<?xml version="1.0" encoding="utf-8"?><FictionBook xmlns="http://www.gribuser.ru/xml/fictionbook/2.0" xmlns:l="http://www.w3.org/1999/xlink"><description><title-info><genre>poetry</genre><author><first-name>Віктар</first-name><last-name>Швед</last-name></author><book-title>Мае Айчыны</book-title><annotation><p>„Мае Айчыны” — дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора — самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар Швед (а цяпер ён жыве ў Беластоку), ён заўсёды прыязджае туды, а ў думках і марах ніколі не расстаецца з ёю. І калі б мы нічога не ведалі ні пра гэтую зямлю, ні пра родную вёску паэта, а толькі прачыталі хаця б адну кніжку яго вершаў — гэтага было б даволі, каб мець уяўленне пра тое, як жыла і жыве Беласточчына, яе беларускае насельніцтва. (Усе дарогі вядуць да Мора, Яўген Міклашэўскі, фрагмэнт)</p></annotation><date/><coverpage><image l:href="#cover"/></coverpage><lang>be</lang><sequence name="Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа" number="45"/></title-info><document-info><author><nickname>9cbka</nickname><home-page>vk.com/belinbook</home-page></author><program-used>calibre 2.81.0, FictionBook Editor Release 2.6.6, fb2cut 2.5.4, fb2cut 2.6.2</program-used><date value="2017-04-21">21.4.2017</date><src-url>http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=930</src-url><src-ocr>http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=930</src-ocr><id>C607ED87-BC3A-41FC-A913-579CA3413E1E</id><version>1.01</version></document-info><publish-info><book-name>Мае Айчыны</book-name><publisher>Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа</publisher><city>Беласток</city><year>2003</year><isbn>83-85918-38-8</isbn><sequence name="Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа" number="45"/></publish-info></description><body><section><title><p>Віктар Швед</p><p>МАЕ АЙЧЫНЫ</p></title><p>Падрыхтаванае на падставе: Віктар Швед, Мае Айчыны, — Беласток: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, 2003. — Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, Кніжка сорак пятая</p><empty-line/><p><strong>Рэдактар, прадмова</strong> Яўген Міклашэўскі</p><p>Copyright © 2015 by Kamunikat.org</p></section><section><title><p>Усе дарогі вядуць да Мора</p></title><p>„Мае Айчыны” — дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі  паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора — самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар Швед (а цяпер ён жыве ў Беластоку), ён заўсёды прыязджае туды, а ў думках і марах ніколі не расстаецца з ёю.</p><p>І калі б мы нічога не ведалі ні пра гэтую зямлю, ні пра родную вёску паэта, а толькі прачыталі хаця б адну кніжку яго вершаў — гэтага было б даволі, каб мець уяўленне пра тое, як жыла і жыве Беласточчына, яе беларускае насельніцтва.</p><p>Зборнік вершаў Віктара Шведа „Мае Айчыны” працягвае тэму папярэдніх кніг паэта. Гэта — паэтычнае адлюстраванне жыцця беларусаў другой паловы ХХ стагоддзя, спачатку ў пасляваеннай, а потым і ў незалежнай дэмакратычнай Польшчы.</p><p>Кожная кніга паэта — усхваляваны паэтычны дзённік, напісаны пафасна, аўталагічнай мовай, якая надае вершам рэалістычную дакладнасць, жыццёвасць малюнка, праўдзівасць перажывання. Паэтычная „дакументальнасць” вершаў паэта павялічвае сілу ўздзеяння аўталагічнага слова.</p><p>Кола тэм у новай кнізе Віктара Шведа ранейшае, але прасякнута яна большым болем і смуткам, абумоўленым горкімі, непазбежнымі стратамі блізкіх і родных, сяброў і знаёмых, з кім разам, у смутку і радасці, паэт прайшоў па квеценных лугах і пясчаных узгорках свайго жыцця. Аднак пачуцця беспрасветнай безнадзейнасці кніга „Мае Айчыны” не пакідае.</p><p><strong><emphasis>Яўген Міклашэўскі, Мінск</emphasis></strong></p></section><section><title><p>Не адракуся Беларусі</p></title><section><title><p>МАЕ АЙЧЫНЫ</p></title><poem><stanza><v>Зямлі я беларускай сынам,</v><v>Люблю зямельку і шаную.</v><v>Багаты, маю тры Айчыны</v><v>І ўсюды галасы іх чую.</v></stanza><stanza><v>Мяне — малая ўзгадавала,</v><v>Вялікая — дала асвету.</v><v>Другая заўсягды натхняла,</v><v>І для яе я стаў паэтам.</v></stanza><stanza><v>Жаданні для яе і мроі,</v><v>Бязмежная любоў у сэрцы.</v><v>Хварэю сэрцам і душою,</v><v>Калі Айчына ў паняверцы.</v></stanza><stanza><v>Вяртаюся з тае вялікай</v><v>Зноў у маленькую Айчыну.</v><v>Раблю свайго жыцця падлікі,</v><v>Тут я жыву і тут спачыну.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НЕ АДРАКУСЯ БЕЛАРУСІ</p></title><poem><stanza><v>Заўсёды я таго баюся,</v><v>Што дзеецца ў краіне дрэнна,</v><v>Што пагражае Беларусі —</v><v>Міжволі страціць суверэннасць.</v></stanza><stanza><v>Ніхто ніколі не прымусіць,</v><v>Каб я змяніў свае ідэі,</v><v>За незалежнасць Беларусі</v><v>Душой і сэрцам я хварэю.</v></stanza><stanza><v>Я веру ў несмяротнасць мовы,</v><v>У тое, што яна не згіне,</v><v>Яе ж вялікі Багдановіч</v><v>Узняў да велічных вяршыняў.</v></stanza><stanza><v>І васільковай Беларусі,</v><v>І майго кроўнага народа</v><v>Ніколі я не адракуся</v><v>І буду з імі жыць заўсёды.</v></stanza></poem></section><section><title><p>АДРАДЖЭНЦЫ І АДРАЧЭНЦЫ</p></title><poem><stanza><v>Ёсць у нас, на шчасце, адраджэнцы,</v><v>Мову адраджаюць і Айчыну.</v><v>Ёсць, на жаль, не меней адрачэнцаў,</v><v>Што свайго зракаюцца няспынна.</v></stanza><stanza><v>Ад свайго ім лепшае чужое,</v><v>Тое, што не ў іх — далёка недзе,</v><v>І сваё айчыннае, святое,</v><v>Перадаць гатовыя суседзям.</v></stanza><stanza><v>Ім не трэба вольнай Беларусі,</v><v>Беларускай мовы і культуры,</v><v>Адрачэнцы хочуць нас прымусіць</v><v>Незалежнасць нацыі разбурыць.</v></stanza><stanza><v>Паспрыяй, Усемагутны Божа,</v><v>Па зямлі рассеяць адшчапенцаў.</v><v>Хай народ нарэшце пераможа,</v><v>Што навек асудзіць адрачэнцаў.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НА ПАРОЗЕ ТРЭЦЯГА ТЫСЯЧАГОДДЗЯ</p></title><poem><stanza><v>Міне дваццатае стагоддзе —</v><v>І на парозе новы век!</v><v>Які твой прышлы лёс, народзе,</v><v>І твой, бязвольны чалавек?</v></stanza><stanza><v>Ці роднай мовай загаворым,</v><v>Ці будзе нейкі новы ўздым,</v><v>Ці хутка ў польска-рускім моры</v><v>Мы ўжо разыдземся зусім?</v></stanza><stanza><v>Ці будзем нікнуць у краіне</v><v>Мы пастаянна з года ў год</v><v>І нават след па нас астыне,</v><v>Што тут адвечны жыў народ?</v></stanza><stanza><v>Мы хочам жыць у міры, згодзе,</v><v>Каб здзек не панаваў, прымус,</v><v>У дваццаць першым каб стагоддзі</v><v>Не знікнуў цалкам беларус.</v></stanza></poem></section><section><title><p>КАЛІ Ж МЫ СТАНЕМСЯ ПАРТНЁРАМІ?</p></title><poem><stanza><v>Не ведалі сваёй мы вартасці,</v><v>Яна зусім прапала недзе.</v><v>Заўсёды толькі талерантнасці</v><v>Спрадвек прасілі мы ў суседзяў.</v></stanza><stanza><v>Не шанавалі нашай нацыі</v><v>Суседзі розныя навокал,</v><v>Праявамі дыскрымінацыі</v><v>Кармілі нас на кожным кроку.</v></stanza><stanza><v>Жывем мы пад аднымі зорамі,</v><v>Адно нас сагравае сонца.</v><v>Калі ж мы станемся партнёрамі</v><v>З суседзямі ў сваёй старонцы?</v></stanza></poem></section><section><title><p>НЁМАН</p></title><poem><stanza><v>Мой любы Нёман, паўнаводны Нёман,</v><v>Блакітнавокі, родны, дарагі!</v><v>Той расстаецца з роспаччу і стомай,</v><v>Хто на твае прыходзіць берагі.</v></stanza><stanza><v>Вось тут, у санаторыі „Вясёлка”,</v><v>Які схаваўся ў баравы масіў,</v><v>Ад водару смалы, травы і зёлкаў</v><v>І падлячыўся я, і адпачыў.</v></stanza><stanza><v>Суцішным лесам прабіраўся штодзень</v><v>Да летуценнай казачнай ракі</v><v>І захапляўся родным асяроддзем,</v><v>Якое захавалі нам вякі.</v></stanza><stanza><v>О колькі тут чароўнай прыгажосці,</v><v>Якую перадаць нястача слоў!</v><v>О як шкада, што я тут толькі госцем,</v><v>Што ўжо няўзнак вяртаюся дамоў.</v></stanza><stanza><v>Такім сухім, такім спякотным летам</v><v>Цудоўна быць ля нёманскай вады!</v><v>На развітанне я ўтапіў манету</v><v>З надзеяй, што прыеду зноў сюды.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАРЫЯ, СЛАЎНАЯ МАРЫЯ</p></title><cite><p><emphasis>Доктару Марыі Чарэпка</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Марыя, слаўная Марыя,</v><v>Лёс сутыкнуў мяне з табою.</v><v>Усе хвіліны дарагія</v><v>Я сэрцам успрыняў, душою.</v></stanza><stanza><v>Даведаўся я нечакана,</v><v>Што жыць на свеце трэба ўмела,</v><v>Пра сэрца помніць пастаянна,</v><v>Але не меней і пра цела.</v></stanza><stanza><v>А мы ж пра гэта забываем,</v><v>Мы ж частка велічнай прыроды.</v><v>Сябе мы самі забіваем.</v><v>І так штодня, і так заўсёды.</v></stanza><stanza><v>Шкада, што час тут на зыходзе,</v><v>Ды я спасціг навуку гэту:</v><v>Сабе самому нельга шкодзіць,</v><v>Так можна зжыць сябе са свету.</v></stanza><stanza><v>Твае парады мне святыя:</v><v>Жыць нельга толькі ў паняверцы.</v><v>Марыя, слаўная Марыя</v><v>Твой вобраз вечна будзе ў сэрцы!</v></stanza></poem><p><emphasis><strong>Рэспубліка Беларусь</strong></emphasis></p><p><emphasis><strong>Санаторый-прафілакторый „Вясёлка”</strong></emphasis></p></section><section><title><p>„ВЫБЫЛ НЕИЗВЕСТНО КУДА”</p></title><cite><p><emphasis>(Памяці дзядзькі Якава)</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Жыў дзядзька Якаў у Сібіры,</v><v>Сярод адвечнай мерзлаты.</v><v>Тужыў ён па Радзіме шчыра</v><v>І да радні пісаў лісты.</v></stanza><stanza><v>Слаў вестачкі з сібірскай далі</v><v>Братам у Польшчу дзядзька наш.</v><v>Яму за гэта прыпісалі</v><v>Любоў да Польшчы — шпіянаж.</v></stanza><stanza><v>І не было куды вывозіць,</v><v>Жыў у Сібіры ж дзядзька мой.</v><v>За памяць аб радні ў астрозе</v><v>Плаціць патрэбна галавой.</v></stanza><stanza><v>Вядома стала — расстралялі</v><v>Яго ў трыццатыя гады.</v><v>Ды нам аднак не напісалі,</v><v>Што выбыў ён у нікуды.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВИКТОР НИКИТИЧ</p></title><poem><stanza><v>Калі ж у Беларусь я еду —</v><v>Ды рады там усе не Шведу:</v><v>Я ў іншым там жыву абліччы:</v><v>Я Віктар, ды не Швед — Никитич.</v></stanza><stanza><v>Баяўся я, што ў Беларусі</v><v>Без прозвішча зусім згублюся.</v><v>І ў санаторыі „Крыніца”</v><v>Мяне ўсе клікалі: Никитич!</v></stanza><stanza><v>Іду — здаецца мне, нібыта,</v><v>Са мною бацька мой Мікіта.</v><v>А з бацькам я магу заўсёды</v><v>Свае адолець перашкоды.</v></stanza><stanza><v>Каторы раз, ужо не злічыш,</v><v>Там я не Віктар Швед — Никитич.</v><v>На Беласточчыну прыеду —</v><v>Мне падаюць руку як Шведу.</v></stanza></poem></section><section><title><p>РЭЛІКВІІ</p></title><poem><stanza><v>Матулі нашы вельмі рана</v><v>Старэліся нам на вачах.</v><v>Складаны выпаў нечувана</v><v>На долю іх жыццёвы шлях.</v></stanza><stanza><v>Вайна са смерцю і пажарам</v><v>На век прыпала не адна,</v><v>І горычы так многа чараў</v><v>Прыйшлося выпіць ім да дна.</v></stanza><stanza><v>Які ж іх подзвіг за плячыма,</v><v>Самаахвярнасць, пачуццё.</v><v>Ім немагчымае — магчымым,</v><v>І нежыццёвае — жыццём.</v></stanza><stanza><v>Ды вось таму не толькі старасць</v><v>Прыйшла да матак з сівізной,</v><v>Дабавіла маршчын на твары</v><v>І плечы выгнула дугой.</v></stanza><stanza><v>Святымі заўжды будуць сыну</v><v>Матулі гераічны лёс,</v><v>Усе заўчасныя маршчыны</v><v>І пасмы сівенькіх валос.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Падляшша — Айчына наша</p></title><section><title><p>ШТО НАМ ДАСЦЬ ЕЎРАСАЮЗ?</p></title><poem><stanza><v>Пражылі другі мы год</v><v>Трэцяга тысячагоддзя.</v><v>Што ў ім асягнуў народ,</v><v>Роднае нам асяроддзе?</v></stanza><stanza><v>Наш дэмакратычны лёс —</v><v>Крыўда шматпакутнай нацыі?</v><v>Гэты лёс, на жаль, прынёс</v><v>Не жыццё, а вегетацыю.</v></stanza><stanza><v>Жывучы так, беларус,</v><v>З польскага не выйдзеш ценю.</v><v>Можа, хоць Еўрасаюз</v><v>Нешта ў нашым лёсе зменіць?</v></stanza><stanza><v>Ды бягуць, бягуць гады,</v><v>Не прыносяць змен трывалых,</v><v>Шмат ад нас бяруць заўжды,</v><v>А даюць надзвычай мала.</v></stanza></poem></section><section><title><p>КОЛЬКІ НАС?</p></title><poem><stanza><v>Быў перапіс — прыспешыў час,</v><v>Ды быў чамусь ён пад прымусам.</v><v>Ці ж ёсць адказ: а колькі нас,</v><v>Жывых, рэальных беларусаў?</v></stanza><stanza><v>І колькі сярод нас такіх,</v><v>Хто б стаў для нацыі апорай?</v><v>А колькі нам ужо чужых,</v><v>Што расплыліся ў польскім моры?</v></stanza><stanza><v>Палякі скажуць: — Вас няма,</v><v>Тут аднародная краіна,</v><v>Турбуецеся вы дарма:</v><v>Люд беларускі ўжо загінуў.</v></stanza><stanza><v>Скажы, тутэйшы беларус,</v><v>А пад якім цяпер ты знакам?</v><v>Ці пойдзем мы ў Еўрасаюз</v><v>Як праваслаўныя палякі?</v></stanza></poem></section><section><title><p>НАШ ГОРАД</p></title><poem><stanza><v>Горад наш родны над рэчкай Бялкай,</v><v>Усіх нас хвалюе твой рост небывалы.</v><v>Ты расцвітаеш з уздымам палкім,</v><v>Павырасталі наўкол кварталы.</v></stanza><stanza><v>Ты хрысціянскіх святыняў поўны,</v><v>Купалаў стройных, спічастых вежаў,</v><v>Ты і касцельны, ты і царкоўны,</v><v>Ты нам адзіны, да нас належыш.</v></stanza><stanza><v>Малой айчыны горад сталічны</v><v>Лучыць усіх жыхароў сваіх сёння.</v><v>Іх спалучае герб сімвалічны,</v><v>Польскі Арол з беларускай Пагоняй.</v></stanza><stanza><v>Павінны жыць мы дружнай сям’ёю</v><v>Па-хрысціянску, з верай глыбокай</v><v>Ва ўсеагульнае шчасце людское</v><v>У нашым доме, у Беластоку.</v></stanza></poem></section><section><title><p>АРЛЯНСКАЯ ШКОЛА</p></title><poem><stanza><v>Зрабіў тут творчы крок найпершы</v><v>У дарагім мастацкім слове.</v><v>Пачаў пісаць у Орлі вершы</v><v>На польскай і на роднай мове.</v></stanza><stanza><v>Малым я хлапчуком вясковым</v><v>Тут пачынаў шлях да асветы,</v><v>Мяне тут пані Ціжэхова</v><v>Назвала ўпершыню паэтам.</v></stanza><stanza><v>Тут сталася вершаскладанне</v><v>Маім свяшчэнным абавязкам,</v><v>Ездзіў я з Орлі ў веку раннім</v><v>На алімпіяду ў Бельск-Падляшскі.</v></stanza><stanza><v>Тут узрастала мая прага</v><v>Пазнаць глыбей усё навокал,</v><v>Тут нарадзілася адвага</v><v>Пайсці вучыцца ў свет шырокі.</v></stanza><stanza><v>І чым нам больш сівеюць скроні,</v><v>Растуць на змену пакаленні,</v><v>Тым больш нас вабяць і палоняць</v><v>Мясціны роднасных карэнняў.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАРСКАЯ ШКОЛА</p></title><cite><p><emphasis>У Гайнаўцы плануецца адкрыць</emphasis></p><p><emphasis>вышэйшую марскую школу.</emphasis></p><text-author><emphasis><strong>(З Беластоцкага тэлебачання)</strong></emphasis></text-author></cite><poem><stanza><v>Зусім няма марской вады,</v><v>Тут толькі лес расце наўкола.</v><v>І як жа планаваць тады</v><v>Вышэйшую марскую школу?</v></stanza><stanza><v>Шуміць, як мора, Белавеж,</v><v>А вось пытанні ў нас такія:</v><v>Студэнтам тут праводзіць дзе ж</v><v>Заняткі розныя марскія?</v></stanza><stanza><v>Пасля навукі лёс які</v><v>Магістраў школы — невядома.</v><v>Ці будуць плаваць маракі</v><v>На семяноўскім вадаёме?</v></stanza><stanza><v>Мо і не трэба наракаць,</v><v>Што тут няма марской прасторы,</v><v>Бо з Гайнаўкі рукой падаць</v><v>Да любага мне змалку Мора.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЗАЛЕШАНЫ</p></title><cite><p><emphasis>Dnia 19 stycznia 1946 roku</emphasis></p><p><emphasis>banda reakcyjnego podziemia</emphasis></p><p><emphasis>w bestialski spos&#xF3;b zamordowa&#x142;a</emphasis></p><p><emphasis>14 os&#xF3;b, w tym sze&#x15B;cioro dzieci.</emphasis></p><text-author><emphasis><strong>(З мемарыяльнай дошкі)</strong></emphasis></text-author></cite><poem><stanza><v>Да сёння яшчэ не залечаны</v><v>У сэрцах страшэнныя раны.</v><v>Хто ж выжыў у вёсцы Залешаны</v><v>Ад здзекаў злачынцаў паганых?</v></stanza><stanza><v>Завошта прайшлі тут з прымусамі,</v><v>З разбоем, звярыным здзекам?</v><v>За тое, што беларусамі</v><v>Былі жыхары тут спрадвеку.</v></stanza><stanza><v>За гэта і закатаванымі</v><v>Былі тут дарослыя, дзеці,</v><v>За гэта з балючымі ранамі</v><v>Жывуць іх нашчадкі на свеце.</v></stanza><stanza><v>У тым, што прайшлі тут з разбоямі,</v><v>Хоць нехта тут з іх вінаваты?</v><v>Сталіся сёння героямі</v><v>Тыя ўчарашнія каты.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЦЭРКВЫ ГАРАЦЬ</p></title><cite><p><emphasis>На папялішчы царквы</emphasis></p><p><emphasis>Праабражэння Гасподняга</emphasis></p><p><emphasis>на Святой Гары Грабарцы</emphasis></p><p><emphasis>11 жніўня 1990 года.</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Цэрквы гараць, як інквізіцыі кастры,</v><v>Папяляцца старынныя іконы.</v><v>Гар задушлівы нясуць вятры,</v><v>Неба поўніцца зарывам чырвоным.</v></stanza><stanza><v>Гараць вобразы мучанікаў святых,</v><v>Што надалей праваслаўе вартуюць.</v><v>Калісьці жыўцом спалілі іх</v><v>За праваслаўную веру святую.</v></stanza><stanza><v>Цэрквы гараць — неабвержны факт,</v><v>Яны пратрывалі стагоддзі, войны.</v><v>Гэта бяспраўя страшэннага акт —</v><v>Цэрквы гараць у час наш спакойны.</v></stanza><stanza><v>Цэрквы гараць — скарб сакральны прапаў.</v><v>Цэрквы гараць — безуцешная справа.</v><v>Падпальшчык на боскае руку падняў,</v><v>Падпальшчык боскае зняславіў.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДАМБРОЎШЧЫНА, САКОЛЬШЧЫНА</p></title><poem><stanza><v>Дамброўшчына, Сакольшчына!</v><v>Я многа меў пашаны</v><v>У Ячні, у Талькоўшчыне,</v><v>Сынкоўцах, Крушынянах.</v></stanza><stanza><v>Усюды мы дзяліліся,</v><v>Як хлебам, родным словам,</v><v>Усюды ганарыліся</v><v>Тут беларускай мовай.</v></stanza><stanza><v>І песнямі фальклорнымі</v><v>Усхвальвалі старонку,</v><v>І не былі пакорнымі</v><v>Прад націскамі звонку.</v></stanza><stanza><v>Дамброўшчына, Сакольшчына,</v><v>Ці ж гэтае магчыма,</v><v>Што будзеце вы спольшчаны,</v><v>Каб стацца нам чужымі?</v></stanza></poem></section><section><title><p>АКТЫВІСТАМ БГКТ</p></title><cite><p><emphasis>(У 45 гадавіну дзейнасці)</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Мы працавалі,</v><v>Мы гуртавалі</v><v>Дзесяцігоддзямі люд вясковы.</v><v>І карпатліва,</v><v>На свежых нівах</v><v>Сеялі словы роднай мовы.</v></stanza><stanza><v>Бацькі вясковыя</v><v>Са сваёй моваю</v><v>Спачыць збіраюцца ў магіле.</v><v>Дзеці сялянскія</v><v>Моваю панскаю</v><v>У гарадах загаварылі.</v></stanza><stanza><v>І наша нацыя</v><v>Асіміляцыі</v><v>Тут падвяргаецца заўсёды.</v><v>З кожнай хвілінаю</v><v>Трацім айчыннае,</v><v>Перастаем мы быць народам.</v></stanza><stanza><v>І песняю айчыннаю</v><v>Агучваем няспынна мы</v><v>Сваё, нам дарагое, асяроддзе.</v><v>І людзі родныя</v><v>Любяць мелодыі.</v><v>Спявай, пакуль жывеш, народзе!</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЧАМУ НЕ МОЖАМ ЖЫЦЬ У ЗГОДЗЕ?</p></title><cite><p><emphasis>Дзеячам беларускіх</emphasis></p><p><emphasis>арганізацый у Польшчы.</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Чаму няма дабра ў народзе,</v><v>Чаму ваюем між сабой?</v><v>Чаму не можам жыць у згодзе,</v><v>Раз’ятраныя калатнёй?</v></stanza><stanza><v>Чаму чым больш адукаваны,</v><v>Чым разумнейшы за другіх,</v><v>Тым болей чалавек паганы,</v><v>Мацней аплёўвае сваіх?</v></stanza><stanza><v>А трэба нам займацца справай</v><v>І аб’ядноўваць наш народ,</v><v>А не чыніць над ім расправу,</v><v>І так нас меншае штогод.</v></stanza><stanza><v>Мы трацім да сябе пашану,</v><v>Не хочам гэтага прызнаць,</v><v>Што нас, разбітых, апляваных,</v><v>Лягчэй тут асіміляваць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МЫ БЕЗ НАРОДУ, РОДНАЙ МОВЫ</p></title><cite><p><emphasis>Удзельнікам ІV З’езда выпускнікоў</emphasis></p><p><emphasis>і выхаванкаў Бельскага беларускага ліцэя</emphasis></p><p><emphasis>імя Браніслава Тарашкевіча.</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Мы адзначаем паўстагоддзе</v><v>Свайго любімага ліцэя.</v><v>Ды хто нас ведае ў народзе?</v><v>Якою мы жывем ідэяй?</v></stanza><stanza><v>Нас болей тысяч трох па ліку</v><v>Даўнейшай моладзі вясковай.</v><v>Хто з нас — такой сям’і вялікай</v><v>Не пагарджае роднай мовай?</v></stanza><stanza><v>Мы ўжо ў асноўным не нацмены,</v><v>У нас нацмены выйшлі з моды.</v><v>Мы з роднай нам сышлі арэны,</v><v>Зракліся мовы і народу.</v></stanza><stanza><v>Мы не чытаем роднай „Нівы”,</v><v>І кожны з нас, як хоча, едзе,</v><v>І кожны толькі тым шчаслівы,</v><v>Што не кранаюць нас суседзі.</v></stanza><stanza><v>Святкуем сёння мы паўвеку</v><v>Як быццам беларускай школы,</v><v>Мы ў гэтай нацыі калекі.</v><v>Далейшы лёс наш невясёлы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВЫХАДЦАМ З ВЁСАК</p></title><poem><stanza><v>Пазарасталі на палетках</v><v>І сцежкі нашы, і сляды.</v><v>Трымаюць у бетонных клетках</v><v>Нас, як у пастках, гарады.</v></stanza><stanza><v>Ходзім па гладкіх тратуарах,</v><v>Ездзім у клетках, як на здзек,</v><v>Жывем мы запаветнай марай:</v><v>Пражыць свой у раскошы век.</v></stanza><stanza><v>Няма тут роднае стыхіі,</v><v>Чым кожны ў вёсцы даражыў.</v><v>І гораду мы ўсе чужыя,</v><v>І горад нам зусім чужы.</v></stanza><stanza><v>Мы ў роднай вёсцы — толькі госці,</v><v>Там быць часцей няма калі.</v><v>Нам асталося свае косці</v><v>Злажыць у бацькавай зямлі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МЫ Ж ТУТ НЕ ГОСЦІ</p></title><poem><stanza><v>Ты, Беласточчына-Айчына,</v><v>Ты, беларускі мой народзе!</v><v>Мянялі ўласнікаў няспынна</v><v>Вы ў нашым жудасным стагоддзі.</v></stanza><stanza><v>У царскім вы былі кагале,</v><v>Пад кайзераўскім супастатам,</v><v>Бальшавікі вас „вызвалялі”</v><v>Ад заняволення ў дваццатым.</v></stanza><stanza><v>Другое Рэччы Паспалітай</v><v>Прыйшла саветчына на змену,</v><v>Улада Гітлера-бандыта</v><v>І Маніфест ПКВН-у.</v></stanza><stanza><v>Ад ПНР мы пераходзім</v><v>Да трэцяй Рэчы Паспалітай.</v><v>І раптам кажуць, мой народзе,</v><v>Што ты тут толькі “госць” нібыта.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЎЧУНЫ</p></title><poem><stanza><v>А колькі ж нас у Беластоку?</v><v>Ніхто не можа адгадаць.</v><v>Палякі ўсе на кожным кроку,</v><v>А беларусаў не чуваць.</v></stanza><stanza><v>Мы растварыліся ў прасторы,</v><v>Як пад мятлою мыш сядзім.</v><v>На мове мы чужой гаворым,</v><v>А на сваёй ужо маўчым.</v></stanza><stanza><v>З усімі мы надзвычай згодны,</v><v>Трымаемся чужых калёс.</v><v>Каб думаць нам на мове роднай,</v><v>Змяніць патрэбна ўласны лёс.</v></stanza><stanza><v>І з кожным днём усё нас меней,</v><v>А што ўжо станецца праз год?</v><v>Радзеюць нашы пакаленні,</v><v>Мы выміраем як народ.</v></stanza><stanza><v>І стануць хутка ўсім чужымі</v><v>І нашы дочкі, і сыны.</v><v>Ніхто з кален нас не падыме —</v><v>Каму патрэбны маўчуны?</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЦІ ЧУЕШ, ЯК ПЛАЧА ЗЯМЛЯ?</p></title><cite><p><emphasis>„Czy s&#x142;yszysz jak p&#x142;acze ziemia?”</emphasis></p><text-author><emphasis><strong>(З тэлефільма Т. Саланевіч)</strong></emphasis></text-author></cite><poem><stanza><v>Ці чуеш, як плача зямля,</v><v>Якую рэжуць бульдозеры</v><v>На апусцелых палях,</v><v>Затопленых штучным возерам?</v></stanza><stanza><v>Ці бачыш, ля рэчак часцей</v><v>Блукаюць трывожныя цені</v><v>Патопленых нашых людзей</v><v>Шматлікіх ужо пакаленняў?</v></stanza><stanza><v>Хіба ж, як бярэш яе ў рот,</v><v>Вада не здаецца салёнай?</v><v>Яна ж увабрала ўвесь пот</v><v>Сялян на залітых загонах.</v></stanza><stanza><v>І з блокаў ва ўсіх Бандарах,</v><v>Патопленых вёсак сяляне</v><v>Зноў бачаць на яве і ў снах</v><v>Зямлі сваёй роднай кананне.</v></stanza></poem></section><section><title><p>БУДАЎНІК</p></title><poem><stanza><v>Ён нашы вёскі абнадзеіў,</v><v>Пабольшаў крам вясковых лік.</v><v>Цяпер у Гайнаўцы музея</v><v>Непераможны будаўнік.</v></stanza><stanza><v>Хто ж з нас не ведае Майсені?</v><v>Яго прызнала й Беларусь.</v><v>Як потым скажуць пакаленні:</v><v>Наш лепшы будаўнік Кастусь.</v></stanza><stanza><v>Музей нам стаўся веліканам</v><v>І наш ён гонар, сапраўды.</v><v>І будуць тут у ім сабраны</v><v>Сівой мінуўшчыны сляды.</v></stanza><stanza><v>Усе прылады чалавека,</v><v>Што захаваў наш слаўны люд,</v><v>Найлепшы доказ, што спрадвеку,</v><v>Тут наш айчынны родны кут.</v></stanza><stanza><v>Усё ідзе да заканчэння.</v><v>Сядзець без справы не прывык</v><v>Наш дарагі Кастусь Майсеня,</v><v>Музея слаўны будаўнік!</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЁ ГРАМАДЗЯНСТВА</p></title><poem><stanza><v>Я нарадзіўся менавіта</v><v>Не ў першай Рэчы Паспалітай.</v><v>І да сусветнай жыў чын-чынам,</v><v>Бо быў яе грамадзянінам.</v></stanza><stanza><v>А потым здарылася гэтак,</v><v>Што ў нас з’явіліся Саветы,</v><v>І хутка я такім жа чынам</v><v>Саюза стаў грамадзянінам.</v></stanza><stanza><v>А потым нас запаланіла</v><v>Нячыстая фашыстаў сіла</v><v>І ў заняволенай краіне</v><v>Я Рэйха стаў грамадзянінам.</v></stanza><stanza><v>Вайны заціхла кананада.</v><v>Народнай стала ў Польшчы ўлада.</v><v>Я споўніў зноў сваю павіннасць —</v><v>Той Польшчы стаў грамадзянінам.</v></stanza><stanza><v>Даволі змен несамавітых!</v><v>Я ў трэцяй Рэчы Паспалітай.</v><v>Хачу дажыць тут, проша паньства,</v><v>Без новых зменаў грамадзянства.</v></stanza></poem></section><section><title><p>У ГЭТЫМ НАШАЯ ВІНА</p></title><poem><stanza><v>Чыя, скажыце, тут віна,</v><v>Што з беларускасці да дна</v><v>Сябе мы выпаласкаць хочам?</v><v>Хто вінен, што ад родных слоў</v><v>Да непісьменнасці ізноў</v><v>У беларускай мове крочым?</v></stanza><stanza><v>Хто будзе вінаваты тут,</v><v>Што мы плюем на родны кут,</v><v>Адкуль выводзімся, паходзім?</v><v>Адкуль бярэцца гэта ў нас,</v><v>Што мы ніжэйшы быццам клас,</v><v>Што ты найгоршы, наш народзе?</v></stanza><stanza><v>Скуль набылі манер такіх,</v><v>Што проста ліпнем да другіх</v><v>І з роднай уцякаем хаты?</v><v>Ды трэба праўду тут сказаць:</v><v>На іншых нельга наракаць,</v><v>Калі мы самі вінаваты.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЧАМУ БЕЛАРУСКАЯ МОВА НЕ МОЖА БЫЦЬ АБАВЯЗКОВАЙ?</p></title><poem><stanza><v>Паўсотні гадоў, нават болей,</v><v>Ваюем з уладай за гэта,</v><v>Каб мова нашая ў школе</v><v>Была неабходным прадметам.</v></stanza><stanza><v>Не хоча на гэта згадзіцца</v><v>Асветная ўлада ў Варшаве,</v><v>Мужыцкая мова як быццам —</v><v>Яе вывучаць нецікава.</v></stanza><stanza><v>А польская меншасць у Вільні,</v><v>І, трэба сказаць, паспяхова</v><v>Змагаецца ўпарта, няўхільна</v><v>З уладай за лёс сваёй мовы.</v></stanza><stanza><v>Улада, нарэшце, хай мае</v><v>Да моў падыход свой аднакі:</v><v>Нам родная мова святая,</v><v>Як польская мова палякам.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЦІ МНЕ ХОПІЦЬ ЧЫТАЧОЎ?</p></title><poem><stanza><v>Не шануем родных слоў.</v><v>І пытанне гоніць сон:</v><v>Ці мне хопіць чытачоў</v><v>Да маіх апошніх дзён?</v></stanza><stanza><v>Ліпнем мы да слоў чужых,</v><v>І таму я рад не рад</v><v>Ды раблю я кніг сваіх</v><v>Польскамоўны пераклад.</v></stanza><stanza><v>Узрастае колькасць кніг,</v><v>Я ж яшчэ жыву, пішу...</v><v>Меней чытачоў маіх,</v><v>Поўніць сум маю душу.</v></stanza><stanza><v>Сумнае пытанне зноў</v><v>Пранікае ў галаву:</v><v>Ці мне хопіць чытачоў</v><v>Пакуль я яшчэ жыву?</v></stanza></poem></section><section><title><p>КНІЖКА — МУЗЕЙНЫ ЭКСПАНАТ</p></title><poem><stanza><v>На фэсты пастаянна еду</v><v>І нейкую надзею маю,</v><v>Што людзі купяць вершы Шведа.</v><v>На жаль, ужо іх не купляюць.</v></stanza><stanza><v>— Калі адыдзеш ты са свету, —</v><v>Пытае жонка з недаверам, —</v><v>Што з кнігазборам будзе гэтым,</v><v>Які запоўніў нам кватэру?</v></stanza><stanza><v>Адказваю я жонцы Валі</v><v>З лагічным сапраўды разлікам:</v><v>— У Гайнаўцы пабудавалі</v><v>Музей мы з клопатам вялікім,</v></stanza><stanza><v>А гэта ж і мая апора, —</v><v>Адказваю я сумнавата. —</v><v>Там, дарагая, мае творы</v><v>Музейным стануць экспанатам.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>З пакорай да вёскі Мора</p></title><section><title><p>КРУГАГЛЯД</p></title><poem><stanza><v>Ці не забыў я ў Моры</v><v>Юнацкія гады?</v><v>Было ж тут столькі гора,</v><v>Быў недахоп вады.</v></stanza><stanza><v>А выгляд роднай вёскі</v><v>І дзве шарэнгі хат,</v><v>І родныя палоскі —</v><v>Мой юны кругагляд.</v></stanza><stanza><v>Збыліся мае мары,</v><v>Я ўжо штогод амаль</v><v>Вяртаюся з загарам</v><v>Ад Мора — родных хваль.</v></stanza><stanza><v>На любым сэрцу ўлонні</v><v>Мой стомлены пагляд</v><v>Усё мацней палоніць</v><v>Юнацкі кругагляд.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НА ГАРЫ</p></title><poem><stanza><v>Помняцца ўсялякія забавы</v><v>Нашае вясковай дзетвары.</v><v>Так было палазіць нам цікава</v><v>Па старэнькай дзедавай гары.</v></stanza><stanza><v>Колькі ж там было дзівосных цудаў,</v><v>Колькі ж усялякіх таямніц!</v><v>Заглядалі мы ў куточкі ўсюды,</v><v>Да падстрэшных лазілі паліц.</v></stanza><stanza><v>На гары быў балаган вялікі,</v><v>Ды было цікавых рэчаў шмат.</v><v>Там захоўваліся лапці з лыка,</v><v>Як стары музейны экспанат.</v></stanza><stanza><v>Пад страхой падвешаны на дроце</v><v>На шасце ашыйнікі кілбас,</v><v>На якія заглядаўся коцік,</v><v>Ды не мог дабрацца да фрыкас.</v></stanza><stanza><v>Дасканала памяць захавала</v><v>Успамін да гэтае пары,</v><v>Як дзяцінства наша бушавала</v><v>На старэнькай дзедавай гары.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МЕЎ КАЛІСЬЦІ СВАЮ ГОРКУ</p></title><poem><stanza><v>За акном на панадворку</v><v>Белы пухкі снег.</v><v>Шмат дзяцей з’язджае з горкі,</v><v>Гоман, радасць, смех.</v></stanza><stanza><v>Помніцца мне ўзрост дзіцячы,</v><v>Слаўныя гады!</v><v>Я глядзеў на свет іначай</v><v>І прасцей тады.</v></stanza><stanza><v>Меў непадалёк ад хаты</v><v>Белых гурбаў рой.</v><v>Быў і на сяброў багаты —</v><v>Ездзілі са мной.</v></stanza><stanza><v>Да дзяцей хацеў бы, чую,</v><v>Бегчы ў снегапад.</v><v>Толькі ж розум патрабуе:</v><v>Асадзі назад!</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЛЫЖЫ</p></title><poem><stanza><v>Як гурбы намяло ля хаты,</v><v>Што цешыла так хлапчукоў,</v><v>Зрабіў мне лыжы добры тата,</v><v>На іх я ездзіў шмат гадоў.</v></stanza><stanza><v>Калі я толькі еду ў горы</v><v>Марознай зімняю парой,</v><v>Уваскрасае вёска Мора</v><v>І я на лыжах з дзетварой.</v></stanza><stanza><v>І так мне хочацца ізноўку</v><v>Лыжы ўзяць хаця б разок,</v><v>І лыжнікам з крутых пагоркаў</v><v>Імчаць праз беленькі сняжок.</v></stanza><stanza><v>Гады, на жаль, ужо не тыя,</v><v>Я аслабеў, як на бяду.</v><v>Імчаць на лыжах маладыя,</v><v>А я ўжо пехатой брыду.</v></stanza></poem></section><section><title><p>КАНЁК</p></title><poem><stanza><v>Калісь мы, помню, хлапчукі,</v><v>Зімою беглі на лядок,</v><v>Да ног прывязвалі канькі,</v><v>А праўду кажучы, канёк.</v></stanza><stanza><v>Канёк — паленца, чаранок,</v><v>І да яго прыбіты дрот,</v><v>І прымацованы шнурок,</v><v>Якім абмотвалася бот.</v></stanza><stanza><v>Канёк пад праваю нагой,</v><v>З падмогай левае нагі,</v><v>З разбегу нас імчаў стралой</v><v>На бераг сажалкі другі.</v></stanza><stanza><v>Ніхто не верне нам хвілін</v><v>Дзіцячых гульняў, пачуцця.</v><v>Ды ёсць у кожнага ўспамін</v><v>Ад бестурботнага жыцця.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАРЫ</p></title><poem><stanza><v>Я часта пасвіў ля чыгункі</v><v>Кароў маленькім хлапчуком.</v><v>Па рэйках роўненькіх, як стрункі,</v><v>Я мог пад’ехаць цягніком.</v></stanza><stanza><v>І мара гэтая збылася,</v><v>Нам нельга жыць без цягнікоў.</v><v>Скорым аб’ехаў я ў міжчасе</v><v>Нямала розных гарадоў.</v></stanza><stanza><v>Трапіў калісь я на „Баторый”,</v><v>Вазіў мяне балтыйскі флот.</v><v>Мяне ў паднебную прастору</v><v>Не раз выносіў самалёт.</v></stanza><stanza><v>Таму жыву я марай гэтай:</v><v>Мне мала зведаных дарог.</v><v>Што мне зрабіць, каб я з ракеты</v><v>І шар зямны агледзець мог?</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПРЫЗЯМЛЕННЕ</p></title><poem><stanza><v>Я адарваўся ад зямлі,</v><v>Пакінуў сваё Мора,</v><v>Свае лугі, свае палі</v><v>І паімчаў у горад.</v></stanza><stanza><v>На шлях жыццёвы маладосць</v><v>Мне падарыла крылы,</v><v>Каб гарадская прыгажосць</v><v>Мяне запаланіла.</v></stanza><stanza><v>З бетоннай клеткі, з вышыні</v><v>Глядзеў я на зямліцу,</v><v>Ды засыхалі карані</v><v>З прыездам у сталіцу.</v></stanza><stanza><v>І без зямлі, як дрэва, тут</v><v>Згасаў я беспрычынна,</v><v>І сніўся мне бацькоўскі кут —</v><v>Маленькая Айчына.</v></stanza><stanza><v>Наяве, а таксама ў снах,</v><v>Я жыў адным імкненнем —</v><v>Расквеціць свой жыццёвы шлях</v><v>Апошнім прызямленнем.</v></stanza></poem></section><section><title><p>КАСІЛКА</p></title><poem><stanza><v>Не чую ў Моры на світанні,</v><v>Як водгук колішніх гадоў,</v><v>На панадворках кос кляпання,</v><v>Іх звон ад стуку малаткоў.</v></stanza><stanza><v>Не бачу ўжо касцоў-асілкаў,</v><v>Што так валодалі касой.</v><v>Сяляне селі на касілкі</v><v>А з імі брат, вядома ж, мой.</v></stanza><stanza><v>Не вабіць чэрвень сенакосам,</v><v>Настаў рамантыцы канец.</v><v>І заадно з гаротным лёсам</v><v>Ідзе ў нябыт і сам касец.</v></stanza><stanza><v>Не чую больш на лузе звону,</v><v>Прыходзіць тэхніка да хат.</v><v>Вось і каса, як серп зублёны,</v><v>Ужо музейны экспанат.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВАДАПРАВОД</p></title><cite><p><emphasis>Жыхарам вёскі Мора</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Было калісь тут многа гора</v><v>І многа ўсякае бяды.</v><v>І як не дзіўна, тут, у Моры,</v><v>Быў часты недахоп вады.</v></stanza><stanza><v>І на каромыслах насілі</v><v>Ваду да хат сваіх здалёк,</v><v>І трацілі празмерна сілы,</v><v>Ішлі — быў цяжкі кожны крок.</v></stanza><stanza><v>Жыццё мяняецца няспынна,</v><v>Аб гэтым нат не сніў народ:</v><v>Ад студні, што з вадой глыбіннай,</v><v>Тут правялі вадаправод.</v></stanza><stanza><v>І працавітыя сяляне</v><v>Прызналі, што ім лепей жыць.</v><v>Бурчыць вадзіца ў кожным кране,</v><v>Не трэба вёдрамі насіць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ТЭЛЕФОНЫ, ТЭЛЕФОНЫ</p></title><cite><p><emphasis>У вёсцы Мора існуе</emphasis></p><p><emphasis>пяцьдзесят тэлефонаў</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Пасля святла, пасля вады</v><v>Напоўніліся хаты звонам:</v><v>Тут працягнулі правады</v><v>З неспадзяваным тэлефонам.</v></stanza><stanza><v>І горад стаў бліжэй цяпер,</v><v>Там знойдзе тэлефон любога.</v><v>І выкліча пенсіянер</v><v>Карэту хуткай дапамогі.</v></stanza><stanza><v>І я ў кватэры гарадской</v><v>Пачую ў трубцы праз хвіліну,</v><v>Як маецца там брацік мой</v><v>Або мая сястрыца Ніна.</v></stanza><stanza><v>Як толькі пазваню дамоў,</v><v>Я раптам горка засумую,</v><v>Што ў трубцы голасу бацькоў</v><v>Ужо ніколі не пачую.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МЁРТВАЯ ЧЫГУНКА</p></title><poem><stanza><v>За царскіх часоў збудавалі чыгунку,</v><v>Штодзённа хадзілі сюдой цягнікі.</v><v>Змяніліся ў нашым ваколлі варункі,</v><v>Паехалі ў горад мае землякі.</v></stanza><stanza><v>Ды ў год той ваенны, сорак чацвёрты,</v><v>Калі разгарэўся бязлітасны бой,</v><v>Фашысты чыгунку пакінулі мёртвай,</v><v>Разбурылі цалкам усё за сабой.</v></stanza><stanza><v>І трэба было шмат напружанай працы,</v><v>Каб мы дачакаліся лепшых умоў,</v><v>Каб наша жыццё зноў магло аднаўляцца,</v><v>Каб ездзіць у горад маглі мы ізноў.</v></stanza><stanza><v>Наведвалі Гайнаўку, Бельск пастаянна,</v><v>Не трэба да гэтага нейкіх падзей.</v><v>Ля Мора сабе збудавалі паўстанак,</v><v>І ў горад даехаць было ўжо лягчэй.</v></stanza><stanza><v>Дзяржаўныя ўлады спыніць захацелі</v><v>У Гайнаўку з Бельска усе цягнікі.</v><v>Чыгунка зусім зарасла пустазеллем,</v><v>Не ездзяць у горад мае землякі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СОН</p></title><poem><stanza><v>Прысніўся сон. У роднай хаце</v><v>Я, апынуўшыся ізноў,</v><v>Сустрэўся са старэнькай маці</v><v>І прывітаў яе без слоў.</v></stanza><stanza><v>І на калені, як ніколі,</v><v>Матулю ўзяў, нібы дзіця,</v><v>І маё сэрца, замест болю,</v><v>Сагрэла хваля пачуцця.</v></stanza><stanza><v>Нядоўга цешымся мы снамі ...</v><v>Настаў майго ад’езду час.</v><v>Хацеў забраць з сабою маму,</v><v>Ды ад яе пачуў адказ:</v></stanza><stanza><v>— Я ўжо, сынок, жыву ў здранцвенні,</v><v>Мне рэдка не баліць калі.</v><v>Узяў мяне ты на калені —</v><v>Нібы абвёз вакол зямлі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЛАКАВЫЯ ЧАРАВІКІ</p></title><cite><p><emphasis>Памяці маці</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Пасля ваеннай перамогі</v><v>Студэнтам я ў Варшаве стаў,</v><v>І ў рамках юнраўскай падмогі</v><v>Кардонку рэчаў атрымаў.</v></stanza><stanza><v>У тым пакунку невялікім,</v><v>Што з хваляваннем я адкрыў,</v><v>І лакавыя чаравікі</v><v>Былі і мне, і ўсім на здзіў,</v></stanza><stanza><v>І гэтую абноўку маме</v><v>Пастанавіў я падарыць.</v><v>А мама адказала прама:</v><v>„Шкада, сынок, мне іх насіць.</v></stanza><stanza><v>Не буду абуваць, паверце,</v><v>Няхай стаяць, іх не крану.</v><v>Абуеце мне іх па смерці,</v><v>Калі паложыце ў труну”.</v></stanza><stanza><v>А калі мама памірала,</v><v>Яна ў перадсмяротны час,</v><v>Як запавет апавяшчала,</v><v>Упэўнена прасіла нас:</v></stanza><stanza><v>„Не абувайце мне на ногі</v><v>Ніякіх чаравік, галёш,</v><v>Без іх, схадзіўшы ўсе дарогі,</v><v>Пайду і ў гэту басанож”.</v></stanza><stanza><v>Матулі нашай чаравікі,</v><v>Хоць часу прамінула шмат,</v><v>Стаяць у хаце, як рэліквія,</v><v>Як незвычайны экспанат.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВУЧЫСЯ, СЫНКУ</p></title><cite><p><emphasis>Памяці бацькі</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Мне вельмі часта паўтараў мой Татка:</v><v>„Вучыся, сынку, без навукі — цьма”.</v><v>Між войнамі — не лепшыя парадкі:</v><v>Пайшоў у школу: „Вольных месц няма”.</v></stanza><stanza><v>Аднак пасля ваеннай перамогі</v><v>На лепшае змяніўся стары свет.</v><v>Вучыўся я напорыста і многа,</v><v>Скончыў чаргова трэці факультэт.</v></stanza><stanza><v>І дзякуючы гэтым факультэтам</v><v>І процьме розных бацькавых турбот,</v><v>Змог у жыцці сваім я стаць паэтам,</v><v>Каб услаўляць Айчыну і народ.</v></stanza><stanza><v>Я праз жыццё вучуся і вучуся,</v><v>Жыццёвых спраў даследую сакрэт.</v><v>І гэтым я заўсёды ганаруся —</v><v>Ажыццяўляю бацькаў запавет.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПРАМІНАННЕ</p></title><cite><p><emphasis>Ніне і Васілю</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Мой швагер, добры чалавек,</v><v>Слабее — стала жыць няпроста.</v><v>Ён дажывае ўжо свой век,</v><v>Яму ж ужо пад дзевяноста.</v></stanza><stanza><v>Сястра нядужая зусім,</v><v>Не год жыве ўжо нездаровай.</v><v>Я задаволены адным:</v><v>Нас тэлефонны лучыць провад.</v></stanza><stanza><v>І сэрцаў лучыць ён біццё,</v><v>І клопат наш і спадзяанні.</v><v>Надзвычай цэнім мы жыццё,</v><v>Ды сум прыносіць прамінанне.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СУМНАЯ ВОСЕНЬ</p></title><poem><stanza><v>Пазваніў я ў Мора</v><v>Да сястрыцы Ніны.</v><v>„Дык ляжыць жа хворай” —</v><v>Чую праз хвіліну.</v></stanza><stanza><v>Адазваўся швагер</v><v>Сумненькі, ціхенькі:</v><v>„Чуюся я блага,</v><v>Надта ўжо слабенькі.</v></stanza><stanza><v>Дзянёчкі і ночкі</v><v>Сталі мне цяжарам,</v><v>Хоць падпёр кіёчкам</v><v>Я сваю ўжо старасць”.</v></stanza><stanza><v>Журыцца хаціна</v><v>Бедная, старая.</v><v>Тут Васіль і Ніна</v><v>Век свой дажываюць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВАСЬМІДЗЕСЯЦІГОДДЗЕ</p></title><poem><stanza><v>Сваё Васьмідзесяцігоддзе,</v><v>Што ў праваслаўным Годзе Новым,</v><v>Ты пражыла ў сямейнай згодзе,</v><v>У цяжкім побыце вясковым.</v></stanza><stanza><v>У сваёй роднай вёсцы Мора</v><v>З разумным мужам Васілёчкам</v><v>Выхоўвалі дзяцей шасцёра,</v><v>Дачушак трох і трох сыночкаў.</v></stanza><stanza><v>І даглядалі вы таксама</v><v>У цеснай невялікай хаце</v><v>Дзве родныя слабыя мамы</v><v>У мітусні бясконцай працы.</v></stanza><stanza><v>І вось, старэнькія абое,</v><v>З любоўю жывяце, не з гневам,</v><v>Аднак усё-ткі ў неспакоі,</v><v>Што дзень наступны прынясе вам.</v></stanza><stanza><v>Таму я вам, мая сястрыца,</v><v>І швагер мой найдаражэйшы,</v><v>Скажу: на радасць нам жывіце,</v><v>І гэта занатую ў вершы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>У ДЗЕВЯНОСТУЮ ГАДАВІНУ</p></title><poem><stanza><v>Гэта, напэўна, няпроста,</v><v>Ніхто нам не запярэчыць,</v><v>Пражыць гадоў дзевяноста</v><v>На вельмі складаным свеце.</v></stanza><stanza><v>Каб лёс даў узнагароду</v><v>Дажыць табе гэтага веку,</v><v>Напэўна трэба заўсёды</v><v>Добрым быць чалавекам.</v></stanza><stanza><v>З сястрой маёй Нінай у Моры</v><v>Жывеце ў любові, а дзеці —</v><v>Надзея і наша апора —</v><v>Усе разбрыліся па свеце.</v></stanza><stanza><v>А вам неабходна ўзаемна</v><v>З хваробамі разам змагацца.</v><v>Усім нам надзвычай прыемна,</v><v>Што вы гаспадарыце ў хаце.</v></stanza><stanza><v>Таму пажадаць мы хочам,</v><v>Пры самай шчаслівай нагодзе,</v><v>Каб ты, дарагі Васілёчак,</v><v>Дажыў да свайго стагоддзя!</v></stanza></poem></section><section><title><p>З ТРАКТАРАМ ЗАРУЧАНЫ</p></title><cite><p><emphasis>Пятру</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Брат з добрай волі, не з прымусу,</v><v>Поўны жыццёвых юных мар,</v><v>Прыехаў з Урсуса урсусам,</v><v>Як трактарыст і гаспадар.</v></stanza><stanza><v>Бацькоўскія палеткі ў Моры</v><v>Ажно да старасці сівой</v><v>Ён дужым скалясіў маторам</v><v>І кволай сілаю сваёй.</v></stanza><stanza><v>Браток мой, як пчаліны лекар,</v><v>Як можа лечыць свой матор,</v><v>Таму і служыць ён паўвеку</v><v>І аніразу не „памёр”.</v></stanza><stanza><v>У цяжкім побыце вясковым</v><v>Злучыў ён з трактарам жыццё.</v><v>І з трактарам адначасова</v><v>Відаць, адыдзе ў небыццё.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПРЫМІТЫЎНАЯ АПЕРАЦЫЯ</p></title><poem><stanza><v>У Гайнаўскім малым шпіталі,</v><v>На ўскрайку Белавежскай пушчы,</v><v>Падчас вайны аперавалі</v><v>Мяне Стажынскі і Ендрушчак.</v></stanza><stanza><v>Я малаток звычайны ўбачыў,</v><v>Дый долата падрыхтавана.</v><v>Я блізкі быў тады да плачу</v><v>І знерваваны нечувана.</v></stanza><stanza><v>Мне выбівалі дзірку ў косці</v><v>У верхняй сківіцы балюча.</v><v>Тады ўжо мроілася штосьці,</v><v>Пранізваў цела боль пякучы.</v></stanza><stanza><v>У хаце потым фельчар-татка</v><v>Рабіў анучныя тампоны,</v><v>Пасля спалохана з аглядкай,</v><v>Іх насычаў ён самагонам.</v></stanza><stanza><v>Сядзеў я нейкі час у хаце,</v><v>О чалавечае цярпенне!</v><v>Я толькі два зубочкі страціў,</v><v>Якім перацялі карэнні.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДЗВЕ КАСЫ</p></title><cite><p><emphasis>Да маёй 77 гадавіны</emphasis></p><p><emphasis>з дня нараджэння.</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Паўсюдна чую галасы:</v><v>Табе ж ужо семдзесят сёмы!</v><v>А я кажу, што дзве касы</v><v>Стаяць каля мяне, вядома.</v></stanza><stanza><v>Дык трэба верыць у свой лёс,</v><v>У перамогу сваю верыць.</v><v>Калі запас я маю кос —</v><v>Магу быць грозным касінерам.</v></stanza><stanza><v>І калі б гэтая з касой</v><v>Прыйсці хацела нечакана,</v><v>Будзе мець ад мяне адбой —</v><v>Яшчэ ж зарана, ой зарана.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЁ ЎВАСКРЭСЕННЕ</p></title><poem><stanza><v>Што значыць часам кінутае слоўка ...</v><v>Раптоўна адышла мая сяброўка,</v><v>Ды нехта недзе нешта пераблытаў,</v><v>Сказаў камусь, што стаў і я нябытам.</v></stanza><stanza><v>Пасля майго раптоўнага сканання,</v><v>Нябожчыку былі нат спачуванні.</v><v>А злосныя, жадаючы благога,</v><v>Сказалі: „Вось туды яму дарога!”</v></stanza><stanza><v>Магчыма, што нічога б я не ведаў,</v><v>Што пахавалі ўжо заўчасна Шведа,</v><v>Калі б не выпадковая сустрэча</v><v>З адным знаёмым, сябрам мне, дарэчы.</v></stanza><stanza><v>Знаёмы пабляднеў ажно ад жаху,</v><v>Перахрысціўся на вачах са страху,</v><v>Тады прамовіў голасам дрыжачым:</v><v>„Дык ты жывеш? Я ж па табе ўжо плачу!</v></stanza><stanza><v>Мо гэта цуд? Ты, Божа мой нябесны! ...</v><v>Хто б мог падумаць ... Віктар уваскрэснуў!”</v><v>А потым не адны мне так казалі:</v><v>„Жыць будзеш доўга, калі ўжо хавалі”.</v></stanza></poem></section><section><title><p>У ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫМ ВЕКУ</p></title><poem><stanza><v>Я завітаў у вёску Мора,</v><v>Дзе дажываюць брат з сястрою.</v><v>І там знайшоўся раз каторы</v><v>У стане поўным неспакою.</v></stanza><stanza><v>І раптам цалкам адляцелі</v><v>Усе дамоў даехаць спробы.</v><v>Тут у суботу і нядзелю</v><v>Ужо не курсіруе аўтобус.</v></stanza><stanza><v>У роспачы я да суседа</v><v>Звярнуўся з просьбаю адзінай:</v><v>У Бельск бліжэйшы можа Шведа</v><v>Ты падвязеш сваёй машынай?</v></stanza><stanza><v>Бо век наш новы, дваццаць першы,</v><v>Не мае ўжо зусім пашаны</v><v>Да тых, што пішуць яшчэ вершы,</v><v>Зусім не матарызаваных.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НАТАЛЛІ</p></title><poem><stanza><v>Ужо мне семдзесят мінула,</v><v>Табе, дачушка, толькі восем.</v><v>У твар табе вясна зірнула,</v><v>А мне смяецца ў вочы восень.</v></stanza><stanza><v>Я перажыў, дачушка, многа,</v><v>Узлётаў шмат было, упадкаў.</v><v>Я ўжо ў канцы сваёй дарогі,</v><v>Ты — толькі ж у яе пачатку.</v></stanza><stanza><v>Перад табою шлях навукі,</v><v>Даволі доўгі і складаны.</v><v>Не апускаюцца хай рукі</v><v>Перад няўдачай нечаканай.</v></stanza><stanza><v>У творчым будзь заўсёды ўздыме</v><v>І веды здабывай упарта,</v><v>Каб стаць карыснаю Радзіме</v><v>І быць сваёй эпохі вартай.</v></stanza></poem></section><section><title><p>РАЗМОВА З ДАЧКОЮ</p></title><poem><stanza><v>Дванаццаць споўнілася Наце,</v><v>Гадкоў ёй хочацца мець болей.</v><v>— Калі ж мне стукне васемнаццаць?</v><v>Чаму так час ідзе паволі?</v></stanza><stanza><v>— Табе здаецца так, дачуся,</v><v>Гэта ўжо маладосці справа.</v><v>Калі назад я азірнуся —</v><v>Мне гэта бачыцца яскрава.</v></stanza><stanza><v>Час так маланкава ўцякае —</v><v>Яму не трэба паганяты.</v><v>Я ўжо нікога не пытаю,</v><v>Калі пачну васемдзесяты.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НАШЫ ПАЖАДАННІ</p></title><poem><stanza><v>Час маланкава ўцякае,</v><v>Хутка дзеці вырастаюць.</v><v>Споўнілася нашай Наце —</v><v>Аж не верыцца — трынаццаць.</v></stanza><stanza><v>Не дзіця яна — падлетак</v><v>Скончыла дзве школы летась,</v><v>І другі ўжо этап блізка —</v><v>Ната стала гімназісткай.</v></stanza><stanza><v>Года школьнага пачатак,</v><v>Працы многа мае Ната,</v><v>Калі хоча паспяхова</v><v>Навучацца ў годзе новым.</v></stanza><stanza><v>Таму пажадаем сёння</v><v>Добрага здароўя доні,</v><v>А таксама шчасця многа</v><v>І ў навуцы перамогі!</v></stanza></poem></section><section><title><p>ДЗВЕ ЎЗНАГАРОДЫ</p></title><poem><stanza><v>У кожнага заўсёды</v><v>Дзве будзе ўзнагароды.</v><v>Жыццё і смерць таксама</v><v>Закладзены ў праграме.</v></stanza><stanza><v>Багатыя цярпеннем,</v><v>Жыццё сваё наогул цэнім.</v><v>Ды не заўсёды ў згодзе</v><v>Мы ўсе яго праводзім.</v></stanza><stanza><v>У калатнечы між сабою,</v><v>З ліхой варожасцю сваёю,</v><v>Жывем мы недарэчна,</v><v>Як быццам жыць нам вечна.</v></stanza><stanza><v>Усе мы баімося смерці.</v><v>Няма ахвотнікаў памерці,</v><v>Хоць смерць, як гэта ўсім вядома,</v><v>Не даруе нікому.</v></stanza></poem></section><section><title><p>НАШАЕ ЖЫЦЦЁ</p></title><poem><stanza><v>На свет прыходзіць чалавек</v><v>Парадаксальна — каб памерці.</v><v>І ён увесь зямны свой век</v><v>Заўсёды думае аб смерці.</v></stanza><stanza><v>На тры этапы падзяліць</v><v>Патрэбна ўсе зямныя мукі.</v><v>Год трыццаць трэба адпусціць</v><v>На гульні, выбрыкі, навукі.</v></stanza><stanza><v>Другія трыццаць — працы шмат</v><v>Аддаць патрэбна на ўтрыманне</v><v>Старых бацькоў і немаўлят,</v><v>На іх вучобу, выхаванне.</v></stanza><stanza><v>Ну і апошнія гады —</v><v>Час разважанняў і падлікаў,</v><v>Не спешны адыход туды,</v><v>Куды наш лёс усіх нас клікаў.</v></stanza></poem></section><section><title><p>СНІЦЦА ВЁСКА БЕЛАРУСКАЯ</p></title><poem><stanza><v>Сніцца мне сцяжына вузкая,</v><v>Што вядзе мяне дамоў,</v><v>Сніцца вёска беларуская</v><v>Між палеткаў і лугоў.</v></stanza><stanza><v>Сняцца людзі мне вясковыя,</v><v>Працай змораны сваёй,</v><v>З мілагучнай роднай моваю,</v><v>З нашай песняй дарагой.</v></stanza><stanza><v>Сніцца моладзь мне шчаслівая,</v><v>Нашы дочкі і сыны,</v><v>Хто з іх працай карпатліваю</v><v>Творыць заўтра без вайны.</v></stanza><stanza><v>Паўтарайся мара сонная,</v><v>Сніся поле, неба сінь.</v><v>З клеткі гарадской бетоннае</v><v>Рвецца сэрца ўдалячынь.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>З Богам да роднага парога</p></title><section><title><p>ЯК НАРАДЗІЎСЯ ХРЫСТОС</p></title><poem><stanza><v>Ён нарадзіўся ў Віфлееме</v><v>У бедных яслях пастушкоў,</v><v>І пачало людское племя</v><v>Шукаць збавення ад грахоў.</v></stanza><stanza><v>Апекаваліся Святыя</v><v>Дзіцяткам Божым як маглі,</v><v>Язэп старэнькі і Марыя</v><v>Ім памагалі на зямлі.</v></stanza><stanza><v>Мінула два тысячагоддзі,</v><v>Як Ён сышоў да нас з нябёс,</v><v>І так штогод да нас прыходзіць</v><v>Як Божы Сын — Ісус Хрыстос.</v></stanza></poem></section><section><title><p>КАЛЯДА</p></title><poem><stanza><v>Каляда, Каляда,</v><v>Каб хутчэй прыйшло змярканне,</v><v>Нас чакае ўжо звязда —</v><v>Распачнем калядаванне.</v></stanza><stanza><v>Мы, малая грамада,</v><v>Развучылі песень многа.</v><v>Каляда, Каляда,</v><v>Песняй услаўляем Бога.</v></stanza><stanza><v>Хоць марозіць — не бяда!</v><v>Маем мы настрой прыўзняты.</v><v>Каляда, Каляда,</v><v>Нараджэння Хрыста Свята!</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВЕСЯЛОСЦЬ У ХАЦЕ</p></title><poem><stanza><v>Весялосць у хаце,</v><v>Дзіўная навіна,</v><v>Прасвятая Маці</v><v>Нарадзіла сына.</v></stanza><stanza><v>Бласлаўлёны Богам</v><v>Ён ляжыць на сене,</v><v>Стаўшыся залогам</v><v>Нашага збаўлення.</v></stanza><stanza><v>Усе беларусы</v><v>У айчынным краі</v><v>Госпада Ісуса</v><v>Песняй услаўляюць.</v></stanza><stanza><v>Слаўся, слаўся вечна</v><v>Божае Дзіцятка,</v><v>Мы Табе сардэчна</v><v>Спяваем калядкі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ІКОНА БОЖАЙ МАЦІ</p></title><poem><stanza><v>У беластоцкай хаце</v><v>Спяваем мы калядкі,</v><v>З намі Святая Маці,</v><v>З Хрыстом — малым Дзіцяткам.</v></stanza><stanza><v>Стаіць у нас ікона</v><v>На месцы ганаровым,</v><v>Як сімвал наш натхнёны</v><v>У Ражджаство Хрыстова.</v></stanza><stanza><v>Красуйся нам, Марыя</v><v>І Божае Дзіцятка.</v><v>Хай песні калядныя</v><v>Славяць Сынка і Матку.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВЯЛІКДЗЕНЬ</p></title><poem><stanza><v>Святы Велікодныя,</v><v>Вясёлыя святы,</v><v>Абрады народныя —</v><v>Гэтым мы й багаты!</v><v>Воскам маляваныя</v><v>Яечкі бабуляй,</v><v>Ці пафарбаваныя</v><v>Лупіннем цыбулі.</v><v>Яйкі валачобныя</v><v>Дораныя дзецям,</v><v>Гульні паасобныя</v><v>Маем на прыкмеце.</v><v>Яйкамі ўдараюцца,</v><v>Выйграў той, хто з цэлым,</v><v>З шуфліка пускаюцца,</v><v>Злоўлена-займела.</v><v>Мы сям’ёй вялікаю</v><v>За сталом багатым</v><v>Святкуем Вялікадня</v><v>Радаснае свята.</v><v>Сталы ўсенародныя</v><v>З пасхай-караваем,</v><v>Святы Велікодныя</v><v>Сардэчна вітаем!</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЛІТВА</p></title><poem><stanza><v>Божа наш Літасцівы, Магутны,</v><v>Божа наш Справядлівы,Адзіны!</v><v>Учыні, каб народ наш пакутны</v><v>Меў заўсёды сваю Айчыну.</v></stanza><stanza><v>Каб народ заставаўся народам,</v><v>У чужым не расплыўся моры,</v><v>Каб яго аб’ядноўвала згода</v><v>У свабоднай жыццёвай прасторы.</v></stanza><stanza><v>Каб народ не цураўся ніколі</v><v>Ні традыцый бацькоўскіх, ні мовы,</v><v>Каб ніколі не быў у няволі,</v><v>Не пакутваў ніколі нанова.</v></stanza><stanza><v>Каб сваё больш цаніў ад чужога,</v><v>Каб адстойваў яго штохвіліну.</v><v>Дык папросім Магутнага Бога:</v><v>Захавай нас і нашу Айчыну!</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Не толькі ўзрост ранні падуладны каханню</p></title><section><title><p>НАШ ЛЕС</p></title><poem><stanza><v>У тваіх, о лес мой, нетрах</v><v>Колькі ж казачнай красы!</v><v>Тваё чыстае паветра</v><v>Поўняць птушак галасы.</v></stanza><stanza><v>Паміж меднастволых соснаў</v><v>Разаслаўся дываном</v><v>Каляровы свет дзівосны,</v><v>З рознай ягадай, грыбом.</v></stanza><stanza><v>Тут каханая жанчына</v><v>У кустах брыдзе густых,</v><v>І, збіраючы маліны,</v><v>Мне нясе з усмешкай іх.</v></stanza><stanza><v>Быццам сэрца на далоні,</v><v>Мне нясе пунсовы дар.</v><v>І таму я блізкі сёння</v><v>Да здзяйснення лепшых мар.</v></stanza></poem></section><section><title><p>МАЁ СОНЕЙКА</p></title><poem><stanza><v>Ты сонейка, што ззяе мне і ўночы,</v><v>У цемрадзь пасылае свой прамень.</v><v>Трапляе ён у змучаныя вочы</v><v>І ў заўтрашні мяне кіруе дзень.</v></stanza><stanza><v>А раніцою, сонейкам сагрэты,</v><v>Імкнуся я да новага жыцця.</v><v>І як мне сапраўды не быць паэтам,</v><v>Калі ў душы так многа пачуцця.</v></stanza><stanza><v>Калі знікаюць жудасныя хмары</v><v>З маіх заўжды азмрочаных нябёс,</v><v>Калі настаў час збыцца маім марам,</v><v>Зноў усміхнуўся мне ласкавы лёс.</v></stanza><stanza><v>Дык будзь заўсёды, сонейка, са мною</v><v>І сагравай мяне сваім цяплом.</v><v>Хачу заўжды быць, сонейка, з табою</v><v>І цешыцца адроджаным жыццём.</v></stanza></poem></section><section><title><p>О ВЫ, ШЧАСЛІВЫЯ ХВІЛІНЫ</p></title><poem><stanza><v>О вы, шчаслівыя хвіліны,</v><v>Вярніцеся ка мне ізноў,</v><v>Аддайце мне маю жанчыну,</v><v>Маё жыццё, маю любоў.</v></stanza><stanza><v>Бо толькі з ёю, толькі з ёю</v><v>Магу я спалучыць свой лёс.</v><v>Інакш не буду мець спакою,</v><v>Шчасце не прыйдзе ад нябёс.</v></stanza><stanza><v>Мы цешыліся быццам дзеці,</v><v>Мы насычаліся сабой.</v><v>Найшчаслівейшыя на свеце</v><v>Былі мы сутнасцю адной.</v></stanza><stanza><v>Нас не раздзеліць нечакана</v><v>Надта складанае жыццё.</v><v>Імкнуся сэрцам да каханай,</v><v>Сваё нясу ёй пачуццё.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВЕРНАЯ ТЫ АДНАМУ</p></title><poem><stanza><v>У сапраўднасці ці жартам</v><v>Вось ты сцвердзіла чаму,</v><v>Што ў жыцці зусім не варта</v><v>Быць адданым аднаму?</v></stanza><stanza><v>Цяжка мне, аднак, паверыць,</v><v>Што, калі мяне няма,</v><v>Адчыняеш раптам дзверы,</v><v>Ты тады камусь сама.</v></stanza><stanza><v>Я за жарт гэта ўспрымаю,</v><v>Дык упэўнены таму,</v><v>Што ты аднаго кахаеш,</v><v>Верная ты аднаму.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ТАЛІСМАНЫ</p></title><poem><stanza><v>У парку знойдзены каштан,</v><v>Што кінула пад ногі восень</v><v>Мне мілая, як талісман,</v><v>Дала, каб шчасцейка прыносіў.</v></stanza><stanza><v>І я забраў яго з сабой</v><v>Да Беларусі сінявокай,</v><v>І ён бадзёрыць мой настрой,</v><v>Калі сумую адзінокі.</v></stanza><stanza><v>Не адзінокі я зусім,</v><v>Каштан барвовы грэю ў жмені,</v><v>Сцяжынкамі вандрую з ім,</v><v>Ён у маёй жыве кішэні.</v></stanza><stanza><v>І я дамоў, у Беласток,</v><v>Напоўнены таемнай сілай,</v><v>Вязу каштанавы лісток,</v><v>Які мне восень падарыла.</v></stanza></poem></section><section><title><p>А ЦЯБЕ НЯМА</p></title><poem><stanza><v>Я блукаю, я шукаю,</v><v>Дык усё дарма.</v><v>Моцна так цябе кахаю,</v><v>А цябе няма.</v></stanza><stanza><v>Адыходзіць ужо восень,</v><v>Хутка і зіма,</v><v>Што ты недзе тут, здалося,</v><v>А цябе няма.</v></stanza><stanza><v>Ад цябе не спадзяюся</v><v>Нават і пісьма.</v><v>Я адзін у Беларусі,</v><v>А цябе няма.</v></stanza><stanza><v>Хочацца сустрэцца з любай,</v><v>Толькі ўсё дарма.</v><v>Хто ж прылашчыць, прыгалубіць,</v><v>Як цябе няма?</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЦІ МЯНЕ КАХАЕШ ТЫ?</p></title><poem><stanza><v>Сыпле восень залатая</v><v>На лясны дыван лісты.</v><v>Я вандрую і гадаю:</v><v>Ці мяне кахаеш ты?</v></stanza><stanza><v>Колькі ж хараства навокал</v><v>У святой лясной цішы!</v><v>Ад цябе я так далёка,</v><v>Смутак родзіцца ў душы.</v></stanza><stanza><v>З кожным днём мацнее подых</v><v>Блізкай сівернай зімы.</v><v>Па табе тужу заўсёды,</v><v>Мусім зноў сустрэцца мы.</v></stanza><stanza><v>Госць я ў беларускім краі,</v><v>Дзе жывуць мае браты.</v><v>Моцна так цябе кахаю,</v><v>Ці мяне кахаеш ты?</v></stanza></poem></section><section><title><p>РАЗВІТАННЕ</p></title><poem><stanza><v>Заўжды хвіліны развітання</v><v>Навейваюць адвечны сум,</v><v>Спыняюць безліч спадзяванняў</v><v>І мноства нечаканых дум.</v></stanza><stanza><v>Многапакутны твар жаночы.</v><v>Яшчэ ў адчыненых дзвярах</v><v>Мужчына сумныя меў вочы</v><v>І горыч нейкую ў грудзях.</v></stanza><stanza><v>Яна пабегла па пероне,</v><v>Рукой махнуўшы наўздагон,</v><v>Ды цягніка ўжо не дагоніць,</v><v>Ад’ехаў і паехаў ён.</v></stanza><stanza><v>І будзе новае чаканне,</v><v>Мо прывязе яго цягнік,</v><v>Ізноў надыдзе развітанне,</v><v>Чуллівых сэрц балючы крык.</v></stanza></poem></section><section><title><p>УСМЕШКА</p></title><poem><stanza><v>Нас часта не трывожыць лёс жанчыны,</v><v>Дык робім мы яе сваёй ахвярай.</v><v>Таму так часта з нашае прычыны</v><v>Усмешка нікне і з вачэй, і з твару.</v></stanza><stanza><v>А хочам мы, каб гасцявала радасць</v><v>Бесперапынку на яе абліччы.</v><v>Ёй у душы крывавяць нашы здрады,</v><v>Благіх учынкаў столькі, што не злічыш.</v></stanza><stanza><v>І нашая жанчына ўжо не тая,</v><v>Якой была ў жыцці сваім калісьці.</v><v>І пачуццё ранейшае ўмірае,</v><v>І часта ўжо яна не мае выйсця.</v></stanza><stanza><v>Жанчына, веру, кончацца нягоды,</v><v>Зноў стрэнеш шчасце на жыццёвай сцежцы!</v><v>І на тваім абліччы ўжо заўсёды</v><v>Напэўна будзе гасцяваць усмешка.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВЕРНАЕ КАХАННЕ</p></title><poem><stanza><v>Каханне — купал зорны неба,</v><v>Яму быць падуладным трэба.</v><v>І ад юнацтва да магілы</v><v>Яно заўжды дае нам крылы.</v><v>Кахаць і заўжды быць каханым —</v><v>Для ўсіх найбольшая пашана.</v><v>Калі каханне ў сэрцы тлее,</v><v>Да нас прыходзіць і надзея.</v><v>Хоць састарэліся мы самі —</v><v>Надзея свеціць перад намі.</v><v>Жыццё кароткае, бясспрэчна,</v><v>Каханне жыць дае нам вечна.</v><v>А закаханыя бясконца —</v><v>Нібыта ўсход і захад сонца.</v><v>Да шчасця трэба нам тры словы:</v><v>Надзеі, Веры і Любові.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>У кожную пару года цудоўная прырода</p></title><section><title><p>ВОСЕНЬ</p></title><poem><stanza><v>Лясок мой стаўся залаты,</v><v>Быццам у казцы я, здалося.</v><v>Пад ногі сцелюцца лісты,</v><v>Фарбуе іх мастачка-восень.</v></stanza><stanza><v>Пераступае мой парог</v><v>І застаецца дамаседам.</v><v>Шукаю новых я дарог,</v><v>За мною восень крочыць следам.</v></stanza><stanza><v>Мяне ўжо з восенню, відаць,</v><v>Ніхто ў жыцці не раз’яднае.</v><v>Калі мне з ёю сябраваць —</v><v>Заўжды хай будзе залатая!</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЗІМА</p></title><poem><stanza><v>Так бела-бела сёння зранку,</v><v>Так чыста-чысценька кругом.</v><v>Зіма прыехала на санках,</v><v>Прырода спіць спакойным сном.</v></stanza><stanza><v>Зіма ўсе рэкі і азёры</v><v>Схавала ў гладзенькіх ільдах,</v><v>Дзеці на ледзяной прасторы</v><v>Тут будуць ездзіць на каньках.</v></stanza><stanza><v>На санках паімчыць з пагоркаў,</v><v>Калі пачне ўсё болей днець.</v><v>Хаця мароз на панадворку,</v><v>Ніяк у хаце не ўсядзець!</v></stanza><stanza><v>Зіма, у нас ты сёння госцем,</v><v>А заўтра поўны гаспадар.</v><v>Ты маеш столькі прыгажосці,</v><v>Навейваеш ты столькі мар!</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПРАДВЕСНЕ</p></title><poem><stanza><v>Плача жаласна снег,</v><v>Пачарнеў ад смутку.</v><v>Ручаёк слёз пабег</v><v>Ціхутка, ціхутка.</v></stanza><stanza><v>Адыходзіць зіма</v><v>На поўнач далёка,</v><v>Ваяваць тут дарма,</v><v>Вясны чуваць крокі.</v></stanza><stanza><v>Трыумфальна ідзе,</v><v>Нясе подых весні.</v><v>Снег ужо дзе-нідзе,</v><v>Вітаем прадвесне!</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПТУШКІ-ВЕСЯЛУШКІ</p></title><poem><stanza><v>Хачу я жаўрука паслухаць</v><v>Абавязкова еду ў вёску,</v><v>Выходжу мігам на палоскі</v><v>І сэрца пакідае скруха.</v></stanza><stanza><v>Ён, бачу, ледзь прыкметны ўвысі,</v><v>Сваімі крыльцамі трапеча,</v><v>Як бы склікае ўсіх на веча —</v><v>Як свіст і трэлі паліліся.</v></stanza><stanza><v>Раней за іншых на прадвесні</v><v>Птушкі-пяюшкі вясну чуюць</v><v>І радасна яе вяшчуюць</v><v>Залівістай бясконцай песняй.</v></stanza><stanza><v>Люблю ваш весні шчэбет, птушкі,</v><v>Якога ў паднябессі поўна,</v><v>Прадстаўнікі вясны чароўнай,</v><v>Вы ўсе найпершыя вяснушкі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>КАШТАНЫ</p></title><poem><stanza><v>Вясна так выбухнула нечакана</v><v>І ў гарадскім з’явілася двары,</v><v>Развешвае на вулічных каштанах</v><v>Шторанку жырандолі-ліхтары.</v></stanza><stanza><v>І так прыгожа сталася навокал,</v><v>Такі святочны веснавы настрой.</v><v>І цешыць гараджанаў вока</v><v>Раптоўнае спаборніцтва з вясной.</v></stanza><stanza><v>А птушкі ў веснавым рознагалоссі</v><v>Вяшчуюць дружна, што яны ўжо ёсць,</v><v>І ўсе вясне з удзячнасцю прыносяць</v><v>Падзяку за цяплынь і прыгажосць.</v></stanza><stanza><v>У квецень каляровую прыбрана</v><v>Зямля пасля зімовае пары.</v><v>Запальвае вясна на ўсіх каштанах</v><v>З суквеццяў каляровых ліхтары.</v></stanza></poem></section><section><title><p>АКАЛЕЧАНАЕ ДРЭВА</p></title><poem><stanza><v>Выходжу з гарадской кватэры</v><v>Сустрэць вясну ў цудоўным маі.</v><v>Яе пах хлыне ў вокны, дзверы,</v><v>Усіх дурманіць, ап’яняе.</v></stanza><stanza><v>Я затрымаўся з непакоем,</v><v>Калі угледзеў, анямелы:</v><v>Расце чаромха пад сцяною</v><v>З кары абдзёртым ствалом-целам.</v></stanza><stanza><v>Гронкі духмяных кветак белых</v><v>На аслабелым дрэве вянуць.</v><v>Пабушаваць тут захацела</v><v>Група бязвольных хуліганаў.</v></stanza><stanza><v>Ставаць у абарону мушу</v><v>Свету вакольнага заўсёды.</v><v>Якое ж сёння раўнадушша</v><v>Да разбуральнікаў прыроды!</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЛЕТА</p></title><poem><stanza><v>Лета, радаснае лета,</v><v>Колькі ж казачнай красы!</v><v>Край наш сонейкам сагрэты</v><v>Поўняць птушак галасы.</v></stanza><stanza><v>Лета, залатое лета,</v><v>У прыгожы свет наўкол</v><v>Ты склікаеш школьных дзетак</v><v>З нашых гарадоў і сёл.</v></stanza><stanza><v>Лета, казачнае лета,</v><v>Ты навееш безліч мар,</v><v>Дываном духмяных кветак</v><v>І зямны аздобіш твар.</v></stanza><stanza><v>Лета, дарагое лета,</v><v>Адпачынку мілы час.</v><v>Ты цяплом абдорыш дзетак</v><v>І папоўніш сіл запас.</v></stanza></poem></section><section><title><p>БАБІНА ЛЕТА</p></title><poem><stanza><v>Бела-бела ў полі чыстым,</v><v>Над зямлёю паднялося</v><v>Многа нітак серабрыстых,</v><v>Што напрала сёння восень.</v></stanza><stanza><v>Ззяе бабінае лета</v><v>І іскрыцца сівізною,</v><v>Гэта першая прыкмета,</v><v>Што зіма не за гарою.</v></stanza><stanza><v>Неўзабаве шоўку ніці</v><v>Восень зноўку згорне ў жмені,</v><v>Будзе для зімы-сястрыцы</v><v>Ткаць прыгожае адзенне.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ВЯРБА</p></title><poem><stanza><v>Адзінокая ў полі вярба,</v><v>Як бабулька стаіць ля дарогі.</v><v>І яна, як ахопіць журба,</v><v>Быццам кленчыць і моліцца Богу.</v></stanza><stanza><v>Хоча вымаліць лепшы свой лёс,</v><v>Адзіноты страшэннай пазбыцца.</v><v>Вось каб хтосьці яе перанёс</v><v>Ды ў куток, дзе не трэба нудзіцца.</v></stanza><stanza><v>Там, дзе вербаў расце стройны рад,</v><v>Дзе вядуць між сабою размовы,</v><v>Дзе парадак існуе і лад</v><v>І дзе ёсць ад вятрыску ахова.</v></stanza><stanza><v>А тут вецер тармосіць касу,</v><v>А яе злосна хіліць дадолу,</v><v>І няма каму выказаць сум,</v><v>Расказаць аб жыцці невясёлым.</v></stanza><stanza><v>І стаіць адзінока вярба,</v><v>Быццам кленчыць і моліцца Богу,</v><v>З ёю толькі нуда і журба,</v><v>З імі сумна стаяць ля дарогі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>БЯРОЗА</p></title><poem><stanza><v>Заплакалі вочкі</v><v>Сумнае бярозы.</v><v>Жоўтыя лісточкі</v><v>Сыплюцца, як слёзы.</v></stanza><stanza><v>Была ж вясной, летам,</v><v>Стройнай, як дзяўчына,</v><v>А цяпер раздзета,</v><v>Голыя галіны.</v></stanza><stanza><v>І таму так суму</v><v>У бярозы многа.</v><v>Стаіць у задуме</v><v>З выглядам убогім.</v></stanza><stanza><v>Не смуткуй, царэўна,</v><v>Вясна прыйдзе зноўку,</v><v>Дасць табе, напэўна,</v><v>Новую абноўку.</v></stanza></poem></section><section><title><p>РАМОНАК</p></title><poem><stanza><v>У Балгарыі рамонак</v><v>Называюць: лай-лай кучка.</v><v>Не лагічна, не натхнёна,</v><v>Гэта ж проста: брэша сучка.</v></stanza><stanza><v>І прыдумаў нехта гэтак</v><v>Брыдка і нечалавеча.</v><v>Не любіў, відаць, ён кветак,</v><v>Што і цешаць нас і лечаць.</v></stanza><stanza><v>Выступаю ў абарону</v><v>Кветкі-сонца, кветкі-мары:</v><v>Што зрабіць, каб больш рамонак</v><v>Так не крыўдзілі балгары?</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПУШЧА ПАШЫРАЕ СВАЕ МЕЖЫ</p></title><poem><stanza><v>Пушча пашырае свае межы,</v><v>Вырастаюць дрэвы на папары.</v><v>Беласток бліжэй да Белавежы,</v><v>Адвыкаюць вёскі гаспадарыць.</v></stanza><stanza><v>Штораз больш асірацелых хатак,</v><v>Бадылём зарослых панадворкаў,</v><v>А навокал толькі страты, страты ...</v><v>І аб безнадзейнасці гаворка.</v></stanza><stanza><v>Дажываюць век пенсіянеры,</v><v>Дзякуюць за дзень пражыты Богу.</v><v>У шчаслівы лёс ужо не вераць</v><v>На памежжы побыту зямнога.</v></stanza><stanza><v>Ведаюць — яны ж тут толькі госці,</v><v>Зноў кагосьці ў вёсцы не хапіла ...</v><v>Зносяць агароджу на пагосце,</v><v>Робяць болей месца на магілы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>КАЛОДЗЕЖНЫ ЖОРАЎ</p></title><poem><stanza><v>Задумаўся над сваёй згубай</v><v>Каля студні жораў з доўгай дзюбай.</v><v>Дрэмле ён пад струхлелым плотам</v><v>З думкаю, чаму не можа лётаць?</v></stanza><stanza><v>Паляцеў бы ён у свет шырокі</v><v>І прыпаў бы да вады глыбокай,</v><v>Чэрпаючы, як раней вадзіцу,</v><v>Каб маглі, хто смягне, тут напіцца.</v></stanza><stanza><v>Тут, у навакольным асяроддзі,</v><v>Ён не заглядае ўжо ў калодзеж.</v><v>Бо і тут старэнькія сяляне</v><v>Маюць свой запас вадзіцы ў кране.</v></stanza><stanza><v>І стаіць ён, нерухомы жораў,</v><v>Са сваім, чужым у вёсцы, горам.</v><v>І гняце, гняце яго журбота:</v><v>Як шкада, што ён не ўмее лётаць.</v></stanza></poem></section><section><title><p>УРАЎНІЛАЎКА</p></title><poem><stanza><v>Кусты, кусты,</v><v>Вы гарадоў прыгожасць!</v><v>Вы не платы —</v><v>Жывая агароджа.</v></stanza><stanza><v>Яшчэ з вясны</v><v>Зямной прывабы поўнай,</v><v>Растуць яны</v><v>Свабодна і няроўна.</v></stanza><stanza><v>Любой парой</v><v>Такі парадак звычны:</v><v>Кусты пілой</v><v>Раўняюць электрычнай.</v></stanza><stanza><v>Адна з ідэй</v><v>У творцаў разбуральных —</v><v>Раўняць людзей</v><v>У нечым незвычайных.</v></stanza></poem></section></section><section><title><p>Пажаданні і развітанні</p></title><section><title><p>ЮРКУ ВАЛКАВЫЦКАМУ</p></title><cite><p><emphasis>У васьмідзесяцігоддзе</emphasis></p><p><emphasis>13.III.2003</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Усе мы, Юрка, маладымі</v><v>Са словам пачалі змагацца.</v><v>Ты першы ў паэтычным ўздыме</v><v>Пазнаў сакрэты творчай працы.</v></stanza><stanza><v>На родны вывёў нас палетак,</v><v>Каб шчасця сеялі зярняты,</v><v>Каб вырасталі з нас паэты,</v><v>Каб мы сабралі плён багаты.</v></stanza><stanza><v>І можаш сёння ганарыцца:</v><v>Не ленаваліся мы працы.</v><v>Мы з роднай чэрпалі крыніцы</v><v>І творча сталі ўзбагачацца.</v></stanza><stanza><v>Хутка мінае час імклівы,</v><v>Цяжка паверыць год каторы</v><v>На роднай пастаянна „Ніве”</v><v>Спелім, галубім свае творы.</v></stanza><stanza><v>Жыві нам сотню гадоў, Юрка</v><v>І ў творчым будзь заўсёды ўздыме.</v><v>Мы рады — на тваім падмурку</v><v>Трывалы ўзнесены будынак.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЮБІЛЕЙНАЕ</p></title><cite><p><emphasis>Алене Анішэўскай</emphasis></p><p><emphasis>4.V.2002</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>У маляўнічай Белавежы</v><v>Пачаўся твой жыццёвы шлях.</v><v>Ты сэрцам да яе належыш</v><v>Наяве, а не толькі ў снах..</v></stanza><stanza><v>У час ваенны ў Беластоку,</v><v>Сярод натхняючых сяброў,</v><v>Таіла ў сэрцы ты глыбока</v><v>Сваю таемную любоў.</v></stanza><stanza><v>І гэтай вернае любові,</v><v>І незвычайнага чуцця</v><v>Так многа ў паэтычным слове</v><v>І харастве твайго жыцця.</v></stanza><stanza><v>Натхняйся, дарагая Лена,</v><v>Лагодай цішы і глушы!</v><v>Пакуль мацнее наша змена —</v><v>Ты ўсё пішы, пішы, пішы!</v></stanza></poem></section><section><title><p>МІХАСЮ ХМЯЛЕЎСКАМУ</p></title><poem><stanza><v>Нам, дружа, па семдзесят пяць</v><v>І мы з табою поруч ходзім.</v><v>На лёс няма што наракаць,</v><v>Яшчэ ж да сотні чвэрць стагоддзя.</v></stanza><stanza><v>Хоць час выкрадвае гады</v><v>І крыху горбіць нашы плечы,</v><v>І хоць наш век не малады —</v><v>Не цалкам мы яшчэ старэчы.</v></stanza><stanza><v>Мы цешымся сваім жыццём</v><v>І штораз больш яго мы цэнім.</v><v>І больш цікавых з кожным днём</v><v>Спраў дамагаецца здзяйснення.</v></stanza><stanza><v>І ўсе нам сёння пажадаць</v><v>Здароўя моцнага павінны,</v><v>Каб лёс дазволіў сустракаць</v><v>І сотую нам гадавіну.</v></stanza></poem><p><emphasis><strong>26.VI.2000</strong></emphasis></p></section><section><title><p>ЯНКУ КРУПУ</p></title><poem><stanza><v>„Лявоніху”, сваю эстраду,</v><v>Чакаў з прыездам наш народ.</v><v>Вітаў ён песню, танец, радасць</v><v>І суцяшэнне ад турбот.</v></stanza><stanza><v>Вітаў славутага танцора,</v><v>Што сіл не шкадаваў сваіх,</v><v>Як птушка лётаў у прасторы</v><v>І ачароўваў заўжды ўсіх.</v></stanza><stanza><v>Ты плыў з партнёркаю па сцэне,</v><v>Як казачная прыгажосць,</v><v>І выклікалі захапленне</v><v>Майстэрства, грацыя, маладосць.</v></stanza><stanza><v>Гадочкаў прамінула многа...</v><v>Састарыўся і наш танцор.</v><v>Адтанцаваў ты, змучыў ногі,</v><v>Кіёчкам іх ужо падпёр.</v></stanza><stanza><v>Цяпер жывеш ты ў Беластоку,</v><v>Хоць і самотны — не адзін,</v><v>Цябе ўсе ведаюць навокал,</v><v>І бедаваць няма прычын.</v></stanza></poem></section><section><title><p>АДНАК ЖА КРУЦІЦЦА</p></title><poem><stanza><v>Колькі ж падзей на свеце прамільгнула,</v><v>Колькі ж пажарышчаў раздзьмухваюць вятры!</v><v>Чатыры ўжо стагоддзі прамінула —</v><v>Згарэў Джардана Бруна на кастры.</v></stanza><stanza><v>Якія ж гэта сумныя падзеі!</v><v>Свет цемрашальства смерцю пакараў</v><v>За гэта, што Каперніка ідэі</v><v>Як слушныя публічна прызнаваў.</v></stanza><stanza><v>Інквізітарам бязлітасным у Рыме</v><v>Не ўдалося спапяліць ідэй,</v><v>Ім паўстрымаць Планеты немагчыма.</v><v>„Аднак жа круціцца” — пацвердзіў Галілей.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЛОНДАН</p></title><cite><p><emphasis>(Памяці Біскупа Часлава Сіповіча)</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Я ў Лондане наведаў цэнтр Скарыны.</v><v>Ён створаны перш-наперш нам на славу.</v><v>І біскупу Сіповічу Чаславу</v><v>Мы ўсе за гэта дзякаваць павінны.</v></stanza><stanza><v>Знаходзячыся пад яго апекай,</v><v>Я змог да скарбніц ведаў далучыцца.</v><v>Быў працавітым біскуп чалавекам</v><v>І шмат чаму я змог там навучыцца.</v></stanza><stanza><v>Чытаў заўзята ў гэтым кнігазборы,</v><v>Які ўжо сёння цэлы свет цікавіць.</v><v>Не ведаў я, што біскуп надта хворы,</v><v>Што ён ад нас адыдзе неўзабаве.</v></stanza><stanza><v>І, адбываючы сваю павіннасць,</v><v>Чытаў я вершы не адной асобе,</v><v>І слёзы бачыў у вачах жанчыны,</v><v>Якой прыйшліся вершы даспадобы.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЯНУ ТАРАСЕВІЧУ</p></title><cite><p><emphasis>У саракагоддзе смерці</emphasis></p><p><emphasis>16.VI.2001</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Прыйшлі да цябе, маэстра,</v><v>Памаліцца на магілу,</v><v>Твая музыка аркестрам</v><v>Казачным заваражыла.</v></stanza><stanza><v>У ёй столькі ж прыгажосці,</v><v>Цёплых сонечных праменняў,</v><v>І парываў маладосці,</v><v>Паэтычнага натхнення!</v></stanza><stanza><v>Хоць прайшло саракагоддзе —</v><v>Ты ізноў да нас вярнуўся.</v><v>Не ў чужым ты асяроддзі —</v><v>Уваскрос ты ў Беларусі.</v></stanza><stanza><v>Хай табе спакойна спіцца</v><v>Пад апекаю Анёлкаў.</v><v>Хай табе заўсёды сніцца</v><v>Беласток, Шындзель, Саколка!</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАМЯЦІ МІКАЛАЯ ЧАРНЕЦКАГА</p></title><cite><p><emphasis>На адкрыццё надмагільнага помніка</emphasis></p><p><emphasis>23.VI.1999</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Не здзейсніў ты жыццёвых мар,</v><v>Знаходзячыся пад прымусам.</v><v>Ты апынуўся між ахвяр</v><v>Найбольш свядомых беларусаў.</v></stanza><stanza><v>Імкнуўся сэрцам і душой</v><v>Усё ў жыцці рабіць рупліва,</v><v>Каб край быў незалежны твой,</v><v>Каб твой народ мог жыць шчасліва.</v></stanza><stanza><v>Усе сягоння мы ў журбе,</v><v>Твайго жыцця быў шлях кароткі.</v><v>І неба плача па табе</v><v>У сотыя твае ж угодкі.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАМЯЦІ ТАМАРЫ САЛАНЕВІЧ</p></title><poem><stanza><v>Колькі ж суму тады ў асяроддзі,</v><v>Колькі ж слёз праліваем заўсёды,</v><v>Як заўчасна ад нас адыходзіць</v><v>Той, хто надта патрэбны народу,</v></stanza><stanza><v>Хто хварэў пастаянна душою</v><v>За народ свой, што жыў у галечы,</v><v>Хто змагаўся за наша святое,</v><v>За спагадлівы лёс чалавечы.</v></stanza><stanza><v>Гэты фільм твой, Тамара, удача!</v><v>Ён пра беды сялянскага лёсу.</v><v>Ці ж зямля, ты сказала, не плача?</v><v>Колькі родных затопленых вёсак!</v></stanza><stanza><v>Захапіў мяне фільм твой, Тамара,</v><v>І да вершаў маіх быў натхненнем,</v><v>Калі ты падзялілася марай:</v><v>Здзейсніць фільм пра мае дасягненні.</v></stanza><stanza><v>Ды, на жаль, смерць заўчасна спыніла</v><v>Твае лепшыя творчыя планы.</v><v>Вечным сном ты спачыла ў магіле,</v><v>Адышоўшы ад нас нечакана.</v></stanza></poem><p><emphasis><strong>18.VII.2000</strong></emphasis></p></section><section><title><p>ПАМЯЦІ ЯРАСЛАВА КАСТЫЦЭВІЧА</p></title><cite><p><emphasis>На адкрыццё мемарыяльнай дошкі</emphasis></p><p><emphasis>10.IX.1994</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Наш паважаны Яраслаў,</v><v>Ты стаў узорам для народа!</v><v>У гушчы беларускіх спраў</v><v>І быў, і будзеш ты заўсёды.</v></stanza><stanza><v>Дырэктар і настаўнік наш</v><v>І бацька юных пакаленняў</v><v>Прайшоў педагагічны стаж</v><v>З вялікім гонарам, сумленнем.</v></stanza><stanza><v>Таксама добры будаўнік,</v><v>Гмах школы гэта яго помнік.</v><v>Ды неабсяжны поўны лік</v><v>Яго здзяйсненняў векапомных.</v></stanza><stanza><v>Галоўнае — яго ідэй</v><v>Нам нельга забываць ніколі.</v><v>Ён, як яднання карыфей,</v><v>Павінен жыць у нашай школе.</v></stanza><stanza><v>Мемарыяльны гэты знак</v><v>Хай будзе сімвалам навекі.</v><v>І тут мы шапку здымем так,</v><v>Як Яраслаў прад чалавекам.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ЛЕС І ЛЁС</p></title><cite><p><emphasis>(Памяці Міколы Гайдука)</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Любіў надзвычай лес Мікола,</v><v>Лес быў яму царквой, прастолам</v><v>І адпачынкам у цянёчку.</v><v>Тут ягады збіраў, грыбочкі.</v><v>У дзянёк цёплы, вераснёвы,</v><v>Паехаў ён у лес сасновы.</v><v>Праз дзень грыбочкаў поўны кошык</v><v>Ставаўся непасільнай ношай.</v><v>І замарыўся ён да смерці</v><v>Са сваім надта хворым сэрцам.</v><v>Угледзелі Міколы вочы</v><v>Раптам яшчэ адзін грыбочак.</v><v>Стаяў Мікола на каленях,</v><v>Грыбок, здалося, мае ў жмені ...</v><v>Ды раптам кроў застыла ў жылах —</v><v>Грыб узяць не стала сілы.</v><v>Убачыў толькі Бог з нябёсаў,</v><v>Як спалучыліся лес з лёсам.</v></stanza></poem></section><section><title><p>АПОШНЯЯ ДАРОГА</p></title><cite><p><emphasis>Памяці Янкі Жамойціна</emphasis></p><p><emphasis>29.IV.2003</emphasis></p></cite><poem><stanza><v>Ты, дружа, ехаў на Радзіму,</v><v>Якою заўжды даражыў,</v><v>Даехаць стала немагчымым —</v><v>Смерць вартавала на мяжы.</v></stanza><stanza><v>Ехаў сустрэцца з сястрой, братам</v><v>Пасля жыццёвых перашкод,</v><v>Каб з Велікодным веснім Святам</v><v>Вітаць свой край і свой народ.</v></stanza><stanza><v>Цябе Ўсявышні Бог паклікаў</v><v>Так нечакана да сябе,</v><v>А мы тут, у смяротных ліку,</v><v>Надта сумуем па табе.</v></stanza><stanza><v>У развітальныя хвіліны</v><v>Не паўстрымалі сваіх слёз</v><v>Твае сябры, твая Радзіна,</v><v>Калі пяюць Хрыстос ўваскрос.</v></stanza><stanza><v>Няхай табе спакойна спіцца</v><v>Па ўсіх ганеннях вечным сном,</v><v>Хай вольная Айчына сніцца,</v><v>Якой быў верным Змагаром.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАМЯЦІ ЯЎГЕНА АНІСЬКІ</p></title><poem><stanza><v>Каб не вывезлі на ўсход,</v><v>Ты падаўся сам на захад,</v><v>Дзе яшчэ і твой народ,</v><v>І дзе менш насілля, жахаў.</v></stanza><stanza><v>І прытулак ты знайшоў</v><v>Тут у вёсцы Аўгустова,</v><v>Прывіваючы любоў</v><v>Да Айчыны, роднай мовы.</v></stanza><stanza><v>Працаваў ты ў школе тут,</v><v>Навучаў штодзённа дзетак</v><v>Шанаваць айчынны кут,</v><v>Штодзень пашыраць асвету.</v></stanza><stanza><v>Твой лёс зламаны быў жыццём,</v><v>Не знаў ты радасці ў Айчыне.</v><v>Таму і спіш апошнім сном</v><v>Нібы выгнаннік на чужыне.</v></stanza></poem></section><section><title><p>ПАМЯЦІ СЯРГЕЯ КАРНІЛОВІЧА</p></title><poem><stanza><v>Ты, дружа, жыў за акіянам,</v><v>Цяжкім было тваё жыццё.</v><v>І так зарана, нечакана,</v><v>У сне пайшоў у небыццё.</v></stanza><stanza><v>А як любіў ты край свой родны,</v><v>Вясковы побыт землякоў!</v><v>На жаль, ніколі ты свабодна</v><v>Не мог паехаць да бацькоў.</v></stanza><stanza><v>Падчас кантролю знайшлі здымак —</v><v>Савецкай Арміі салдат!</v><v>І правяралі, ці магчыма</v><v>Каб гэта быў твой родны брат.</v></stanza><stanza><v>Не раз, калі ты спаў, як цені</v><v>Віжы ўваходзілі ў гатэль,</v><v>Абмацвалі твае кішэні,</v><v>Ператрасалі твой партфель.</v></stanza><stanza><v>І дакументы ты знаходзіў</v><v>Ужо не ў ім — пад тапчаном,</v><v>І быў шчаслівы пры нагодзе</v><v>Што едзеш на аэрадром.</v></stanza><stanza><v>Пасля ганенняў, надта крыўдных,</v><v>У самалёце меў спакой.</v><v>Ляцеў за акіян, у Кліўлянд,</v><v>У „Полацак” любімы свой.</v></stanza><stanza><v>Ты сном заснуў, Сярожа, вечным,</v><v>Больш ні ганенняў, ні трывог.</v><v>За процьму здзекаў недарэчных</v><v>Цябе мо ўзнагародзіць Бог.</v></stanza></poem></section></section></body><binary id="cover" content-type="image/jpeg">/9j/2wBDAAUDBAQEAwUEBAQFBQUGBwwIBwcHBw8LCwkMEQ8SEhEPERETFhwXExQaFRERGCEYGh0dHx8fExciJCIeJBweHx7/2wBDAQUFBQcGBw4ICA4eFBEUHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh4eHh7/wAARCADaAH0DASIAAhEBAxEB/8QAHQABAAICAwEBAAAAAAAAAAAAAAcJAQUCBggEA//EAFoQAAAEBAIDBwsPCAYLAAAAAAABAgMEBQYRBxIIITETFDJBdLKzIzZRYXFydYGUsdEVFhciJzQ4QlNVVnORk8EkKDU3UmJjkiYzVIKEtCVDRUZkZYOFoaLC/8QAGwEBAAEFAQAAAAAAAAAAAAAAAAQBAgMFBgf/xAA5EQACAQICBQgHCQEBAAAAAAAAAQIDEQQxBQYSITJBU2FygZGx4RMUIiRRcaEVFiMzNENSosHw8f/aAAwDAQACEQMRAD8A8vxGc31nYzuY2sNIJ64klNyiNt9QrWNYwbhxTZn8qnzi1SlEJ9bErM0lfebPF+4Q9Z05pt6LjC0Nravy2yt0GOO8rOh6fn3FIY0v+gY/c6dqIy1SSM+4ULPcvaGbDmnrpJ/s/wBvIbBVu9TtRmf6BmHk6vQPwepqojL9ATDydXoFpxkFiFr1znzP9vIvUbFVyaYqDLrp6YH/AIZXoHAqXn9+t6Y+Tq9AtUsXYCxdgXffOfM/28itiqk6UqT5hmHk6vQOPrUqT5hmHk6vQLWLdoLdoPvpU5pd/kU2Sqf1q1IX+wZh5Or0B61ak+YZh5Mr0C1ixdgLF2Ba9c6nNfXyKbJVQVLVJ9HY37hQz616j+jkb9woWrW7QGXaD74zf7P18imwVJTaFiIFe9Yphxl0uEhxJpUXiMfCdj2ahM+mS3+cFUJ3K2WGsX+HbEMLuZ6ysOtw2I9PRhUta6T71ci1FZmzg/fzP1qecQtXpbrZlfI2uYQqqhytHM/Wp5xC1SletiVcja5hDn9eHvpdv+EmGZtAAB5+zIAAAuAMDJmMGLXG4AwPNNR401hD4r1PTLDkBByySwxxG7OQ6nFrIlNpsRJK+1wvsHXJxj9iBCrg3IGKk8dBxbES6h5EA4RpUym5pUm2Yu7aw3EdB4qdrW378+0o5JHrkZHieH0kMX3y6jTsGvg7WDLhFdP2kP2e0iMa25kiWnSrRRim90SzvY7mns9wSXq1jejvLfSRPaWrsgdrbR4ra0iMa3Ji5L/Ws1vptG6Lb3qd0p/a7gmXRlxKq6u42ewdWwLcJEy/JZBN5FFfskI2J0LicNTdSpay+DCmm7I8saaB20g5/b5OF/y6BC5CaNNH4Qc/+rhP8ugQsPRdFr3Ol1Y+CIlXiZuWVWmCS/iI5xC1OlOtiVciZ5hCqtv9JoPi3RHOIWqUr1ryrkTPMIaLXfKj2/4SqebNmACLa+xhgKSxJlNFxEniol6ZG3liEOJJKMx21ltHDUqNSvLZpq7zMm5ZkpAI6xuxQh8MJTATCJlERMkxj5sklpxKcp2vc7jbVfWzFO4Yv1w5AuPsMwjcTuCVkSjJZpIiv/eF0cNVag0uJ2XS8ijaR28YPYIshsZIR7BN7Ez1FiCYbv8Ake6lnOx227BG7WlgTzaXYfDefxDKtjjJ50n4yISKWisXVvsQydnvWfeNpIjqq5+xINInEJbk7KRvxcETEJHKbzE271JXmJQ0cRWkqcjpe3NKiRPJk3L5gy9NEw5NFldh1Ibb7ftzSJYw+l2DeO9QziPipLOIOoDPd4qGiX8l08G6LXLVqIxHGICMIaVriY0qxhxUM0fgl5TXDx183bsSNQ66hUozfoJU5baik8uRWz8y1vlOsV9VchnNPQsuSooV6VQ0Kd2m9Uavc0pVnPsoy6hyaqOmJhiNUUwjIwih42WsIgUxJrKHccS00Rk6lCkmZFlV7W+0bWAisNox9EOeDdYJJaiTc4pViufeCU8asLMIsNqUg5+7Sk1mW7xCWCZbmJoUkzSar3Mu0JMsbRoyjSlGScrpZdHSUS5SO5hGyOpKQqBlicMy5piRw0M6tmGyMkrfKfakWbgiXtESbwUzms+al8Y5HMQEHCQhRTh+2eNCCSaj+wQQc+w3bl70QnCWrygXEluizmCsikker4tto9LaI0BRkRREVUlJyCLkqY99TTzD8Vu19zOxGR6rXGr0q1DBzTi97Vst2XwfQI8SPLemqf5ws8+ohegQIVUeywmvTWIj0hJ5b5CF6BAhQysOo0ZZ4Kj1Y+BGqcTNrDHeLQf8RHOIWq0l1qyrkTPMIVTw6rRzZfxE84hazSXWrKeRM8whotddyo9v+EiGbNmZah5J0ktWlBRduNUPzx634h480tI45Pj7TM8VDOvtQLTby0NpMzMiVs2DntXk3iml/Fl88jt+nodqHkB7P9IL5g7fjBY9E+PLj9RoXnNDz/pI4wy7FKnZZKpVJZlBuQcUb6lPtGRKKxFYtQ3daY9yifYOxVDs03N24tyBaht8G2eS6DTr2fujZ09HYmNHD3jvjK7yyui1tNs2Uq+AfGnx2c5465gdjS/SGGUDICw+m02OGceVvxhi7a8y1KtmtxXt4h2aVtOFoJxre5qz9ULLbXw+wNNgdj1LcPsN5fS0XS04jn4ZTilOtNmSTzrNVtaeK9hnjD0lGtFUvSP0j3XtbdmUvZrfY+rRTegKkx1qCqIt5qUzN2GWUPJ0lbUpSTUrxWT/ADDSzyqI2jtK+opzB07FT572yN6w5XVY0nc7Da4PNznEnSZOv4eRvSeVwq90XdOUj6nky9082sfDPauXhzpaVDU8VJJhMYcyW2RQ7ZnrUnVxC6UdrETVrvY4b/S5TkJIkePFSR85hIB7B+eQxPupRuhw5nlvx8Efnp+RCm8L5Qym5G7M0n/KhXpHJrSslS3Ep9ZE8I1GRayMv/kRXpYYiOVnWsukMLLYlEFJHSXFptnNSlpQrYX7uoRcFg5+u05qjsKN2997l0pezmTjXkKiH0RotGRJKRT6DvbX8UfPoMGZ4HMmf9tf54jiv8f4Co8K5nR0voecMriYEoRtw7mSdmu2XZq7I7PoH1K27R8fR64Vbb8veVELcM9u6K1JtxWEevg69LR9V1Y29q/JkE05KxBOmqVtIKemXyEL0CBCKjO4m7TVO2kHPfqIXoECEVazHY6MT9So9WPgiNU4mbeFP8uZ78vOQtTo8/6IyfkDHRpFVEN79a+sT5yFq1G66Qk/IGOjSNLrplS7STHNm2HyRctl8Y4S4uBhohRFYjdaSoy+0h9gDgk3yGQ1/qJJfmmA8mR6Bj1EkvzTAeTI9A2IC51JfEHzbwgt6b03mxvf5LcyyfZsH4lJ5SR6pbB/cJ9A+8YPaKKTXKD8mWGWSystNtp7CEkXmH5PS6BecNx2Ch1rPapTZGZj6hkW7073B8RSmW/2CF+5T6BG1LYQtyXF+oa9emjUc3OCsUEqFykzqSXCzHfg9gtolawDPDEVIJqLz3MpZHw+pkBa28YX7lPoEeYVYTnQ1cVPUZTlEaieOmtMOUNue4Eas1r5jv8AYQlEDFFXqRg4J7nmVK7tNsraQc45LC9CkQgJw03PhBTfksN0KRBw9V0Y/cqPVXgQqnEzaslaMR36fOQtVovrPk3IGOjSKq0e/E9+XnIWpUUf9DpLyBjo0jRa6cNLtJMM2bkwICAxwZkAAAAAACgNHUVUSOn4yXws4j0Qjkwd3GGNexa/2b8Rjkip5KuqTplEYhU0TD74UyW1Lf7R9odaxjpN2sZMcqaZLdUsOPQ0Qf8AqYhKkKbP7SHQouj66h6jjpuuCOOi4ilVwZuw8RuGaKzJPKSvi8HaJtGhh501KU7P/rFN5PJLLbcrDmQ89SqmcTkvQjMy9U/U8prF5m4eOTnQ0s8zSiv8UuxxD0C0Rk2kl8IiK4x4ihGja0k/kVR+gHsAYMRkwV46bvwgZryWG6FIg+wnDTf+EDNOSw3QoEID1nRe/BUeqvAhVOJmyZ9+N9+XnFqdD9Zcj8HQ/RpFVbeqLa78vOLU6F6ypF4Oh+jSNJrovZpdpJhmzdAADgjIAAAAGLDIClgdSxXqGKpmi42ZS1tt2YpQe9m1nYlKIsx/+qT8dh0CssY4aEp+VTSBceSiNlL8wuTKXCJLafbFwuHfYnjEtx8ohI2NZioglqW02ttJZjIrKtfV4h09WD1CLgig1ytxTKWn2UJN9ftEPFZwi18Ym4eph4pKosg78hqjxhlbc49SVyaab5JxTeskFmytE5n4XBMj2j614wU+ctkkbDMPxRzSHdfNlpaDXD5GycNKyvqVlPYOzzai5BNFwC4yGWs5ek0w9nDLKRpyn3dQ0cNhJRMM626zLnUuNoNsl7qd8ho3PL3MuoXKWDe+zX1HtGlhMb5FEmzll8STbj0I2tw3EZW98GokmZ34sh3HbaXrSXVDUc2k8vQbqZelte+ULSpp0lpzJNJkevUY+L2LaNShttMtWRNqYUk92XcjZvufHxZjGyo+h6bpJ192QwBQqohCEOWUZ3JJWLaLa8sJs3he/wD50hbR4Z03/wBf005LDdEQg7aQnHTfL3f5nySG6IhB6dg9L0ZuwVLqx8CFU4mbBHvlr6wvOLVKE6yZF4Oh+jSKqmvfDXfl5xapQnWRIvB0P0aRpddH7NLtJMM2bsAAcEZAAAAAwYyAoAMGQyAtaBgZABcgDHEcj2DiKgr103y/OAmXIoboyEGEJ304El7PkxP/AIKG6MhAxj1fRb9ypdWPgQqnEzaMH1Rvu/iLUaB6xaf8GQ3RJFVbP9c33fxFqdAdYlP+DIbokjS66K0aXaSYZm9AAHBGQAAAAAAAAAAAAAAABgBgCvbTl1Y9RnIofmEIHMT1pz6seYrkMPzBA1h6pov9BS6q8CFU4mbJkuro7v4i1HD/AKw6f8GQ3RJFV7ep9PdFp+H2ug6f8GQ3RJGp11d40u0kwzN8AAOBMgAAAAAAAAAAAAAAADADAFfWnUXu7xHIIfmiAzE+adZ+7w/4Ph+aYgQx6nov9BS6q8CFU4mbRR/lSDFpeGh3w7pzwVDdEkVZEXVkn2haVhid8Oab8FQ3RJGq10X4dL5skwzZ2QAAcCZAAAAAAAAAAAAAAAAGAGAK+9Oovd3e8HMeYxAhFcT7p16sdnPBzHmMQGnjHquiVfA0uqvAhVOJm0URE5/dFouF2vDamj/5VDdEkVcuH1Q+8Fo2Fn6s6Z8FQ3RpGp10/KpfNkiD3nZBkAHAGUAAAAAAAAAAAAAAABgAAr/07ytjmrty1j8RABD0Bp3/AK8v+2MfiPP5nsHquif0NLqrwIVTiZs3y6qrvSFo2FJ+5lTPgmG6JIq8fLqiu9IWg4VX9jOmfBMN0SRq9dV+FR+b8EZqWZ2ewWC5hcefGczqGNQz4g8QAxqDUM6uwMGfaADUGoC7gz4gBjUGoZuMXIALhcZv2gv2gB4C09f14I7cqY5yx58HoXT2L3bme3K2ecseez2j1jRL9xo9VEGpxM2z52NxoSNKca8TICXw8BB1ZGtQ0M0lppsjKyUJKxF9hCOmuEvuD82ePujcYjDUq8bVIp2+JenYlP2d8UjO3rxj/wDwM+znimf++MeIzR/WH3ByTwTEP7NwfNruRdtskVeOWKl+vSYfzD8zxxxU+mky/nEcOmeYcRb9m4Tm13IuuyRHMcsVb2KtJp4nB+LuOGK1rFWk3+8EckZ7ptMcXOGMi0fhObXcit2SN7N+K301nPlBgeNmKii11rOfKDEdkZ9kOMPs/C2/LXchdnflY0YpGeutZ15QY4njNiee2tZ15QY6CscS2ivqGFt+Wu5FLs7/AOzJiZ9OJ/5WoYPGTEz6cVB5WodBMcDFPUcN/BdyKNtGyqmo53U0xKYz+bRc0iyQTZPRCzUoklsK590xq86P2Rz+KPnMXypxikktxgZ//9k=</binary>
</FictionBook>