</v><v>Мой беластоцкі родны край,</v><v>Тут басанож стаптаў сцяжыны,</v><v>Што праляглі праз поле, гай.</v></stanza><stanza><v>Цаніць тут навучыўся працу,</v><v>Гамонку шчырую, народ.</v><v>І не магу цябе я страціць,</v><v>Ты — даражэйшая штогод.</v></stanza><stanza><v>Далёка ад цябе — сумую.</v><v>Убачу — дык шчаслівы зноў.</v><v>У сэрцы заўсягды нашу я</v><v>Крыніцу мар маіх і сноў.</v></stanza><stanza><v>Мая маленькая айчына,</v><v>Я твой адданы верны сын.</v><v>Цябе ніколі не пакіну,</v><v>Мая калыска, мой спачын.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДАМБРОЎШЧЫНА, САКОЛЬШЧЫНА</p></title><poem><stanza><v>Дамброўшчына, Сакольшчына!</v><v>Я многа меў пашаны</v><v>У Ячне, у Талькоўшчыне,</v><v>Сынкоўцах, Крушынянах.</v></stanza><stanza><v>Усюды мы дзяліліся,</v><v>Як хлебам, родным словам,</v><v>Усюды ганарыліся</v><v>Тут беларускай мовай.</v></stanza><stanza><v>І песнямі фальклорнымі</v><v>Усхвальвалі старонку,</v><v>І не былі пакорнымі</v><v>Пад націскамі звонку.</v></stanza><stanza><v>Дамброўшычына, Сакольшчына,</v><v>Ці ж гэтае магчыма,</v><v>Што будзеце вы спольшчаны</v><v>Каб стацца нам чужымі?</v></stanza></poem></section><section><title><p>Я ЖЫВУ НА ДЗЕСЯЦІНАХ</p></title><poem><stanza><v>Тужыў па родных я мясцінах,</v><v>Калі знаходзіўся ў сталіцы.</v><v>На сімвалічных Дзесяцінах</v><v>Пашчасціла мне пасяліцца.</v></stanza><stanza><v>Хоць не жыву я на палосках,</v><v>Аднак у родным Беластоку</v><v>І землякоў сардэчных з вёскі</v><v>Я сустракаёю тут навокал.</v></stanza><stanza><v>Магу я з імі падзяліцца</v><v>Айчынным словам, быццам хлебам,</v><v>Напіцца з роднае крыніцы,</v><v>Карэнне запусціць у глебу.</v></stanza><stanza><v>І тут ужо з каханай жонкай</v><v>Па-беларуску мы гаворым.</v><v>Тут наша кроўная стронка,</v><v>Рукой падаць у вёску Мора.</v></stanza></poem></section><section><title><p>Я НАРАДЗІЎСЯ БЕЛАРУСАМ</p></title><poem><stanza><v>Я нарадзіўся беларусам,</v><v>Беларусам буду жыць!</v><v>Мову родную клянуся</v><v>Шанаваць, цаніць, любіць.</v></stanza><stanza><v>Сваю родную старонку</v><v>Я люблю як і бацькоў,</v><v>Што вучылі песні звонкай,</v><v>Прывівалі мне любоў:</v></stanza><stanza><v>І да мовы, да дубровы,</v><v>Да палёў і да лугоў.</v><v>І заўсёды да народа,</v><v>Што жыве тут ад вякоў.</v></stanza><stanza><v>Я клянуся: не зракуся</v><v>Сваё роднае любіць.</v><v>Быў і буду беларусам,</v><v>Пакуль толькі буду жыць!</v></stanza></poem></section><section><title><p>Я БЕЛАРУС</p></title><poem><stanza><v>Я беларус, рос у народнай гушчы,</v><v>Сярод палёў, уквечаных лугоў,</v><v>Пад дзіўны гоман Белавежскай пушчы,</v><v>Пад заліўныя трэлі салаўёў.</v></stanza><stanza><v>Я беларус, рос у сялянскай хаце,</v><v>У свет выходзіў праз яе парог.</v><v>Сваю любоў да бацькі і да маці,</v><v>Я ў глыбіні грудзей сваіх збярог.</v></stanza><stanza><v>Я беларус, і любай роднай мове</v><v>Яшчэ дзіцём вучыўся ад бацькоў.</v><v>Таму яна — мой лёс у родным слове —</v><v>Мне даражэй, чым з іншых сотні слоў.</v></stanza><stanza><v>Я беларус і гэтым ганаруся.</v><v>Усім душу сваю магу адкрыць:</v><v>Ніколі і нідзе не адракуся,</v><v>Што беларусам жыў і буду жыць!</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЯ ЗЯМЛЯ</p></title><poem><stanza><v>Я зросся з роднаю зямлёю,</v><v>Дзе блізкі мне жыве народ,</v><v>Яе пад босаю нагою</v><v>Я чую ад дзіцячых год.</v></stanza><stanza><v>Глыбока запусціў карэнні</v><v>Я ў родную сваю зямлю.</v><v>Тут сокам многіх пакаленняў</v><v>Сваю я смагу наталю.</v></stanza><stanza><v>Зямля дае натхненне, думы,</v><v>Бацькоўскай мовы прыгажосць,</v><v>І сэрца напаўняе сумам,</v><v>Калі ты дома рэдкі госць.</v></stanza><stanza><v>Часцінка велічнай планеты,</v><v>Далёка ты — а я ў журбе.</v><v>Жывеш, зямля, заўжды ўва мне ты,</v><v>Пакуль хаджу я па табе.</v></stanza><stanza><v>Мая зямля, мая калыска,</v><v>Прычал мой да апошніх дзён.</v><v>Ты ад душы прымі мой нізкі,</v><v>І шчыры, і зямны паклон!</v></stanza></poem></section><section><title><p>МОЙ НАРОД</p></title><cite><p><emphasis>Тады ў народа ёсць паэты,</emphasis></p><p><emphasis>Калі ў паэтаў ёсць народ.</emphasis></p><text-author>Раіса Баравікова</text-author></cite><poem><stanza><v>Калі я еду на Радзіму,</v><v>Мінаю толькі Беласток,</v><v>Як земляка свайго, гасцінна</v><v>Мяне вітаюць тут здалёк.</v></stanza><stanza><v>А чым бліжэй да роднай хаты,</v><v>Тым даражэй бацькоўскі кут.</v><v>І нат у цягніку дзяўчаты</v><v>Мне прапануюць месца тут.</v></stanza><stanza><v>Я адмаўляюся, вядома,</v><v>А сэрца б’ецца гарачэй.</v><v>Прыемна мне, што я ўжо дома,</v><v>Што я сярод сваіх людзей.</v></stanza><stanza><v>Што я заўжды тут у пашане,</v><v>Як у старых, так і малых,</v><v>Што любяць тут мяне сяляне,</v><v>За тое, што люблю я іх.</v></stanza><stanza><v>А да народа, да айчыны</v><v>Любоў мая мацней штогод.</v><v>Свайго народа я часціна,</v><v>А ў маім сэрцы ўвесь народ.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЯ МОВА</p></title><poem><stanza><v>Цябе з калыскі, немаўлём,</v><v>Я атрымаў як запавет.</v><v>Я табою ўрос у родны дом,</v><v>З табою пазнаваў я свет.</v></stanza><stanza><v>З табой жыве айчынны край</v><v>І працавіты мой народ.</v><v>Народзе, мовы не кідай,</v><v>Узбагачай яе штогод!</v></stanza><stanza><v>Крыніца думак, пачуцця,</v><v>Натхнення, дзе няма маны,</v><v>І спадарожніца жыцця</v><v>Мне ад калыскі да труны.</v></stanza><stanza><v>Калі ж у шчасці ці журбе,</v><v>З надзеяй, смуткам уваччу,</v><v>Я, мова, думаю ў табе,</v><v>Дык у табе я і маўчу.</v></stanza></poem></section><section><title><p>БЕЛАСТОК</p></title><poem><stanza><v>Беласток, родны наш Беласток, —</v><v>Вырас ты на палосках, у жыце,</v><v>Дзе радзімы цвяток-васілёк</v><v>Праглядаецца ў неба блакіце.</v></stanza><stanza><v>Сімвалічны твой герб, Беласток,</v><v>Ад арла і крывіцкай пагоні.</v><v>Гэта ў наша мінулае крок,</v><v>Спалучае ён нас і сягоння.</v></stanza><stanza><v>Прыгажэеш штогод, Беласток,</v><v>Незвычайнай сваёй панарамай.</v><v>Тут касцёлы віднеюць здалёк,</v><v>Ёсць і цэркаўкі нашы таксама.</v></stanza><stanza><v>Цешыш сэрца і цешыш наш зрок</v><v>Ты, малое айчыны сталіца.</v><v>Беласток, родны наш Беласток,</v><v>Будзем вечна табой ганарыцца.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАМІРАЮЦЬ НАШЫ ВЁСКІ</p></title><poem><stanza><v>Палеткі са збожжам з валошкамі</v><v>Няспынна пусцеюць, пусцеюць...</v><v>Акенцы, забітыя дошкамі</v><v>Хацінак нямеюць, нямеюць...</v></stanza><stanza><v>Сяляне ўжо састрэлыя,</v><v>Што грэюць на сонейку косці,</v><v>Маўклівыя, як анямелыя,</v><v>Гатовы спачыць на пагосце.</v></stanza><stanza><v>А іх улюбёныя, кроўныя,</v><v>Здаўна гарадскія ўжо дзеткі,</v><v>І ўнукі, усе — польскамоўныя,</v><v>Старэнькіх наведваюць рэдка.</v></stanza><stanza><v>Ніхто тут здаўна ўжо не селіцца,</v><v>І гінуць, пусцеючы, вёскі.</v><v>Штодзень паміраюць аселіцы,</v><v>Травой зарастаюць палоскі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СТАРЭЧЫ</p></title><poem><stanza><v>У дні будзённыя і святы</v><v>На лаўках вулічных старэчы,</v><v>Ля ўжо старых вясковых хатак,</v><v>На цёплым сонцы грэюць плечы.</v></stanza><stanza><v>Вясна прыгожая такая,</v><v>Штодня і цеплыня, і просінь.</v><v>Уся прырода расцвітае,</v><v>А ў іх, старых, паўсюдна восень.</v></stanza><stanza><v>Найбольш самотныя на свеце,</v><v>Сядзяць маўклівыя ў маркоце.</v><v>У гарадах унукі, дзеці,</v><v>Цяжка ім жыць тут у самоце.</v></stanza><stanza><v>І думаюць яны аб нечым,</v><v>Ці не аб тым, што час памерці.</v><v>Сядзяць на лавачках старэчы</v><v>Чакаючы з надзеяй смерці.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЯК ЖЫЦЬ БЕЗ ВЕРЫ, БЕЗ НАДЗЕІ</p></title><poem><stanza><v>Хоць час і горбіць мае плечы,</v><v>Але не зломлены гадамі,</v><v>Люблю так ездзіць на сустрэчы</v><v>Я з дарагімі чытачамі.</v></stanza><stanza><v>А на сустрэчах свае кніжкі</v><v>Падпісваў я, як памятаю,</v><v>Надзеям, Верам, Васям, Мішкам,</v><v>Сяргеям, Толям, Мікалаям.</v></stanza><stanza><v>Вось толькі не сустрэнеш болей</v><v>У нашых школах Надзі, Веры,</v><v>Усе — Данусі, Стасі, Ёлі,</v><v>Бэаты, Весі, Казімеры.</v></stanza><stanza><v>У час такіх сустрэч заўсёды</v><v>Становіцца мне сумна неяк.</v><v>Калі нам не мінуць нягоды,</v><v>Як жыць без веры, без надзеі?</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВАДАСХОВІШЧА</p></title><cite><p><emphasis>Жыхарам памёрлых вёсак прысвячаю</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Дзе дрэва старое, дзе студня —</v><v>Бясследна і без пары</v><v>Памерлі Лука і Рудня,</v><v>І Боўтрыкі, і Гарбары.</v></stanza><stanza><v>І знікнулі тут назаўсёды</v><v>Сялян гэтых вёсак сляды.</v><v>Загінуў след працы народу</v><v>У хвалях сцюдзёнай вады.</v></stanza><stanza><v>Калісь, на пытанне такое:</v><v>— Дзе нарадзіўся, дзе рос?</v><v>Пачуем: — Пад гэтай вадою</v><v>З зямелькай звязаўся мой лёс.</v></stanza><stanza><v>Памёрлым спакойна не спіцца,</v><v>Па смерці ўтапілі тут іх.</v><v>Не прыйдзе пад крыж памаліцца</v><v>Ніхто і ніколі з жывых.</v></stanza><stanza><v>Прыедуць у святы і будні</v><v>Турысты з усіх гарадоў</v><v>На могільнік Лукі і Рудні,</v><v>Ці Боўтрыкаў і Гарбароў.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НАШ НАСТАЎНІК</p></title><cite><p><emphasis>Памяці Васіля Бахара</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Над шматпакутнаю зямлёй</v><v>Дыхнула ўрэшце мірам неба.</v><v>Апаленыя ўсе вайной,</v><v>Асветы праглі мы, як хлеба.</v></stanza><stanza><v>І нас усіх ласкавы лёс</v><v>З сёл навакольных, проста з поля</v><v>Сабраў ля гайнаўскіх бяроз</v><v>У роднай беларускай школе.</v></stanza><stanza><v>А на парозе школы ён,</v><v>Як бацька, ўсіх вітаў сардэчна,</v><v>І сэрцы нашыя ў палон</v><v>З часіны той узяў навечна.</v></stanza><stanza><v>Умела прывіваў любоў</v><v>Ён да народа, да радзімы,</v><v>Да родных беларускіх слоў,</v><v>Якія сталі нам святымі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НЕКАТОРЫМ ІНТЭЛІГЕНТАМ</p></title><cite><p>Сіла народа ў яго інтэлігенцыі.</p><text-author>А. Чэхаў</text-author></cite><poem><stanza><v>Пераязджаем з вёскі ў грорад</v><v>І вёску забываем скора.</v><v>І вельмі хутка гарадскою</v><v>Мы пакрываемся лускою.</v></stanza><stanza><v>Тым, хто апрануты і сыты, —</v><v>І родны кут і дом забыты.</v><v>Нас так высока ўзносяць стромы,</v><v>Што забываем нават, хто мы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАНЯ АНЯ</p></title><poem><stanza><v>Прыехала ў вёску</v><v>З горада дачуся.</v><v>Спытала па-польску:</v><v>— Jak si&#x119; masz, mamusiu?</v></stanza><stanza><v>Вось якая паня</v><v>З дзяўчыны вясковай!</v><v>А на гэта Аня:</v><v>— Nie chc&#x119; waszej mowy.</v></stanza><stanza><v>— Дык чаго ж ты хочаш,</v><v>Скажы, калі ласка?</v><v>Анечка бармоча:</v><v>— Chc&#x119; wiejskiej kie&#x142;baski.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЗАПАВЕТ</p></title><poem><stanza><v>Чым далей я ад айчыны —</v><v>Тым айчына мне бліжэй.</v><v>І ў турботныя хвіліны,</v><v>І ў шчаслівыя часіны</v><v>Мне яна ўсё даражэй.</v><v>Бо яна — адна, як маці.</v><v>У мяне няма айчын.</v><v>Гэта ўсё маё багацце,</v><v>Ад яе не адцурацца,</v><v>Я — адной айчыны сын.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЗАЎЖДЫ ГАТОЎ</p></title><poem><stanza><v>Да ўсіх сцяжын, дамоў,</v><v>Чуллівасці бацькоў,</v><v>Да беларускіх слоў,</v><v>Урадлівасці палёў,</v><v>Духмянасці лугоў,</v><v>Напеўнасці лясоў —</v><v>Пакуль пульсуе кроў</v><v>Я радасць і любоў</v><v>Аберагаць гатоў.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Майго жыцця святыня Мора</p></title><section><title><p>У РОДНАЙ ВЁСЦЫ</p></title><poem><stanza><v>Вось я ізноў у вёсцы Мора —</v><v>І цешыцца надзвычай сэрца.</v><v>У студні поіць доўгі жораў</v><v>Сваё бляшанае вядзерца.</v></stanza><stanza><v>Крадуся, п’ю ваду са смакам,</v><v>Я ж тут бываю толькі госцем.</v><v>Пільнуе, можа, тут сабака</v><v>Сляды мінулай маладосці?</v></stanza><stanza><v>Усё, усё тут, не іначай,</v><v>Як і раней было, — такое ж.</v><v>Слядоў сваіх, аднак, не бачу, —</v><v>Пазарасталі ўжо травою.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СЛЯДЫ ДЗЯЦІНСТВА, МАЛАДОСЦІ</p></title><poem><stanza><v>Ізноў я тут у Моры госцем,</v><v>Ізноў адведаў родны кут.</v><v>Слядоў дзяцінства, маладосці</v><v>З трывогаю шукаю тут.</v></stanza><stanza><v>Перад парогам роднай хаты</v><v>Не мог стрымаць раптоўных слёз.</v><v>Няма ўжо тут матулі, таты.</v><v>Ім падарункаў не прывёз.</v></stanza><stanza><v>У сенцах, як калісьці, жорны</v><v>Стаяць, не лічачы гадоў.</v><v>Зярняты ў іх на хлеб свой чорны,</v><v>Бывала, з татам я малоў.</v></stanza><stanza><v>А дзе ж каса, што браў на плечы,</v><v>Каб сена накасіць каню?</v><v>Дзе серп, што палец мне скалечыў,</v><v>Як жаць пайшоў упершыню?</v></stanza><stanza><v>Дзе цэп, якім калісьці з татам</v><v>Я малаціў авёс сухі?</v><v>Дзе бусел са страхі цыбаты?</v><v>Няма ўжо нават і страхі...</v></stanza><stanza><v>Я тут, у Моры, толькі госцем,</v><v>Прайшлі маланкава гады...</v><v>Майго дзяцінства, маладосці</v><v>Даўно зацерліся сляды.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НЕ КАЖЫ, ШТО Я ТАБЕ ЧУЖЫ</p></title><poem><stanza><v>Тваю, вёска, да сёння зямліцу</v><v>Адчуваю пад босай ступнёй,</v><v>Смак вадзіцы з крыштальнай крыніцы</v><v>Не забуду, як весніх жаўроў.</v></stanza><stanza><v>Я праліў многа слёз, многа поту</v><v>На палосках тваіх і лугах,</v><v>І заўсёды ад цяжкай работы</v><v>Шмат насіў мазалёў на руках.</v></stanza><stanza><v>Вёска, толькі табой ганаруся —</v><v>Толькі тут я знаходжу спачын.</v><v>Я ніколі цябе не зракуся,</v><v>Я твой сын, верны твой селянін.</v></stanza><stanza><v>Вёска, ты мне апора, святыня,</v><v>Так глыбока я ўрос на мяжы.</v><v>Не кажы, што цябе я пакінуў,</v><v>Не кажы, што табе я чужы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВЯРТАННІ</p></title><poem><stanza><v>Не высушаць маіх карэнняў</v><v>Пласты асфальту і бетону.</v><v>Жывучых сокаў і натхнення</v><v>Мой родны кут мне даў да скону.</v></stanza><stanza><v>Ступаў я босаю ступнёю</v><v>Па змалку дарагой зямліцы.</v><v>Усё тут блізкае, святое,</v><v>Я прычашчаюся ў крыніцы.</v></stanza><stanza><v>І ў вечным спеве жаўруковым,</v><v>Што льецца з высі напрадвесні,</v><v>Я чую гукі роднай мовы</v><v>І роднай беларускай песні.</v></stanza><stanza><v>Калі спяваюць — падпяваю</v><v>І кожнай цешуся удачай.</v><v>Няшчасце толькі завітае —</v><v>Я плачу, калі нехта плача.</v></stanza><stanza><v>І ад калыскі да сканання</v><v>Я астануся селянінам.</v><v>Маё жыццё — мае вяртанні,</v><v>Вяртанні ў родныя мясціны.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЯ ПЕРШАЯ ШКОЛА</p></title><poem><stanza><v>Калі мяне да вёскі Мора</v><v>Ізноў прыводзяць каляіны,</v><v>Хвалюючыся, крокам скорым</v><v>Прыходжу ў школьны свой будынак.</v></stanza><stanza><v>Яшчэ з мінулага стагоддзя</v><v>Стаіць ён тут, — асветы помнік.</v><v>Сяляне пры любой нагодзе</v><v>Тут здабывалі ведаў промні.</v></stanza><stanza><v>І гукі беларускай мовы</v><v>Гучалі тут з-за школьных партаў.</v><v>Тут асвятляўся люд вясковы</v><v>І пазнаваў сваю тут вартасць.</v></stanza><stanza><v>Адгэтуль я ва ўзросце раннім</v><v>Пайшоў у свет, як самы першы.</v><v>Я тут з вялікім хваляваннем</v><v>Чытаў аднавяскоўцам вершы.</v></stanza><stanza><v>Хоць стаў будынак школы клубам,</v><v>Хоць ён стары і занядбаны,</v><v>На ветэрана глянуць люба,</v><v>Яго вітаю я з пашанай.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПЕРШАЯ КНІЖКА</p></title><poem><stanza><v>Калі я пасвіў ля чыгункі</v><v>З аднавяскоўцамі скаціну,</v><v>Мне хтось, нібыта ў падарунку,</v><v>З акна вагона кніжку кінуў.</v></stanza><stanza><v>Малюнкаў мноства каляровых</v><v>У кніжцы гэтай я прыкмеціў.</v><v>Заплакаць з радасці гатовы,</v><v>Найшчаслівейшы быў на свеце.</v></stanza><stanza><v>Маю цудоўнейшую кніжку</v><v>Адразу хлопцы адабралі.</v><v>І ёй нацешыцца хоць крышку</v><v>Я не паспеў і плакаў з жалю.</v></stanza><stanza><v>І мушу шчыра я прызнацца:</v><v>Хоць знікнуў след гадоў дзіцячых,</v><v>Мне ўсё малюнкі тыя сняцца,</v><v>Праз сон па першай кніжцы плачу.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДЗЯЦІНСТВА ПРЫСТАНЬ</p></title><cite><p><emphasis>Жыхарам вёскі Мора</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Майго дзяцінства прыстань — Мора.</v><v>Адкуль выводзіш свой назоў?</v><v>Відаць, было тут мора гора,</v><v>Сярод балот, сярод хмызоў.</v></stanza><stanza><v>Тут асушылі ўжо балота,</v><v>З балотам зніклі хмызнякі,</v><v>Знікаюць гора і турботы,</v><v>Жыць сталі лепей землякі.</v></stanza><stanza><v>Тады назоў мо недарэчны,</v><v>Мо лепш інакш назваць сяло?</v><v>Не існаваць таму ўжо вечна,</v><v>Што век свой доўгі аджыло.</v></stanza><stanza><v>Ды не! Талковы і прыгожы</v><v>І новы мае сэнс назоў.</v><v>Шуміць навокал мора збожжа,</v><v>У моры квеценных садоў.</v></stanza><stanza><v>За Морам роўнядзь і прастора,</v><v>Не падуладныя вякам...</v><v>Жадаю я багацця мора</v><v>І мора шчасця землякам!</v></stanza></poem></section><section><title><p>Я Ў ДУШЫ ЗАСТАЎСЯ СЕЛЯНІНАМ</p></title><poem><stanza><v>Не было мне суджанае лёсам</v><v>Жыць без перабою ў роднай вёсцы.</v><v>Чуць зямельку пад ступою босай,</v><v>Цешыць вока збожжам на палосцы.</v></stanza><stanza><v>З габляваных смаляных бярвенняў</v><v>У бацькоўскай заставацца хаце.</v><v>З глебы перасаджаны з карэннем</v><v>Стаў я постаць селяніна траціць.</v></stanza><stanza><v>Стаў я жыць, загублены ў мільёне,</v><v>У натоўпе, гушчы спраў шматлікіх,</v><v>Шаргаць па асфальце і бетоне</v><v>Стаў я ў глянцаваных чаравіках.</v></stanza><stanza><v>У мурах таўшчэзных і халодных</v><v>Я замкнуўся, як у клетцы птушка,</v><v>Уцякаюць мае думкі штодня</v><v>На палетак з палявою грушкай.</v></stanza><stanza><v>Паміж мной і бацькавым парогам</v><v>Пасмы праляглі сталёвых рэек.</v><v>І, калі збіраюся ў дарогу,</v><v>Узрастае ў сэрцы зноў надзея.</v></stanza><stanza><v>Цешуся, што зноў убачу скора</v><v>Родны кут, які калісь пакінуў.</v><v>І хоць праглынуў мяне ўжо горад,</v><v>Я ў душы астаўся селянінам.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СНЮ ЦЯБЕ Я, ВЁСКА МОРА</p></title><poem><stanza><v>Родная ты, вёска Мора,</v><v>Мы сустрэнемся няскора,</v><v>Да цябе далёкі шлях.</v><v>І на шумных тратуарах</v><v>У маіх жывеш ты марах,</v><v>У маіх жывеш ты снах.</v></stanza><stanza><v>Сню: з вялікаю натугай,</v><v>Я ару зямельку плугам,</v><v>Плуг нялёгка мне ўтрымаць.</v><v>І з агромністай сявенькі</v><v>Я, хлапчына маладзенькі,</v><v>Еду зерне рассяваць.</v></stanza><stanza><v>На плячы з касой кляпанай</v><v>Луг касіць іду я рана,</v><v>З белай срэбранай расой.</v><v>Зноўку серп бяру зублёны</v><v>Жаць іду з ім на загоны,</v><v>На палетак родны свой.</v></stanza><stanza><v>Сню, як мы зімой заўзята</v><v>На таку цапамі з татам</v><v>Змалацілі ўвесь авёс.</v><v>У марозны час зімовы</v><v>З Белавежскай пушчы дровы</v><v>З татам позняй ноччу вёз.</v></stanza><stanza><v>Снілася, што ў сенцах жыта</v><v>З татам я малоў нібыта</v><v>На хлеб чорны, аржаны.</v><v>Хлеб пякла матуля потым,</v><v>Елі мы яго з ахвотай...</v><v>Сны, цудоўныя вы, сны!</v></stanza><stanza><v>Не злічу ўжо раз каторы,</v><v>Ты мне снішся , вёска Мора,</v><v>І жыццё, і маладосць.</v><v>Надалей мне часта сніся,</v><v>Хоць у снах мне адазвіся,</v><v>Я ж цяпер твой рэдкі госць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>РЭЧАІСНАСЦЬ</p></title><poem><stanza><v>Няма гаспадара ўжо ў Моры,</v><v>І брат на пенсіі ўжо мой.</v><v>А брукаваны панадворак</v><v>Зарос усякаю травой.</v></stanza><stanza><v>І непатрэбны стаў нікому</v><v>Плужок жалезны з бараной,</v><v>І трактар стаўся кучай лому,</v><v>Аджыўшы век жалезны свой.</v></stanza><stanza><v>Бацькоўская старая хата</v><v>Яшчэ стаіць, як маналіт.</v><v>Век дажывае разам з братам,</v><v>Каб разам адысці ў нябыт.</v></stanza><stanza><v>Калі бываю ў Моры зрэдку,</v><v>Дык у такі ўваходжу стан:</v><v>Як адыходу вёскі сведка,</v><v>Ці як апошні з магікан.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАЛЯВЫЯ ДАРОГІ</p></title><poem><stanza><v>Палявыя дарогі</v><v>Між гаёў і палеткаў,</v><v>Мае босыя ногі</v><v>Вас краналіся ўлетку.</v></stanza><stanza><v>На пастронку карову</v><v>Сваю пасвіў на золку.</v><v>Часта ў полі жытнёвым</v><v>Слухаў крык перапёлкі.</v></stanza><stanza><v>Палявыя дарогі</v><v>Павялі ў свет шырокі,</v><v>Натаміліся ногі,</v><v>Запаволелі крокі...</v></stanza><stanza><v>Палявыя дарогі</v><v>Па вандроўках багатых</v><v>Давядуць да парога</v><v>Роднай бацькавай хаты.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВЕЛАСІПЕД</p></title><poem><stanza><v>У свайго брата сярод хламу</v><v>Я экспанату ўгледзеў след,</v><v>Паўвеку маючую раму —</v><v>Калісьці мой веласіпед.</v></stanza><stanza><v>Стары быў, ды яшчэ талковы,</v><v>Прадаў яго сусед Максім</v><v>За нашу чорную карову,</v><v>У школу ездзіў я на ім.</v></stanza><stanza><v>Бывала, у гнілую восень,</v><v>Якіх было шмат у жыцці,</v><v>Татулька на плячы даносіў</v><v>Веласіпед мне да пуці.</v></stanza><stanza><v>І з хваляваннем я таксама</v><v>Узяў, як тата, на плячо</v><v>Старую дарагую раму...</v><v>Пачуўся зноў малым хлапчом.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СЯМЕЙНЫ СТОЛ</p></title><poem><stanza><v>Ён быў і бедны, і багаты,</v><v>Багаты рэдка быў — на святы.</v><v>За тым сталом пілі і елі,</v><v>А елі найчасцей, што мелі.</v><v>Быў на стале і хлеб наш чорны</v><v>З мукі, намолатай у жорнах,</v><v>Заўжды настольніцай накрыты</v><v>З родным узорным каларытам.</v><v>За тым сталом, пад абразамі,</v><v>У вэлюме бялюткім мама</v><v>І тата між гасцей сядзелі —</v><v>Гулялі на сваім вяселлі.</v><v>Тут за сталом псалтыр чыталі,</v><v>Калі дамашнія ўміралі,</v><v>Свячу грамнічную свяцілі</v><v>Прад сном іх вечным у магіле.</v><v>Падоўгу мама на каленях</v><v>Штодня стаяла ў час малення</v><v>Перад сталом, пад абразамі,</v><v>Каб Бог апеку меў над намі.</v><v>І пад сталом з малодшым братам</v><v>Гуляў і ў будні я, і ў святы.</v><v>А за сталом выконваў потым</v><v>Усе дамашнія работы.</v><v>Наш стол — сямейнае багацце,</v><v>Стаіць у апусцелай хаце.</v><v>І згадкі пра яго не згінуць</v><v>У нашых цёплых успамінах.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СЯМЕЙНЫ ЗДЫМАК</p></title><poem><stanza><v>Дзядзьку вайна ў Сібір загнала</v><v>І ён абжыўся за Уралам.</v><v>Пісаў ён брату: — Як магчыма,</v><v>Прышлі ты мне сямейны здымак.</v><v>У Вілька — атэлье, мы скора</v><v>Паехалі ў суседні горад.</v><v>Фатограф спраўна, з пачуццём,</v><v>У кадры затрымаў жыццё,</v><v>А з ім надзей і згадак столькі —</v><v>Бацькам было па сорак толькі</v><v>І ўжо з дзесятай гадавінай</v><v>Сустрэлася сястрычка Ніна.</v><v>А я на ім, русагаловы,</v><v>Быў хлапчуком шасцігадовым.</v><v>А Пецю нашаму тады</v><v>Было найменей — два гады.</v><v>І гэты здымачак — адзіны</v><v>З маіх дзіцячых успамінаў.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Бацькі адзіныя на свеце</p></title><section><title><p>ЗАПАВЕТ</p></title><cite><p><emphasis>Памяці Маці</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Жыцця апошнія хвіліны,</v><v>Як свечка, гаснуць уваччу.</v><v>Чакаю я з Варшавы сына,</v><v>Яшчэ пабачыцца хачу.</v></stanza><stanza><v>Той далікатнае, мястовай</v><v>Не абсталёўвайце труны.</v><v>Збудуйце домік адмысловы</v><v>Мне з дошак смаляной сасны.</v></stanza><stanza><v>Не абувайце мне на ногі</v><v>Ніякіх чаравік, галёш —</v><v>Без іх схадзіла ўсе дарогі,</v><v>Ісці найлепей басанож.</v></stanza><stanza><v>А пахавайце ля Мікіты,</v><v>Хачу быць разам з мужыком,</v><v>З якім усё жыццё пражыта,</v><v>Каб разам спаць апошнім сном.</v></stanza><stanza><v>Бывайце, дарагія дзеткі,</v><v>І белы свет мой — будзь здароў.</v><v>А на магілах часам кветкі</v><v>Злажыце, помнячы бацькоў.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДЗВЕ МАТКІ</p></title><poem><stanza><v>У сестрыной хаце</v><v>век дажывалі</v><v>дзве маці</v><v>родныя:</v><v>яе і мужа.</v><v>Адна кволая,</v><v>нядужая,</v><v>другая —</v><v>сляпая.</v><v>Тая,</v><v>што мела зрок,</v><v>вяла сляпую</v><v>ў садок,</v><v>збірала</v><v>грушы ў кошык.</v><v>Сляпая</v><v>несла</v><v>ў хату ношу.</v><v>Радасць</v><v>на тварах</v><v>у маці:</v><v>яшчэ патрэбныя</v><v>ў хаце.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СУШАНЫЯ ГРУШЫ</p></title><poem><stanza><v>Я памятаю час асенні,</v><v>Мне і дагэтуль пахнуць грушы,</v><v>Што ў печы хлебнай на чарэні</v><v>Матуля безупынку сушыць.</v></stanza><stanza><v>І пах мядовы ў нашай хаце,</v><v>І выгляд груш сухіх харошы,</v><v>Што выгартае з печы маці</v><v>І спакваля ссыпае ў кошык.</v></stanza><stanza><v>Яны зімуюць у каморы,</v><v>І асабліва калі святы,</v><v>Іх мама прыгаршчамі дорыць</v><v>Усім, хто толькі прыйдзе ў хату.</v></stanza><stanza><v>Матуля, помню, грушы варыць,</v><v>Ямо, ажно трасуцца вушы...</v><v>Зноў у мінулым мае мары,</v><v>Мне сняцца сушаныя грушы...</v></stanza></poem></section><section><title><p>СЕМАЧКІ</p></title><poem><stanza><v>Сэрца матулі цудоўнае:</v><v>Усё для сына, для сына.</v><v>Семачак рэшата поўнае</v><v>Вынесла мама ў машыну.</v></stanza><stanza><v>І семачкі мы ўсю дарогу</v><v>З Алесем лузалі, лузалі...</v><v>А ў сэрцы ўзнікала трывога,</v><v>Яно напаўнялася жалем,</v></stanza><stanza><v>Што, можа, апошні разочак</v><v>Матулю жывую я ўбачыў.</v><v>Слязьмі затуманіла вочы,</v><v>Не мог устрымацца ад плачу.</v></stanza><stanza><v>А сёння, як еду я ў Мора,</v><v>Крадком наплывуць успаміны:</v><v>Як мама, мне семачкі дорыць</v><v>Сястра мая мілая, Ніна.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАГАВАРЫ СА МНОЮ, МАМА</p></title><poem><stanza><v>У сне сваю матулю бачыў:</v><v>Яшчэ ў старое хаты сценах,</v><v>Малы я, у гадах дзіцячых,</v><v>Сядзеў у мамы на каленах;</v></stanza><stanza><v>Яна расказвала мне казкі,</v><v>І песні ціхенька спявала,</v><v>Сваёю дабратой і ласкай</v><v>Мяне, як сонцам напаўняла.</v></stanza><stanza><v>Няўлоўныя вы, сну хвіліны!</v><v>Няма, няма матулі ў Моры!</v><v>У снах маіх галубіць сына,</v><v>У снах маіх дзяцінства дорыць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАДЗЯКА</p></title><poem><stanza><v>За заплаканыя вочы,</v><v>За недаспаныя ночы,</v><v>За расказаныя казкі,</v><v>За дабрату і ласку.</v><v>За матчыну пяшчоту,</v><v>За вечную турботу.</v><v>За цёплыя словы,</v><v>За любоў да мовы,</v><v>За роднасць з палямі —</v><v>Дзякую Табе,</v><v>Мая Мама.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СКРЫНЯ</p></title><poem><stanza><v>Жыве заўсёды ва ўспаміне,</v><v>І памяць гэтага не траціць,</v><v>Пасажная матулі скрыня,</v><v>А ў ёй дзявочае багацце.</v></stanza><stanza><v>Тут сапраўды ўсё для матулі,</v><v>Усё, што да жыцця ёй трэба:</v><v>Шмат блузак, саяноў, кашуляў,</v><v>З ільну, што рос на роднай глебе.</v></stanza><stanza><v>І ручнікі, што вышывала,</v><v>І хусткі, абрусы — без ліку,</v><v>І нават тыя, што прыдбала</v><v>На шлюб уласны, чаравікі.</v></stanza><stanza><v>Хоць маладою стала жонкай,</v><v>Падумала ўжо і аб смерці.</v><v>Была нат да труны іконка,</v><v>У надта ўжо старым канверце.</v></stanza><stanza><v>І нават падарункі дзецям...</v><v>Было да часу прыхавана</v><v>Усё, што толькі ёсць у свеце</v><v>У скрыні той зачараванай.</v></stanza><stanza><v>Калі спачыла ў дамавіне</v><v>Жыццём знясіленая маці,</v><v>Замкнулася навечна скрыня,</v><v>І болей не стаіць у хаце.</v></stanza><stanza><v>І мноства, мноства мар дзіцячых</v><v>Пайшло ў нябыт з чароўнай скрыняй.</v><v>Але жыве ўспамін гарачы,</v><v>Які ніколі не астыне.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ХЛЕБ</p></title><poem><stanza><v>Калісьці ў жорнах самавітых —</v><v>Здабытку мудрай даўніны,</v><v>Малола маці зерне жыта</v><v>На хлеб духмяны, аржаны.</v></stanza><stanza><v>Муку матуля расчыняла</v><v>На квасе хлебным у дзяжы.</v><v>Мясіла, ручніком вязала:</v><v>„Ты, хлеб, з дзяжы не пабяжы”.</v></stanza><stanza><v>І выпесціўшы бохан кожны,</v><v>Паклаўшы на лапчасты хрэн,</v><v>Іх на лапаце асцярожна</v><v>Стаўляла ў печку на чарэн.</v></stanza><stanza><v>Пасля са скваркай, ці капустай,</v><v>Ці з соллю, як была бяда,</v><v>Давала ў рукі хлеба лусту...</v><v>Вось дзе, скажу, была яда!</v></stanza></poem></section><section><title><p>***</p></title><poem><stanza><v>Кіруеш аслабелы зрок</v><v>Туды, дзе мае праз хвіліну</v><v>Цягнік праходзіць: мо здалёк</v><v>Ён прывязе нарэшце сына.</v></stanza><stanza><v>А ён і сапраўды прывёз!</v><v>З усмешкай сын дадому крочыць,</v><v>А ты стрымаць не можаш слёз,</v><v>Твае ад шчасця плачуць вочы.</v></stanza><stanza><v>Але на жаль, твой сын ізноў</v><v>Пакіне дом. Засвішча вецер...</v><v>На развітанне замест слоў</v><v>Ты плачаш зноў, як пры сустрэчы.</v></stanza><stanza><v>О, колькі ў сэрцы пачуцця!</v><v>З прычыны радасці ці гора,</v><v>Слёз з першых дзён свайго жыцця</v><v>Матуля выплакала мора.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ТРЭНІРОЎКА</p></title><poem><stanza><v>Колькі ж у роднай хаце</v><v>Сустракаў я прыгод!</v><v>Дрэмле, седзячы, маці</v><v>Пасля бясконцых турбот.</v></stanza><stanza><v>— Мама, будзе няшчасце,</v><v>Сон адольвае вас.</v><v>З лаўкі можаце ўпасці —</v><v>Лепш прылегчы на час.</v></stanza><stanza><v>А сягоння я зноўку</v><v>Задрамаў за сталом...</v><v>Што ж, пачну трэніроўку</v><v>Прад маім вечным сном.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЗМЕНЫ</p></title><poem><stanza><v>Кволае дрэўца лясное бярозкі</v><v>Калісьці прынёс шустры хлопец у вёску.</v><v>Сталася дрэўца бярозай ля тына,</v><v>А з шустрага хлопца — дарослы мужчына.</v><v>Гадоў прамінуў ужо сёмы дзесятак.</v><v>Бяроза красуецца кронай багатай —</v><v>З мужчыны зрабіўся слабенькі старэча.</v><v>Драмаў ля дрэва, згорбіўшы плечы.</v><v>Пад стройнай бярозай месца пустое —</v><v>Не стала старэчы з сівой барадою.</v><v>Сумуе па ім прыгажуня-бяроза,</v><v>Плывуць па лісточках расіначкі-слёзы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>І СЭРЦАЎ ІХ АПОШНЯЕ БІЦЦЁ</p></title><cite><p><emphasis>Памяці Бацькоў</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Пакуль пульсуе ў жылах кроў</v><v>І цепліцца яшчэ жыццё,</v><v>Мне не забыць маіх Бацькоў</v><v>І сэрца іх апошняе біццё.</v></stanza><stanza><v>Я берагу да іх любоў,</v><v>Сваё святое пачуццё.</v><v>Мне не забыць маіх бацькоў</v><v>І сэрцаў іх апошняе біццё.</v></stanza><stanza><v>Хоць не сустрэну іх ізноў —</v><v>Мне іх не верне небыццё.</v><v>Мне не забыць маіх Бацькоў</v><v>І сэрцаў іх апошняе біццё.</v></stanza><stanza><v>І ў час трывожных, сумных сноў</v><v>Заплачу горка, як дзіцё,</v><v>Пачуўшы зноў маіх Бацькоў</v><v>Сэрцаў апошняе біццё.</v></stanza></poem></section><section><title><p>***</p></title><cite><p>Бацькоў</p><p>дала зямля бацькоў,</p><p>Бацькоў</p><p>зямля бацькоў забрала.</p><text-author>Рыгор Барадулін</text-author></cite><poem><stanza><v>Бацькі мае жылі спрадвеку ў вёсцы,</v><v>Раслі з зямлі, з зямлі пладоў жылі.</v><v>І працавалі на сваёй палосцы,</v><v>Хоць на маленькай — на сваёй зямлі.</v></stanza><stanza><v>І да яе, прыпісаныя лёсам,</v><v>Яны ішлі па дзедаўскіх слядах.</v><v>Набожныя, маліліся нябёсам</v><v>І пах зямлі насілі на руках.</v></stanza><stanza><v>Імкнуліся прыдбаць хоць дзесяціну,</v><v>Цягаліся гадамі па судах</v><v>З адною думкай: штось пакінуць сыну</v><v>І даць дачцэ што-кольвек у пасаг.</v></stanza><stanza><v>Зямля была апорай і багаццем,</v><v>Як кісларод была яна бацькам.</v><v>І без зямлі тут не было і працы</v><v>Іх спрацаваным стомленым рукам.</v></stanza><stanza><v>Бацькі былі народжаны зямлёю,</v><v>Зрасліся з ёю ўсім сваім жыццём.</v><v>Зямлю расілі потам і крывёю</v><v>І спяць у ёй сваім апошнім сном.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ХАЦЕЛАСЯ Б ІМ МНОГАЕ СКАЗАЦЬ</p></title><poem><stanza><v>Калі я толькі ехаў да бацькоў,</v><v>Што дажывалі век старэчы ў Моры,</v><v>Заўсёды думаў: вось цяпер ізноў</v><v>Удосталь між сабою пагаворым.</v></stanza><stanza><v>Аднак калі пераступаў парог,</v><v>Пазбыўшыся сваёй дарожнай стомы,</v><v>Я быў шчаслівы, што мне лёс збярог</v><v>Маіх бацькоў, што я тут з імі, дома.</v></stanza><stanza><v>І, гледзячы з журбой у родны твар,</v><v>Я слухаў іх старэчае дыханне,</v><v>Пачуццяў поўны, поўны цёплых мар,</v><v>Я быў шчаслівы, седзячы ў маўчанні.</v></stanza><stanza><v>Мне часта сніцца поле, сенажаць,</v><v>Старэнькія бацькі ў вясковай хаце.</v><v>Хацелася б ім многае сказаць,</v><v>На жаль, няма на свеце бацькі, маці.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СКАЖУ, БЫВАЛА: ЕДУ ДА БАЦЬКОЎ</p></title><poem><stanza><v>Скажу, бывала: еду да бацькоў,</v><v>І родзіцца ў душы настрой прыўзняты,</v><v>Што вось убачу іх старых ізноў</v><v>І прывітаю на парозе хаты.</v></stanza><stanza><v>Скажу, бывала: еду да бацькоў.</v><v>І клопаты знікаюць, абавязкі,</v><v>І адчуваю ўцеху цёплых слоў,</v><v>І мора дабраты, і мора ласкі.</v></stanza><stanza><v>Яшчэ і сёння: еду да бацькоў,</v><v>Скажу нібы па звычцы, не іначай.</v><v>І ў гэты міг паверыць я гатоў,</v><v>Што там, у хаце, іх жывых убачу.</v></stanza><stanza><v>Скажу я сёння: еду да бацькоў,</v><v>Цяжарам сум узваліцца на плечы.</v><v>Агорне роспач, як з усіх куткоў</v><v>Глядзіць мне ў вочы скрушная пустэча.</v></stanza><stanza><v>Скажу я сёння: еду да бацькоў,</v><v>І цэлы свет становіцца нямілы.</v><v>Стаю маўкліва я ля двух крыжоў,</v><v>Што там вартуюць родныя магілы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ТАК МАЛА СЛАЎ ЛІСТОЎ ДАХАТЫ</p></title><poem><stanza><v>Я мала слаў лістоў дахаты,</v><v>Хоць іх чытаць любіў мой тата.</v></stanza><stanza><v>Татулькі роднага не стала.</v><v>Шкадую, што пісаў так мала.</v></stanza><stanza><v>Далей няшмат пісаў таксама,</v><v>Чытаць не ўмела мая мама.</v></stanza><stanza><v>Цяпер хварэю я душою:</v><v>Няма бацькоў — няма спакою.</v></stanza></poem></section><section><title><p>КУЛАЧНАЯ БОЙКА</p></title><poem><stanza><v>Была зямля і добры дом —</v><v>Лічыўся бацька кулаком.</v><v>Хоць на руках меў мазалі,</v><v>І быў амаль што інвалід,</v><v>Хаця з прычыны хворых ног</v><v>Ён працаваць ужо не мог —</v><v>Сцвярджалася заўсёды так:</v><v>Як ёсць зямля, дык ты — кулак!</v><v>Было нядобра штосьці мець,</v><v>Ніхто не мог разбагацець.</v><v>Калі ты голы, як жабрак,</v><v>Тады ты добры — ты бядняк!</v><v>Тады быў дзіўны падыход,</v><v>Дзялілі як маглі народ.</v><v>І з кожным годам, кожным днём</v><v>Край станавіўся бедняком.</v><v>І толькі — як пратэсту знак —</v><v>Рука сціскаецца ў кулак!</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Адыходзіць у нябыт былое</p></title><section><title><p>ПОЎНА ХАТА ЭКСПАНАТАЎ</p></title><poem><stanza><v>Дзедаўская хата</v><v>Поўна экспанатаў.</v><v>З карэнняў калыска,</v><v>Гліняная міска,</v><v>Драўляная лыжка,</v><v>Двайная гладышка,</v><v>Святыя іконы,</v><v>Круглы серп зублёны,</v><v>Вялікія кросны,</v><v>Кадаўбец дзівосны,</v><v>Каменныя жорны,</v><v>Дзяжа на хлеб чорны,</v><v>Стары калаўротак,</v><v>Са сноўніцай мотак,</v><v>Гладкая качалка,</v><v>Крэсіва-запалка...</v><v>У нябыце хата</v><v>І ўсе экспанаты.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДАРОЖНЫ АРНАМЕНТ</p></title><poem><stanza><v>Арнаментальны вышываны ўзор</v><v>Заўсёды бытаваў у нашай хаце.</v><v>Шэдэўры рук умелых і фальклор —</v><v>Народа шматвяковае багацце.</v></stanza><stanza><v>А сёння атрыбуты даўніны</v><v>З сяліб вясковых выціскае горад.</v><v>Са сцен ручнік спаўзае ільняны</v><v>І песні заглушае гул матораў.</v><v>Воз, трактар, матацыкл, веласіпед,</v><v>І нават бот гумовы селяніна</v><v>Штодзённа дзіўны пакідаюць след</v><v>На ўсіх дарогах, сцежках, каляінах.</v></stanza><stanza><v>Вандрую я сярод палёў, лугоў,</v><v>І ўсюды бачу мноства ўзораў свежых.</v><v>Арнаменты сыходзяць з ручнікоў</v><v>На пасмы палявых дарог і сцежак.</v></stanza></poem></section><section><title><p>АГУЛЬКІ</p></title><poem><stanza><v>Агулькі, агулькі,</v><v>Народныя песні.</v><v>Спявалі бабулькі</v><v>Іх з подыхам веснім.</v><v>Красуні-дзяўчаты</v><v>Цудоўна спявалі</v><v>На лаўках ля хаты,</v><v>Бывала, сядалі,</v><v>І песні-вяснянкі</v><v>Ліліся па вёсках,</v><v>Да самага ранку</v><v>Плылі адгалоскі.</v></stanza><stanza><v>А дзе ж вы, агулькі,</v><v>Дзе песні-вяснянкі?</v></stanza><stanza><v>Памерлі бабулькі,</v><v>Старыя сялянкі.</v><v>Бабулькамі сталі</v><v>Пявуні-дзяўчаты</v><v>І ўжо задрамалі</v><v>Ля печак у хатах.</v><v>Дзе моладзь вясковая</v><v>З голасам звонкім?</v><v>Яна песні ловіць</v><v>Сучасныя з плёнкі.</v></stanza><stanza><v>Не хоча фальклору,</v><v>Народнае песні,</v><v>Яе не паўторыць</v><v>Ужо на прадвесні.</v><v>І будзе такое:</v><v>Адыдуць бабулькі,</v><v>І возьмуць з сабою</v><v>Навечна агулькі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЗАМОВЫ</p></title><cite><p><emphasis>Памяці бабулі</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Калі прыйшло дахаты ліха,</v><v>Хвароба кінула у ложак,</v><v>Тады, вядома, Малешыха</v><v>У кожным выпадку паможа.</v></stanza><stanza><v>І памяць добра захавала</v><v>Шмат успамінаў хлапчуковых:</v><v>Як нада мной яна шаптала</v><v>Свае дзівосныя замовы.</v></stanza><stanza><v>Замоваў тых было без ліку:</v><v>І ад спалохаў, і ад ранаў.</v><v>Найбольш дык ад хвароб шматлікіх,</v><v>Хварэлі людзі пастаянна.</v></stanza><stanza><v>А як бабулю, несумненна,</v><v>Усе цаніць яе павінны.</v><v>Не аднаму тут пакаленню</v><v>Яна вязала пупавіны.</v></stanza><stanza><v>Бабулі нашае не стала.</v><v>З сабой забрала ўсе замовы.</v><v>Цяпер у хаце родзяць мала,</v><v>Замовы ў нас — пустыя словы.</v></stanza><stanza><v>Змяніўся побыт наш вясковы,</v><v>І ў новым свеце мы адчулі:</v><v>Былі патрэбны і замовы,</v><v>Былі патрэбны і бабулі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ГАНЧАРЫ</p></title><poem><stanza><v>Ганчары прыехалі, ганчары!</v><v>І так стала весела на двары.</v><v>— Гладышы купляйце ды збанкі...</v><v>І бягуць за возам хлапчукі.</v><v>А які ў збаноў пузатых звон!</v><v>Вабіць да сябе вяскоўцаў ён.</v><v>Колькі іх, збаноў і гладышоў,</v><v>Панясуць жанкі сабе дамоў!</v><v>І пад спраўнай матчынай рукой</v><v>Зацурчыць у посуд сырадой.</v><v>Колькі ж выклікаў дзіцячых мар</v><v>З гладышамі звонкімі ганчар!</v></stanza></poem></section><section><title><p>АПОШНІ РАМІЗНІК</p></title><poem><stanza><v>Паўзе ў глухі горад ноч чорнаю кошкай,</v><v>У зрэнках свіціцца агонь.</v><v>Рамізнік стары дрэмле ў вулцы на дрожках,</v><v>І дрэмле рамізніцкі конь.</v></stanza><stanza><v>Так мроіца ім: пасажыраў хоць трошкі</v><v>І грошыкаў трошкі ў далонь.</v><v>Чакае рамізнік, чакаюць і дрожкі,</v><v>Чакае рамізніцкі конь.</v></stanza><stanza><v>А побач машыны снуюць, нібы мошкі,</v><v>І звоняць трамваі: дзынь-дзонь.</v><v>Сумуе рамізнік, сумуюць і дрожкі,</v><v>Сумуе рамізніцкі конь.</v></stanza><stanza><v>Дадому? І конь не спяшае ні трошкі,</v><v>На козлах дзядуля Лявонь.</v><v>Апошні рамізнік, апошнія дрожкі,</v><v>Апошні рамізніцкі конь.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВЯТРАК</p></title><poem><stanza><v>За вёскай, у полі, на ўзгорку,</v><v>Дзе ўецца гасцінец-бальшак,</v><v>Аб долі задумаўся горкай</v><v>Стары, спарахнелы вятрак.</v></stanza><stanza><v>„Найбольш адзінокі на свеце,</v><v>Аджыў, як відаць, я свой век.</v><v>З мяне насміхаецца вецер,</v><v>Пакінуў мяне чалавек.</v></stanza><stanza><v>Не рвуцца ў палёт мае крылы,</v><v>Іх шуму мне больш не пачуць.</v><v>Не хопіць, напэўна, мне сілы,</v><v>Каб жорны хоць з месца крануць”.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЦЫГАНСКІ ТАБАР</p></title><poem><stanza><v>У латах шэрыя шатры</v><v>На доўгіх вазах драбінястых,</v><v>І начныя на лузе кастры</v><v>Мне ўспамінаюцца часта.</v></stanza><stanza><v>І песні пад бух-барабан,</v><v>Ды сумныя гукі гітары,</v><v>Спяваў барадаты цыган,</v><v>З асветленым полымем тварам.</v></stanza><stanza><v>І тыя, з дзяцьмі на руках,</v><v>У дзіўным адзенні цыганкі,</v><v>Якія па картах і снах</v><v>Прадказвалі шчасце сялянкам.</v></stanza><stanza><v>Ад’ехала ўсё іх дабро,</v><v>І гора, і дзетак слёзы,</v><v>І тое пустое вядро,</v><v>Што гайдалася пад возам.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАСТАЛЫ</p></title><poem><stanza><v>Мы не паходзілі з вяльмож,</v><v>Аб іх не снілі ў снах.</v><v>Хадзілі летам басанож,</v><v>Зімою — ў пасталах.</v></stanza><stanza><v>Стары, бывала, і малы</v><v>Вясковы ўвесь народ,</v><v>Абуты быў у пасталы,</v><v>Насіў іх з года ў год.</v></stanza><stanza><v>З абуткам клопат быў, машын</v><v>Няшмат тады было,</v><v>Як і старых гумовых шын</v><v>Для нашых пасталоў.</v></stanza><stanza><v>Усё ж не шанаваў той час</v><v>Абутку нашых сёл.</v><v>Была нат пагаворка ў нас:</v><v>Дурны ты, як пастол.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЛЁН</p></title><section><title><p>І</p></title><p>Пад новы плён араў загон</p><p>Мой працавіты тата.</p><p>У глебу ён пасеяў лён,</p><p>Бліскучыя зярняты.</p><p>І рос лянок, рос даўгунок,</p><p>Матуля даглядала,</p><p>Як васілёк, цвіў, песціў зрок,</p><p>Даспельваўся памалу.</p><p>Рвалі лянок, а вецярок</p><p>Дбала прасушваў жмені.</p><p>Клалі ў вазок, звязлі на ток,</p><p>Прачом стаўклі насенне.</p><p>Пазней лянок плыў у ставок,</p><p>Каб мокнуць у вадзіцы.</p><p>Там доўга мок, і на лужок</p><p>Зноў выплываў сушыцца.</p><p>Чарэн прыпёк — стагнаў лянок</p><p>У церніцы зубастай.</p><p>Наступны крок — на кадлубок —</p><p>Трапачкай білі часта.</p></section><section><title><p>ІІ</p></title><p>Прадзе, прадзе з кудзелі ніць</p><p>Раўнюткую матуя.</p><p>Крутая ніць з рукі бяжыць</p><p>На калаўротка шпулю.</p><p>Снуе, снуе матуля ніць</p><p>На сноўніцы крылатай.</p><p>А сноўніца скрыпіць, рыпіць</p><p>І крыжыць з ёю хата.</p><p>Туды-назад, туды-назад</p><p>Рука імчыць чаўночак.</p><p>Матуля кужаль тчэ, варштат</p><p>Туркоча ўдзень і ўночы.</p><p>На луг са мной ішла вясной</p><p>Бяліць палотны мама.</p><p>Я па дарожцы ільняной</p><p>Бег босымі нагамі.</p><p>Каторы год ужо мінуў...</p><p>Пасля мая матуля</p><p>З калісьці вытканага льну</p><p>Даношвала кашулі.</p></section></section><section><title><p>СЕНАКОС</p></title><poem><stanza><v>Малаткі на бабках,</v><v>Як буслы клякочуць,</v><v>І плыве па вёсцы</v><v>Звон сталёвых кос.</v><v>І з расой выходзяць</v><v>На сыходзе ночы</v><v>На лугі сяляне —</v><v>Будзе сенакос!</v><v>У руках жылістых</v><v>Засвісталі косы,</v><v>Вострыя, як брытвы,</v><v>Голяць твар лугоў.</v><v>Лёг дыван квяцісты</v><v>Роўненька ў пракосах;</v><v>Млеюць, млеюць травы</v><v>Па слядах касцоў.</v><v>Выпесціла сонца</v><v>Безліч сцяблін кволых</v><v>І сухое сена</v><v>Пахне быццам мёд.</v><v>Едзе на калёсах</v><v>Лепшы скарб жывёлы.</v><v>Водар паху ў клуні</v><v>Будзе цэлы год.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Спаўняю запавет матулі</p></title><section><title><p>РОЗДУМ</p></title><poem><stanza><v>Пражыла мама век свой у Моры,</v><v>Ды марскіх не ўбачыла хваль.</v><v>Пражыла ўсё жыццё мама ў горы,</v><v>Гор не ўбачыла мама, на жаль.</v></stanza><stanza><v>Дарагая і крэўная вёска</v><v>І хаціны, што збіліся ў рад,</v><v>А за імі лугі і палоскі —</v><v>Гэта мамін увесь кругагляд.</v></stanza><stanza><v>А калі я матулю наведаў</v><v>І на выезд даў нейкі намёк,</v><v>Адказала: — Куды я паеду?</v><v>Лепей сам ты паездзі, сынок.</v></stanza><stanza><v>Сёння я ўжо вандрую няспынна,</v><v>Імкнучыся пазнаць гэты свет.</v><v>І выконваю, нібы павіннасць,</v><v>Я матулі сваёй запавет.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НІКОЛІ Ў ГЭТА Б НЕ ПАВЕРЫЎ</p></title><poem><stanza><v>Калі б мне нехта ў маладосці</v><v>Сказаў, што я, вясковы хлопец,</v><v>У вёсцы буду толькі госцем,</v><v>Што буду ездзіць па Еўропе,</v></stanza><stanza><v>Што ў горадзе я апынуся,</v><v>Пакіну вёску, мабыць, першы,</v><v>Што землякам я, беларусам,</v><v>Чытаць усюды буду вершы,</v></stanza><stanza><v>Што буду мець дыпломы вузаў,</v><v>І працу слаўную ў краіне,</v><v>Што мне мая ўлюбёнка муза</v><v>Ужо не здрадзіць, як жанчына,</v></stanza><stanza><v>Што будзе жыць яна са мною</v><v>У стольным горадзе ў кватэры —</v><v>І сам, прызнацца, у такое</v><v>Раней ніколі б не паверыў.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАРЫ</p></title><poem><stanza><v>Калі я пасвіў ля чыгункі</v><v>Кароў маленькім хлапчуком,</v><v>Дык не было мне паратунку:</v><v>Пад’ехаць марыў цягніком.</v></stanza><stanza><v>І мара гэтая збылася:</v><v>Жыць нельга ўжо без цягнікоў.</v><v>Аб’ехаць змог у хуткім часе</v><v>Шмат і краін, і гарадоў.</v></stanza><stanza><v>Па моры плаваў я „Баторым”,</v><v>Вазіў мяне балтыйскі флот.</v><v>Мяне ў паднебную прастору</v><v>Не раз выносіў самалёт.</v></stanza><stanza><v>Яшчэ жыву я марай гэтай:</v><v>Пасля маіх зямных дарог,</v><v>Каб хоць адзін разок з ракеты</v><v>Зірнуць на шар зямны я мог.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПРАЦОЎНАЯ МАСКВА</p></title><poem><stanza><v>Штодзень я раніцай па звычцы</v><v>Бягу на станцыю метро.</v><v>Як паласос тут электрычка:</v><v>Усіх усмоктвае ў нутро.</v></stanza><stanza><v>І з-пад зямлі няспынна потым</v><v>Плыве людскі жывы паток,</v><v>Усе спяшаюць на работу,</v><v>Ва ўсіх нервовы спешны крок.</v></stanza><stanza><v>Работа скончыцца — няспынна</v><v>Людскі паток плыве ізноў</v><v>Да прадуктовых магазінаў,</v><v>Адтуль з пакупкамі — дамоў.</v></stanza><stanza><v>І так наўкола, так штодзённа,</v><v>Так безупынна з года ў год</v><v>Плыве ракою шматмільённай</v><v>Масквы працоўнае народ.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЛЯ ПОМНІКА МІЦКЕВІЧУ</p></title><poem><stanza><v>Стаіць у Бургасе Міцкевіч,</v><v>Ля шумнай паркавай алеі.</v><v>Шумяць над ім заўсёды дрэвы,</v><v>Праходзяць розныя падзеі.</v></stanza><stanza><v>Тут жыў калісьці, поўны болю,</v><v>Аб вызваленні Польшчы марыў,</v><v>Жадаў, каб атрымалі волю</v><v>І жыхары яго — балгары.</v></stanza><stanza><v>Паэт у памяці народаў</v><v>Жыве, натхнёны і вялікі.</v><v>Пра гэта сведчаць тут заўсёды</v><v>Бела-чырвоныя гваздзікі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>БАЛАТОН</p></title><poem><stanza><v>Венгерскае мора —</v><v>Слаўны Балатон.</v><v>Адпачынак дорыць</v><v>Тут турыстам ён.</v></stanza><stanza><v>Паўднёвае сонца</v><v>Песціць цеплынёй,</v><v>Бронзавіць бясконца</v><v>Целы над вадой.</v></stanza><stanza><v>Што дапамагае</v><v>Зразумець мадз’яр?</v><v>Дабрыня, якая</v><v>Асвятляе твар.</v></stanza><stanza><v>І таму турыстаў</v><v>З чатырох старон</v><v>Сонечны і чысты</v><v>Вабіць Балатон.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЛЯ ПОМНІКА ШАЎЧЭНКУ</p></title><poem><stanza><v>У сонечнай сталіцы свайго краю</v><v>Стаіш ты, як жывы сярод жывых.</v><v>І, быццам бы з жывым, я размаўляю</v><v>З табою, геній, сейбіт мар людскіх.</v></stanza><stanza><v>У задуменні ты стаіш і чуеш,</v><v>Як новае жыццё бурліць кругом,</v><v>Як пад табою сіні Днепр бушуе,</v><v>Як твае песні льюцца над Дняпром.</v></stanza><stanza><v>Спакойны будзь, праходзяць хай стагоддзі,</v><v>Не выстудзяць яны змаганняў жар.</v><v>Як у сваім, так і ў маім народзе</v><v>Жывым ты застанешся, наш кабзар!</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДВА МОРЫ</p></title><poem><stanza><v>Два моры даў ласкавы лёс, два моры,</v><v>І з імі я зрадніўся назаўсёды.</v><v>Калі не бачу іх, ды проста хворы,</v><v>Прыстанішча яны мне, асалода.</v></stanza><stanza><v>Зялёнае ты Мора маладосці,</v><v>Што ў засені садоў стаіш духмяных.</v><v>Хоць я цяпер тут толькі рэдкім госцем,</v><v>Жывеш ты ў маім сэрцы пастаянна.</v></stanza><stanza><v>Гасціннае балгарскае ўзбярэжжа,</v><v>Прастора неабдымная, натхненне.</v><v>Які ж прывабны мора подых свежы,</v><v>Як прыгажосці многа ў хвалях з пенай!</v></stanza><stanza><v>Калі на Чорным моры сваю стому</v><v>Губляю я па працы і турботах,</v><v>Дзяцінства Мора мроіцца, вядома,</v><v>Туды імкнуся думкамі з ахвотай.</v></stanza><stanza><v>А на Бургаскай вуліцы ў Варшаве</v><v>Я мару аб бургаскім узбярэжжы,</v><v>Аб Чорным моры, цёплым і ласкавым,</v><v>І аб тым Моры, што пад Белавежай.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МЯНЕ ПАКЛІКАЛА ДАРОГА</p></title><poem><stanza><v>Мяне паклікала дарога,</v><v>Хоць і не тыя сталі крокі.</v><v>Ды ад бацькоўскага парога</v><v>Я так далёка, так далёка.</v></stanza><stanza><v>Што ж, лёс усюды нас кідае,</v><v>Мы то ў цясніне, то на строме,</v><v>І тужым мы па родным краі</v><v>І па бацькоўскім тужым доме.</v></stanza><stanza><v>Ніяк не можам мы пазбыцца</v><v>Тугі і горкай адзіноты.</v><v>Начамі нам радзіма сніцца,</v><v>Яе жыццё, яе турботы.</v></stanza><stanza><v>Мяняем месцы часта, многа,</v><v>Мы пералётныя, як гусі.</v><v>Ды да бацькоўскага парога</v><v>Я зноў вярнуся, зноў вярнуся.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Абраднасць нашая святая</p></title><section><title><p>НАША АБРАДНАСЦЬ</p></title><poem><stanza><v>Цешыць нас, што ў родных хатах</v><v>Сустракаем нашы святы</v><v>І адвечны наш абрад,</v><v>Што з душэўнай асалодай</v><v>Адзначаем мы заўсёды</v><v>Свята слаўнае Каляд.</v></stanza><stanza><v>Згодна з праваслаўнай верай</v><v>Да Каляднае вячэры</v><v>Людзі з гарадоў і сёл,</v><v>Сыну Божаму на славу</v><v>Спажываць супольна стравы</v><v>Селі за святочны стол.</v></stanza><stanza><v>У святую ноч не спіцца,</v><v>І ў царкву, каб памаліцца</v><v>Едуць, сеўшы ўсе на воз.</v><v>Зоркі бліскаюць таемна,</v><v>Нарадзіўся недарэмна</v><v>На збавенне нам Хрыстос!</v></stanza></poem></section><section><title><p>КАЛЯДА</p></title><poem><stanza><v>Урачысты Святы вечар</v><v>Распачаўся пахам з печы.</v><v>У кутку пад абразамі,</v><v>Што прыбраны ручнікамі,</v><v>Жменя сонечных калоссяў,</v><v>Каб багата нам жылося.</v><v>Традыцыйна ў беларусаў</v><v>Водар сена пад абрусам.</v><v>Села ўжо сям’я на лавы.</v><v>На стале дымяцца стравы.</v><v>Смачны боршч з баравікамі,</v><v>Што сабралі ў лесе самі,</v><v>Смачна пахнуць з печы грушы,</v><v>Вараць іх, калі насушаць.</v><v>З панцаку куцця ў каструлі,</v><v>Сподак смажанай цыбулі,</v><v>На стале стаяць грыбочкі,</v><v>Агурочкі проста з бочкі,</v><v>Міска квашанай капусты,</v><v>Тут і страва з рыбай тлустай,</v><v>Селядцоў ажно чатыры,</v><v>Бульба побач, у мундзірах,</v><v>Горба блінчыкаў духмяных</v><v>І кісель з мукі аўсянай.</v><v>Вось, нарэшце, бацька рэжа</v><v>Аржаны хдябочак свежы.</v><v>Як застолле заціхае —</v><v>Цэркаўка людзей чакае.</v><v>Сустракае люд вясковы</v><v>Нараджэння дзень Хрыстовы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ХОДЗІЦЬ ПА СЯЛЕ ЗВЯЗДА</p></title><poem><stanza><v>Каляда, Каляда!</v><v>Свеціць пад акном звязда.</v><v>Са звяздою ходзяць дзеці,</v><v>Хоць і дзьме марозны вецер.</v><v>— Заспяваць ці не спяваць?</v><v>Кажаце, калядаваць?</v><v>— Калядуйце, песняры!</v><v>Просяць іх гаспадары.</v><v>І прыгожыя такія</v><v>Льюцца песенькі святыя</v><v>Да самюсенькіх нябёс:</v><v>Нарадзіўся нам Хрыстос!</v><v>З хаты пазірае ёлка</v><v>Шматкалёрнаю вясёлкай.</v><v>Свята — госці за сталом,</v><v>Весяліцца кожны дом.</v><v>Ходзіць па сяле звязда,</v><v>Каляда, Каляда!</v></stanza></poem></section><section><title><p>КАЛЯДНІКІ</p></title><poem><stanza><v>З васьмікутнаю звяздою</v><v>Дзеці цэлаю гурбою</v><v>Выйшлі сёння на мароз.</v><v>З канца вёскі на змярканні</v><v>Пачалі калядаванне:</v><v>Нарадзіўся нам Хрыстос!</v><v>Ад хаціны да хаціны</v><v>Да гаспадароў гасцінных</v><v>З каляроваю звяздой</v><v>Ходзяць радасныя дзеці,</v><v>Пад акенцам звязда свеціць,</v><v>Так прыгожа, Божа мой!</v><v>Цешыць сёння ўсё Падлессе</v><v>Прыгажосць калядных песнь,</v><v>Той адвечны наш абрад.</v><v>Вось і радуе заўсёды</v><v>Сэрца нашага народа</v><v>Свята слаўнае Каляд.</v><v>Праспявалі пад акенцам,</v><v>Дзверы заскрыпелі ў сенцах,</v><v>Выйшаў з хаты гаспадар.</v><v>І з душэўнай асалодай,</v><v>Уручае, як заўсёды,</v><v>Дзецям свой грашовы дар.</v><v>Грошыкі падзеляць дзеці,</v><v>Шчаслівейшыя на свеце,</v><v>І ласункаў купяць шмат.</v><v>Будуць жыць, нібы надзеяй,</v><v>Гэтай светлаю падзеяй,</v><v>Будуць зноў чакаць Каляд.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НАРАДЗІЎСЯ НАМ ХРЫСТОС</p></title><poem><stanza><v>Усявышні нам рашэнне</v><v>Весткай радаснай прынёс,</v><v>Што для нашага збаўлення</v><v>Нарадзіўся нам Хрыстос.</v></stanza><stanza><v>У спрадвечнай моцы Бога</v><v>Будзе наш няўхільны лёс.</v><v>Каб прыходзіць з дапамогай,</v><v>Нарадзіўся нам Хрыстос.</v></stanza><stanza><v>Хай плывуць хутчэй калядкі</v><v>Да самюсенькіх нябёс.</v><v>Славім Божае Дзіцятка:</v><v>Нарадзіўся нам Хрыстос!</v></stanza><stanza><v>Ад хаціны да хаціны,</v><v>Хоць і на дварэ мароз,</v><v>Богу аддаем павіннасць:</v><v>Нарадзіўся нам Хрыстос.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВАДОХРЫШЧА</p></title><poem><stanza><v>Вадохрышча ў маёй старонцы.</v><v>Скаваў рачулку тоўсты лёд.</v><v>Вада ў прасечанай палонцы,</v><v>Навокал тоўпіцца народ.</v></stanza><stanza><v>І крыж перахрысціўшы знакам,</v><v>Вадзіцу асвянціў святар,</v><v>У Іардане — разам з дзякам</v><v>Прыгожа заспяваў трапар.</v></stanza><stanza><v>Вада канчаецца ў вядзерцы</v><v>І чэрпаюць яе ізноў.</v><v>Каб радасць захаваць у сэрцы,</v><v>Яе нясуць хутчэй дамоў.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ГРАМНІЦЫ</p></title><poem><stanza><v>Грамніцы, Грамніцы,</v><v>Палова зіміцы! —</v><v>Пачулі мы зноўку,</v><v>Ішоўшы ў царкоўку</v><v>З Хрыстом на сустрэчу.</v><v>Святар свенціць свечы.</v><v>З настроем прыўзнятым</v><v>Нясем іх дахаты,</v><v>І значым іх дымам</v><v>Мы крыж над дзвярыма.</v><v>Адводзяць грамніцы</v><v>Грамы, бліскавіцы,</v><v>Пажар, градабоі</v><v>І ўсё, што ліхое.</v><v>Гарыць свечка тая,</v><v>Як хтосьці ўмірае,</v><v>Ды ў хвілю разлукі</v><v>Даем свечку ў рукі.</v><v>І сімвал грамніцаў —</v><v>Хрыстос наш Збавіцель.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВЕРБНІЦА</p></title><cite><p>Не я б’ю,</p><p>Вярба б’е,</p><p>За тыдзень</p><p>Вялікдзень.</p><text-author>(З народнай песні)</text-author></cite><poem><stanza><v>Парой вясноваю,</v><v>Бесперапынку,</v><v>Нясуць вярбовыя</v><v>Ў царкву галінкі.</v></stanza><stanza><v>І мноства коцікаў</v><v>На іх пушыстых,</v><v>Жоўтажывоцікаў</v><v>І серабрыстых.</v></stanza><stanza><v>Свянціць вадзіцаю</v><v>У храме будуць,</v><v>Паводле звычаю</v><v>Нашага люду.</v></stanza><stanza><v>Галінкі гэтыя</v><v>Таты ці мамы</v><v>Заткнуць з прыкметаю</v><v>За абразамі.</v></stanza><stanza><v>Каб мы між нівамі,</v><v>У родных хатах,</v><v>Былі шчаслівымі,</v><v>Жылі багата.</v></stanza><stanza><v>Калі ж у Вербніцу</v><v>Нас б’юць вярбою —</v><v>Няхай нам верыцца,</v><v>Каб збыцца мроям.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ХРЫСТОС УВАСКРОС</p></title><poem><stanza><v>Вялікае ў нас сёння свята</v><v>Прыносіць на зямлю Хрыстос.</v><v>За нас Ён, на крыжы распяты,</v><v>Уваскрос,</v><v>Уваскрос.</v></stanza><stanza><v>Зрабіў ён смерці разбурэнне,</v><v>Узнёсся ў славе да Нябёс.</v><v>Ён, каб усім нам даць збаўленне,</v><v>Уваскрос,</v><v>Уваскрос.</v></stanza><stanza><v>За род людскі памёр бясспрэчна,</v><v>Пакут нямала перанёс.</v><v>Ён, каб тут з намі жыць навечна,</v><v>Уваскрос,</v><v>Уваскрос.</v></stanza><stanza><v>Дык людцы верныя, лікуйце!</v><v>Ад Бога наш залежны лёс.</v><v>Вялікдзень весела святкуйце,</v><v>Хрыстос Уваскрос,</v><v>Хрыстос Уваскрос!</v></stanza></poem></section><section><title><p>УШЭСЦЕ</p></title><poem><stanza><v>Вясна! Цудоўная пара,</v><v>Усё у развіцці, квітненні.</v><v>Нішто не думае ўміраць,</v><v>Прырода ў стане ўваскрашэння!</v></stanza><stanza><v>Збавіцель наш, Ісус Хрыстос,</v><v>Які за нас пакутваў многа,</v><v>Таксама з мёртвых уваскрос,</v><v>Каб потым узысці да Бога.</v></stanza><stanza><v>Каб стаць пасрэднікам ён мог</v><v>Між ім і грэшнаю зямлёю</v><v>Узяў Хрыста ўладарны Бог</v><v>У царства вечнае, святое.</v></stanza><stanza><v>Вучняў узрадаваў Хрыстос</v><v>І хрысціян зямной планеты.</v><v>Узнёсся ў славе да нябёс,</v><v>Як Божы Сын, Збавіцель свету.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СПАСА</p></title><poem><stanza><v>Яблыкі даспелі на галінах</v><v>У праменнях летняе пары.</v><v>Людзі Божы дар нясуць няспынна,</v><v>Яго ў храмах свенцяць святары.</v></stanza><stanza><v>Грабарка — ідуць хутчэй маліцца</v><v>Вернікі з крыжамі на плячах.</v><v>П’юць вадзіцу са святой крыніцы</v><v>З вобразам Збавіцеля ў руках.</v></stanza><stanza><v>Аб’явіўся на гары Фавор</v><v>Вучням дарагім Ісус Хрыстос.</v><v>У праменнях сонца, бляску зораў</v><v>Навіну ім Боскую прынёс.</v></stanza><stanza><v>Ён сустрэўся з вучнямі сваімі</v><v>Як двуіснасць — Бог і чалавек.</v><v>Будзе жыць навечна са святымі,</v><v>Божы дух праславіўшы навек.</v></stanza></poem></section><section><title><p>УСПЕННЕ</p></title><poem><stanza><v>Людзі руплівымі рукамі</v><v>Даспелае сабралі збожжа</v><v>І паняслі свянціць у храме</v><v>Дажынкавы вянок прыгожы.</v></stanza><stanza><v>Ужо прырода памірае,</v><v>Красу сваю штодзённа траціць.</v><v>З красой прыроды пакідае</v><v>Зямельку Прасвятая Маці.</v></stanza><stanza><v>Ды ёй не дадзена памерці,</v><v>Яна знаходзіцца ва ўспенні.</v><v>Ёй невядомы подых смерці,</v><v>Перадсмяротнае цярпенне.</v></stanza><stanza><v>Жыццё хвіліннае на свеце</v><v>Яна з Хрыста звязала лёсам.</v><v>З жыцця зямнога ў Назарэце</v><v>У вечнае пайшла ў нябёсах.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СВЯТЫ ІЛЛЯ</p></title><poem><stanza><v>Ілля Святы і Цудатворац —</v><v>Апекуном людзей у Моры.</v><v>І на Іллю ў сваю капліцу</v><v>Яны ўваходзяць памаліцца.</v><v>І я збіраюся ў дарогу</v><v>Заўсёды на Іллю Святога.</v><v>Вядзе мяне Ілля Святы</v><v>У дом бацькоўскі — ўжо пусты.</v><v>Бацькоў сваіх цяпер знаходжу</v><v>Я за магільнай агароджай.</v><v>Пасля турбот спакойна спіцца</v><v>Ім за цвінтарнаю капліцай.</v><v>Я над магіламі малюся</v><v>Свайго татулькі і мамусі.</v><v>Прашу за тое мне прабачыць,</v><v>Што быў я рэдка ў роднай хаце,</v><v>Што ад’язджаў я як найдалей.</v><v>Яны ж чакалі ўсё, чакалі...</v><v>Прабач і Ты, Святы Ілля!</v><v>Спачну ж калісьці тут і я.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ІКАНАПІСЕЦ</p></title><cite><p><emphasis>Міхасю Пячонку</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Над дошкаю схіліўся Міша,</v><v>Твар у яго такі натхнёны,</v><v>З вялікім хваляваннем піша</v><v>Ён візантыйскую ікону.</v></stanza><stanza><v>І ажывае раптам дрэва</v><v>Пад майстра спраўнаю рукою,</v><v>І вось царкоўныя ўжо спевы</v><v>Чутны пад постаццю святою.</v></stanza><stanza><v>І твары мрояцца манахаў</v><v>У даўніх манастырскіх келлях,</v><v>Што з творчым велічным размахам</v><v>Іконы распісаць умелі.</v></stanza><stanza><v>З трымценнем сэрца, асалодай</v><v>Стварае вобраз ён Ісуса.</v><v>І будуць перад Ім заўсёды</v><v>Маліцца людзі Беларусі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ІКОНА</p></title><cite><p><emphasis>Памяці Маці</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Была ў нас святасцю ікона,</v><v>Яна жыла заўсёды з намі.</v><v>Маці малілася з паклонам</v><v>Перад святымі абразамі.</v></stanza><stanza><v>І нас, малых дзяцей, вучыла</v><v>Не забываць ніколі Бога.</v><v>І многа аддавала сілы,</v><v>Каб не сысці нам з той дарогі.</v></stanza><stanza><v>Вайны грымела кананада</v><v>І дым клубіўся чорнай хмарай</v><v>Ад частых выбухаў снарадаў,</v><v>Што пагражалі ўсім пажарам.</v></stanza><stanza><v>І, не зважаючы на тое,</v><v>Што смерць гразіла безупынку,</v><v>Маці з іконаю святою</v><v>Абходзіла наўкол будынкі.</v></stanza><stanza><v>Калі спакойна стала ў хаце,</v><v>Фронт адышоў далей на захад,</v><v>Паверылі мы: Божа Маці</v><v>Спасла нас ад ваенных жахаў.</v></stanza><stanza><v>Прайшло жыццё матулі з Богам,</v><v>І ў час жалобы і разлукі</v><v>Ёй у апошнюю дарогу</v><v>Іконку мы далі у рукі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НА ГАРЫЗОНЦЕ ЛЕСУ ГОТЫКА</p></title><poem><stanza><v>На гарызонце лесу готыка.</v><v>А я іду ў лясную гушчу,</v><v>Пад лесу царскія вароты,</v><v>Да хараства спрадвечнай пушчы.</v></stanza><stanza><v>І прычашчаюся ў крыніцы,</v><v>У крышталічным ізумрудзе.</v><v>Кадзільны пах і дух жывіцы</v><v>Струменіцца бясконца ў грудзі.</v></stanza><stanza><v>Не моўкне гоман шматгалосы,</v><v>Спеў жыхароў лясных аблогаў,</v><v>Што падымаюць пад нябёсы</v><v>На крылах радасць і трывогу.</v></stanza><stanza><v>Пазнаць бы дрэва мне заўчасна,</v><v>Што дасць мне дошкі ў хвілі скону.</v><v>Я перад ім упаў бы шчасна</v><v>І цалаваў бы, як ікону.</v></stanza><stanza><v>Мо лепш на вечны адпачынак</v><v>З карэннем дрэваў мне зрадніцца.</v><v>Магутнай прарасці ялінай</v><v>І ачышчаць людзей жывіцай.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Голас сэрца</p></title><section><title><p>САНЕТ</p></title><poem><stanza><v>А ты, каханая, адна ў мяне на свеце,</v><v>У сэрцы стомленым маім жывеш адна,</v><v>Мае пачуцці выгараць да дна,</v><v>Заўсёды ты ў іх будзеш на прыкмеце.</v></stanza><stanza><v>Жывеш ты і ў маіх цудоўных снах,</v><v>А сню цябе я на ўзбярэжжы мора.</v><v>На фоне вадзяной жывой прасторы</v><v>Барвовяць цела сонца і вясна.</v></stanza><stanza><v>Мне ад цябе нідзе ўжо не ўцячы,</v><v>Нам не расстацца болей, улічы,</v><v>Што мне ўцякаць нікуды ўжо не трэба,</v></stanza><stanza><v>На гэты лёс нас асудзіла неба,</v><v>І ты — прычына вечных летуценняў,</v><v>Крыніца роздуму майго, натхненя!</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДАЗВОЛЬ ЦЯБЕ КАХАЦЬ</p></title><poem><stanza><v>Мне сумна, надта сумна, дарагая,</v><v>Балюча так, што слёзаў не стрымаць.</v><v>Прашу цябе, малю цябе ў адчаі:</v><v>Дазволь цябе, дазволь цябе кахаць.</v></stanza><stanza><v>Я так далёка ад цябе, далёка,</v><v>Што толькі ў думках і магу паслаць</v><v>Сваё прызнанне-просьбу сінявокай:</v><v>Дазволь цябе, дазволь цябе кахаць.</v></stanza><stanza><v>Мне вечнасцю здаецца час расстання,</v><v>На жаль, канца расстання не відаць.</v><v>Я шлю сваё сардэчнае жаданне:</v><v>Дазволь цябе, дазволь цябе кахаць.</v></stanza><stanza><v>І з кожным новым днём расце, мацнее</v><v>Неўтаймаваны ў маім сэрцы боль.</v><v>Прашу цябе з вялікаю надзеяй:</v><v>Кахаць цябе, кахаць цябе дазволь.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАМІДОРЫ</p></title><cite><p><emphasis>Валянціне Тэрлецкай</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Ах, памідоры, памідоры!</v><v>Прыехалі ў пасылцы „скорым”.</v><v>Такая ў сэрцы асалода —</v><v>Запахла раптам агародам.</v></stanza><stanza><v>Здалося, што трымаю ў жмені</v><v>Я сонца летняга праменні,</v><v>Каштоўны дар зямлі айчыннай</v><v>Ад дарагой маёй жанчыны.</v></stanza><stanza><v>Пунсовыя яны, як вусны,</v><v>І чырванеюць так спакусна,</v><v>Захоўваў бы, здаецца, дзесьці</v><v>І цалаваў іх, каб не есці.</v></stanza><stanza><v>Пакаштаваў — дык як маліна!</v><v>Хацеў бы есці іх няспынна.</v><v>І быццам я ўжо ў родным Моры...</v><v>Ах, памідоры, памідоры!</v></stanza></poem></section><section><title><p>СУНІЦЫ</p></title><poem><stanza><v>Як зоры, на паляне</v><v>Рассыпаны суніцы.</v><v>Сабрала іх у збане</v><v>Дзяўчына-чараўніца.</v></stanza><stanza><v>А хлопец тупаў следам</v><v>І папрасіў вадзіцы.</v><v>Як быццам бы не ведаў,</v><v>Што ў збане тым суніцы.</v></stanza><stanza><v>Калі ізноўку глянуў,</v><v>Крадком, каб не сурочыць,</v><v>Убачыў зоркі ў збане</v><v>І быццам зоры вочы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НАШЫ ПРЫГАЖУНІ</p></title><poem><stanza><v>Валасы ільняныя,</v><v>Вочы васільковыя,</v><v>Твары ўсцяж румяныя,</v><v>А рукі здаровыя.</v><v>Ў працы не лянівыя,</v><v>Ў хаце клапатлівыя,</v><v>І добразычлівыя,</v><v>І непалахлівыя.</v><v>Трэба — стануць радаю,</v><v>Шчырай дапамогаю.</v><v>Ніколі не падаюць</v><v>Прад бурай-трывогаю,</v><v>Пад цяжкаю ношаю,</v><v>Пад жыцця нагрузкаю.</v><v>Прыгажуні нашыя,</v><v>Кветкі беларускія.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПЕРШЫ СНЕГ</p></title><poem><stanza><v>Я памятаю першы снег</v><v>І першае з табой спатканне.</v><v>Час прыпыніў, здаецца, бег,</v><v>Але не надышло змярканне.</v></stanza><stanza><v>Здаваўся лістапад вясной,</v><v>Снег зімні — цёплаю пярынай.</v><v>І я шчаслівы быў з табой,</v><v>Мая каханая дзяўчына.</v></stanza><stanza><v>Я вуснамі, як чарадзей,</v><v>Лавіў сняжынкі з твайго твару.</v><v>Глядзеў углыб тваіх вачэй,</v><v>І абдымаў твой стан, і марыў.</v></stanza><stanza><v>Мінулі многія гады</v><v>І не адзін снег выпаў ранні.</v><v>Ды будуць першымі заўжды</v><v>Той снег і нашае спатканне.</v></stanza></poem></section><section><title><p>АДЗІНОТА</p></title><poem><stanza><v>Жанчын у цябе, кажаш, многа.</v><v>Значыць — не маеш нікога;</v><v>Доказ, што ты адзінокі,</v><v>Ад свайго шчасця далёкі.</v><v>Шчасце людское не ў суме,</v><v>Сэрца на любіць тлуму,</v><v>Сэрцу трэба нямнога:</v><v>Прыязнасць сэрца другога.</v><v>Шчасце людское, паверце,</v><v>У двух закаханых сэрцах.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЗМЕНЛІВАЯ, ЯК НАДВОР’Е</p></title><poem><stanza><v>Думаў я — пакутваў столькі ж, —</v><v>Даў цябе ласкавы лёс,</v><v>У вачах тваіх вясёлкі</v><v>Зіхацелі ў кроплях слёз.</v></stanza><stanza><v>Нечакана бачу: зранку</v><v>Цяжка ўжо цябе пазнаць.</v><v>У вачах тваіх маланкі</v><v>Безупынна зіхацяць.</v></stanza><stanza><v>Стала страшна мне, вядома,</v><v>Стала грознай ты, павер,</v><v>І чакаць, напэўна, грому</v><v>Засталося мне цяпер.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ТРЫЯЛЕТЫ</p></title><poem><stanza><v>З незвычайнай душою жанчына</v><v>Мне пасеяла ў сэрцы трывогу.</v><v>І мне болей не трэба нічога.</v><v>З незвычайнай душою жанчына.</v><v>Не шукаю ніякай прычыны</v><v>Хоць прычын усялякіх многа.</v><v>З незвычайнай душою жанчына</v><v>Мне пасеяла ў сэрцы трывогу.</v></stanza></poem><empty-line/><p>* * *</p><empty-line/><poem><stanza><v>Мне да шчасця нямногае трэба,</v><v>Толькі ў сэрцы не мець адзіноты,</v><v>Адчуваць крыху ласкі, пяшчоты,</v><v>Мне да шчасця нямногае трэба.</v><v>Мець штодзённа скарыначку хлеба</v><v>І душы рамантычныя ўзлёты.</v><v>Мне да шчасця нямногае трэба,</v><v>Толькі ў сэрцы не мець адзіноты.</v></stanza></poem><empty-line/><p>* * *</p><empty-line/><poem><stanza><v>Імкнуся сэрцам да каханай,</v><v>Надоўга раздзяліў нас лёс.</v><v>Як многа нам тугі прынёс,</v><v>Імкнуся сэрцам да каханай.</v><v>Мне ноччу сніцца стук калёс,</v><v>Дамоў я еду пастаянна...</v><v>Імкнуся сэрцам да каханай,</v><v>Надоўга раздзяліў нас лёс.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ГОЛАС СЭРЦА</p></title><poem><stanza><v>Калі я ад цябе далёка —</v><v>Сумую па табе няспынна.</v><v>Расце сум з кожнаю хвілінай</v><v>І штораз больш я адзінокі.</v><v>І сэрца поўніцца трывогай,</v><v>Неўтаймаваным моцным жалем.</v><v>І, каб цябе не адабралі, —</v><v>Збірацца хочацца ў дарогу.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><poem><stanza><v>Па леце лодак рад смуткуе.</v><v>Лісцём заплакалі галіны.</v><v>З кім у дарогу паплыву я?</v><v>Хіба ўжо толькі з успамінам.</v><v>Ты адплыла, застаўся з марай,</v><v>Як Рабінзон пасля крушэння.</v><v>Блукаю ў восеньскім пажары...</v><v>Я сам таксама ўжо асенні.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><poem><stanza><v>Сцяжыны той мне не забыць ніколі,</v><v>Якою ад яе калісьці крочыў.</v><v>Упершыню рукам сваім даў волю:</v><v>Абняў нясмела стан яе дзявочы.</v><v>І ўпершыню ў блакітныя да болю,</v><v>Ды сумныя чамусьці глянуў вочы.</v><v>І гэты зрок відаць мяне сурочыў,</v><v>Сцяжыны той мне не забыць ніколі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЗОРКІ</p></title><poem><stanza><v>Заіскрыліся зоркі ў галінах.</v><v>Іх, здаецца, рукою б сабраў</v><v>Па чарзе і чароўнай дзяўчыне</v><v>Шнур караляў бы з іх нанізаў.</v></stanza><stanza><v>Ды няўлоўныя зоркі, як шчасце,</v><v>Надта зманлівы, дзіўны іх свет.</v><v>Як усмешка чароўная Насці,</v><v>Як затоены ў сэрцы сакрэт.</v></stanza></poem></section><section><title><p>БУКЕТ ГВАЗДЗІКАЎ</p></title><poem><stanza><v>Вакзал.</v><v>Перон.</v><v>Стаюё я між людзей.</v><v>Кругом трывожнае чаканне.</v><v>Стаю</v><v>і прытуляю да грудзей</v><v>гваздзікі-зоркі ў цэлафане.</v><v>Гудок</v><v>здалёк.</v><v>На гарызонце дым,</v><v>і колаў стук расце няспынна.</v><v>Віруюць думкі аб адным:</v><v>Ці едзе мілая дзяўчына?</v><v>Цягнік надзей</v><v>спыніў свой доўгі ход,</v><v>дыхнуў агнём з грудзей гарачых.</v><v>З вагонаў выплыў на перон народ —</v><v>на жаль, каханае не бачу.</v><v>Няма.</v><v>Дарма</v><v>яе шукае зрок.</v><v>У сэрцы сум расце вялікі.</v><v>Адхлынуў прэч людскі паток.</v><v>Трымаю непатрэбныя гваздзікі.</v><v>Туды,</v><v>сюды</v><v>бязмэтна я хадзіў.</v><v>У сэрцы боль перамагаў каханне...</v><v>Жанчыне незнаёмай я ўручыў</v><v>Свае гваздзікі ў цэлафане.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВАЛЯНЦІНА</p></title><poem><stanza><v>Так тужу я па табе</v><v>Тут у кожную хвіліну.</v><v>Я жыву заўжды ў журбе,</v><v>Валянціна, Валянціна.</v></stanza><stanza><v>Прывялі мяне сюды</v><v>Майго лёсу каляіны.</v><v>Без цябе больш нікуды,</v><v>Валянціна, Валянціна.</v></stanza><stanza><v>Так імчыць стралою час,</v><v>Вось і наша гадавіна.</v><v>Пачуццё яднае нас,</v><v>Валянціна, Валянціна.</v></stanza><stanza><v>Я наяве, нат у сне</v><v>Еду да цябе няспынна.</v><v>Сустракай хутчэй мяне,</v><v>Валянціна, Валянціна.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЁЮ ТЫ СТАНОВІШСЯ ВЯСНОЙ</p></title><poem><stanza><v>Відаць, я буду старыцца паволі,</v><v>Калі маёй становішся вясной.</v><v>Табе ж ужо не пастарэць ніколі,</v><v>Заўжды са мною будзеш маладой.</v></stanza><stanza><v>Мы з лёгкакрылай радасцю бясконцай,</v><v>З багаццем неабдымным пачуцця,</v><v>З бязмежнай ласкай і пяшчотай сонца</v><v>Выходзім разам на прасцяг жыцця.</v></stanza><stanza><v>Каб безупынна цешыцца, як дзеці,</v><v>І шчасцейка свайго лавіць прамень,</v><v>З табой жывем у казачным мы свеце,</v><v>Які сабе ствараем мы штодзень.</v></stanza><stanza><v>Пачнем мы марыць аб шчаслівым лёсе,</v><v>Каб явай стала казачнае ў снах.</v><v>Не кліч, не кліч мяне журботна восень,</v><v>Калі ў душы мяёй яшчэ вясна!</v></stanza></poem></section><section><title><p>СЫШЛІСЯ НАШЫЯ ДАРОГІ</p></title><poem><stanza><v>Дарог жыццёвых вельмі многа</v><v>Мы змералі ступнямі ног,</v><v>Калі супольная дарога</v><v>Нас прывяла на наш парог.</v></stanza><stanza><v>І мы шчаслівыя сягоння,</v><v>Нам хочацца кахаць і жыць</v><v>І нашых сплеценых далоняў</v><v>Ніхто не можа раздзяліць.</v></stanza><stanza><v>І глыбіня пачуццяў шчырых</v><v>Змяце капрызлівы настрой.</v><v>Мы будзем жыць у шчасці, міры,</v><v>Мы будзем цешыцца сабой.</v></stanza><stanza><v>Сышліся нашыя дарогі</v><v>У наш адзін — супольны шлях.</v><v>У нашых сэрцах шчасця многа</v><v>І безліч радасці ў вачах.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ІЗНОЎ МЫ РАЗАМ</p></title><poem><stanza><v>Ізноў мы разам, дарагая,</v><v>Пасля расстання.</v><v>Са словам вернасці „кахаю”</v><v>Стрэлі світанне.</v></stanza><stanza><v>Ізноў мы цешымся сабою</v><v>Шчыра, як дзеці.</v><v>І мы шчаслівыя абое</v><v>Ізноў на свеце.</v></stanza><stanza><v>Сабе ствараем свет уласны</v><v>І непаўторны.</v><v>Са шчаснай зоркай непагаснай</v><v>На небе зорным.</v></stanza><stanza><v>Ізноў мы разам, дарагая,</v><v>І назаўсёды.</v><v>Са словам вернасці „кахаю”</v><v>П’ем шчасця слодыч.</v></stanza></poem></section><section><title><p>КАХАЮ, КАХАЮ</p></title><poem><stanza><v>Збылася ўрэшце мая мара:</v><v>Вяртаюся пад сваю старасць</v><v>Да дарагога сэрцу краю.</v><v>Мая маленькая айчына,</v><v>Мая цудоўная жанчына,</v><v>Я вас люблю, я вас кахаю.</v></stanza><stanza><v>Калі знаходзіўся далёка</v><v>Я ад айчыны сінявокай,</v><v>Аб ёй тужыў і сніў начамі.</v><v>Мая маленькая айчына,</v><v>Мая цудоўная жанчына,</v><v>Я буду з вамі, буду з вамі.</v></stanza><stanza><v>Якое шчасце — быць тут штодзень,</v><v>У беларускім асяроддзі,</v><v>Жыць разам са сваім народам.</v><v>Мая маленькая айчына,</v><v>Мая цудоўная жанчына,</v><v>Мы зродненыя назаўсёды.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ШТУЧНЫЯ РУЖЫ</p></title><cite><p><emphasis>Памяці С. М.</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Ты мне прынесла штучных ружаў</v><v>Як мы спраўлялі пяцігоддзе.</v><v>Зірнеш — і сэрца зноў затужыць,</v><v>Яны нібы жывыя штодзень.</v></stanza><stanza><v>Уваскрашаюць успаміны.</v><v>Ты адышла так нечакана...</v><v>Яны ж, пунсовыя, няспынна</v><v>Гараць у сэрцы свежай ранай.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЖАНОЧАЯ ПАСЦЕЛЬ</p></title><cite><p><emphasis>Та, что послала мне постель.</emphasis></p><text-author><emphasis><strong>Роберт Бёрнс</strong></emphasis></text-author></cite><poem><stanza><v>Скажу сумленна,</v><v>Што жанчына</v><v>Заўсёды ложак слаць павінна,</v><v>Тут у яе цудоўны дар!</v><v>Паспаць у чысценькай пасцелі,</v><v>Якую любая пасцеле, —</v><v>Найлепшая з юнацкіх мар.</v><v>А як смяюцца нашы вочы,</v><v>Калі жанчына сцеле ўночы</v><v>І песціць у руках пасцель.</v><v>Як узбівае аж да столі</v><v>Падушкі белыя міжволі,</v><v>Каб мы нырнулі ў гэту бель!</v><v>Як задаволена жанчына,</v><v>Калі пад коўдрай ці пярынай</v><v>Заснеш,</v><v>Як маладзенькі бог.</v><v>А як любоўна і ласкава</v><v>Жанчына коўдрачку паправіць,</v><v>Нібы яна спаўзае з ног.</v></stanza><stanza><v>Вярнуўшыся ізноў дахаты,</v><v>Гляджу на ложак свой памяты,</v><v>А лягу, і заціхне боль,</v><v>Калі прысню, што ў снежнай белі</v><v>Духмяна-чысценькай пасцелі</v><v>Зноў засынаю, як кароль.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Прырода верная заўсёды</p></title><section><title><p>ЛЕС</p></title><poem><stanza><v>Стаміўся ад чытання зрок</v><v>Ці дакучае адзінота,</v><v>Іду ў суседні свой лясок,</v><v>Хоць і асенні, без лістоты.</v></stanza><stanza><v>Лес густалісты свой убор</v><v>Як дар, рассыпаў мне пад ногі.</v><v>Ды ён жыве, ён не памёр,</v><v>Хоць сумны больш і больш убогі.</v></stanza><stanza><v>Ён больш загадкавы цяпер,</v><v>І больш маўклівы, задуменны,</v><v>Табе, лес, поўны мой давер,</v><v>Люблю твой выгляд летуценны.</v></stanza><stanza><v>Такой цішы няма нідзе,</v><v>І прыгажосці, асалоды.</v><v>Прырода нас не падвядзе,</v><v>Прырода верная заўсёды.</v></stanza></poem></section><section><title><p>У ЛЕСЕ, НІБЫ Ў ГРАМАДЗЕ ЛЮДСКОЙ</p></title><cite><p><emphasis>Дрэвы — як людзі,</emphasis></p><p><emphasis>такія розныя.</emphasis></p><text-author><emphasis><strong>Рыгор Барадулін</strong></emphasis></text-author></cite><poem><stanza><v>У лесе, нібы ў грамадзе людской,</v><v>Так розняцца паміж сабою дрэвы.</v><v>Тут існуе лад і парадак свой,</v><v>Тут дабрыня, тут і праявы гневу.</v></stanza><stanza><v>У лесе, нібы ў гарамадзе людской,</v><v>Дуб-волат падпірае кронай неба,</v><v>А пад яго агромністай страхой</v><v>Яшчэ малыя дрэўцы корміць глеба.</v></stanza><stanza><v>У лесе, нібы ў грамадзе людской,</v><v>Бярозкі скрозь, як стройныя паненкі,</v><v>Красуюцца з расплеценай касой</v><v>І вабяць белай шлюбнаю сукенкай.</v></stanza><stanza><v>У лесе, нібы ў грамадзе людской,</v><v>Асвенцімаў тут многа і Майданкаў,</v><v>Відаць тут крэматорыяў разбой,</v><v>Дрэў абгарэлых скрозь тырчаць астанкі.</v></stanza><stanza><v>У лесе, нібы ў грамадзе людской,</v><v>Не толькі бурамоліць скрозь вятрыска.</v><v>Шмат дрэваў акалечаных вайной,</v><v>Яны стаяць вакол, як абеліскі.</v></stanza><stanza><v>У лесе, нібы ў грамадзе людской,</v><v>Народзяцца, растуць, пасля канаюць.</v><v>Магчыма, толькі з розніцай адной —</v><v>Тут, стоячы, заўсёды паміраюць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВОСЕНЬ, ВОСЕНЬ</p></title><poem><stanza><v>Іду далінаю між гор,</v><v>Праз маляўнічы лес густы.</v><v>Пад ногі сцеле мне віхор</v><v>Агніста-жоўтыя лісты.</v></stanza><stanza><v>І цешыць вока прыгажосць,</v><v>І незвычайны каларыт.</v><v>Ды вось і суму першы госць —</v><v>Лісты збіраюцца ў нябыт.</v></stanza><stanza><v>У тоўстай засені снягоў</v><v>Задрэмлюць дрэвы да вясны.</v><v>І будуць безупынна зноў</v><v>Сніць аб лістоце новай сны.</v></stanza><stanza><v>Шкада, шкада мне вас, лісты.</v><v>Збярог бы вас, каб толькі мог...</v><v>Не сыпцеся, як дождж густы,</v><v>Не трэба лашчыцца да ног.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НАШ ЛЕС</p></title><poem><stanza><v>У лясных дрымучых нетрах</v><v>Столькі ўцехі і красы!</v><v>Зранку чыстае паветра</v><v>Поўняць птушак галасы.</v></stanza><stanza><v>Паміж меднастволых соснаў</v><v>Разаслаўся дываном</v><v>Каляровы свет дзівосны,</v><v>З рознай ягадай, грыбом.</v></stanza><stanza><v>Тут каханая жанчына</v><v>У кустах брыдзе густых</v><v>І збірае мне маліны,</v><v>Жмені поўняцца штоміг.</v></stanza><stanza><v>Быццам сэрца на далоні,</v><v>Мне нясе барвовы дар.</v><v>Я наблізіўся сягоння</v><v>Да здзяйснення лепшых мар!</v></stanza></poem></section><section><title><p>СВЯТЫНЯ НАША І БАГАЦЦЕ</p></title><poem><stanza><v>З палёгкаю ў лясныя нетры</v><v>Мы едзем з душных гарадоў</v><v>Да яшчэ чыстага паветра,</v><v>Што з пахам ягад і грыбоў.</v></stanza><stanza><v>Ды гэты ж лес сячэм на дровы,</v><v>Паперу, мэблю і дамы.</v><v>А потым пра лясоў ахову</v><v>Друкуем тоўстыя тамы.</v></stanza><stanza><v>Лес, пішам, — нашае багацце,</v><v>Святыня наша, прыгажосць,</v><v>Ды неразумна лес той трацім,</v><v>Сячэм, нібы сабе на злосць.</v></stanza><stanza><v>Нат і ў апошнюю хвіліну,</v><v>На грані вечнага ўжо сну,</v><v>Ссякаюць нам на дамавіну</v><v>Найпрыгажэйшую сасну.</v></stanza></poem></section><section><title><p>БЯРОЗА І САЛДАТ</p></title><poem><stanza><v>У баі бязлітасным граната</v><v>Пяд бярозай раніла салдата.</v><v>Кроў яго, што пульсавала ў вене,</v><v>Увабрала спакваля карэнне.</v></stanza><stanza><v>А з галін параненай бярозы</v><v>Пацяклі на твар салдата слёзы.</v><v>Наталілі нечакана смагу</v><v>З ціхаю надзеяй за адвагу.</v></stanza></poem></section><section><title><p>БУСЛЫ</p></title><cite><p><emphasis>Дзе буслы водзяцца,</emphasis></p><p><emphasis>гром не ўдарыць.</emphasis></p><text-author><emphasis><strong>(Народная пагаворка)</strong></emphasis></text-author></cite><poem><stanza><v>Жыццё мяняецца няспынна,</v><v>Не верыць прыказцы народ.</v><v>На клуні, у гняздзе бусліным</v><v>Паставілі громаадвод.</v></stanza><stanza><v>І правялі балот асушку,</v><v>Як быццам бы буслам на здзек.</v><v>З бусламі жабы-весялушкі</v><v>Свой аджылі кароткі век.</v></stanza><stanza><v>Стаяць буслы ў нямой журбоце,</v><v>Цяжкія змены ў іх жыцці:</v><v>Хоць вешайся на громадроце</v><v>Ці ў вырай назусім ляці.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ГЕВАНТ</p></title><poem><stanza><v>Ля Геванту жыву я,</v><v>Ля Геванта зімую,</v><v>І ён мяне заўсёды так палоніць.</v><v>І мне здаецца, быццам</v><v>Спіць невядомы рыцар</v><v>На неба затуманенага фоне.</v><v>Штодзень брыду няспынна</v><v>Я Белага далінай,</v><v>Спыняю крок ля самага падножжа.</v><v>Ці на ўхваход ёсць шанцы?</v><v>Зіма лядовы панцыр</v><v>Накінула на рыцара-вяльможу.</v><v>Аднак ізноў вясною,</v><v>На рыцара без зброі</v><v>Накінуцца нахабныя турысты.</v><v>Патопчуць беспардонна,</v><v>І ён, безабаронны,</v><v>Пад крыжам шэптам скажа:</v><v>Jezu Chryste.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НА ГДАНЬСКІМ УЗБЯРЭЖЖЫ</p></title><poem><stanza><v>Мяне на Гданьскае ўзбярэжжа</v><v>Міхась, мой верны друг, прывёз.</v><v>Пляж задрамаў пад снегам свежым,</v><v>На ім іскрыцца ўжо мароз.</v></stanza><stanza><v>Няма на моры зыбкай хвалі,</v><v>Як люстра вадзяны прасцяг.</v><v>Маячыць цьмяна судна ў далі,</v><v>Што выплывае ў водны шлях.</v></stanza><stanza><v>А лебедзі, як снег той белы,</v><v>Агромністаю чарадой</v><v>Стаяць маўкліва, анямела,</v><v>Над мора зімняга вадой.</v></stanza><stanza><v>Спакойныя яны надзіва</v><v>І не ўзрушаюцца нічым,</v><v>Чакаюць на сваю спажыву,</v><v>Што людзі прынясуць мо ім.</v></stanza><stanza><v>Ныраюць лебедзі за нечым,</v><v>Сцякае з іх вады струмень,</v><v>І не баяцца халадэчы,</v><v>Нібыта ззяе летні дзень.</v></stanza><stanza><v>Настрой тут радасна-прыўзняты,</v><v>Хоць я хвілінны толькі госць.</v><v>Не маем фотаапарата</v><v>Увекавечыць прыгажосць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НОЧ НАД МОРАМ</p></title><poem><stanza><v>Выплыў з вадзяной прасторы</v><v>Жоўты месяц залацісты.</v><v>Выкупаўся ў цёплым моры,</v><v>Вось і стаў крыштальна чысты.</v></stanza><stanza><v>І завіснуў у паветры</v><v>Быццам лямпа Аладзіна.</v><v>Заглядае ў мора, светлы,</v><v>І цікаўны, як жанчына.</v></stanza><stanza><v>Заблішчэлі зор каралі,</v><v>Астывае пляж да ранку,</v><v>І ціхутка мора хвалі</v><v>Зашумелі калыханку.</v></stanza><stanza><v>Засынае ўсё навокал</v><v>У начной марской старонцы.</v><v>Толькі месяц адзінокі</v><v>Выглядае ў небе сонца.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НА ПЛЯЖЫ</p></title><poem><stanza><v>На сагрэтым сонцам пляжы,</v><v>Ля бурлівых хваляў мора</v><v>Людзі ўцешна целы смажаць</v><v>Перад воднаю прасторай.</v></stanza><stanza><v>Аб адным яны тут мараць</v><v>І клапоцяцца заўзята:</v><v>Каб з карычневым загарам</v><v>Да сваёй вярнуцца хаты.</v></stanza><stanza><v>Праліваюць моры поту,</v><v>Цела вымучаць да стомы,</v><v>Каб з задавальненнем потым</v><v>Зайздрасць выклікаць знаёмых.</v></stanza><stanza><v>І таму ляжаць упокат</v><v>На пясочку жоўтым целы.</v><v>Пільна сочыць сонца вока,</v><v>Каб ніхто не быў тут белы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>КРАСУЕ ЛЕС МОЙ ЗАЛАТЫ</p></title><poem><stanza><v>Красуе лес мой залаты,</v><v>Нібыта ў казцы я, здалося.</v><v>Пад ногі сцелюцца лісты,</v><v>Калі іх пафарбуе восень.</v></stanza><stanza><v>Яна ідзе на мой парог</v><v>І астаецца дамаседам.</v><v>Больш у жыцці маім дарог —</v><v>За мною восень крочыць следам.</v></stanza><stanza><v>Мяне ўжо з восенню, відаць,</v><v>Ніхто ў жыцці не раз’яднае.</v><v>Калі мне з ёю сябраваць —</v><v>Заўжды хай будзе залатая.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЛЕТНІ РАНАК</p></title><poem><stanza><v>Парвалася покрыва ночы,</v><v>І вёска сустрэла світанне.</v><v>Прамыўшы расой свае вочы,</v><v>На сонейку грэецца раннім.</v></stanza><stanza><v>Бяроза расчэсвае косы</v><v>Грабеньчыкам хісткага плоту.</v><v>Стары журавель з доўгім носам</v><v>Стаіць і чакае спякоту.</v></stanza><stanza><v>Над хатай, раскінуўшы рукі,</v><v>Спакойна стаіць вяз-старэча.</v><v>Плыве па вясковым бруку</v><v>Мора кароў і авечак.</v></stanza><stanza><v>У хатах жанчыны-даяркі</v><v>Надой ужо цэдзяць багаты.</v><v>Дымяць каміны, як цыгаркі,</v><v>Што кураць вясковыя хаты.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СТАРЫ САД</p></title><poem><stanza><v>З бацькам мы дрэўцы садзілі</v><v>Амаль паўстагоддзя назад.</v><v>Гады адплылі, быццам хвілі,</v><v>І вось пастарэў ужо брат.</v></stanza><stanza><v>Калі я заглянуў з дарогі</v><v>Сюды, даўні тут гаспадар,</v><v>Мне яблык з галіны пад ногі</v><v>Упаў, як удзячнасці дар.</v></stanza><stanza><v>Каторы ўжо год спеліць восень</v><v>Духмяныя ў садзе плады...</v><v>Пад кронамі дрэў мне здалося,</v><v>Што я тут ізноў малады.</v></stanza><stanza><v>Бацькоў смерць забрала руплівых,</v><v>Няўзнак пастарэў і мой брат.</v><v>І з пошумам нейкім тужлівым</v><v>Спакойна ўмірае наш сад.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАЛЯВАЯ ГРУША</p></title><poem><stanza><v>Калісь, на бацькавых загонах,</v><v>Каля дарогі невялічкай,</v><v>Расла з разложыстаю кронай</v><v>Ігруша палявая, дзічка.</v></stanza><stanza><v>Яна абдорвала гасцінна</v><v>Усіх салодкімі пладамі,</v><v>А іх у вёсцы беспрычынна</v><v>Сяляне звалі шведаўкамі.</v></stanza><stanza><v>З сям’ёю бацька мой, Мікіта,</v><v>Шукаў пад грушай ахалоды,</v><v>Калі сярпамі жалі жыта</v><v>У спёку летнюю заўсёды.</v></stanza><stanza><v>Дупло ігрушы стогадовай</v><v>Ва ўсіх цікавасць выклікала,</v><v>Грамадка пастушкоў вясковых</v><v>Там вогнішча сваё расклала.</v></stanza><stanza><v>Стаяла восеньская суша.</v><v>Таму з агромністаю кронай,</v><v>Са спелымі пладамі груша</v><v>Шугала полымем чырвоным.</v></stanza><stanza><v>А неўзабаве груша тая</v><v>Ужо дымела вугалькамі.</v><v>Ды ў снах маіх яна вітае</v><v>Мяне з пладамі шведаўкамі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ГОРЫ, ГОРЫ</p></title><poem><stanza><v>Горы, горы,</v><v>прадкажыце,</v><v>што там</v><v>на маёй арбіце?</v><v>Што рыхтуюць</v><v>мне нябёсы?</v><v>І што суджана</v><v>мне лёсам?</v><v>Што жыццё</v><v>мне абяцае?</v><v>Можа, славу</v><v>прадракае?</v><v>Мо, пасля</v><v>майго сканання,</v><v>нат не будзе</v><v>ўспамінанняў?</v><v>Ды стаяць</v><v>маўкліва горы.</v><v>Гора, гора...</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЯДНАННЕ З ПРЫРОДАЙ</p></title><poem><stanza><v>У старэнькай калысцы</v><v>З надмагільных карэнняў</v><v>Вырастала калісьці</v><v>Не адно пакаленне.</v></stanza><stanza><v>Пакаленні ўміралі,</v><v>Хто старым, а хто юным,</v><v>З праху іх вырасталі</v><v>Зноў калыскі і труны.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЯ ТЫ ВОСЕНЬ, НЕ СПЯШЫ</p></title><poem><stanza><v>Прайшла вясна, мінула лета.</v><v>Мая ты восень, не спяшы!</v><v>Яшчэ ж і песня не дапета,</v><v>Яшчэ вясна ў маёй душы.</v></stanza><stanza><v>Я ж у гарэнні, не ў знямозе,</v><v>Яшчэ ў мяне юначы ўздым.</v><v>Я ўсё знаходжуся ў дарозе,</v><v>Я ўсё нястомны пілігрым.</v></stanza><stanza><v>Усё яшчэ збіраю вопыт</v><v>І пазнаю шырокі свет.</v><v>На рубяжах старой Еўропы</v><v>Хачу пакінуць сціплы след.</v></stanza><stanza><v>Зашмат зрабіць мне не ўдалося.</v><v>Яшчэ ж не выгарэў да дна!</v><v>Дык не спяшы, мая ты восень,</v><v>Калі ў душы маёй вясна!</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Будзь добрым, чалавеча</p></title><section><title><p>ДАБРЫНЯ</p></title><poem><stanza><v>Калі маланкава з гадамі</v><v>Мінае наша маладосць,</v><v>Ды разам з маладымі снамі,</v><v>На жаль, знікае прыгажосць.</v></stanza><stanza><v>На шчасце, дабрыня заўсёды</v><v>З табой жыць будзе цэлы век,</v><v>І як у згодзе ты з народам —</v><v>Тады ты добры чалавек.</v></stanza><stanza><v>Калі цябе не любяць людзі,</v><v>Дык ты нікога не віні.</v><v>Цябе тады адно асудзяць,</v><v>Як ты пазбаўлен дабрыні.</v></stanza><stanza><v>Дык будзь жа добрым, чалавеча,</v><v>І будзь заўсёды людскім ты.</v><v>З кім не былі б твае сустрэчы —</v><v>Не траць ніколі дабраты.</v></stanza></poem></section><section><title><p>РОЗДУМ</p></title><poem><stanza><v>Не спыніць нам час наш хуткацечны,</v><v>З нас ніхто тут на зямлі не вечны.</v><v>І чым больш у кожнага гадоў —</v><v>Больш і тых ужо, хто адышоў.</v></stanza><stanza><v>І штораз часцей ужо кагосьці</v><v>З блізкіх пакідаем на пагосце.</v><v>Ведаем, такі надыдзе час,</v><v>Што пакінуць там таксама нас.</v></stanza><stanza><v>Хочацца на свеце нам гасцінным</v><v>Заслужыць на добрыя ўспаміны.</v><v>Каб усе нас памяталі тут,</v><v>Калі свой пакінем родны кут.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЛАДЫМ</p></title><poem><stanza><v>Старымі таксама, напэўна, вы будзеце,</v><v>Ад нас уцякае маланкава час.</v><v>І гэтак, як зараз старэйшых вы судзіце —</v><v>Калісь вашы дзеці асудзяць і вас.</v></stanza><stanza><v>Нам часта здаецца, што мы ідэальныя,</v><v>Не маем заган аніякіх людскіх.</v><v>І курым тады фіміямы пахвальныя</v><v>Або выліваем памыі на ўсіх.</v></stanza><stanza><v>Сябры маладыя, супольнымі сіламі</v><v>Нам трэба імкнуцца да заўтрашніх дзён.</v><v>Над роднымі каб нам не плакаць магіламі —</v><v>Супольна расціць і збіраць трэба плён.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ</p></title><poem><stanza><v>На свеце мы жывем не вечна,</v><v>Усе мы госці тут навокал,</v><v>Таму павінны чалавечнасць</v><v>Мы праяўляць на кожным кроку.</v></stanza><stanza><v>А чалавечнасці так мала,</v><v>І воўкам мы глядзім на брата,</v><v>Жывем з нахабствам небывалым</v><v>І з крывадушнасцю зацятай.</v></stanza><stanza><v>Мы часта цынікі і клоўны</v><v>Або двудушныя спрытнюгі,</v><v>І з ротам пустаслоўя поўным</v><v>Збіраем лаўры і заслугі.</v></stanza><stanza><v>Жывем без сораму, сумлення,</v><v>Свайму не давяраем веку,</v><v>Каб чалавечае падзенне</v><v>Не асудзіць у чалавеку.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ХАПУНЫ</p></title><poem><stanza><v>Ёсць на свеце хапуны,</v><v>Што хапаюць да магілы,</v><v>Што імкнуцца да вайны,</v><v>Каб забраць чужое сілай.</v></stanza><stanza><v>Хапуноў і сярод нас</v><v>Заўсягды не бракавала,</v><v>Гэта гарлахвацкіх клас,</v><v>Ім заўсёды мала, мала.</v></stanza><stanza><v>Хапуны і махляры,</v><v>Рвуцца толькі да раскошы,</v><v>Ашуканцы, гандляры</v><v>Робяць грошы, грошы, грошы.</v></stanza><stanza><v>Чую: толькі вершаплёт</v><v>Грошай зарабляць не ўмее</v><v>І бяднее з году ў год.</v><v>Дык на што твая надзея?</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЛЁС ЧАЛАВЕЧЫ</p></title><poem><stanza><v>Лёс чалавечы —</v><v>Шчасце і мукі.</v><v>Радасць сустрэчы —</v><v>Горыч разлукі.</v><v>Слодыч кахання —</v><v>Сум адзіноты.</v><v>Людзей прызнанне —</v><v>З людзьмі турботы.</v><v>У блізкіх вера —</v><v>Расчараванне.</v><v>Планы, намеры —</v><v>Іх распаданне.</v><v>Расце маёмасць —</v><v>Растуць і страты.</v><v>Шчаслівы дома</v><v>Або распяты.</v><v>Надзея ў дзецях —</v><v>Дзеці чужымі.</v><v>Дык ці ж на свеце</v><v>Шчасце магчыма?</v><v>Чакаць мы сталі:</v><v>Добразычлівы,</v><v>Піхне лёс шалі</v><v>У бок шчаслівы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НАЙЛЕПШЫ ТЫ, КАЛІ МАЎЧЫШ</p></title><poem><stanza><v>Калі маўчаў ты цэлымі гадамі,</v><v>Нічога не пісаў, не друкаваў,</v><v>Тады з усімі ў згодзе быў сябрамі,</v><v>Ніхто цябе не лаяў, не ўшчуваў.</v></stanza><stanza><v>Калі здзівіў усіх уздымам новым,</v><v>Дык добрым быць ты сілішся дарма.</v><v>Цябе ўжо лаюць: пішаш бесталкова,</v><v>І сораму ў цябе зусім няма.</v></stanza><stanza><v>Падобным трэба быць да чарапахі</v><v>І панцыр на сваёй спіне насіць.</v><v>Тады ў цябе зусім не будзе страху,</v><v>Што раптам нехта зможа наступіць.</v></stanza><stanza><v>Калі ж ты не напішаш ані слоўца,</v><v>І будзеш паслухмяны век, — глядзіш,</v><v>Цябе ізноў пагладзяць па галоўцы,</v><v>Найлепшы ты — тады, калі маўчыш.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СЯМЕЙНЫЯ ДРАМЫ</p></title><cite><p><emphasis>Па краіне ў сярэднім</emphasis></p><p><emphasis>распадаецца кожны трэці шлюб.</emphasis></p><text-author><emphasis><strong>(З друку)</strong></emphasis></text-author></cite><poem><stanza><v>З сям’і ўсё пачынаецца,</v><v>А яна разбураецца, распадаецца.</v><v>Разбураныя сем’і — дзіцячыя драмы,</v><v>Няма бацькі, ці няма мамы.</v><v>Сямейныя непаладкі,</v><v>Узаеманападкі.</v><v>Няма прымірэння,</v><v>Няма прабачэння.</v><v>Апошні крок —</v><v>Кожны ў свой бок.</v><v>Адзіныя, каханыя,</v><v>Прыніжаныя, апляваныя,</v><v>Непрымірымыя.</v><v>Блізкія становяцца чужымі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ГАРАДСКІ ГОСЦЬ</p></title><poem><stanza><v>Гарачаю летняй часінай</v><v>Да сябра вясковага ў госці</v><v>Прыехаў у адпачынак</v><v>Адзін гарадскі ягамосцік.</v></stanza><stanza><v>У працы дык нічагуткі</v><v>Дапамагчы ён не хоча,</v><v>А збожжа жаць трэба хутка,</v><v>Час уцякае рабочы.</v></stanza><stanza><v>І селянін знерваваны</v><v>Урэшце пытае: — Мой дружа,</v><v>Ці ты, сваім родным адданы,</v><v>Па жонцы і дзецях не тужыш?</v></stanza><stanza><v>— Але ж ты, братка, разумны</v><v>І спачувальны, каб ведаў!</v><v>Мне без маіх вельмі сумна,</v><v>Дык напішу, хай прыедуць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ТРЭБА ВУЧЫЦЦА КАХАЦЬ ЛЮДЗЕЙ</p></title><cite><p><emphasis>Spieszmy si&#x119; kocha&#x107; ludzi,</emphasis></p><p><emphasis>Tak szybko odchodz&#x105;.</emphasis></p><text-author><emphasis><strong>Ян Твардоўскі</strong></emphasis></text-author></cite><poem><stanza><v>Нас выкрадаюць адгэтуль гады,</v><v>На нашай зямліцы мы толькі госці.</v><v>Быў жа тут нехта яшчэ малады</v><v>І нечакана спачыў на пагосце.</v></stanza><stanza><v>А як жа многа сумных падзей</v><v>І калатнечы ліхой у народзе!</v><v>Трэба вучыцца любіць людзей,</v><v>Надзвычай хутка яны адыходзяць.</v></stanza><stanza><v>Мы не спраўляемся з нашым жыццём,</v><v>Не пражываем яго сур’ёзна.</v><v>Не ўзбагачаем людзей пачуццём,</v><v>Кахаем замала або запозна.</v></stanza></poem></section><section><title><p>КУДЫ, КУДЫ БЯГУЦЬ ГАДЫ</p></title><poem><stanza><v>Куды, куды бягуць гады?</v><v>Чаму няма гадам звароту?</v><v>І хто сцірае іх сляды</v><v>У сцюжах, лужах і сумётах?</v></stanza><stanza><v>Хто беліць валасы, як лён?</v><v>Барознамі нам твар калечыць?</v><v>Хто на адхоне нашых дзён</v><v>Знішчае зрок і горбіць плечы?</v></stanza><stanza><v>Хто забірае ў нас бацькоў —</v><v>Хто нас найбольш у свеце любіць,</v><v>А потым па чарзе ізноў</v><v>І нас саміх таксама губіць?</v></stanza><stanza><v>Гады, крадуць усё гады,</v><v>Без нашай згоды, запытання.</v><v>Бяруць, бягуць і ўсё туды,</v><v>Адкуль ужо няма вяртання.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДРУГА ПАЗНАЕМ ПАСЛЯ ЎДАЧЫ</p></title><poem><stanza><v>Людзі сцвярджаюць, што друга</v><v>Мы пазнаем у бядзе,</v><v>Калі ён нам робіць паслугі,</v><v>Калі з дапамогай ідзе.</v></stanza><stanza><v>Я разумею іначай:</v><v>Друга найлепш нам пазнаць,</v><v>Калі пасля нашай удачы</v><v>З месца пачаў раўнаваць.</v></stanza><stanza><v>Калі ён нам вельмі зайздросціць</v><v>Поспехаў нават слабых,</v><v>Калі яму комам ці косцю</v><v>У горле становяцца ў міг.</v></stanza><stanza><v>Калі крывадушнасцю хворы</v><v>Нам толькі раўнуе ў жыцці,</v><v>Не друг ён нам будзе, а вораг,</v><v>Здалёк лепш яго абысці.</v></stanza><stanza><v>Наш друг, што заплача, як плачам,</v><v>Разам хварэе душой.</v><v>Друг, калі нашую ўдачу</v><v>Лічыць удачай сваёй.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Роздумы</p></title><section><title><p>РЭМІНІСЦЭНЦЫІ</p></title><poem><stanza><v>Як толькі ехаў цягніком дахаты,</v><v>Знаёмых сустракаў я пастаянна.</v><v>І саступалі месца мне дзяўчаты,</v><v>Што ставіліся да мяне з пашанай.</v></stanza><stanza><v>Я адмаўляўся найчасцей, дарэчы,</v><v>Як малады яшчэ ў той час мужчына.</v><v>І з вершамі я ездзіў на сустрэчы,</v><v>Дзе з маладымі сустракаўся чынна.</v></stanza><stanza><v>На жаль, не стаў паэтам я славутым,</v><v>Хоць на зыходзе век мой чалавечы.</v><v>Мне ў цягніках, аўтобусах маршрутных</v><v>Даюць дзяўчаты месца, як старэчы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДЗЯЦІНСТВА</p></title><cite><p><emphasis>Вясне жыцця</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Не ведаюць аб гэтым нашы дзеці:</v><v>Яны найбольш шчаслівыя на свеце.</v><v>У іх вясна заўсёды маладая,</v><v>Здаецца, ёй канца не будзе, краю.</v><v>Не ведаюць, калі ім бестурботна,</v><v>Што іх дзяцінства пройдзе беззваротна.</v><v>Ім прыйдзецца даведацца пра гэта,</v><v>Калі вясну ў жыцці заменіць лета.</v><v>І скажуць: як прыгожа нам жылося, —</v><v>Калі ў жыці іх загасцюе восень.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СОЛЬ ЗЯМЛІ</p></title><poem><stanza><v>Колькі ж салёнага поту</v><v>За цяжкай у полі работай</v><v>Бацькам праліць было трэба,</v><v>Каб вырасціць бохан хлеба!</v></stanza><stanza><v>Таму мо і чэрствая луста,</v><v>Як соллю пасыплеш густа,</v><v>Халоднай пальеш вадою,</v><v>Здавалася смачнай такою.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПОДЫХ СМЕРЦІ</p></title><poem><stanza><v>Бабулька ляжыць на мурогу,</v><v>Да зямлі прытуліўшыся вухам.</v><v>На твары няпэўнасць, трывога.</v><v>Намагаецца быццам паслухаць,</v></stanza><stanza><v>Што чуваць пад ёю, глыбока,</v><v>У бяздонні зямелькі айчыннай,</v><v>Куды ў часе ўжо недалёкім</v><v>Адысці назаўсёды павінна.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><poem><stanza><v>Заблытанае нашае жыццё,</v><v>Дойдзем аднак жа да сваёй мы мэты.</v><v>І расплывемся ўсе ў небыццё,</v><v>Пакуль пазнаем нашу планету.</v></stanza><stanza><v>Таму я ў дваццаць першы век</v><v>Перасылаю просьбу-таямніцу:</v><v>Каб мог у сваім вершы чалавек</v><v>З прасторы вечнай апісаць зямліцу.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><poem><stanza><v>Як час наш уцякае скора...</v><v>Дажджлівым і халодным днём</v><v>Мяне старэнькі бацька з Мора</v><v>Вёз на цягнік старым канём.</v></stanza><stanza><v>Змяняе вёска свой характар.</v><v>Змяняецца сялянства лёс.</v><v>Брат пасадзіў мяне на трактар</v><v>І на паўстанак ім адвёз.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАЭТАЎ ЦЭНЯЦЬ ПАСМЯРОТНА</p></title><poem><stanza><v>Раптоўна адышоў паэт</v><v>Туды, адкуль няма звароту.</v><v>І пасмутнеў раптоўна свет,</v><v>І пачаліся тут турботы.</v></stanza><stanza><v>Калі паэт — у небыцці,</v><v>Жывых кранула на хвілінку:</v><v>Не ацанілі пры жыцці</v><v>Такую здольную адзінку.</v></stanza><stanza><v>Мясцовы актывіст з улад</v><v>Пачаў тут дамагацца цвёрда,</v><v>Каб хутка вынесці загад:</v><v>Паэту прыдзяліць крыж-ордэн.</v></stanza><stanza><v>Ці ёсць тут, можа, сэнс? Які ж?</v><v>Што нешта ўсё-такі зрабілі?</v><v>Памёрламу паэту крыж</v><v>Сям’я паставіць на магіле.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><poem><stanza><v>Як вогнішча ўначы жыццё людское:</v><v>Спачатку цепліцца іскрынкай кволай.</v><v>Агеньчык доўга поўзае змяёю —</v><v>І полымем успыхвае вясёлым.</v></stanza><stanza><v>Яно гарыць сабе спакойна потым,</v><v>І прытухае на вачах лагодна,</v><v>Патлее так, скаванае лянотай,</v><v>І попелам становіцца халодным.</v></stanza></poem></section><section><title><p>* * *</p></title><poem><stanza><v>Аж кружыцца галава,</v><v>Пульсуе мацней кроў у венах:</v><v>Так пахне, так пахне трава,</v><v>Калі становіца сенам.</v></stanza><stanza><v>Аж блякне нябёс сінява,</v><v>Што ціша навокал такая:</v><v>Ціхутка, ціхутка трава</v><v>На скошаным лузе ўмірае.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЧАС</p></title><poem><stanza><v>Калі ўсё жыццё перамолата,</v><v>Калі ўсе хвіліны растрачаны</v><v>Ты часу не купіш за золата,</v><v>Не атрымаеш у спадчыну.</v></stanza><stanza><v>Жыццё на зямлі ў нас адзінае,</v><v>Жыць трэба разумна, напружана.</v><v>Увогуле, кожнай хвілінаю</v><v>Больш даражыць, чым жамчужынай.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ГОСЦЬ</p></title><poem><stanza><v>Калі ж у наш гасцінны дом</v><v>Нам госця прывядуць багі —</v><v>Ён любы нам, як весні гром, —</v><v>І залаты, і дарагі.</v></stanza><stanza><v>Як толькі пару дзён міне,</v><v>Не залатых, папраўдзе, дзён, —</v><v>Наш госць паменшае ў цане,</v><v>Раптоўна срэбрам стане ён.</v></stanza><stanza><v>А запаволіць бег свой час —</v><v>З трывогай лічым мы дзянькі:</v><v>Калі ж пакіне, ўрэшце, нас</v><v>Госць, як жалеза, нам цяжкі?</v></stanza></poem></section><section><title><p>У КЛЕТЦЫ З БЕТОНУ</p></title><poem><stanza><v>У хатах з бярвенняў</v><v>Лясных, смаляных</v><v>Жылі пакаленні</v><v>Ў стагоддзях былых.</v></stanza><stanza><v>А ў век наш дваццаты</v><v>Спяшаемся мы</v><v>З драўлянае хаты —</v><v>У гмахі-дамы.</v></stanza><stanza><v>І птушка з балкона</v><v>Глядзіць, як на здзек:</v><v>У клетцы з бетону</v><v>Жыве чалавек.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СУМЛЕННЕ</p></title><poem><stanza><v>Мне птушка помніцца на плоце,</v><v>Што мела жоўценькі жывоцік.</v><v>А я, гарэзлівы хлапчына,</v><v>У тую птушку кіем кінуў.</v></stanza><stanza><v>Я думаў: толькі напужаю —</v><v>Яна ж упала, нежывая...</v><v>І доўга мёртвую ўжо птушку</v><v>Я на сваёй далоні гушкаў,</v></stanza><stanza><v>Нябогу лашчыў я рукою</v><v>І паліваў яе вадою...</v><v>На жаль, усе мае турботы</v><v>Не ажывілі птушкі з плоту.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НА СКРЫЖАВАННІ</p></title><poem><stanza><v>Прыемна мне, што ў родным асяроддзі</v><v>Пасля гадоў я апынуўся зноў,</v><v>На скрыжаванні двух тысячагоддзяў,</v><v>На скрыжаванні дваццаці вякоў.</v></stanza><stanza><v>І хоць мяне запаланіў зноў горад,</v><v>Аднак жа гэта — родны Беласток.</v><v>Адтуль рукой падаць у вёску Мора,</v><v>Што, як агеньчык, свеціць мне здалёк.</v></stanza><stanza><v>Знаходжуся я ў вёсцы частым госцем,</v><v>Раней бываў з нагоды нейкіх свят.</v><v>Бацькі ўжо спяць сном вечным на пагосце,</v><v>Свой дажываюць век сястра і брат.</v></stanza><stanza><v>А іх даўно дарослыя ўжо дзеці,</v><v>Пасля сканчэння усялякіх школ,</v><v>Лятаюць птушкамі па свеце,</v><v>Як моладзь з іншых беларускіх сёл.</v></stanza><stanza><v>На двух тысячагоддзяў скрыжаванні,</v><v>На скрыжаванні дваццаці вякоў,</v><v>З найлепшым і сардэчным пажаданнем</v><v>Звяртаюся да родных землякоў.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НАТАЛЛІ</p></title><poem><stanza><v>Ужо мне семдзесят мінула,</v><v>Табе, дачышка, толькі восем.</v><v>У твар табе вясна зірнула,</v><v>А у мяне ўжо толькі восень.</v></stanza><stanza><v>Я перажыў, дачушка, многа,</v><v>Узлётаў шмат было, упадкаў.</v><v>Я — пры канцы жыцця дарогі,</v><v>Ты — толькі у яе пачатку.</v></stanza><stanza><v>Перад табою шлях навукі,</v><v>Даволі доўгі і складаны.</v><v>Патрэбны розум твой і рукі,</v><v>І вытрыманасць, і адданасць.</v></stanza><stanza><v>У творчым будзь заўсёды ўздыме</v><v>І здабывай упарта веды.</v><v>Жыві ў карысць сваёй радзіме,</v><v>На радасць свайму бацьку Шведу.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НА ЎЛАСНЫ ЮБІЛЕЙ</p></title><poem><stanza><v>Нам часам робяць юбілеі</v><v>І лічаць нашыя гады,</v><v>А юбіляр жыве надзеяй,</v><v>Што ўсё яшчэ ён малады.</v></stanza><stanza><v>Што ў творчым ён яшчэ гарэнні,</v><v>Што ў сэрцы весні неспакой,</v><v>Як дрэва, запусціў карэнне</v><v>І лісце апрануў вясной.</v></stanza><stanza><v>Што не вядзе яшчэ падлікаў</v><v>Здзяйсненняў пройдзеных гадоў,</v><v>І хто б куды яго ні клікаў,</v><v>Ідзе, пакуль не стыне кроў.</v></stanza><stanza><v>Хоць лічаць нам у юбілеі</v><v>Гады, што мчаць у небыццё,</v><v>Мы не старэем, мы сталеем,</v><v>І ўдасканальваем жыццё.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЕ ПАЖАДАННІ</p></title><poem><stanza><v>Калі жыцця сумую шлях</v><v>У сваю восень, на змярканні,</v><v>На яве мару я і ў снах,</v><v>Каб споўніліся пажаданні.</v></stanza><stanza><v>Каб я, сівенькі галубок,</v><v>Пісаць не адвучыўся вершаў</v><v>І каб паставіў яшчэ крок</v><v>У век наступны — дваццаць першы.</v></stanza><stanza><v>Каб надыходзячы той век</v><v>Шчаслівы быў і быў спакойны,</v><v>Каб больш ніколі чалавек</v><v>Не знаў галечы, гвалту, войнаў.</v></stanza><stanza><v>Каб сцвердзіў ён, што Віктар Швед</v><v>На гэтым свеце жыў нядарам:</v><v>Людзям пакінуў сціплы след</v><v>У сваіх вершах з сэрца жарам.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СЦЕЖКІ ЖЫЦЦЯ</p></title><poem><stanza><v>Ад шумлівай маёй Белавежы,</v><v>Ад хаціны сасновай бацькоў</v><v>Шмат прайшоў у жыцці сваім сцежак,</v><v>І гатовы ў дарогу ізноў.</v></stanza><stanza><v>На складаных людскіх каляінах</v><v>Я шукаў цеплыні, дабраты,</v><v>І знайшоў іх у родных мясцінах,</v><v>І таму гэты кут мне святы.</v></stanza><stanza><v>А калі мае стомяцца ногі,</v><v>Я згару ад жыццёвых трывог,</v><v>Хай апошняя сцежка-дарога</v><v>Прывядзе на бацькоўскі парог.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЕ ВЕРШЫ</p></title><poem><stanza><v>У маіх вершах — сэрца насцеж,</v><v>Праўдзівасць пройдзенага, дум,</v><v>У маіх вершах — маё шчасце</v><v>І ў перамежку боль і сум.</v></stanza><stanza><v>У маіх вершах — мае слёзы,</v><v>Ад шчасця, ад трывог, бяды.</v><v>Бо і на возе, і пад возам</v><v>Мае імчаліся гады.</v></stanza><stanza><v>Бурліць у вершах безупынна</v><v>Мая гарачая любоў</v><v>І да народа, да айчыны,</v><v>І да бацькоў, і да сяброў.</v></stanza><stanza><v>У мае вершы пераліта</v><v>Як кроў у вены, пачуццё,</v><v>Усё, што мною перажыта, —</v><v>Усё-усё маё жыццё.</v></stanza></poem></section></section></body><binary id="cover" content-type="image/jpeg">/9j/2wBDAAUDBAQEAwUEBAQFBQUGBwwIBwcHBw8LCwkMEQ8SEhEPERETFhwXExQaFRERGCEYGh0dHx8fExciJCIeJBweHx7/2wBDAQUFBQcGBw4ICA4eFBEUHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh7/wAARCADEAH0DASIAAhEBAxEB/8QAHAAAAQQDAQAAAAAAAAAAAAAAAAEFBgcCAwQI/8QAPhAAAQMDAgQEBAQEBAUFAAAAAQIDBAAFEQYSEyExQQciMlEUYXGBFSNCkTNDUuEkYnKhCBbB0fAXU4KSsf/EABsBAQACAwEBAAAAAAAAAAAAAAAEBQIDBgEH/8QAMBEAAgICAQMCAwcEAwAAAAAAAAECAwQRIQUSMRNBIlFhBjIzQlJxgRQVobEk0eH/2gAMAwEAAhEDEQA/APYyEJ2Cs9qaE+gUvfpQCYTS4FH2oxQC0UUUAUUUUAUUUUAUUUUAUUUUAUUUUBin0CssVgg+QVnQBRRRQBRRRQBRRSUAtFUNqDXGu4XiJfITDkp20x5D7TSG4gUUAMsrQd23kNxcG4lWTy29xJrR4kXufCQ8bM3HcNwaglp7elR3yC1xQMc0ADdnr1GMYUQLToqnEeL84zW4jenkurclcFKUOL3PAFoKLaVJBOC4ocwPQc4rLUGr9SQvEWbbETVtwGL0wwlHCBzHXb+KTnHTjcs/agLhoqiNKeMOoUWxhq86bmPupjMKdmhO1BUsN7lLTgbEp3qz0Hk61YmlNZLv2pnrOqEhnhW9EouJc3DeXFIW30wduAc557hQEzooooDBPoTWQrFPoTWVALRRRQBRRRQCYopaY9bXGRZtHXq7xUtrfgwXpLaXASlRQgqAOCDg4oB65ZJpDtqltBeMzkxtatSRGGmVR7W4yphCmnC5NTkjhuHPCQeXF9J7d8OmufFSNbrg9ZLEI7l1afKCuWFKZKEx/iFKTsOV/l8+ooCzXYcV2azMdjtLkMBQacUkFSAr1YPbOBXSkDvjNVzA8XNLKnfASH31OpaKg60wS28UsIfPDAJUctrCx8s+xwkzxo0TFt7c5xc4suIkKBSyD/AeDTn6sHClDoTyNAWOlIGfnSBttJBShIIBAIHTPWoafEnTYiSJOJm2Pdk2lxHDTuD6lhAON3p3KAzXTozXlh1ZcJMKzqkLXHZS+pTiAlJQpa0AjnkHc2vkQDy+lASwGgikApCtKeRNAIn0JrL3pE+kUvvQC0UUGgCiiigErivdrjXi1SrXOC1RJbK2X0JWUlSFAhQyOY5E12iloCAo8JdDpZ4X4dIOERm0LMtzehEfPBQFZztTnkOla2PCPQcNktx7S62MghQlu7hhksYB3cgWztIHXqcmrCpu1DGel2OdEj44r8dxpBJxgqSQD/vQFexPCLTgut5mXRoPRpzgEJpt1xv4Nv4dtgpQQrkoobxuGCAcDGK7F+EOgXoXwbsKQthKX0JR8Y55Q8tDjg691IBqBWDwp8RIEeHEn3xudbwsCTG+OUhRBiIZK0q2HBC0bhyJ8xOd3OuCzaB1he4t1dhKk27bcHmuHJdeb+KSme28Fc8YTw0LAx13/WgLRd8J9CLuwuq4Lxlplmah0zHMh4uJdKvVjmtCTjpyxjFO+k9D6b0xc51xssRbEueMSnFPrWXPOteSFE89y1nPz+lVM54V66Xb5zPx6Nzkdxtr/Gq6m4/EJ/Zr8v8A29NT/wAOtP6xgazv151TKiPpnxY7Ub4dZwnhrdJKknkFFK0AkciU9AABQFiDkKxUlJPMVl9qKAMc8UdDRnnRmnIDvQBzpcUHlQBRmkooBaKSloBMUEUtFAJijFLRQCY+lGKXNFAJRmlpKA1tqBTkGtm7lmmpl8hPWtxlEAZrY62Hwd24UbhmuJcgYrUZCgeRrz02zT6mhyJ9jik3DuoU1uyVEcziuN2Svso1nGjZ56xIMjPUUu5PuP3qKPcRxScrNc7qVJdJCzW2OL3e55630JnvT7ikKx7ioMouD9av3rJJXj1n96yWC3+YesTbcP6hS7gO4qEbl59av3rBxxY/Wr96PBa/MFfsnRUDQCB3qvFPL7qVWJdV/wC4qvVgv9X+A7yxdwPekJH9VVsuSscgtVaFvuE/xFfvWX9A/wBX+Dz1ybpoXUW03qhNzf4XvuUf8vtUlHEKhgZFQcTMryod9b2ibk0Sql6dnDF4hA8ya0vOE+lWK13Oc3CKEupxu79q5HLpDIG6QyPvXrzseMmnLwaY4dj5SZ2Bzd1Na3HNoqE3jUz7XEaSAefJaD2rusdzXJSHT/La/N+/Sq2j7RY2RkvHgntfPgm29Furq9WfhkhQ6tR9NYhedxKa5o0rjtB4elXStq/L3q/qsjZFTT4KidU4+Rdyc7eVJ+rp96a7w+6Ypdik7kc+VN1n1MHnksSgEqUcbqrrut1Y98abOO7wybT0u+6l2x9vK9ySAgqIBBPtXNxEZVtUDjr8qj1zuL0C7HaolpY6UzKvamuPsV5lnljtVdf9pVRb2WLw+f2+hPx/s/ZfDvi+HyiTR7nGkSlsJWMjofeu1YASM9TVfWJazeG/Mea8CppJnCEgcc5Uo8hWXQ+tWZNE7cnhRZj1jpSxro10ctr/ALM3d7ZykkZrncXtPXGa2oeMlhLqPSSa43mnVLznl2rqqcuFkVOK2mUM4ShJxlwyhPBLxJuUm6mPNWhyQOhcPqr0EjXk9YbZEdklf6xkYryV4P6bns3oXWTGWzHT/BLhxuq64V7bhNPPPtFpSiQhSFcQrIJBwB9q+YZjnjWaok0vfR3NcVk0xdy59v2JzetSyn46mXcKJ6E1FZVwTHQt6U+ltI55Uabk3yJKZfdS64kMK2ub2yMGqA8R9Yv3i4uu7nExW17GGQcf/I/M1BxcC3Mv77Zfd8f+/MtbsmnCp+BbLSm+KOmWQ4UPSHSnptbPm+lO2kfE6zXWOYbFx+Ed38kOeVS68vLnOqWSFY+Vb4k84O5WCD2ron0OEU+2TRSrrs5yXdFS+h7LOppsWM06ymVLJ5ISyeQHvXND1rcprshma3IjpaGVKPUVAvC29yb1ocOF9QlN7kcTlyx/5mpZpSfIlMyI8l74gxV8MP7t3E+quhP0rn5V2UVvb3rgsGqcjIjpJb5XC9iQWy9rWDIh3BDnbBVurgffXxlFaNh7Y6fasFJSCogAE9T3psuFyiRP4xxsquai00i6hSoNS1odH7uXtjT7vo9FNsufwwCpSU59ziqx1/rZESXwbe42/t/V/eoXN8QrtJAS4+2Anlt/vVvT0uyzTbK2zqtNW1HyX/EvxYX8RHUgLb8yTnP+1Ov4vJn8N6Y4pS8ch0Az8q896a1qI60NSEFasHnnPU+1WZadVJkH80JASdo7Ecq15OHlU1uC+Z7j5dF10bX8ixU3a6MgNsyAiOjokJ5n71HdQ62usKcWhcwOXobb3bfr862R5wdZ3NLQ5keXzVFX9KyX3luP3ABSlE+VHuc+9Y4uU1HtnNxS+Tkv9MhdR6fHuUq4b2bbXPTBsDbepkIU8W+azzClZ8uT2NDFzjyWnnGFJW02oDelXlGeoye1Q25zxNX+FfGMPJPmdbUokKV2GO2K1Wu5BuShqHChyIqVAOhQJ3e5AHtVl/b23uRVRzpd2ibXSS3cYe1HDeaCsnkCnIH968+aljKYuklglzk6SlKuQI9xXofS0OdcbQ9JftrVqQ2pXDQSAVj+oD51GNb6NiXZrjoUG5eQOIU5wB25VngZcMe5xmTMqmV9e4lE7M+ajfw/PUom6Hvzb5T8PHUjOMpdPL61INIaAbDyJF2UhZbAUlpIOBk9z3ropZ1MV5KKOHbJ+CeeBUf4PTrZfS43xfPsIq0XSyvkjASjqB+movpGC03x/wA38kbeE0lGNnXPPvT8mPHadW4002hbuCspSBu+tcBnzVk9o7zCrlGmKaMJr6GGi4pWAO9VB4tXx5P5DDmAvmonsKte87FRVNq61518Qc/jUhpTigkkgEmrDotEJ2d0iL1nJcK+1ESlzXn8oBUQDzH9VcjrTh7Hp2rsQ0lK8pHIdedZrcSnIA5Hr8q7FfC9ROGlKTexvQpxKwMkCpVpa/Ow3QHFqdSeQQaYHEpfVlIwBW+CwttzeEnl71hkRjYviN+NbJSPQmjbgt5spQn1HqRUqC0gYWtIP1qvdCS1LtrDmwpynHWpimQVAbmEqPua4HNhFzZ3OHfL01orPQ9mvs+5zrZfnEMoU55lqKEKd5cghY60/wAe3XPSaFR4+mHcJJWHmxuWU56ntUVvl4f/ABF112HxjxN7bhThKB2Ax3FOFp15MU+03BmLbUols8ZSltkdz9BXWNyct+xw3L8DqjWGrZ10bbTYVsJPkBV5WwM+pRNPky6NxbPLmyS1J+HSrcGFetfsn350WvWchSyzdosaW02MFTbWSo++O1bdQ3bRSLI5LlQJgRGILcaK4ANx9z2qHKiq+zWibTl2UrkqWV4gahLquHbI6W1nkkNEqH3qSWrU9w/D2liEyl8gAoGSORpnl29hVyF5jw5sBjP5UZbpV25qJwMg5rF96K4eLwuEf9ZVUyVFX6SIsu35j9ZdUx1XRCLxLdjtJIP5bfLIOcde9W1aX4UqCiTCdW8w55krVu5//bn/ANKpnSjdnXdmzenG3I4OUoX+tXZP3+oq64L6X2NwbDSP0pKgTj54ziqHqkNNL2Ok6BPacn5G+6vNOMr2OJURy5GqE8Roji744vZsbVyB+dX9NixUowhASn2HeoZqexQLihaVoO4ZIKTzNaumZVdVvaTOqUStgUPwCkkJ5461rUgkFGBg96l9801Jtr2QypSFnyc802KjFpSlPRwkgdxXWQvbe4nITxHHyNMGGvftWCE9Qa7G0njhCVEknAFdjDTslYYaYW6voMCpppbQTuePcid/VLY7VqycpVr4yRi4cpy4JppK0tItkdBSpBCeeDT/APBLRgNOEj51w2Jp5vLSnlAJPLIp23PJyOGMZ5HNcZfOSmzq6a4xrWyqoUeM7Z0z257Mt1xHlhxsqW2rPILJ5JrRCsjCHkyZq0Mu5ClMtq5BWeRJ7mt2lrNd7C7cYC4s6O2lGyVcuSG2yDyCQocyaetPaRtmtLgi2ruoS5CVuTLQkh5wfMek12VkIRs9L2OHUuO45tMQnmBOdeShapL4LZAyQkHlz7VatssFhgxRN1LIBKQCmIhwkH5KSnko/WtFh8HbRZlreF4nvOkhTilKwFAcwMdBXbe9Z6PhQXbfbZ0SVMbcCOA0sKOR7n3rKFCxZbXKNUrHbwzBzUWkHWVxrZDcelZ2hJgqSE/UkUwi16DduDkOdYWm7hjfwlOKTxM90gGo3rDWlziaclyLcExHm0ZBUNxHPHflUQk3i5sN2bVbl0bmO8DPw01ritrc/VtHbHLlkY5VBruvm23LSJMqq4x1rn5lx/8ALekhHKhpkJCO7hcx/wDtcaHLLGfPwbDLWRyZZV7Cq71V4wybtYvwqHB+DU5/Fcz6vp/eqzjTH2JaJIcc4iDlKt5yD+9LcOWQtWS4M8fKeO+6K5PTMV8SI5d2bcdic1wsrivuvLRz4a9pUOh+lQzSniDa7pFctN7JYekgI4oKkoV9+oJqaWi0i2wFMCTx0qWVpUeu09Pr9ap7sKWPF/U6KjqCvnFRe1rYqLc044laiMJ7YrbMtNuca4Xw7a0EhWCn51pu0h6DFddab3lCc4PekmyDhCkHzKSFJAP71C+NPgmynXrnkyRaICFrLcVtvoVYT3xXRJbQ2jNdrRbXGUrkFqGeZ7VHZVwUzYzKuT0Zp3ON/wDL59Kx07ZefBn60aoeEto7FOtvNqejSGGCn1Ke9H3rWzc47m4CdEVtONyXMpP0NQeyQroTd70pTjtpMd1GM/pQny/f+9RBV1UrayhDmxlISlKGvT9fnVzX0uD33M5+3q1kdemWl4gz75rN1piK29DiJO7g5zxFY7iuXSunb1YHS8tbjTz/AKVqGCB7e1OWu9dSNP2dMufakWMuL8tuQsKlODHMnPpTn2qitV+IWpdROSG5VxkMw3DhMNtzyJTjofeugWNOfwFFv3LvuuuoFkuSzerp8dJaBbUw08Vnp3A8vevOt1kKF9dkxk/DZfL7KUq5oBOQDiuZlx5Y2oJA+Zx+5NYtoV8WlKAF4PnUVjA/71Jx6PQet7Z5KSl4JVftTSptujQWm+C25AWiZlWeI4lRVn5cgMe2asqw+Hmo9QeGdnMU248Nx1ba/iN3lVs9vp9sVVYEd2Bz3khDmxDY3KKtmOnt159sVMdL6t1RorRkA2FSXWnN8x9tbe8edRQEj29BJ/1V5ZqMe2KMUtjwPBXWTr+HRb8DotDtONj8KrrbZr6r3b4shobEM7nNyDnJUrAUDywB9/lUye8VZTGkU3d3Tzwe5JQ2pWwOkepQODyHeq2ufjLcZyvz7SRz/ly/7VossktenA8rrc/vSJwPDWyX22vNfhos6m3/APDqbO53b/nzy+3b3ptXZtb6QZbtcq3m62tK/wAiU1z2K7KPI1p0tqN67wRMEJ1hJJHmX1x9quPTGpol1tq1MPoTJj4EmO95S2e3PuD79K005EL7HXYtNfyZWxlTzBlSan1on/0qFyfQhd1iyUwJbSRgJKkqwofIhIP71joPxYsqNMPfi0bdJkPqZjsNj+XtQOaj/m3VEf8AiAmQn77LXAHCdy2u4BpfkWTnheX5I28/nVfafS8HY+5OGdx6ipPoVpb1ybFkWNOO+D1DpW5R7lbmLg62mGVAlxpSslIzgH5j5/Oor43J2WKLc7exlluZzbA27/6cfTvTrcJUH4uECyyzhIYiBs+d5OPl2qNXq7Bz8tQlJaSjYtMV7G35r5VRQjGublFeSVZdKxJNlVx58xCONLfkpQpak8MO/wC31rQ9KmSnCtKlto7JS5tx9fc/OnTV8GLFWx8G7xmihThUU/8AnL51FZE54rHBcUhPsDV3V8ZAkjbepUm8ynrpcX1vy5JC3XCepPLp2HyptDDY3cj+9FFT6vuI3yNsHYEKBaQvP9Wf+9YuMoVM5DZ/p5UUUNDMozq2n0FB6GvS8a9M2TQ/Ht2n7E078IPN8Jk80j50UVrveq2eLyMGsbmXNOsstwYcdE6OpL4ZQU7glO4DryGe3SqaeAac2oAAooqFj+/8f6QZZOhLk8nTgRw2iEOEDIPv9a7rbqG4xta2d5othUicuM75T5myAMdfnn60UVBiv+XInR/DRD5zy3/E6/cTCsXNxsfJKVEAfsK1a2cU27HZRhKOfICiip8/x4kF+Bw0VOfnRUy5h477TqkhxZJJTsTyPPpyqUaReU6m5lxKFeUnmPrRRVXZ7m+JWWpJb8tDbj693EKgpP6cJ6Jx7Vy2+2sSmitxTgP+Ugf9KKKu8T8JGqXk/9k=</binary>
</FictionBook>